Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

— З чаго яе гоняць, калі хлеба ў людзей няма?

— Хто гоніць — у таго ёсць. Самагонку Навойчыку не паказвай, а то не адцягнеш яго. А хлеба — і што там у цябе ёсць? — дай. Я не снедаў. Дзяжурыў, а нас па трывозе паднялі. Пад раніцу прачосвалі Камароўку. А каго лавіць нам, Цёмны не ведаў. Выцягвалі людзей з пасцелі. Загналі ў двор завода «Ударнік». Цяпер іх сарціруюць там — каго куды. Во некаторыя з тых пабачаць Рур.

— Пайшлі на кухню. Там дранікі засталіся.

— З салам?

— З салам.

— Жывеш, як пан. Спальня, кухня. Сала жарэш.

Яны

выйшлі, грукаючы ботамі.

Шабовіч пералажыў пісталет у левую руку, далоня правай была не проста мокрая, брыдка ліпучая, быццам выступаў не пот — кроў. А па спіне сцякалі халодныя струмені. Такога ганебна-брыдкага адчування не было ні ў часе арышту, ні ў турэмным двары, ні ў машыне, ні тады, калі сядзеў на Камароўцы за нечай прыбіральняй, па калена ўгрузнуўшы ў ванючую багну. Выходзіць, тут ён спалохаўся больш, чым там. Чаму? У яго зручная пазіцыя. Але тут магла рушыцца апошняя надзея на выратаванне — сябе і Аксаны. Галоўнае — Аксаны. Такі прыход паліцэйскіх сведчыў, што Хрысціна пайшла не да немцаў, не ў паліцыю, а ў бальніцу.

Маці некалі і Аксана пасля, незалежна ад маці, казалі, што ён у сарочцы нарадзіўся. Сапраўды — у сарочцы: за паўсутак колькі разоў судзьба адводзіла ад яго смерць.

«Пранесла яшчэ раз… Няўжо пранесла? Няўжо Чурсік змаўчыць і там, на кухні? Няўжо пад чорным шынялём у яго чалавечае сэрца? Калі вырвуся, трэба перадаць Стануліну, каб паспрабавалі працаваць з імі, з Васілём і Хрысцінай. Але ці ацалеў сам Станулін пасля такой варфаламееўскай ночы?»

Падобна, пранесла. Адчуўшы здрадлівую слабасць у нагах, ён сеў на падлогу ў кутку паміж шырокім шыкоўным шыфанерам — трафеем паліцая — і сцяной.

Сціхлі галасы, ляпнулі дзверы — і ён тут жа праваліўся ў сон, паслаблены, супакоены.

Прачнуўся ад слоў:

— Ты глядзі — дрыхне.

Чурсік стаяў перад ім, здзіўлены.

— Ну, нервы ў чалавека! Можа, табе здалося, што ты ў бранявым бліндажы?

— Можа, і здалося, — Шабовіч соладка пацягнуўся, ускінуўшы ўгору рукі.

— Ну, што — з’еў? — пераможна спытаў Чурсік.

— Што з’еў?

— А тое самае. Ты пісталет каля майго вуха трымаў. А я… Каб я быў такі, як ты думаеш, то залажыў бы цябе адным кіўком галавы.

— Ты навошта дзверы адчыняў? Каб не кінуў тыя транты — я цябе залажыў бы. Дабіраўся б ты ўжо да д’ябла ў пекла. Куды сабе дарогу працерабіў.

Чурсік толькі цяпер уявіў, як блізка ён быў да смерці пры тым неасцярожным — ад разгубленасці — кроку: адчыніць дзверы ў спальню ў прысутнасці паліцэйскіх. Сцяўся і пазелянеў ад такога ўяўлення.

— Пабаяўся б ты стрэліць.

— А што мне заставалася б рабіць, каб ты выдаваў мяне?

— А на другой фатаграфіі быў ты, — раптам паведаміў Чурсік пераможна і ўедліва.

— Чаму ж ты не сказаў ім? Пра Ткача сказаў.

— Чаму я не сказаў? Чорт яго ведае. Язык не паварушыўся назваць тваё прозвішча. Як заваражыў ты… Калі яны даведаюцца толькі пра гэта, што ў карты гуляў і ты, мала мне не будзе. Навойчык — сволач, ён бацьку роднага ўтопіць, каб выслужыцца. Але хрэн з ім — кулі не

мінуеш, не ад немцаў, дык ад вашых. Ты хоць сваім скажы, што я памог.

— Скажу.

— Усім не скажаш, — сумна заключыў Чурсік.

