Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Захапіла гульня. Захапіла слоўная перастрэлка. Цешыла, што адступіла зморанасць і санлівасць. Аднак схамянуўся ў той міг, калі рука пацягнулася да крэсла, што стаяла збоку, каб падсунуць яго і сесці. Гэта ўжо зусім недазволеная раскоша. Не губляй, Станіслаў, пільнасці! Кінуўшы чарговую карту, павярнуўся да акна: што там, на вуліцы? I ледзьве не скачком кінуўся да прасценка паміж вокнамі.

Да дома ішлі паліцэйскія. Двое.

За ім? Не, непадобна. Мірна, па накіданых цаглінах, кавалках дошак фарсіруюць гразкую вуліцу, перабіраючыся з таго боку

на гэты. Выставілі сябе што напаказ. Кураць. Так не ловяць нават дылетанты. Не за ім. Але няма сумнення, што ідуць да Чурсіка. Праведаць? Лагічна — паліцай не з’явіўся на службу. Не стане ж СД дакладваць паліцыі, дзе цэлую ноч пратрымала іх чалавека.

Не за ім. Але калі Хрысціна не зачыніла дзвярэй…

— Што ты там прыліп да ецяны? Засвярбела, чым сядзела? Твой ход.

— Васіль, да цябе госці.

Чурсік падскочыў. Карты з рук яго паляцелі пад стол.

— Не выстаўляйся ў акно! Цяміш? — цыкнуў на яго Шабовіч. — Калі Хрысціна зачыніла нас, не абзывайся. Нікога няма. Ідуць сябры твае, здаецца, мірна, — Шабовіч дастаў з кішэні пісталет. Калі ж не зачыніла нас, вырашай сам, як прыняць гасцей. Але не забывайся, што я табе сказаў. Жывым я не дамся. I нашы спытаюць у цябе… — павярнуў рычажок ахоўніка, цяпер даволі націснуць на спускавы кручок «вальтэра» — і сем куль паляцяць у цэль. Толькі сем. Мала! — Дзе абоймы?

— Запасная ў пінжаку ў кішэні. У спальні на кручку вісіць.

— Цяміш, што да чаго?

— Цямлю.

Скрыпнулі весніцы. Вось яны на ганку — аббіваюць з ботаў гразь. Культурныя.

Зачынена? Адчынена? Здаецца, дзынкнула клямка. Зачынена! Пранесла? Але яны могуць заглянуць у вокны.

— За камод! Прысядай!

Шабовіч прысеў побач з Чурсікам — як хлапчукі, што гуляюць у схованкі.

Не, не пранесла. Выразна ляпнулі дзверы ў сенцы.

— Сустракай гасцей. Спакойна! Што ў цябе рукі калоцяцца? Курэй краў, ці што? Пастарайся завесці іх на кухню. А я падрамлю ў спальні, пакуль вы пагаворыце. Цяміш?

Аканіцы ў спальні Хрысціна не адчыняла — спалі муж і дачка. Са святла тым было цёмна.

Шабовіч наскочыў на табурэт, той перакуліўся, загрымеў. Але гэта не спалохала. Увогуле ён не адчуваў страху, не адчуваў сябе загнаным зверам. Хутчэй меў адчуванне азартнага паляўнічага на таго звера, калі ідзе гульня са смерцю — хто каго.

У спальні не так цёмна: перагародка не прыставала да грубкі, там была шчыліна, праз яе цэдзіцца святло. Урэшце, страляць яму не ў цемры, страляць у постаць у светлым праёме дзвярэй — найлепшая мішэнь.

А вось і госці, у доме ўжо.

Залішне мітусліва вітаецца з імі гаспадар. Дурань! Выдае сябе. Куды павядзе іх! На кухню. Дарэмна ён параіў кухню. Неразумна. Адтуль галасы ледзьве чуваць, малую, напрыклад, ён чуў, а Хрысцінін голас зліваўся ў суцэльнае бу-бу. I там яны могуць змовіцца, выпрацаваць тактыку, як узяць яго.

Не, увайшлі ў залу.

— Сядайце, хлопцы. Прабачце, не паспелі прыбраць.

— Ты што, гуляў у карты?

— З кім? Гэта звечара не прыбралі.

