Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

«Мы будзем даводзіць свайму гаратліваму народу, што не пазбудзецца ён ліха ніколі, калі не адбудуе свае ўласнае Беларускае дзяржавы, свайго роднага Беларускага гаспадарства. Толькі тады, калі народ наш не захоча жыць нікім іншым, а толькі Беларусам з сваею роднай мовай і культурай, — толькі тады ён возьме сваю долю ў свае рукі і здабудзе сабе тое, чаго дамагаецца і што патрэбна для вольнага і культурнага жыцьця».

Не «прытанцоўваў» «Звон» Купалы і Лёсіка і перад Польшчай. У памянёным ужо артыкуле пісалася:

«Што

тычыцца нашых адносін да Польшчы, то мы зьвяртаемся да польскай дэмакратыі з гэткімі словамі: колісь, за часоў быўшага Вялікага Князьства Беларуска-Літоўскага, нашы продкі памаглі вашым продкам збавіцца ад нямецкай крыжацкай навалы <…>, але калі Польшча перастала паважаць нашы дзяржаўныя і культурна-нацыянальныя патрэбы, то гэта прывяло і да згубы і доўгалетняго палону і вас. <…> Беларусь павінна быць Беларусьсю, а не «ўсходняю зямлёю»».

10 жніўня з прысутных у Менску сябраў Рады БНР (якую, як паведамляў № 11 «Беларускага Жыцьця», узначальваў на той час Язэп Лёсік) і прадстаўнікоў іншых арганізацыяў, што існавалі да бальшавікоў (Культурна-навуковага таварыства, Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці, Настаўніцкага беларускага хаўруса, Першага беларускага таварыства драмы і камедыі ды іншых) склалі Часовы беларускі нацыянальны камітэт. Яго старшынёй абралі Аляксандра Прушынскага-Гаруна. У той жа дзень дэлегацыя камітэта ў складзе Радзевіча, Бонч-Асмалоўскага, Ігнатоўскага і Крэпскага наведала генерала Шэптыцкага і намесніка польскага генеральнага камісара пана Рачкевіча — гаварылі аб патрэбах беларусаў.

Бургамістрам Менска назначылі ў мінулым сябра гарадской управы Доўнар-Запольскага (у вызваленых ад бальшавікоў гарадах польскія ўлады адразу ж уводзілі цывільнае праўленне).

Па горадзе з'явіліся абвесткі аб тым, што ў зале Юбілейнага дома «збіраюцца чытаць лекцыі па беларускай мове для ўсіх, хто запішацца». Арганізацыю курсаў даручылі Лёсіку.

Кастуся Езавітава тымі днямі сустракалі… у Коўне.

* * *

Вечарам напрыканцы жніўня, развітаўшыся з Наталляй Якотай (дамовіліся, што й яна перабярэцца ў Коўну, вось толькі адведае ў Менску сваю адзіную цётку, — маці Наталлі памерла ў Сусветную вайну), Езавітаў разам з Прануком Баброўскім спяшаў на апошні «літоўскі» цягнік. Аляхновіча, як той не напрошваўся на праводзіны, угаварылі застацца дома, — з 20 ліпеня па вуліцах Вільні можна было хадзіць толькі да дванаццаці гадзінаў, а шлях ад ягонай кватэры да вакзала — няблізкі.

–  Як гэта Горадзеншчына да Літвы адышла? — дарогай пацікавіўся Пранук.

–  А каб ад такіх, як твой Перапечка, бараніцца, яна аўтаноміяй і далучылася да Літвы.

–  А праўда, што літоўцы з палякамі ваююць?

–  Ідуць такія чуткі. Ды назаўтра самі пабачым, не спяшай…

Праз некалькі дзён Кастусь Езавітаў узначаліў агульную канцылярыю міністэрства беларускіх спраў пры ўрадзе Літоўскага Гаспадарства. Гэты ўрад асігнаваў на патрэбы міністэрства беларускіх спраў у чэрвені 20 000, у ліпені — 27 000, у жніўні — 28 000 аўксінаў. Канцылярыя Езавітава забяспечвала дзейнасць усяго міністэрства ў юрыдычных і фінансава-бухгалтарскіх пытаннях, мела зносіны з дзяржаўным кантролем Літоўскага Гаспадарства. Як было запісана ў «Часовым палажэнні аб Міністэрстве беларускіх спраў урада Літоўскага Гаспадарства», «агульная канцылярыя міністэрства трымае ў сябе таксама ўсе справы, датычачыя міжнародавай

палітыкі літоўскага ўраду, назначэньня беларускіх аташэ ў пазамежныя амбасады, консульствы ці місіі».

Езавітаў як начальнік канцылярыі меў склад службоўцаў і перакладчыкаў. Пранук Баброўскі застацца пры канцылярыі не схацеў — і напрасіўся ў беларускую роту Сцяпана Новіка.

