Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Рэдакцыя «Часопісі» месцілася ў будынку міністэрства беларускіх спраў на вуліцы Міцкевіча — у доме № 13-а, двухпавярховым, перад вокнамі якога — маладыя ліпы, над паддашкам уваходу, пад вакном другога паверха, — бел-чырвона-белы сцяг.

На вокладцы першага нумара пад подпісам «Падарожжа надзвычайнай літоўска-беларускай місіі ў Варшаву» змясцілі фотаздымак сябраў місіі (у іх складзе — і Кастусь Езавітаў) на балконе горадзенскага беларускага гарнізона.

…А Езавітаў тым часам рыхтаваўся да новай ваенна-палітычнай місіі. Яшчэ 5 верасня ў Коўне ён атрымаў

дыпламатычны пашпарт пад № 116. Па-беларуску, французску і нямецку ў ім было адзначана:

«Мы, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, іменем Беларускага Народу просімо ўсе ваенныя і цывільныя ўстановы чужаземных Дзяржаў і загадываемо ўсім прыслухаючым нам ваенным і цывільным уласьцям, каму гэты пашпарт будзе паказаны, дазволіць свабодны праезд нашаму начальніку Вайскова-палітычнай місіі ў Латвіі і Эстоніі палкоўніку Канстанціну Езавітаву і даваць яму ў патрэбе ўсялякую дапамогу».

Дэлегаты місіі ўжо былі прызначаны, а Езавітаў марудзіў з ад'ездам. Варонка разумеў: чакае звароту з Менска сваёй Наталкі… Толькі ж каб ведаў, чаго давядзецца прычакаць, — тады ж, як даваў пашпарт, і выправіў бы…

Наталля Якота, як і намервалася, адведала цётку і напрыканцы жніўня чыгункай выехала з Менска ў Коўну. Праз паўсотні кіламетраў — паміж станцыямі Заслаўе і Радашковічы — стрэлачнік накіраваў цягнік на папсаваны мост, пятнаццаць вагонаў вухнулі пад аткос. Каля сотні пасажыраў былі паранены, дваццаць тры — сярод іх і Наталля — загінулі…

«Часопісь», не рассакрэчваючы дэлегацыю Езавітава, пра ад'езд ваенна-палітычнай місіі інфармацыі не змесціць, надрукуе толькі наступнае:

«29 верасьня Кастусь Езавітаў пакінуў пасаду Начальніка канцылярыі Міністэрства беларускіх спраў з асабістых прычын і выехаў з Коўны, адводзімы таварышамі па працы».

Штабс-капітан беларускай арміі

Падчас пераезду рэдакцыі «Беларускага Жыцьця» на Свята-Міхальскі завулак у Аляхновіча ўкралі партфель з дакумэнтамі. Рэдактар мусіў даваць у панядзелак 6 кастрычніка ў сваёй газэце абвестку:

«Страціўся малы чорны партфель з пашпартам і рознымі дакумэнтамі на імя Ф. Аляхновіча. Хто яго знайшоў, няхай прынясе ў Рэдакцыю «Беларускага Жыцьця» толькі ўсе дакумэнты і квіткі, а за фатыгу атрымае 10 руб.»

У рэдакцыю падкінулі, наадварот, пусты партфель…

У Цэнтральнай беларускай радзе Віленшчыны і Горадзеншчыны ад Беларускай вайсковай камісіі з Менска прыйшла тэлеграма:

«Загад аб фармаваньні арміі падпісаны ў чацьвер. Пасылаем найглыбейшае прывітаньне ў гістарычную часіну пачатку тварэньня збройнай сілы, каторая будзе бараніць Бацькаўшчыну».

–  Пэўна, у Менску Пілсудскага лепш улагодзілі, чымся тут, у Вільні, - прыцмокнуў Аляхновіч,

правячы штось у газэтных гранках.

–  Маеш на ўвазе ягоны прыезд у верасні? — у рэдакцыю да яго завітаў Ластоўскі, каротка падстрыжаны (што яшчэ больш адкрывала маладыя залысіны). Сівізна ўжо кранулася і пухматых броў, і курчавай бародкі. Як заўсёды — у накрахмаленай кашулі, з тонкім гальштукам, — цяпер у сінія палосы.

