Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Яны выйшлі на Захараўскую.

–  Вось так, Уладзік, нават лернікі ў нас тутэйшымі сталі, сённяшнімі… — Купала стаў хмурым.

–  Гэта ж лернікі сляпыя. — Жылка зрабіў асаблівы націск на апошняе слова.

Купала ўздыхнуў і перад тым, як разысціся, запрасіў Жылку на новую пастаноўку п'есы Аляхновіча:

–  Паслязаўтра, дзевятага. А то зноў з'едзеш на сваю Случчыну… Да сустрэчы ў тэатры? — і спытаў, і развітаўся…

Беларускія спектаклі ў менскім гарадскім тэатры пачалі ставіць з 26 снежня па пятніцах — у іншыя дні будынак займалі польскія трупы.

Таму і дырэктар Беларускага тэатра Францішак Аляхновіч, і яго адміністратар Язэп Фарботка, не дамогшыся для пастановак дадатковых дзён, планавалі рабіць чыгункай выезды ў правінцыю.

9 студзеня ігралі аперэту Аляхновіча «На Антокалі». Жылка прыйшоў адным з першых — жыў непадалёк ад тэатра, каля Пляца Волі. Зала запоўнілася, мусіў «аддаць» і месца, занятае Купалу — спектакль пачаўся, а Купалы не было. З цікавасцю прагледзеў дзве дзеі, а ён так і не з'явіўся…

У той дзень, 9 студзеня, Купала занядужаў. Выклікалі шпітальную карэтку, і дактары выявілі запаленне сляпой кішкі. Тэрмінова зрабілі аперацыю — вычысцілі гной. Тыдзень неадлучна ў шпіталі з Купалам была жонка Уладзіслава Францаўна.

Напрыканцы студзеня, адведваючы Купалу, у палаце Жылка сустрэў Аляхновіча.

–  Знаёмцеся! — абрадаваўся Купала. — Бач як, Уладзік, выйшла, — я ж яшчэ дзевятага хацеў цябе гэтай барадзе прадставіць… Жылка Уладзімер, наш малады паэта. — Купала кіўнуў рукой, запрасіў сесці на ложак.

–  А што ў маладога паэта можна пачытаць? — Аляхновіч узняўся, паціснуў кволую Жылкаву руку і падставіў свой табурэт бліжэй.

–  А што… — Купала выцягнуў з-пад падушкі скрутак газэт, зморшчыўся — напэўна, рана яшчэ не загаілася і кожны рух выклікаў боль, — адшукаў «Беларусь» і падаў Аляхновічу: — Глянь, як хлопец пачынае!

Аляхновіч разгарнуў газэту, пасур'ёзнеў… Прачытаў — і здзіўлена зірнуў на Жылку:

–  І гэта што… твой першы верш?!

–  З друкаваных — першы. — Жылка крыху збянтэжыўся.

Аляхновіч прачытаў яшчэ раз:

Покліч Пад штандар бел-чырвона-белы Гуртуйся, раць, адважна, сьмела Адважных, храбрых ваякоў! *** Пад штандар кожны здатны, гожы, Досьць нас наезьнікам варожым Трымаць ў прыгоне, беднаце, Сьмяяцца нашай цемнаце, Багацьце краю нішчыць, пляжыць — Чужынцу годзе намі княжыць І карыстацца з нашых плеч!.. Мы к волі йдзем — з дарогі прэч!..

– і гучна бухнуў: — Малайчына! Гэта ж — звон! Гэта ж — стрэл! А я нешта прагледзеў… Які гэта нумар? — згарнуў газэту, прачытаў уголас: — Дваццаць пятае студзеня, нядзеля… То гэта ж апошні нумар, я й не паспеў прачытаць… — і крыху памаўчаўшы: — Бач, Лёсік і тут мяне апярэдзіў! — Усміхнуўся. — Давай, дарагі

мой, свае вершы і ў маё «Беларускае Жыцьцё».

Затым загаварылі пра жыццё гарадское. Купала пацікавіўся:

–  А дзе цяпер Луцкевіч?