I — во дурань! — ад

страху, ад мітуслівасці піхнуў задам дзверы ў спальню. Адзін міг — і Шабовіч усадзіў бы яму кулю ў спіну. Каб насупраць дзвярэй апынуўся госць ці Чурсік адчыніў бы дзверы крыху шырэй. Невядома, што стрымала палец на спуску.

Чурсік цераз плячо кінуў у спальню нейкае адзенне, жончына ці дзіцячае. Яно ўпала Шабовічу на галаву, такая нечаканасць, магчыма, і дала выратавальную для ўсіх секунду.

Чурсік са стукам шчыльна зачыніў дзверы.

— Ты чаму не ў форме? Захварэў?

— Якое там захварэў! А цяпер і захварэў — прастудзіўся, ажно дыхаць заняло. А перад тым была тут гісторыя. Учора ўвечары гулялі мы ў карты. Усе свае. I нас змялі…

— Немцы?

— Ды няўжо ж! Да світання трымалі ў турэмным двары, пакуль не разабраліся. Шынель не далі апрануць. Акалеў да касцей. Думаў, дуба дам.

— Дзя-лы, — працягнуў паліцэйскі-госць.

— Была, брат, варфаламееўская ноч, — сказаў другі. — Аблава, якой і ў верасні не было. Хапалі, хто трапляў пад руку.

— Потым мнопх выпусцілі.

— Каго выпусцілі, каму далі ўцячы.

— СД дало ўцячы? — здзівіўся Чурсік.

— То ж і дзіва! Дзесь накладачка выйшла. А цяпер зноў паднялі ўвесь горад. Усе сілы жандармерыі, вайскоўцаў. I нашых усіх. Асабліва трох шукаюць. Кіраўнікі падполля! Фатаграфіі іх размножылі. Во глядзі. Усе выхады з горада перакрылі.

— О-о! То гэта ж мой знаёмы — Іван Ткачук. Наш. З аховы ўправы. Учора ён за гэтым сталом у карты рэзаўся.

— Добрая ў цябе кампанія!

— А хіба ўнюхаеш, чым ён дыхае! Свой жа, з паліцыі. Да вайны знаёмыя. Зямляк. Таксама з раскулачаных. Як і я. Каму верыць?

— То праўда — каму верыць! Цяпер і нам веры не будзе. Зноў чысціць пачнуць, як у маі чысцілі. Загрыміш у Рур на шахты. Сабачае жыццё! Немцаў баішся, партызан баішся. Не ўгледзіш, што кулю зловіш.

— Не ный. Не падабаецца — у падмяталы ідзі.

— Куды? А новы парадак хто ахоўваць будзе?

— Знойдуцца.

— Не вельмі знаходзяцца, калі літоўцаў і ўкраінцаў на дапамогу паклікалі.

— Разважанні ў цябе — з партызанскіх пракламацый. Мая табе, маладому, парада: трымай язык за зубамі.

— Я таксама яму раіў, — азваўся Чурсік. — А то калі да Цёмнага дойдзе… Знаем, як яму хочацца выслужыцца перад Корфам?

— Даносу на мяне ён не паверыць. Знае: глыбока я завяз, дарогі мне назад няма — рукі ў крыві. Гэта во чысценькі Чурсік можа служыць і вашым і нашым.

— Ну, што ты, Федзя! Крыўдна слухаць.

— Ткач гэты за печкай у цябе не сядзіць?

Чурсік нервова засмяяўся.

— Сядзіць. На ляжанцы ляжыць, грэецца. Самагонкі сцёбнулі і грэемся. Хочаце па чарцы? Ёсць старадарожская.

Лепшай ва ўсёй Беларутэніі няма.

— Яно б і не пашкодзіла горла прамачыць.

— Цёмны ўнюхае, дык ён цябе прамочыць. Не любіць ён выпівохаў. Во начальнік! Можа, адзін такі на ўсё наша наёмнае войска. У людзей начальнікі як людзі. Глушаць гэтую самагонку вёдрамі.

Поделиться:
Популярные книги

Тонкий расчет

Шелдон Сидни
Детективы:
триллеры
8.86
рейтинг книги
Тонкий расчет

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Лекарь Империи 8

Лиманский Александр
8. Лекарь Империи
Фантастика:
попаданцы
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 8

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Гримуар тёмного лорда I

Грехов Тимофей
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар тёмного лорда I

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Кодекс Охотника. Книга II

Винокуров Юрий
2. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга II