Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

— «Град. Варыянт трэці. Страла», — прашаптала Хрысціна і здзіўлена спытала: — I ўсё?

— I ўсё.

— А калі пра цябе спытае? Дзе ты? Што з табой?

На міг Шабовіч задумаўся.

— Не спытае. А калі спытае, скажы, хто ты. I скажы: ніякай самадзейнасці. I сама… Ніякай самадзейнасці! Цяміш?

— Што я — дурная?!

— Гэта твая каханка? — спытаў Чурсік.

— Гэта мой таварыш па барацьбе з чумой.

— Рызыканты вы.

— А ты жывеш без рызыкі?

— Цяпер дайшло, колькі яе ў мяне, рызыкі. Ратунку няма нікому.

— Ратунак,

пан Чурсік, ёсць.

— Які я пан! Пан-жупан!..

— Будзе ў нас час пагаварыць пра тваё панства, пакуль вернецца гаспадыня.

Хрысціна, нырнуўшы ў бакоўку, неверагодна хутка, праз якія дзве-тры мінуты, выскачыла адтуль у сукенцы, у ботах, у цёплай хустцы. Паліто вісела ў прыхожым пакоі, дзе звычайна распраналіея і яны, карцёжнікі. З гэткай жа ўвішнасцю яна апранулася. Стала ў дзвярах.

— Ну, я пайшла, — і яшчэ раз наказала мужу: — Накармі чалавека.

Гэтая яе ўвішнасць і выгляд — быццам узрадавалася, што выходзіць з дому, — не спадабалася Шабовічу. I ён спыніў яе:

— Стоп! Разбудзі дачку і завядзі да суседзяў.

— Навошта? — у вачах яе бліснуў спалох.

— Не хачу мець у заложніках дзіця. Хопіць з мяне паліцая. Цяміш?

Паслухмяна, але ўжо без увішнасці, з нейкай як бы стомленай запаволенасцю жанчына падалася ў спальню.

— А мы з табой схаваемся. Каб яна не бачыла нас. Куды? На кухню?

На цеснай кухні яны апынуліся бліжэй адзін да аднаго, чым у прасторным пакоі. А на пліце, на стале, на паліцах, на падаконніку было нямала цяжкіх прадметаў — скавародак, чыгункоў, ступак, мясарубак. Пліту нядаўна прапалілі. Патыхнула незвычайнай цеплынёй і вельмі апетытнай смажанінай.

— Дранікаў з салам хочаш?

Чурсік падняў крышку каструлі.

— Да прадметаў не дакранайся. Цяміш? Пісталет у мяне на баявым узводзе.

— За каго ты мяне лічыш? У нагу сабе не выстралі.

— Не клапаціся.

— Дзе ж мне стаць, каб далей ад прадметаў?

— Там, за плітой і стань. А я тут, каля дзвярэй. Так яно зручней і табе, і мне. Слухай. Адкуль у цябе столькі барахла? Нацягаў ад людзей? Аброцямі і лейцамі не пагрэбаваў. Лейцы табе навошта?

— У мяне брат у Мінску жыў. На Балотнай станцыі рабіў, на конях. Вайна пачалася — у сяло вярнуўся. Збрую прыпас, каб зямлю засяваць. Ды, відаць, на каня не ўзаб’ецца. Нас з роднага сяла ў трыццатым вывезлі з музыкай-галашэннем…

— А-а, дык ты з кулакоў? Усё зразумела. А я хацеў запытаць, што цябе ў паліцыю прывяло. Злосць на Савецкую ўладу?

— Няма ў мяне тае злосці, пра якую ты думаеш. Бачу я злосных. Ты хіба не бачыш іх?

Аднак зямелькі шкада?

I зямелькі не шкада. Я даўно пралетарый.

Ухты-юхты! Пралетарый!

Колькі той зямлі было! Дзевяць дзесяцін. Камення. Два кані. Дзве каровы. Ды я, калі на Балотнай станцыі рабіў, брыгадзірам, у пяць разоў лепей жыў. Дом, бачыш, пабудаваў, калі пашпарт атрымаў.

— Табе пашпарт далі. Свабодным чалавекам зрабілі. А ты ўсё роўна кулаком застаўся. Ворагам нашым лютым пайшоў служыць…

— Ты

таксама пайшоў…

Прыраўняў кіёк да ёк.

— Параўняць нельга, гэта я цямлю, як ты кажаш. Але куды каго судзьба завяла.

