Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:
* * *

У Рызе Кастусю Езавітаву наладзілі ўрачыстую сустрэчу. 17 траўня 1920 года ўрад БНР «за выдатную працу на карысць Беларускай Народнай Рэспублікі, выкананую за граніцай» прысвоіў яму званне генерал-маёра. Новыя пагоны ўручыў Езавітаву прэм'ерміністр Ластоўскі.

12 ліпеня Літва падпісала з Савецкай Расіяй мірную дамову — і атрымала «расійскую» тэрыторыю з Вільняй, Горадняй, Браславам, Лідай, Паставамі. Вацлаў Ластоўскі мусіў пацвердзіць права Літвы на гэтыя землі, запатрабаваўшы канчатковага вырашэння іхняга лёсу на мясцовых плебісцытах. Праз месяц — 11 жніўня — з Саветамі падпісала пагадненне Латвія — і памежныя Дзвінскі,

Люцынскі і Рэжыцкі паветы з 50 тысячамі беларусаў (згодна перапісу) без згоды Беларусі адышлі да Латвіі. Дзве літоўскія дывізіі (усё войска рэспублікі) па запатрабаванні Масквы мусілі ваяваць разам з Чырвонай арміяй супраць Польшчы, усе антыбальшавіцкія арганізацыі ў Літве і Латвіі падпадалі пад забарону.

Мусіла спыніць дзейнасць і Беларуская ваенна-дыпламатычная місія Езавітава…

Імкнучыся прааналізаваць сітуацыю, Езавітаў цікавіўся лёсам таварышаў, прагавіта перачытваў усе — якія патрапляліся — газэты. Разбіўшы Дзянікінскую армію, бальшавікі рушылі на Каўказ… Чырвоная армія заняла Азербайджан з горадам Баку. Пачаліся перамовы паміж Савецкай Расіяй і Арменіяй… Чырвонаармейскія часткі напалі на персіцкі порт Энзелі на Каспійскім моры, разбілі ангельскі гарнізон і рушылі на сталіцу Персіі Тэгеран. Дывізія персіцкіх казакоў і жандармерыя перайшлі да бальшавікоў. Персіцкі шах мусіў пакінуць сталіцу і ўцякаць у Багдад да ангельцаў… Паміж польскім урадам Скульскага і ўкраінскім урадам Лявіцкага заключана дамова, па якой Польшча прызнавала незалежнасць Украіны. Адначасна з гэтым польскія войскі занялі Валынь, Кіеўшчыну і частку Падоліі, выціскаючы адтуль бальшавікоў. На Украіне атаман Пятлюра пачаў фармаванне ўкраінскіх войскаў…

У Вільню — яшчэ да перадачы яе Літве — прыязджаў Вацлаў Іваноўскі, сустракаўся з прадстаўнікамі польскай улады і апрацоўваў статут аўтаномнай беларускай школы. Статут зацвердзілі, але сілу займеў ён не на ўсёй акупаванай тэрыторыі Беларусі, а толькі на Меншчыне.

Езавітаў ведаў, што з мая 1920 года ў Менску выходзіў часопіс «Рунь», рэдагаваў які Янка Купала, а выдаўцом быў Вацлаў Іваноўскі… Іншыя чуткі з Менска не весялілі: у ліпені ў Беларускай вайсковай камісіі распачаўся крызіс, у поўным складзе са старшынёй Паўлам Алексюком камісія пайшла ў адстаўку. Палякі з гэтым не пагадзіліся, і з Вільні на разгляд справы ў Менск выехаў Умястоўскі.

Максім Гарэцкі ў ліпені і жніўні 1920-га выкладаў у Вільні на польскіх настаўніцкіх курсах: чытаў лекцыі па беларускай мове і літаратуры (Цэнтральная школьная рада ў Менску дамаглася дазволу чытаць беларусазнаўства і польскім настаўнікам). З шасцідзесяці слухачоў віленскіх польскіх настаўніцкіх курсаў да Гарэцкага запісалася сорак.

У старым (за чэрвень) польскім «Работніку» Езавітаў нечакана натрапіў на выказванне амбасадара польскага Сойма Недзялкоўскага пасля ягонай сустрэчы з літоўскім міністрам замежных спраў прафесарам Вальдэмарысам. Недзялкоўскі пераказваў словы Вальдэмарыса:

«У руху беларускім працуюць альбо ўкрытыя палякі, альбо ўкрытыя расейцы. Праўдзівыя беларусы — гэта Варонка, Сямашка і цэлая іх група; яны даўно выракліся Менска, Вільню ж і Горадню лічаць складовай часткай Літвы… Літоўцы скарэй выракуцца Вільні, як выкажуць згоду на федэрацыю з Польшчай. Вільня павінна быць літоўскай. Так званае самаазначэнне збанкратавана канчаткова… Мы — літоўцы — атрымаем Вільню, бо так будзе хацець Антанта, галоўным чынам Англія. У падтрымцы Вялікай Брытаніі мы ўпэўнены. Калі б усё-ткі і гэта не збылося — будзем чакаць, калі Польшча, уціснутая паміж расейцамі і немцамі, не здолее ўжо бараніць

старой літоўскай сталіцы. Тады праб'е наш час».

Але Вальдэмарыс не ўвайшоў у новы літоўскі кабінет міністраў Грыніуса. Міністрам беларускіх спраў пасля Варонкі стаў Сямашка.

…Чырвоная армія прарвала польскі фронт на Украіне. Сканцэнтраваўшы ў накірунку Чарнобыля вялікія сілы, бальшавікі пераправіліся праз Днепр паміж Прыпяццю і Цецеравам і з дапамогай конніцы Будзённага зайшлі ў тыл польскім войскам. Пакідаючы Кіеў, палякі ўзарвалі знакамітыя масты на Дняпры.

…Атрад Булак-Балаховіча пад Пугачовам разбіў 67-ы полк арміі Будзённага, прарваў фронт і 26 верасня захапіў Пінск, паланіўшы штаб 4-ай арміі. Аб'яднаўшыся з польскімі часткамі, магутная сіла пакацілася на ўсход. З поўдня на бальшавікоў ціснулі войскі барона Врангеля — і Масква вымушана была затурбавацца. Ленін даслаў у ЦК партыі дэрэктыву аб неабходнасці падпісання з ворагамі ў найкароткі тэрмін мірнага дагавора.

Гэта і было зроблена 12 кастрычніка 1920 года. Савецкая Расія і Савецкая Украіна змовіліся з Польшчай спыніць ваенныя дзеянні праз 24 гадзіны 18 кастрычніка, за што Польшчы перайшлі заходнія вобласці Украіны і Беларусі — не зважаючы на нязгоду іх нацыянальных дзеячоў (у народаў жа даўно ўжо ніхто згоды не пытаў)…

Частка II

Між сутокаў Дзвіны

Як ураджэнец Дзвінска, Кастусь Езавітаў прыняў латвійскае грамадзянства і прыехаў у свой родны горад.

Буйны прамысловы і чыгуначны цэнтр, Дзвінск пасля войнаў выглядаў разбураным мястэчкам. Многія жыхары падаліся на працу ў Рыгу, некаторыя (хто займеў запас грошай) пачалі абжываць дзвінскія ваколіцы — на «Новай Забудове» ўскочылі з дзесятак кволых дамкоў.

Вакол Дзвінска і Люцына жылі латышы і беларусы, бліжэй да мяжы з Беларуссю — адны беларусы. Па дадзеных афіцыйнай статыстыкі ў 1921 годзе ў Латвіі налічвалася мільён дзвесце тысячаў латышоў, дзевяноста тысячаў рускіх, каля сямідзесяці тысячаў беларусаў і пяцідзесяці тысячаў палякаў. Амаль палова беларусаў былі каталіцкага веравызнання. Бальшыня займалася земляробствам, некаторыя працавалі на чыгунцы і фабрыках. Праваслаўных беларусаў бацюшкі пераконвалі ў тым, што яны — рускія, ксяндзы залічвалі сваю паству ў палякі, - хоць тая мала што разумела па-польску…

Пры Кацярыне II Латгалія была далучана да Расіі. Дзвіншчына, Віцебшчына, Полаччына і Магілёўшчына аб'ядноўваліся ў Беларускае Намесніцтва з сваімі Епіскапіяй і Навучальным вокругам. У 1831 годзе Беларускі навучальны вокруг заснаваў у Дзвінску першую ў краі гімназію. Мікалай I павёў выразна русіфікатарскую палітыку, скасаваў беларускае генерал-губернатарства, Епіскапію, Навучальны вокруг і забараніў выкарыстоўваць беларускую мову ў друку і ў школах. На пачатку стагоддзя свядомых беларусаў у Латгаліі можна было пералічыць па сем'ях: Эпімах-Шыпілы, Гаўроўскія…

Вайна і расейскія рэвалюцыі абудзілі многія паняволеныя народы. Яшчэ ў верасні 1917-га ў Дзвінску быў скліканы Беларускі вайсковы з'езд 5-ай арміі (не без высілкаў Езавітава) і створаны Гарадскі беларускі нацыцянальны камітэт. І — войны…

Езавітаў зноў быў у сваім родным горадзе. Пазнаваў — і не пазнаваў яго. Шукаў згадак дзяцінства — і не знаходзіў. Схадзіў на стары цвінтар да матчынай магілы (бацька навечна застаўся на зямлі Валыншчыны). Ад братоў — ужо год аніякага почуту. У родным доме жыла незнаёмая сям'я з малымі дзецьмі…

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 12

Орлов Андрей Юрьевич
12. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 12

Варяг

Мазин Александр Владимирович
1. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.10
рейтинг книги
Варяг

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Вернувшийся: Посол. Том IV

Vector
4. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
киберпанк
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Посол. Том IV

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Законы Рода. Том 4

Мельник Андрей
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Курс 1. Сентябрь

Фокс Гарри
1. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Сентябрь

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Неучтенный элемент. Том 8

NikL
8. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 8

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8