* * *

9 жніўня ў віленскім біскупскім палацы Пілсудскі прыняў дэлегацыю Беларускай рады Віленшчыны і Горадзеншчыны на чале з Алексюком. Начальніка Польскай дзяржавы віншавалі з перамогамі, гаварылі аб матэрыяльнай дапамозе беларускаму праваслаўнаму духавенству, адбудове беларускай нацыянальнай школы, пра беларускае войска, — і зноў Пілсудскі шчыра абяцаў паспрыяць ва ўсіх пачынаннях. Беларуская дэлегацыя была запрошана на вячэру.

У гэты час у складзе польскіх рэзервовых частак на фронт перакінулі і ўзвод вайскоўцаў-беларусаў, вызваленых праз намаганні Тарашкевіча з Люблінскага лагера. Прайшоў почут, што з яго распачнецца фармаванне беларускай арміі.

Васіль Муха, нядаўна прызначаны Беларускай вайсковай камісіяй камандзірам тога ўзвода, нечакана прапанаваў штабу генерала Шэптыцкага сваю аперацыю: злучыўшыся з беларускімі партызанамі (пад Барысавам дзейнічаў атрад Лукаша Сяменіка), акружыць некалькі чырвонаармейскіх частак…

У сярэдзіне жніўня Сяменікаўцы, добра ведаючы мясцовасць, завялі 3-ці польскі ўланскі полк у тыл бальшавікоў, і калі наступ пачаўся адначасна і на фронце, «абойдзеныя» чырвонаармейцы мусілі спешка пакідаць Барысаў. У яго ваколіцах было палонена каля дзвюх тысячаў салдат, захоплена 168 кулямётаў, 4 гарматы, 10 цягнікоў і 3 панцэрнікі. Толькі сяменікаўцаў і ўзвод Мухі чакала расчараванне: нічога з трафеяў ім не дазволілі пакінуць сабе. Адно Муху павысілі ў званні…

Польскія войскі пайшлі ўслед Чырвонай арміі на Бабруйск і Шацк.

У жніўні на беларускіх дзеячоў абрынуліся арышты: вядомага гісторыка протаіерэя Корчынскага вывезлі ў Варшаўскі вастрог — за тое, што выступаў супраць здзеку жаўнераў з беларусаў; доктара Бялецкага затрымалі ў Горадні, сябру Рады БНР, рэдактара газэты «Родны Край» Тамаша Грыба дасюль трымалі ў віленскіх Лукішках (дзе яго, хворага і галоднага, карміла габрэйская бедната). Арыштаванымі польскімі ўладамі былі загадчык спраў Беларускай горадзенскай управы Бояў, старшыня гэтай управы Курлоў, яе сябры Якавюк і Аўдзеевіч, прадстаўнік міністэрства фінансаў Марозаў, афіцэры беларускага палка Паўчар, Бутовіч і іншыя.

Такія дзеянні схілялі міністэрства беларускіх спраў яшчэ актыўней з'ядноўвацца з уладай незалежнага Літоўскага Гаспадарства, якое таксама адчувала ўціск мацнейшых «антантаўскай» Польшчы і «чырвонаармейскай» Расіі — і, выступаючы супраць іх, мусіла шукаць падтрымкі і ў насельніцтва непадлеглых акупацыі беларускіх паветаў, і ў беларускіх вайсковых частак.

З 24 па 31 жніўня беларуская рота пад камандаваннем афіцэра Міхайлоўскага ўдзельнічала ў бесперапынных баях на паўночным фронце і мела страты. Ля вёскі Цагельня леглі смерцю адважных афіцэр Юрый Пліско, малодшыя падафіцэры Вайцяхоўскі і Раманаў, дзесяткі жаўнераў. Многія былі паранены ў штыхавой барацьбе. З 23 на 24 жніўня вялікі атрад польскіх легіянераў атакаваў Першы беларускі швадрон Глінскага ў мястэску Лейпуны на беразе Нёмана і змусіў яго адступіць. У баі загінулі малодшыя афіцэры Сцяпан Новік, Аляксандр Фэлькэрзам і дванаццаць жаўнераў. Многія з беларускіх салдат былі прадстаўлены да ўзнагарод…

Поделиться:
Популярные книги

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Отход

Видум Инди
4. Петя и Валерон
Фантастика:
рпг
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отход

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Мистика

Гейман Нил
Детективы:
классические детективы
исторические детективы
7.29
рейтинг книги
Мистика

Родословная. Том 5

Ткачев Андрей Юрьевич
5. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 5

Кодекс Охотника. Книга XXXVI

Винокуров Юрий
36. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVI

Дважды одаренный. Том V

Тарс Элиан
5. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том V