— Філосаф ты! Што ж яна ўсіх шшых павяла на фронт, у партызаны, у падполле. А толькі такіх, як ты, да фашыстаў… на паклон да іх. Супраць народа свайго. Пралетарый! Дык я табе скажу, «пралетарый». Кулак — не коні і нават не зямля… у майго бацькі было столькі ж зямлі… Кулак — нутро… нутро ворага свайго народа… Ад сквапнасці да зладзейства — адзін крок. Як у цябе. Ты лейцы збіраў, не маючы каня, каб людзей на іх вешаць.

— Ты што! — спалохана сцяўся Чурсік. — Нікога я не хацеў вешаць.

— Каб загадалі — вешаў бы.

Чурсік раптам ашчэрыўся, павысіў голас.

— А можа, я падаўся туды ад таго, што такія, як ты, ніколі не мелі літасці да мяне. Ты дзіця маё не пашкадуеш.

Дзяўчынка плакала за сцяной.

Шабовічу не спадабалася, што ўвішная гаспадыня залішне доўга валэндаецца з малой. Выходзіла ў прыхожую, брынчэла посудам. Корміць, напэўна, хоць на кухню, дзе смачна пахне смажаным, не прыйшла. Як даць ёй знаць, каб паспяшалася? Малая не павінна бачыць ні яго, ні бацькі. Пастукаць у сцяну? Напалохаеш малую. Не, дзіця ён шкадаваў. Таму і загадаў адвесці яе. I нават стукам не можа спалохаць.

— Не хоча яна ісці да суседзяў.

— А ты знаеш, чаго яна не хоча? Надзька сама сказала, калі мы ў карты гулялі. Бобікам яе дражняць дзеці. Трапна народ ахрысціў вас — бо-бі-кі. Хоць мне здаецца: сабакі павінны пакрыўдзіцца. Сабака — верны звер, не здраджвае. Разумнага пса мясам не пераманіць. А вас за зацірку купілі. А дзіця тваё я шкадую. Ты сам яе не шкадуеш. Ты што думаеш? Ёй і праз дваццаць гадоў прыпомняць, што яна з роду бобікаў.

— Лайся, лайся, пакуль твой верх.

— А ты яшчэ не кідаеш надзеі падмяць мяне?

— Судзьба — яна што вецер. Не знаеш, у які бок паверне.

— Ах, ты думаеш пра паварот? Дык засячы на носе: толькі ты не ў той бок павернешся — і гэта будзе твой апошні паварот. Ды і не толькі ты. Калі Хрысціна зробіць глупства — не туды паверне, то будзе купляць свечкі. Здаецца, я папярэджваў яе, яна баба разумная.

Нарэшце ляпнулі дзверы, і галасы гаспадыні і малой пачуліся зусім блізка — за няшчыльна зачыненымі дзвярамі кухні.

— Мамачка! — выгукнула малая. — Татка дома?

— Дзе ты яго бачыш?

— Во шынелька яго вісіць!

— Ды ён другую апрануў. Новую. Сёння ў іх праверка. Галоўны начальнік будзе правяраць.

— Гітлер?

— Гітлер.

— Усё роўна не хачу да Казлоў. Віцька кусаецца.

Ляпнулі дзверы. Шабовіч напружыўся: ці не зачыняе іх Хрысціна на замок? Дарэмна не папярэдзіў: не зачыняць! Хоць што лепш — каб дом быў зачынены ці адчынены? Які ў іх замок — унутраны ці вісячы? Як ён не звярнуў увагі на гэта? Пайшла яна, здаецца, без затрымкі. Але секунда трэба, каб павярнуць ключ унутранага замка. Не ўсё можна прадбачыць.

Поделиться:
Популярные книги

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Повелители сумерек

Первушина Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
юмористическая фантастика
детективная фантастика
6.00
рейтинг книги
Повелители сумерек

Князь Андер Арес 4

Грехов Тимофей
4. Андер Арес
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 4

Антимаг

Гедеон Александр и Евгения
1. Антимаг
Фантастика:
фэнтези
6.95
рейтинг книги
Антимаг

Полигон

Гостева Ирина
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
7.78
рейтинг книги
Полигон

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя. Том 2

Хроники Тириса. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Хроники Тириса
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Хроники Тириса. Книга 1

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Т. 03 Гражданин Галактики

Хайнлайн Роберт Энсон
3. Отцы-основатели. Весь Хайнлайн
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Т. 03 Гражданин Галактики

Старый, но крепкий 3

Крынов Макс
3. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 3

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя