Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Плаваў Золатаў нядрэнна, ныраючы, праплыў паўсотню крокаў, схапіўся за паваленую альху, па ёй выбраўся на абрыў, прапоўз колькі крокаў, нюхаючы зямлю, — галаву ўзняць баяўся; куляючыся, скаціўся ў лагчыну, дзе таксама стаяла вада. Але ўгледзеў, што ад куль закрыўся. Абмацаў сябе. Фуражку знесла. Добра, што пісталет ацалеў, хоць кабура была расшпілена. Дзе ж яго баявыя таварышы? Пакінулі аднаго? Пакінулі, сволачы! Хто стане падстаўляць сябе пад кулі? Узаемавыручка ў баі — прыгожыя словы. Ніхто нікога не выручае, кожны думае пра сваю шкуру. Кроў ударыла ў галаву, сэрца распухла да таго, што, здавалася, разарве

грудную клетку. Пацямнела ў вачах. Свінцова-шэрае асенняе неба стала жоўтым.

Дзе яны, ворагі? На тым ці на гэтым беразе? Колькі іх? Калі ўгледзелі яго, адным пісталетам не адбіцца. Што ж застаецца? Пусціць кулю сабе ў скроню? Ці ў сэрца? Дзе менш баліць? Ад якой раны хутчэй наступіць смерць? Заскуголіў ад страху, роспачы, безвыходнасці. Так недарэчна скончыць сваё жыццё! Якую радыёграму дасць у Цэнтр Ман? Падлюга Ман! Здраднік! Фашыст! Недарэмна ўзяў сабе нямецкае прозвішча. Безумоўна, пастараецца ачарніць яго, мёртвага. Як? Як прадставіць яго смерць? Ці стане хоць сумлення перадаць, што загінуў выпадкова — напароўся на засаду?

I раптам збоку фыркнуў конь. Золатаў ажно ўскрыкнуў ад нечаканасці і прыставіў пісталет да грудзей, загадаўшы сабе: «Жывым не здавацца!» Але — о, цуд! — да яго ехалі па лагчыне Ман і баец, адзін.

— Вось ён! — радасна ўсклікнуў хлопец.

Ман саскочыў з сядла.

— Сербануў вады? Ажно пасінеў, нябога. Ехаць можаш? Сядай на майго каня. Скачы па лагчыне. На ўзлессі пад дубамі цябе будзе чакаць Андрэй. А мы з Іванам затрымаем іх. Яны пакуль што на тым баку. На конях. Але па ўсім відаць, намераны перапраўляцца. Вынюхваюць, ці няма атрада ў засадзе, ці не былі мы прыманкай. Няхай кінуцца ў пагоню.

Ман памог Золатаву ўзлезці ў сядло. I тады ён сапраўды зноў адчуў сябе на кані. Страсянуў страх, набыў моц. Прыгнуўся да грывы, дзіка гікнуў каню ў вуха, ударыў абцасамі ў бакі і прымусіў яго з ходу памчаць ускач.

Праз хвіліну ззаду затрашчалі аўтаматы. Аўтаматамі ўзброены Ман і баец Іван Хіла, па іх стралялі з вінтовак. Калі выскачыў з лагчыны на ўзгорак, над галавой неяк аслабела дзынкнула куля. Але і яна спалохала. Якія там дубы? Дзе той Андрэй?

Конь вынес яго да арэшніку, за ім — асіннік, а далей — ельнік. Толькі там, каля ельніку, спешыўся, бо на кані праз гусцеж не прабрацца — выкалеш вочы. Але, ведучы каня ў повадзе, ён усё далей і далей углыбляўся ў лес. Страляніна на лузе сціхла. Але над галавой стракаталі сарокі і таксама палохалі: чаму так трывожна? I чаму ляцяць не ўперад, а назад? Ці не ідуць паліцэйскія па яго слядах?

Баяўся нават разуцца, каб выліць ваду з ботаў.

Лес за дзесятак кіламетраў ад лагера Золатаў не знаў, ды ў такую пагоду, без сонца, і мясцовы чалавек можа пайсці ў лесе не ў той бок. I ён доўга блукаў, выбіраўся на ўзлесак і, як толькі адкрывалася поле ды яшчэ з недалёкімі хатамі вёскі, тут жа спяшаўся ўглыбіцца назад у пушчу, хоць, разумеў, што і там можна наскочыць на ворагаў. Вунь як яно бывае: ехалі спакойна ў далечыні ад вёскі і — на табе. Адкуль чорт прынёс іх, паліцаяў? Падпільнаваць не маглі — назад ехалі зусім па іншай дарозе. Ман умее прадбачыць, але тут і ён спатыкнуўся. Чым там кончылася ў яго? Двое на добры дзесятак. Навошта трэба было ўлазіць у такі бой? Захацеў паказаць свой гераізм?

