Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Даўно заўважыў, што цяжэй за ўсё прадбачыць учынкі жанчыны, вельмі ж нечаканыя яны бываюць, іх думкі, іх дзеянні.

А сон, змора ціснулі непасільным цяжарам на галаву, на плечы, на вейкі, гнулі да долу, заплюшчваліся вочы. Ажно галюцынацыі пачаліся: ложкі, многа ложкаў, белыя падушкі, горы падушак. Во ў чым найболыная пагроза — заснуць так, што яго абяззброяць, звяжуць. А яму ж трэба пратрымацца да вечара. Заставацца тут і тады, калі вернецца Хрысціна, забярэ дачку. Хоць тады, бадай, бяспекі будзе больш. Калі яна не выдасць яго цяпер, то тады яе можна не баяцца, а пры ёй і Чурсік глупства не зробіць.

Ён прыйшоў сюды таму, што не было іншага выйсця, што трэба

было заблытаць СД, зрабіць неверагодны ход, пра які не мог падумаць самы вопытны сышчык. Ён верыў Хрысціне. Праўда, там, на Камароўскім, больш, чым цяпер. Не верыць і цяпер, бо добра прыгледзеўся ў часе карцёжнай гульні да гаспадыні, у размове і справах яна выяўляла народны розум. А разумныя не выдаюць сваіх. Чурсік больш прымітыўная істота: баязлівец. Але на гэта ён, Шабовіч, і спадзяваўся. I на тое, што не вылазіў з яго пераконаны вораг. Выглядваў прыстасаванец. Хітры, але неразумны. Кулацкім паходжаннем ён ніколі не пахваліўся, скрываў яго і ў акупацыі, ва ўсялякім разе ад карцёжных сяброў, а пра сваё ўменне жыць казаў неаднойчы. Часам так пачынаў хваліцца, што жонка абрывала яго.

Аднак як пакутліва хадзіць ад сцяны да сцяны! Ногі наліваюцца свінцом, дзеравянеюць, не гнуцца ў каленях. Пратаптаў ужо прыкметную сцежку: гразь на ботах падсохла і асыпаецца на фарбаваную падлогу. Падумаў, як вылае яго гаспадыня: «Во натаптаў, няўклюда». Думкі накшталт гэтай — дробныя, ірваныя, як матузы, зблытаныя. Варта выцягнуць у Чурсіка якія-ніякія звесткі, можа, ведае што пра аблаву. Наўрад ці скажа. Але не таму не хацелася гаварыць з паліцэйскім, што той мала што можа паведаміць, а таму, што здавалася: сур’ёзная размова зусім знясіліць. Стаміліся не толькі ногі. Стамілася галава. Ад думак. Урэшце ўся нагрузка была на яе, на галаву, — ад гульні ў карты да… гульні ў «кошкі-мышкі» з тым жа ўчарашнім карцёжным праціўнікам.

Карты!.. Можа, яны скароцяць час?

Глянуў у акно. Надзіва ціхая вулічка. На працу прайшлі — як вымерла. А куды, уласна кажучы, хадзіць людзям? Кожны стараецца менш трапляць на вочы акупантам.

— Згуляем у падкіднога? Скідай.

Чурсік паглядзеў недаверліва, потым, бадай, узрадавана працягнуў калоду карт на далоні — каб зрэзаў.

Шабовіч на момант завагаўся, прыкідваючы, што паліцай можа зрабіць. Схапіць за руку? Зрэзаў левай, сунуўшы правую ў кішэню — бліжэй да пісталета. Перакуліць стол і саб’е яго з ног? Адступіў на рог стала — на адну ножку перакуліць няпроста.

Спачатку гулялі сур’ёзна і маўкліва. А пасля ўвайшлі ў той жа вясёлы азарт, што і ўчора ўвечары.

— Ах, ты так? А вось гэтага не хапае?

— Дзесятачка? Чыхалі мы на тваю дзесятку, маючы караля. Паспрабуй пабі.

— Кароль, ды не той. Без улады твой кароль. Яго б’е вось гэты яснавокі афіцэрык. Валет казырны! А што — з’еў?

— Ладна. Адбіўся.

— Не адбіўся. А пабіў.

— Набірай.

— Ух ты, якая шалуха лезе!

— А да нас ідуць казыры. Самі просяцца.

I забыўся Шабовіч на стомленасць. Як добра паспаў. Але забыўся і на небяспеку. Здаваў карты дзвюма рукамі. I на рагу не стаяў, а перад сталом — напроці праціўніка, тварам у твар. Той сапраўды мог бы збіць яго сталом. Але што гэта яму дасць? Стрэліць можна і лежачы пад сталом. Пераканаў сябе, што нападаць Чурсік не стане — не той храбрэц! Ды і ўвогуле: калі ты прыйшоў да чалавека — старайся паверыць яму нават і ў такой незвычайнай сітуацыі. Да поўнага гада не павяла б ніякая хітрасць збіць немцаў з панталыку.

Выйграў адну партыю, другую. Узрадаваўся, што галава не атупела зусім — варушацца шарыкі. Чурсік — карцёжнік са стажам, у пульку яго мала хто абыграваў. I

ў ачко.

Выйгрыш даваў імпэт, настройваў на вясёлы лад.

— Вось табе і судзьба, пан дурань.

А Чурсік змрачнеў ад таго, што і ў карцёжнай ігры заставаўся ў дурнях. Хапіла б таго, што яго арыштавалі разам з падполынчыкамі. А цяпер адзін з іх зваліўся на яго галаву, завалодаў пісталетам і гаспадарыць у доме. Чым гэта яшчэ скончыцца?

Але ўдача — што здрадлівая жонка, і мужа лашчыць, і любоўніка. Карцёжная ўдача перайшла да Чурсіка, у добрых ігракоў часта так здараецца.

— А што не казаў я — судзьба што вецер. Пасля пятай партыі палезеш пад стол. I кукарэкаць будзеш.

— Я закукарэкаю, а ты свіннёй завішчыш… той, што ўшчамілася ў плоце.

— Палайся больш — туман напусціш, карт це ўбачыш. Што гэта за ход? Што за ход? Мая Надзька разумней ходзіць. Навошта ты трымаеш шасцёркі?

— На пагоны табе. Начаплю фельдмаршальскія. Хто там у Гітлера ў фельдзіках? Бош — Вош? Гомель — Фомель? Воўчая зграя! Што ты азіраешся? Баішся, што слухаюць твае гаспадары? А чаму гэта ў цябе партрэта Гітлера няма? Прыпішуць табе непавагу…

— У карты глядзі, а не на сцены. Часта міргаеш, пан партызан.

— Глядзі! А ты здагадлівы! Доўга думаў?

— Дадумаўся, як бачыш.

— Думай, думай, можа, паразумнееш. А то заплылі твае мазгі… Знаеш, чым яны заплылі ў цябе?

— На, пабі! — Чурсік кінуў карту злосна, размахнуўшыся. — А што, з’еў? Забірай і гэты мех. Ты ў мяне яшчэ хапнеш гарачага! Пагоны ён хоча навесіць! Соплі вытры!

I Шабовіч не абураўся, бо прыкладна такімі ж словамі яны перакідваліся і ўчора і кожны раз, карты сціралі ўсе межы, развязвалі языкі. Не абыходзілі і палітыку, але так, што размежаванасці не было — хто ёсць хто, Іван Ткачук мог уплесці ў сваю пустабрахню Сталіна, а Чурсік праехацца па Гітлеру, за што яго лаяла Хрысціна.

«Ну, і язык у цябе! Глядзі, падрэжуць». — «Не бойся, Хрысця, тут жа ўсе свае».

Не здагадваўся паліцай, каго называў сваімі.

Цяпер Чурсік ведаў, хто перад ім. Але паводзіў сябе па-ўчарашняму, калі лічыў гэтых хлопцаў сваімі. Такая незалежнасць падбадзёрвала ці ва ўсялякім разе нібыта пацвярджала, што ён не ўніжаецца перад сваім узброеным канваірам, а паводзіць сябе, як гаспадар. Урэшце яшчэ невядома, хто ў каго ў палоне, невядома, да каго павернецца ўдача. Тут сапраўды такі лёс, у які ён слепа верыў. Але якой «судзьбы» чакаў? Чаго яму больш хацелася — каб Хрысціна прывяла немцаў? Ці каб выканала даручэнне гэтага нахабніка і ён употай пакінуў бы яго дом?

Пасля роздуму яшчэ да гульні, нават пасля абразы эпізодам з дранікамі, пасля абурэння нахабствам Шабовіча, калі закіпела смяртэльная злосць на яго, — нават пасля ўсяго гэтага перацягвала «мірная» бяскроўная шаля. Дакараў сябе за мяккацеласць, бяззубасць. Аднак разуменне таго, што ў ціхім варыянце больш шанцаў на ўласнае выратаванне, на бяспеку сям’і, пераважвала. Пасля папярэджвання Шабовіча падумаў і пра тое, што якраз і нядрэнна зрабіць паслугу партызанам. Закінуць на будучае. Шабовіч, выходзіць, не апошняя шышка там у іх. Няхай жа ведаюць, што і ён, Чурсік, не прадаў душы за сярэбранікі. Дык чаму не паблазнаваць, не паказаць хоць гэтак сваю смеласць? Маўляў, а мне трын-трава. Але Шабовіч разумеў інакш: балбоча Чурсік ад страху. Бо і самога бяздумнае, звыклае крыўлянне як бы адводзіла ад прорвы, у якую, калі моўчкі мераў крокамі пакой, мімаволі заглядваў. Няхай балбоча, чорт з ім. Ён таксама не адстае, не сароміцца на эпітэты, пажаданні, прароцтвы. Яны болын бязлітасныя, пагрозлівыя — і Чурсік агрызаецца на іх з аглядкай, не абуджае ў ім злосці.

Поделиться:
Популярные книги

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Повелители сумерек

Первушина Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
юмористическая фантастика
детективная фантастика
6.00
рейтинг книги
Повелители сумерек

Князь Андер Арес 4

Грехов Тимофей
4. Андер Арес
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 4

Антимаг

Гедеон Александр и Евгения
1. Антимаг
Фантастика:
фэнтези
6.95
рейтинг книги
Антимаг

Полигон

Гостева Ирина
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
7.78
рейтинг книги
Полигон

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя. Том 2

Хроники Тириса. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Хроники Тириса
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Хроники Тириса. Книга 1

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Т. 03 Гражданин Галактики

Хайнлайн Роберт Энсон
3. Отцы-основатели. Весь Хайнлайн
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Т. 03 Гражданин Галактики

Старый, но крепкий 3

Крынов Макс
3. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 3

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя