Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Шабовіч не даваў холаду замарозіць свой розум, волю — увесь час нябачна рухаўся і праз гадзіны дзве-тры пераканаў сябе, што чалавек можа вытрымаць і такія выпрабаванні, хоць, як фельчар, добра разумеў, што большасць гэтых людзей атрымае крупознае запаленне лёгкіх, калі іх не вызваляць, а загоняць у гэты каменны мяшок з круглымі вежамі, збудаваны царызмам, ці яшчэ горш — пагоняць у Трасцянец, у халодныя баракі, гэта — смерць. Так памерці не хацелася. Трэба змагацца! З холадам. З фашыстамі. Калі паміраць, дык, чорт вазьмі, з музыкай, такі зарок ён даў сабе, уступаючы ў барацьбу. Але як у такіх вось умовах наладзіць тую «музыку»? Патрымаюць гэтак паўсутак, а вецер робіцца ўсё больш калючы, працінае наскрозь і ў зацішку, —

і здубееш, загусцее кроў, і спыніцца «матор». Крыўдна ўвогуле. Крыўдна — дзе схапілі. Не на заданні. За картамі. У паліцая ў доме. Можа, памагчы яму вызваліцца? Ён, Шабовіч, трохі валодае нямецкай. Такім крокам можна заваяваць поўны давер паліцая — на будучае. А магчыма, і зараз палегчыць лёс свой, Іванаў, Хацяновіча: калі паверыць наконт Чурсіка, то іх, напэўна, павядуць на допыт, у цёплы пакой. Але нейкі вышэйшы чалавечы прынцып, гонар не дазволіў зрабіць гэта — ратаваць паліцая і ратавацца праз яго.

Недзе, можа, пад раніцу ў турэмны двор увайшлі цяжкія машыны і асвяцілі фарамі сцяну і людзей каля яе. I адразу пачулася зычная каманда:

— Кру-гом!

Але, мабыць, не ўсе арыштаваныя сцямілі, што каманда гэтая для іх, бо праз шум матораў прагучэла бадай лагоднае:

— Усім павярнуцца ад сцяны да мяне.

Фары асляпілі вочы, але праз хвіліну-другую, адаптаваўшыся да святла, Шабовіч убачыў паўзвода салдат з аўтаматамі на грудзях і асобна ўбаку, з краю строю арыштаваных, групу афіцэраў СД. Але зацікавілі не афіцэры — чалавек у даўгім цывільным паліто і… з чорным, накшталт куклукскланаўскага, капюшонам на галаве; у тканіне прарэзаны шырокія дзіркі для вачэй.

— Правакатар, — уголас сказаў Хацяновіч, як бы жадаючы папярэдзіць усіх, хто мог яго пачуць.

Але так замаскавацца мог толькі той, хто ведае многіх падпольшчыкаў і хто, пазнаўшы арыштаваных, намераны прадаўжаць сваю чорную справу па выяўленні патрыётаў-змагароў. Следам за правакатарам ішоў чалавек у скураным паліто і цывільнай фуражцы.

— Начальнік следчага аддзела паліцыі Сысоеў, — паведаміў пра яго Іван.

У акалелага Шабовіча стала гарачай спіна, застукала ў скронях. Як выкрыць шпіка? Сарваць капюшон? Але хто яго ведае? А калі і пазнае, то хто здолее вырвацца адгэтуль, каб папярэдзіць таварышаў? А між тым правакатар павольна ішоў паўз строй здубянелых людзей і пільна ўзіраўся ў ярка асветленыя твары. I раптам спыніўся і тыцкнуў рукой у чорнай пальчатцы ў грудзі арыштаванаму. Тут жа да яго падскочылі двое ў чорных шынялях, схапілі пад рукі і адвялі бліжэй да аўтаматчыкаў, пасадзілі на зямлю. Салдаты ўзялі аўтаматы напагатоў.

Чорная рука тыцкнула ў другога, трэцяга… Потым адразу ў траіх, што стаялі побач.

Іван Ткачук сціснуў Стасеву руку, прашаптаў:

— Двое — нашы.

Безумоўна, не з батальёна, — адзеты ў цывільнае, з падпольнай групы, якой Іван перадае заданні цэнтра. Вось і яго, Шабовіча, знаёмы — урач трэцяй бальніцы Ананыч; Стась не ведаў, што ён падпольшчык. Але арышт гэтага чалавека разануў сэрца страхам. Не за сябе. За Аксану. Рызыкоўную сувязную з партызанскімі атрадамі не маглі не высачыць. I маглі ўзяць. Калі яна яшчэ не ўзята — папярэдзіць! Але якім чынам? Ці адпусцяць тых, каго не апазналі? Ці адпусцяць Чурсіка? Каб адпусцілі, папрасіць яго перадаць Аксане, дзе ён, і сказаць ёй, напрыклад: «Схадзі да дзядзькі і дзеда». Зразумее: «Ідзі да Дзядзюлі».

Правакатар набліжаўся.

Аднаго з арыштаваных следчы ўдарыў па твары, і таго адвялі ўбок, але не да тых, каго садзілі перад аўтаматчыкамі, паставілі асобна.

Іван зноў сціснуў Стасеву руку, але так — як развітваюцца. Шабовіч не хацеў развітвацца не толькі з таварышам па барацьбе, але і з гэтай злавеснай маскай.

А «капюшон» падышоў і спачатку як бы мінуў іх — Івана і Стася. Але да Чурсіка ступіў следчы і з ходу, з размахам, «адвесіў ляшча», у паліцая ажно матлянулася галава,

і ён стукнуўся патыліцай аб сцяну. Турэмшчыкі падхапілі яго пад рукі і адвялі да таго, першага, але, здалося Шабовічу, зрабілі не так груба, як адводзілі тых, што апынуліся пад дуламі аўтаматаў. Аднак не да Чурсіка было. Правакатар ступіў назад і ўгледзеўся спачатку ў Ткачука, потым у яго, Шабовіча. Пільна ўгледзеўся, зацянёныя вочы свяціліся з глыбіні капюшона, як у ката.

Рукой не тыцкнуў ні ў аднаго з іх, ніякага руху, здаецца, не зрабіў, ніякага знаку не падаў, толькі пастаяў даўжэй, чым перад іншымі, даўжэй, чым нават перад тымі, у каго тыцкаў сціснутым кулаком.

Але калі таемны агент адступіў, месца яго заняў афіцэр СД. Ён таксама ўгледзеўся ў іх, як бы запамінаючы твары, і ў вачах яго — ці, можа, Шабовічу здалося? — бліснула радасна азартная ўсмешка, як у паляўнічага, які ўбачыў дзіка.

Калі і эсэсавец пайшоў далей, Іван прашаптаў:

— Я пазнаў яго. У яго няма на правай руцэ вялікага пальца. Заўважыў?

Шабовіч скалануўся. Месяцы тры назад, улетку, у лесе пад Ждановічамі, групе падпольшчыкаў інтэлігентна апрануты чалавек расказваў аб афармленні дакументаў, аб памылках, праліках у гэтай рабоце, аб метадах выкрыцця гэтых памылак акупацыйнымі органамі. Расказваў з веданнем справы, цікава. Аднак сама ідэя сабраць разам пятнаццаць чалавек, многія з якіх не былі знаёмыя, Шабовічу не спадабалася, і ён не ўзяў на пікнік Аксану, нягледзячы на рэкамендацыю Стануліна. Яны былі з Іванам, і той першы заўважыў, што ў інструктара няма пальца. Драбяза. Ці мала ў вайну людзей без пальцаў? Але ім з Іванам гэта чамусьці не спадабалася. Сказалі камандзіру. Той назваў іх спалоханымі варонамі, якія баяцца куста. I вельмі хваліў Клюшава. Вучоны, юрыст, крыміналіст, спецыяліст па падробках, служачы пашпартнага аддзела. Знаходка. Найважнейшыя дакументы ідуць ад яго ці праз яго.

Вось табе і знаходка!

— Помніш? — прашаптаў Іван.

— Помню.

— Вучоны!

Абодва яны думалі пра адно і тое: такі крыміналіст не мог не пазнаць іх. Але чаму прайшоў міма? Магчыма, арыштавалі яго і гвалтам прымушаюць пазнаваць тых, каму ён падрабляў дакументы. Але калі гвалтам, калі на волю яго не выпусцяць, то навошта такі маскарад? Арыштаванага вадзілі б з адкрытым тварам. А вось правакатара, які ўдзень зноў пойдзе ў пашпартны аддзел і даверлівыя зноў паляцяць да яго, што матылі на агонь, — такога варта скрываць.

Як папярэдзіць сваіх? Як папярэдзіць?

Група з тых, у каго «капюшон» тыцкнуў кулаком з пустым пальцам пальчаткі і каго садзілі перад аўтаматчыкамі (чаму садзілі на зямлю?), расла, набралася дзесяткі два.

Шабовіч разумеў — гэта смяротнікі, Іванава і яго месца сярод іх, аднак не парадаваўся, што пранесла, не верыў, што лёс злітаваўся з іх. Няпэўнасць трывожыла больш, чым яўная небяспека. Што зробяць з тымі, хто застаўся ў страі? Зналі яны выпадкі, калі людзі вызваляліся з турмы, нават некаторым падпольшчыкам удалося. Але каб фашысты вызвалілі добрую сотню людзей, пераважна маладых мужчын, — такога не было. I не будзе. Пасля вераснёўскай аблавы ўсе тыя, каго не расстралялі, апынуліся ў Германіі, на катарзе; пра гэта ў падполлі дакладна ведалі. Шабовічу страшэнна не хацелася апынуцца там. Баяўся не пакут, пужала магчымасць апынуцца ў такіх умовах, дзе ніякага змагання весці нельга будзе.

Пагаслі фары. Засталіся адны сінія лямпачкі. Святло іх на міг як бы прыглушыла трьшожнае чаканне бяды. У Шабовіча ў прыватнасці. Але тут жа прагучэла зычная каманда па-руску:

— На-пра-во!

Для іх, безумоўна, для той большасці, што заставаліся стаяць каля сцяны. Па-салдацку хутка і дакладна павярнуўся Іван, ён, Стась, за ім. Дзіўна, але наперадзе ў іх некаторыя павярнуліся налева і гэтак няўцямна — дзе права, дзе лева — стаялі, можа, таму, што там, куды яны павярнуліся, былі вароты, выйсце.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

Скотт Вальтер
Проза:
классическая проза
8.09
рейтинг книги
Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Украсть у президента

Гриньков Владимир Васильевич
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Украсть у президента

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Дважды одаренный. Том II

Тарс Элиан
2. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том II

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Я не бог. Книга XXXIV

Дрейк Сириус
34. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не бог. Книга XXXIV

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Кодекс Императора IV

Сапфир Олег
4. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора IV

Личный аптекарь императора. Том 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 3

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4