У думках набліжаўся да таго, каб віну за сваю бяду зваліць

на таго ж Мана. А бяда яго заключалася толькі ў тым, што ад мокрага адзення дубянеў. Спрабаваў бегчы побач з канём, але мокрыя анучы націралі ногі.

Урэшце яму пашанцавала: выбіўся на знаёмую просеку. Тут ужо не шкадаваў каня і праз чвэрць гадзіны прымчаў у лагер.

Камісар і начальнік штаба вельмі ўстрывожыліся за камандзіра. Паднялі атрад па трывозе: камандзір у бядзе!

Праз пяць мінут конны ўзвод гатовы быў скакаць на выручку. Дзе застаўся камандзір, растлумачыць Золатаў не мог, але ўспомніў, што Ман сказаў пра паліцыю: «Каменскі гарнізон». Па гэтых словах Ігар здагадаўся, дзе яны маглі перапраўляцца праз рэчку.

Канешне, Золатаў памкнуўся паехаць з імі. Але калі пераапрануўся ў сухое, яго пачало ліхаманіць і… ванітаваць. Куды ў такім стане ехаць!

Хворага Брагінскага таксама не ўзялі, і той даглядаў начальніка асобага аддзела з увішнасцю міласэрнай сястры: хутаў у кажух, паіў чаем і самагонкай, паліў буржуйку.

На змярканні ўзвод вярнуўся, але Мана і яго ардынарцаў з імі не было.

Ігар Кіпень панікаваў; прапанаваў тут жа, не чакаючы нават позняй ночы, напасці на каменскі гарнізон. Прыйшлося астуджаць яго:

— Ты што ж, лічыш, што Аляксей Іванавіч мог здацца ім? Не той чалавек.

Але, не той. Аднак:

— Ды іх і мёртвых трэба вызваліць!

— Гародзіш ты, хлопча, глупства. Няўжо думаеш, што іх выставяць у царкве, каб заўтра адслужыць паніхіду? Калі, не дай бог, забілі, то кінулі целы ў рэчку. Але дзе Андрэй? Яго не маглі забіць. Пачакаем Андрэя.

— Не, я так не магу, — не здаваўся Ігар. — Паеду з хлопцамі ў разведку.

Золатаў зразумеў, што трэба браць камандаванне ў свае рукі, інакш ініцыятыву можа захапіць гэты хлапчук. Другога такога выпадку не будзе! Безумоўна, ён па-чалавечаму шкадаваў Мана. Але вайна ёсць вайна. I раскісаць на ёй не дазволена, асабліва яму, чэкісту, камандзіру спецгрупы. Пакуль што не таіў нават ад сябе, што праз няшчасце яму ўсміхнулася ўдача: збываецца яго мара. Падняўся з-за стала, падперазаў папругу і ўладна сказаў:

— Да звароту Манюка (чамусьці не Мана — Манюка) атрадам камандую я! Алерацыю адмяняю! Разведку пашлём, але не цяпер, на ноч гледзячы. Пашлём раніцою.

Кіпень, добры, мяккі хлопец, мусіў згадзіцца, але пачаў апранацца.

— Ты куды?

— Пагавару з людзьмі. Байцы ўсхваляваліся.

— З людзьмі пагавару я сам. Пайшлі разам.

Выйшлі з ліхтаром, без яго і па пратаптаных сцежках не прайсці, ноч — вока выкалі. Узняўся вецер. Ажно свістаў у вершалінах сосен. Шум бору гараджаніна Золатава па-ранейшаму і зачароўваў і палохаў: у такім шуме і вартавыя нічога не пачуюць, пра гэта ён неаднойчы думаў у ветраныя ночы.

Спыніліся каля зямлянкі разведчыкаў, бо адтуль гучаў смех. Вясёлы смех. Гэта як пацвярджала яго, Золатава, думку пра людзей: вось яны якія, а Ман так верыў у іх адданасць.

Цікава, чаму ім так весела?

Адчыніў дзверы і… аслупянеў. Перад буржуйкай на калодзе сядзеў Аляксей Іванавіч у сухім адзенні. Вясёлы. Смяшыў байцоў. Чым? Ці не расказам пра тое, як ён, Золатаў, прыняў халодную ванну? Уявіў, як Ман мог расказваць, і ажно перасмыкнула яго. Не адразу нават выказаў радасць, што бачыць камандзіра жывога і здаровага.

Поделиться:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том VI

Павлов Вел
6. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VI

Снега

Чепурин Юлий Петрович
Поэзия:
драматургия
5.00
рейтинг книги
Снега

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Володин Григорий Григорьевич
24. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Снайпер

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Жнец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Снайпер

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Хозяин Стужи 3

Петров Максим Николаевич
3. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 3

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

Кодекс Крови. Книга ХVIII

Борзых М.
18. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVIII

Черный Маг Императора 23

Герда Александр
23. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 23

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26