— Гэта праўда, усім не скажаш, — згадзіўся Шабовіч, ён нарэшце паверыў, што паліцай не намераны выдаваць яго, і змяніў тон размовы — з гулліва-харобрага на паважліва-сур’ёзны. — А што я табе параіў? Забыўся? Кідай паліцыю.

— Лёгка табе сказаць — кідай.

— Колькі б табе заплацілі за мяне?

— Адкуль я знаю.

— А хіба няма таксы? Дрэнна вас стымулююць.

— Хопіць табе сцёбаць мяне па вачах.

— Хопіць дык хопіць. Ідзі пагуляй у карты з самім сабой, а я пасплю.

— Кладзіся на ложак, толькі боты скінь, наляпіў гразішчы.

Не, боты Шабовіч не зняў і на ложак не лёг. Зноў сеў на падлогу, прытуліўшыся плячамі да дзвярэй, хто захоча зайсці — штурхне яго. Але сам адляцеў. Доўга думаў пра тое, што ў СД ёсць іх фатаграфіі. Выходзіць, іх засеклі даўно. Толькі іх з Ткачуком? Ці ўсю групу? Дзе? Калі? На чым? I чаму не адразу ўзялі? Радаваўся, што Іван таксама ўцёк, раз шукаюць яго.

Пачуў голас Хрысціны. Услухаўся.

— Ну, што ён? — амаль шэптам спытала за дзвярамі гаспадыня.

— Ды маўчы ты — была тут гісторыя. Двое нашых заваліліся: чаму я на службу не з’явіўся?

— Гэтага я і баялася.

— Толькі пасля іх ён, здаецца, паверыў, што я не думаю яго выдаваць.

— Раніцай ты нядобры… кідаўся… пісталет шукаў…

— Кінешся. Даведаюцца, дзе ён хаваўся, — верная шыбеніца.

— Ой, Вася! Цішэй ты.

— Спіць ён.

— Спіць?

— А чаму ты здзіўляешся? Такую ноч перажыў. На холадзе. Забраўся ў куток… і хоць голымі рукамі бяры яго.

— I гэтага я баялася — што ты захочаш узяць яго.

— Ды ну яго к чорту. Не чапай ліха, пакуль ціха.

— К чорту ты мяне не пасылай, — Шабовіч ціха адчыніў дзверы. — Я твой госць.

— Даў бог госця.

— Толькі бог і мог даць такога госця, — і засмяяўся, пасля нецярпліва да Хрысціны: — Ну, што там? Перадала?

— Перадала.

— Што Аксана?

— Пакінула бальніцу. Са мной да Горкага ішла.

Шабовіч зноў засмяяўся. Стала яму лёгка-лёгка, так бывае ад вялікага шчасця. А хіба не шчасце? Аксана на волі. Атрымала яго сігнал. А што трэба яшчэ? Дачакацца ночы — і ў лес.

— Пыталася, дзе я бачыў цябе?

— Не. Толькі сказала: на працу не з’явіліся Голіч, Войтаў, Сяргеева.

Ясна: іх арыштавалі, двух урачоў і сястру. Але з гэтымі ён не быў звязаны.

— Ты не сказала, дзе я?

— Буду я ставіць пад тапор сваю сям’ю! Узялі б яе…

— Аксана — не той чалавек, каб выдаць.

— Божа! Што вы робіце з намі? Навошта вы нас уцягваеце? Няма ў вас літасці.

— А ў каго яна ёсць? У фашыстаў? — узлаваўся Шабовіч. — Мы робім! Мы пачалі вайну? Хочаш адсядзецца за спіной у паліцэйскага? А вось яна не хоча сядзець ні за чыёй спіной! Яна раней за ўсіх нас пачала барацьбу. У першыя ж дні акупацыі ратавала чырвонаармейцаў.

Поделиться:
Популярные книги

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Кодекс Охотника. Книга XXIX

Винокуров Юрий
29. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIX

Личный аптекарь императора. Том 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 5

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

Тонкий расчет

Шелдон Сидни
Детективы:
триллеры
8.86
рейтинг книги
Тонкий расчет

Цикл романов "Целитель". Компиляция. Книги 1-17

Большаков Валерий Петрович
Целитель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цикл романов Целитель. Компиляция. Книги 1-17

Император Пограничья 1

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 1

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Старый, но крепкий

Крынов Макс
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий

Третий. Том 5

INDIGO
5. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 5

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Князь Целитель 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 2

Телохранитель Генсека. Том 3

Алмазный Петр
3. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 3