–  Так… — і Аляхновіч сам спытаў: — Ці праўда, што Іваноўскага бальшавікі вызвалілі з турмы?

–  То ён ужо ў Менску!

І раптам у дзверы ўпэўнена пастукалі. Зайшоў малады і статны вайсковец, казырнуў:

–  Штабс-капітан Францішак Кушаль, намеснік старшыні Беларускай вайсковай камісіі. Маю гонар, спадары, пазнаёміць вашу рэдакцыю з адозвай БВК і дэкрэтам галоўнакамандуючага Польскай Дзяржавы…

Аляхновіч і Ластоўскі параскрывалі раты — штабс-капітан быў у навюткай вайсковай форме з беларускай нацыянальнай сімволікай!

–  Зробце ласку…

–  Во толькі пра БВК і ўзгадвалі…

–  Вось, — Кушаль падышоў да стала, выклаў з папкі на стол паперы.

— Гэта дэкрэт Пілсудскага, якім камандзірам беларускай арміі прызначаецца запрапанаваны БВК палкоўнік Канапацкі, а месцам фармавання нашага войска абраны Слонім.

Аляхновіч і Ластоўскі хутка чыталі дакумэнты — раз-пораз, не стрымліваючыся, азіраючы афіцэрскую форму.

У дэкрэце Пілсудскага значылася:

«Дзеля арганізацыйнай і прыгатаваўчай работы назначаю Беларускую Вайсковую Камісію, якая ў паразуменьні з Камісарыятам Усходніх Земляў <…> будзе арганізоўваць беларускае войска:

1) даючы адпаведныя наказы палкоўніку Канапацкаму і

2) утвараючы адпаведныя падкамісіі.

У склад Камісіі ўваходзяць: палкоўнік Канапацкі, п. Рак-Міхайлоўскі, штабс-капітан Кушаль, палкоўнік Якубоўскі, п.п. Мурашка, Аўсянік, Прушынскі (Гарун) і штабс-капітан Якубоўскі.

Месцам працы Камісіі назначаю Менск».

А гэта — з адозвы БВК:

«Дзеля таго, што ў хуткім часе мае фармавацца беларуская армія, прапануецца афіцэрам, ваенным чыноўнікам і дактаром-беларусам зарэгістравацца. <…> Старшыня Вайсковай камісіі П. Аляксюк. Сябра камісіі А. Аўсянік».

–  Спадзяюся, вы неадкладна пазнаёміце сваіх чытачоў з гэтым… — Кушаль паднёс далонь пад казырок.

Аляхновіч спалохаўся, што нечаканы зайшла знікне, і паспяшыў распытаць:

–  Гэтая форма… на вас — беларуская?

–  Так, — Кушаль задаволена ўсміхнуўся. — Спраектавана і зацверджана і вайсковая форма. Пашыта, праўда, толькі першая партыя.

–  І ўся такая? — дапытаў Ластоўскі.

–  Што ж, — Кушаль падкруціў вус, — можа й пра гэта варта напісаць… Фасон шапкі, як бачыце, — ангельскі, колер шэры, у штабных і тэхнічных аддзелаў канты чырвоныя, у пяхоты — чорныя, у кавалерыі — белыя…

–  Чакайце… Зараз буду запісваць! — перапыніў афіцэра Аляхновіч, абмакнуў пёрка. — Ну…

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Телохранитель Генсека. Том 4

Алмазный Петр
4. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 4

Меткий стрелок

Вязовский Алексей
1. Меткий стрелок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Меткий стрелок

Неведомые дороги (сборник)

Кунц Дин Рей
Фантастика:
ужасы и мистика
8.00
рейтинг книги
Неведомые дороги (сборник)

Солнечный флот

Вайс Александр
4. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный флот

Одержимая (авторский сборник)

Дяченко Марина и Сергей
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
7.80
рейтинг книги
Одержимая (авторский сборник)

Поход

Валериев Игорь
4. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Поход

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Двойник Короля 6

Скабер Артемий
6. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 6

Родословная. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 2

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Катриона

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.62
рейтинг книги
Катриона

На границе империй. Том 10. Часть 7

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7