–  Кажуць, у Варшаве, — Аляхновіч адказваў без ахвоты.

У чарговым — трэцім — нумары «Беларускага Жыцьця», якое ў Менску Аляхновічу дапамагаў выдаваць Змітрок Бядуля (значыўся літаратурным кіраўніком), 9 лютага 1920 года на адзінаццатай старонцы з'явіўся лірычны верш Уладзімера Жылкі «Я кахаў»…

З Бядулем Жылка быў знаёмы яшчэ й дагэтуль. І часта заходзіў у рэдакцыю «Беларускага Жыцьця» — ажно пакуль зноў не ад'ехаў на Случчыну. З сабой акром сваіх першых вершаваных публікацый ён вёз нумар «Беларускага Жыцьця» з допісам пра «Папараць-Кветку»:

«Случчына. Беларускі гурток «Папараць-Кветка» зьяўляецца падпораю ўсіх беларускіх арганізацыяў у Слуцку. Павятовы стараста павядоміў школьную раду Случчыны, што адпушчаны грошы на беларускія вучыцельскія курсы ў Слуцку.

Па розных школах Случчыны заложаны і добра працуюць болей 10 беларускіх школ. Закладаюцца па вёсках розныя культурна-прасьветныя гурткі і чытальні. Шкода толькі, што вельмі трудна дастаюцца беларускія кніжкі і часопісі…

Сялянства з прыхільнасьцю сустракае весткі аб беларускім руху, толькі чуецца недахват нашай літаратуры.

Не малую дапамогу ў нацыянальнай справе робіць бацюшка саборнай царквы ў Слуцку Шаміціла. З амбону ён сялянам між іншым гаворыць: «Як зоркі ў небе ў цёмную ноч сьвецяць і паказваюць дарогу зблудзіўшаму чалавеку, так для вас гэтые зоркі ёсьць — беларускія культурна-прасьветныя арганізацыі. Прыглядайцеся к ім, і яны пакажуць вам шлях к лепшаму жыцьцю».

Дай нам, Божа, як найболей гэткіх бацюшкаў!».

Бядуля, атрымаўшы ад Жылкі рукапіс, пахваліў.

–  Адно подпісу не хапае, — заўважыў. — Ставім?

–  Ведаеце, я нядаўна ліста са Случчыны атрымаў. Гэта — не мая інфармацыя, — запярэчыў Жылка.

–  Пісаў жа ты… — Бядуля задумаўся, узяў аловак. — А то давай паставім псеўданім… Хоць бы такі… - і акуратна падпісаў знізу: «Падарожны». — Згода?

–  Згода!

* * *

Польскія войскі разам з латышскімі аддзеламі занялі Дзвінск і па правым беразе Дзвіны працягвалі наступ на Чырвоную армію.

На Украіне зноў пачало фармавацца нацыянальнае войска.

Эстонія заключыла з Савецкім урадам мірную дамову.

Калчак і Дзянікін былі разбіты.

Антанта адмяніла блакаду і пачала тавараабмен з Расіяй — праз бальшавіцкія кааператывы.

Мірную прапазіцыю ад Савецкага ўрада атрымала і польскае міністэрства замежных спраў.

Незалежнасць Грузіі, Арменіі і Азербайджана пацвердзілі краіны Антанты…

Пасля паспяховай дыпламатычнай паездкі Кастуся Езавітава ў Фінляндыю незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі прызнаў фінскі прэзідэнт (да гэтага Езавітаў абмяняўся давернымі граматамі з прадстаўнікамі Эстоніі і Латвіі).

Поделиться:
Популярные книги

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Жизнь коротка

Желязны Роджер Джозеф
Классика мировой фантастики
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
7.33
рейтинг книги
Жизнь коротка

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Зодчий. Книга III

Погуляй Юрий Александрович
3. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга III

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Тринадцатый V

NikL
5. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый V

Гримуар темного лорда III

Грехов Тимофей
3. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда III

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер