Чтение онлайн

на главную

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Павялі іх у глыбіню турэмнага двара, за вугал будынка, каля якога стаялі. Павялі — не тое слова. Рабілі пяцьсем крокаў і спыняліся. За вуглом Шабовіч убачыў — чаму: невялікімі групамі ўпускалі ў будынак; акалелыя да непрытомнасці, людзі паспешліва, можа, нават з радасцю ныралі ў светлы — унутры свяціла лямпачка — праём дзвярэй.

Чарговую групу, значна меншую, чым папярэднія, адсеклі перад Іванам. А іх упусцілі двух, Стась паспеў аглянуцца. I не павялі па калідоры, адкуль чуліся гулкія крокі тых, хто ўвайшоў раней.

Турэмшчык

загарадзіў ім дарогу і гасцінна адчыніў дзверы — не ў камеру — у службовы пакой: там стаялі заляпаныя чарнілам сталы, за адным сядзеў паліцэйскі чын. А ў куце ціснуліся адзін да аднаго шэсць чалавек такіх жа арыштаваных, гэтак жа лёгка адзетых.

Шабовіч не ўгледзеўся ў сяброў па няшчасці, бо ўсё засланіла імгненнае шчасце: гарачая хваля цеплыні ўдарыла ў твар, у рукі, адразу прабіла вопратку, улівалася ў цела. Яно забалела і засвярбела. Але непрыемныя адчуванні былі імгненныя. А потым цеплыня дзейнічала, што моцнае віно. Закружылася галава, наступіла асалодная млявасць. Нічога не хацелася бачыць, ні пра што няздольны быў думаць. Захацелася спаць, непераадольна. Упасці на брудную падлогу і заснуць.

Відаць, зараз пачнецца допыт: у пакой увайшлі афіцэры СД, перад якімі турэмшчык-паліцай пачціва выцягнуўся. Але мабілізаваць сілы на допыт не здолеў. Спаць! Спаць! Праціснуўся праз арыштаваных, прытуліўся спіной да сцяны і… заснуў. Напэўна, заснуў. Бо не чуў, што гаварылі іншыя, нават Іван. Аднак запомніў, што сам адказваў на пытанні: прозвішча, імя, па бацьку, месца працы, адрас пражывання. Праўдзіва адказваў, бо помніў, што пры арышце ў яго забралі начны пропуск і пасведчанне — кніжачку з чырвоным крыжам на зялёнай вокладцы.

Ды дрымотнае забыццё, правал у цеплыню дягнуліся нядоўга, магчыма, пакуль ішоў фармальны допыт-перапіс. Але як толькі ляснулі, што стрэлы, нямецкія словы, сон адразу адляцеў, мозг напружыўся, як і цела. Словы Шабовіч зразумеў без перакладу, хоць мову ведаў яшчэ слаба — для пабытовага ўжытку.

Іх варожая нямецкай арміі і ўладам бандыцкая дзейнасць добра вядома органам аховы парадку, і па законах ваеннага часу усе яны заслугоўваюць расстрэлу — без суда. Але ім могуць дараваць жыццё, калі яны… Што зробяць?

Пачакаў перакладу.

Ім даруюць жыццё, калі яны назавуць сваіх кіраўнікоў, сваіх саўдзельнікаў, іх прозвішчы, адрасы.

Ніхто не адказваў.

— Ну-у? — па-руску спытаў эсэсавец.

Ступіў крок уперад Іван Ткачук.

— Пан афіцэр, я баец батальёна самааховы. Я верна служу новаму парадку.

Афіцэр скрывіўся ва ўсмешцы.

— Як ты служыш, мы табе раскажам. Дзе явачная кватэра, на якой вы сустракаецеся? Куды перабраўся пісар? — і ўсё гэта па-руску, хоць і ломана. Шабовіч напружыўся яшчэ больш: «Пісар» — падпольная клічка Піліпа Стануліна. Але, выходзіць, не ўзялі яго, калі пытаюць, куды перабраўся.

— А хто ён, пісар? — наіўна паціснуў плячамі Іван. — Першы раз чую.

Афіцэр

сарваўся да крыку.

— У карцэр! Няхай праветрыць мазгі! Успомніць! — крычаў па-нямецку, следам гэтак жа злосна крычаў перакладчык.

Але Івана не вывелі, каб тут жа пасадзіць у карцэр.

Наперад высунуўся нізкарослы чалавек, сярэдніх гадоў, у непаголенай барадзе прабівалася сівізна. Звярнуўся не да афіцэра — да перакладчыка:

— Скажы, браток, што я не помню адрасоў, але тры дамы на Камароўцы, куды нас прыводзіў Анціпка, брыгадзір наш, я магу паказаць.

Выслухаўшы, афіцэр пахваліў:

— Гут, — і звярнуўся да іншых: — У каго адагрэўся розум? — тыцкнуў палыдам у грудзі Шабовічу. — Ты?

— Я фельчар бальніцы. Бываю ў многіх кватэрах. Але пры чым тут хворыя? Не разумею.

— I ты не разумееш? Ха! Што ж, праветрымся.

— Выходзь!

У калідоры вартавыя наставілі на арыштаваных аўтаматы. Іх пасадзілі ў пакалечаную зісаўскую палутарку, адзінаццаці чалавекам у кузаве было цесна сядзець. Ззаду за грузавічком ішоў чорны закрыты фургон, такі, у якім іх везлі сюды.

Рабілася нешта загадкавае, незразумелае, ніколі яны, падпольшчыкі, не толысі не прагаворвалі паміж сабой падобныя дзеянні СД, паліцыі, але ніхто, напэўна, і не падумаў, што можа здарыцца такое. Навошта ажно восем незакутых чалавек вязуць на глухія начныя вуліцы, дзе адзін здраднік пакажа явачныя кватэры? I ахова невялікая — тры аўтаматчыкі. Праўда, невядома, колькі варты ў фургоне.

Нібыта прыйшло тлумачэнне незразумелым паводзінам СД, калі на Камароўцы фургон загруз. Дзіўна, слабенькі «зісік» прайшоў, а хвалёная нямецкая машына села. Залішне цяжкая, бранявая, ці што? Ці трэба было, каб яна села?

Яны піхалі яе. Ахвотна, каб сагрэцца, бо на скорасці вецер пранізваў да касцей, ад холаду зноў застывала не толькі цела, але і мозг, душа.

Работа ажывіла. У кузаве яны ціснуліся адзін да аднаго, але адчужана маўчалі. А тут як бы раптам зблізіліся — загаманілі, піхалі машыну і штурхалі адзін аднаго — каб пагрэцца. Нехта нават «ціснуў» смехам. I ў Стася бліснула думка: калі яшчэ раз загрузне — уцякаць. Вартавыя, хоць і не памагаюць піхаць машыну, але ўвага іх аслаблена. А двары — вось яны, за тры крокі, і платы такія, што можна пераскочыць.

Калі лезлі ў кузаў, ускочыў першы, падаў Івану руку, прыняў яго ў абдымкі, як дзяўчыну, сказаў, не тоячыся:

— Рабі, як я.

Іван зразумеў і пацвердзіў гэта поціскам рукі.

Здраднік дрэнна ведаў камароўскія вуліцы, блукаў. Завёў у завулак-тупік, з якога ледзь выбраліся заднім ходам. Зноў піхалі машыны, абедзве. Але месца для ўцёкаў не лепшае — платы новыя, высокія. Не пераскочыш. Нэпаўскія платы. Ён, Шабовіч, яшчэ да вайны заўважыў на Камароўцы, на Старажоўцы гэтую асаблівасць: вуліцы тут, як вёскі, ёсць бедныя, струхлелыя, а ёсць багатыя, падноўленыя.

Поделиться:
Популярные книги

Чевенгур

Платонов Андрей Платонович
Проза:
советская классическая проза
6.75
рейтинг книги
Чевенгур

Мельницы богов

Шелдон Сидни
Детективы:
прочие детективы
9.22
рейтинг книги
Мельницы богов

Викинг

Мазин Александр Владимирович
1. Викинг
Приключения:
исторические приключения
8.92
рейтинг книги
Викинг

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Снега

Чепурин Юлий Петрович
Поэзия:
драматургия
5.00
рейтинг книги
Снега

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Инженер Петра Великого

Гросов Виктор
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого

Мастер Трав III

Мордорский Ваня
3. Мастер Трав
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Мастер Трав III

Евангелие от зверя

Головачев Василий Васильевич
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
4.57
рейтинг книги
Евангелие от зверя

Жизнь, которой не было

Денис Палимов
1. Жизнь, которой не было
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жизнь, которой не было

На границе империй. Том 10. Часть 13

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 13

Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Тарасов Ник
4. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Поход

Валериев Игорь
4. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Поход

Тонкий расчет

Шелдон Сидни
Детективы:
триллеры
8.86
рейтинг книги
Тонкий расчет