Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стэпавы воўк

Гессе Герман

Шрифт:

Пасля Герміну некалькі разоў запрашалі, а я заставаўся адзін за столікам і слухаў музыку, музыку, якое я дагэтуль трываць не мог. Божа, думаў я, цяпер, выходзіць, мне трэба асвоіцца тут і прыжыцца ў гэтым свеце гулякаў і шукальнікаў асалодаў, чаго я заўсёды ўсяляк пазбягаў і чым глыбока грэбаваў, у гэтым клішаваным, стандартным свеце мармуровых столікаў, джазавай музыкі, какотак, каміваяжораў! Я паныла пахлёбтваў чай, разглядваў падэлегантненую публіку. Мой пагляд спыняўся на дзвюх прыгожых дзяўчатах, абедзве хораша танцавалі, з захапленнем і зайздрасцю глядзеў я, як пругка, прыгожа, весела і ўпэўнена яны рухаліся.

Тут паявілася Герміна, яна была незадаволеная мною. Я тут не дзеля таго, абуралася яна, каб сядзець за чайным столікам з кіслым тварам, я павінен зараз жа набрацца духу і ісці танцаваць. Што?
– я ні з кім не знаёмы? Тае бяды - яно і не трэба! Няўжо

тут няма дзяўчат, якія мне падабаліся б?

Я паказаў ёй адну з тых, прыгажэйшая каторая, яна якраз стаяла непадалёк ад нас. Яе дзівосная аксамітная спаднічка, коратка стрыжаныя густыя валасы, поўныя, як у сталай жанчыны, рукі былі чароўныя. Герміна настойвала, каб я падышоў да яе і запрасіў. Я з усёй сілы ўпіраўся.

– Ды не магу я!
– сказаў я, чуючы сябе няшчасным.
– Калі б я быў прыгожы малады хлопец, тады б, можа! А гэтакі стары, непаваротлівы ёлуп, які і танцаваць як след не ўмее, - ды яна ж на смех падыме!

Герміна паглядзела на мяне з пагардай.

– А ці высмею цябе я, табе не абыходзіць. Які ж ты бука! Кожны, хто набліжаецца да дзяўчыны, рызыкуе быць высмеяным, тут ужо нічога не зробіш. Так што рызыкні, Гары, і ў горшым разе з цябе пасмяюцца, - а то ж я перастану верыць у тваё паслушэнства.

Яна не адступалася. Я панура ўстаў і падышоў да прыгожай дзяўчыны, як толькі зноў зайграла музыка.

– Увогуле я занятая, - сказала яна і з цікаўнасцю глянула на мяне вялікімі, жывымі вачыма, - але мой партнёр, здаецца, засеў у бары. Ну, што ж, давайце!

Я абняў яе і зрабіў першыя крокі, яшчэ здзіўляючыся, што яна не прагнала мяне, але яна ўжо зразумела, што са мною, і павяла сама. Танцавала яна цудоўна, я ўвайшоў у азарт і на нейкі час забыўся пра ўсе правілы танца, я проста плыў разам з ёю, адчуваў тугія сцёгны, адчуваў спрытныя паддатныя калені партнёркі, глядзеў у яе малады, распраменены твар і прызнаўся ёй, што танцую сёння ўпершыню ў жыцці. Яна ўсміхнулася і падбадзёрыла мяне, адказваючы на мае поўныя захаплення позіркі і ласкавыя словы на подзіў згодліва, - не словамі, а ціхімі, чароўнымі рухамі, якія збліжалі нас цясней і панадней. Моцна трымаючы правую на яе таліі, я шчасна і заўзята слухаўся рухаў яе ног, яе рук, яе плячэй, я ні разу, на сваё здзіўленне, не наступіў ёй, і, калі музыка адыграла, мы абое спыніліся і пляскалі ў далоні, пакуль зноў не зайгралі, а потым я яшчэ раз старанна, закахана і багавейна, выканаў гэты абрад.

Калі танец скончыўся, - а скончыўся ён вельмі рана, - мая аксамітная прыгажуня адышла, і раптам побач са мною апынулася Герміна, якая ўвесь час назірала за намі.

– Цяпер ты сёе-тое раскумекаў?
– засмяялася яна ўхвальна.
– Ты заўважыў, што жаночыя ножкі - гэта не ножкі стала? Ну, малайчына! Фокс ты, дзякаваць Богу, адужаў, заўтра возьмемся за бастон, а праз тры тыдні - баль-маскарад у залах «Глобуса».

Быў перапынак у танцах, мы сядзелі, і тут падышоў той прыгожы малады саксафаніст, сеньёр Пабла, кіўнуў нам і падсеў поплеч з Гермінай. Ён, здаецца, быў з ёю ў вялікай дружбе. Мне ж, прызнацца, таго першага разу ён зусім не спадабаўся. Прыгожы ён, праўда, быў, нічога тут не скажаш, прыгожы і з твару і з паставы, але ніякіх іншых вартасцяў я ў ім не знайшоў. Ды і валодаць мноствам моваў было яму лёгка, бо наогул нічога не гаварыў, апрача слоў «калі ласка», «дзякую», «праўда-праўда ж», «вядома», «алё» і да таго падобных, а гэтыя словы ён і праўда ведаў на многіх мовах. Так, ён нічога не гаварыў, сеньёр Пабла, і, здаецца, ён не так ужо і многа думаў, гэты прыгожы кабальера. Яго справай было ўджыгаць у джазе на саксафоне, і гэтаму занятку ён, здаецца, аддаваўся любоўна і заўзята, сюд-туд падчас ігры ён раптам пляскаў у далоні альбо дапускаў сабе іншыя бурныя праявы энтузіязму, напрыклад, голасна і нараспеў выкрыкваў «о-о-о», «ха-ха», «алё»! Увогуле ж бо ён жыў на белым свеце яўна толькі дзеля таго, каб быць прыгожым, падабацца жанчынам, насіць каўнерыкі і гальштукі самай апошняй моды, а таксама мноства пярсцёнкаў на пальцах. Ягоны ўклад у гутарку быў у тым, што ён сядзеў з намі, усміхаўся нам, зіркаў на свой наручны гадзіннік, і круціў сабе цыгаркі, у чым быў вельмі спрытны. Яго цёмныя, прыгожыя крэольскія вочы, яго чорныя кучары не тоілі ў сабе ніякай рамантыкі, ніякіх праблем, ніякіх думак - зблізку гэты экзатычны прыгажун-паўбог быў вясёлы, крыху спешчаны хлапчук, толькі і ўсяго, і не больш за тое. Я загаварыў з ім пра ягоны інструмент і пра тэмбр у джазавай музыцы, ён павінен быў зразумець, што мае справу са старым меламанам і знаўцам па музычнай лініі. Але ён не падхапіў гэтай тэмы, а калі я, з ветлівасці да яго

альбо, бадай што, да Герміны, паспрабаваў знайсці нейкае музычна-тэарэтычнае апраўданне джазу, ён ухіліўся ад мяне і маіх высілкаў міралюбнай усмешкай, і, відаць, яму было зусім невядома, што да і апрача джазу існавала яшчэ нейкая іншая музыка. Мілы ён быў чалавек, мілы і слаўны, і прыгожа ўсміхаліся яго вялікія пустыя вочы; але паміж ім і мною не было, здавалася, нічога агульнага: усё, што было яму важна і свята, не магло мяне хваляваць, мы прыйшлі з розных светаў, у нашых мовах не было ніводнага агульнага слова. (Але пазней Герміна паведаміла мне цікавую рэч. Яна сказала, што пасля размовы Пабла сказаў ёй наконт мяне, каб яна асцярожней абыходзілася з «гэтым чалавекам», ён жа, бач, такі няшчасны. І калі яна спыталася, з чаго ён гэта ўзяў, той сказаў: «Небарака, небарака. Паглядзі на яго вочы! Няздольны смяяцца».)

Калі чарнавокі адкланяўся і зноў зайграла музыка, Герміна ўстала.

– Цяпер ты мог бы зноў патанцаваць са мною, Гары. Альбо ж табе больш не хочацца?

З ёю таксама цяпер мне танцавалася лягчэй, вальней і весялей, хоць не так бесклапотна і самазабыўна, як з тою, іншай. Аддаўшыся мне яе весці, Герміна рухалася лёгка і далікатна, як пялёстак, і ў яе таксама я цяпер знайшоў і адчуў усе гэтыя то пяшчотлівыя, то гатовыя пырхнуць панады, ад яе таксама пахла жанчынай і каханнем, яе танец таксама пранікнёна і ласкава спяваў завабную песню полу - і, аднак, на ўсё гэта я не мог адказваць свабодна і весела, не мог забыцца і аддацца цалкам. Герміна была мне надта блізкая, яна была мне таварышкай, маёй сястрой, была такою, як і я, была падобная на мяне самога і на сябра майго юнацтва Германа, летуценніка, паэта, палымянага ўдзельніка маіх духоўных практыковак і загулаў.

– Ведаю, - сказала яна потым, калі я загаварыў пра гэта, - выдатна ведаю. Я яшчэ прымушу цябе закахацца ў мяне, але з гэтым не спех. Пакуль мы таварышы, мы людзі, якія спадзяюцца пасябраваць, бо мы зведалі адно аднаго. Цяпер мы будзем абое адно ў аднаго вучыцца і адно з адным гуляць. Я пакажу табе свой маленькі тэатр, навучу цябе танцаваць і быць крышку весялейшым і дурнейшым, а ты пакажаш мне свае думкі і сёе-тое са сваіх ведаў.

– Ах, Герміна, тут няма чаго і паказваць, ты ж ведаеш больш за мяне. Ты, дзяўчынка, дзівосны чалавек! Ва ўсякім разе ты разумееш мяне. Няўжо я табе нешта значу? Няўжо я не абрыд табе?

Яна змрочна апусціла вочы.

– Не падабаецца мне, калі ты такое кажаш. Успомні той вечар, калі ты, раздушаны роспаччу, кінуўся да мяне са сваёй пакутлівай адзіноты і стаўся мне таварышам! Чаму, як ты думаеш, я тады патрапіла распазнаць цябе і зразумець?

– Чаму, Герміна? Скажы!

– Бо я такая самая, як і ты. Таму што я такая самая адзінокая, як і ты, і гэтак сама, як і ты, няздольная кахаць і сур'ёзна прымаць жыццё, людзей і самую сябе. Заўсёды ж бо знаходзяцца такія людзі, якія патрабуюць ад жыцця самага высокага і не могуць прымірацца з яго грубасцю.

– Ну й ну!
– усклікнуў я здзіўлена.
– Разумею цябе, таварыш мой, ніхто не зразумее цябе так, як я. І ўсё ж ты мне - загадка. А ты так, як бы між іншым, спраўляешся з жыццём, у цябе ёсць твая цудоўная павага да дробязяў і радасцяў, ты так абазнаная ў жыцці. Як ты можаш пакутаваць ад яго? Як ты можаш западаць у роспач?

– Я не ў роспачы, Гары. Але пакутаваць ад жыцця - о так, у гэтым я абазнаная. Здзіўляешся, што я няшчасная, я ж бо так хораша ўмею танцаваць і арыентуюся на паверхні жыцця. А я, дружа мой, здзіўляюся, што ты так расчараваны ў жыцці, бо ты ж разбіраешся ў самых прыгожых і глыбокіх рэчах, ты ж у царстве Духа, мастацтва, думкі - як дома! Таму мы і пацягнуліся адно да аднаго, таму мы брат і сястра. Я навучу цябе танцаваць, граць, усміхацца, і ўсё ж не быць задаволеным. А ад цябе навучуся думаць і ведаць і ўсё ж не быць задаволенай. Ці ведаеш ты, што мы абое дзеці д'ябла?

– Так, мы ягоныя дзеці. Д'ябал - гэта дух, і мы яго няшчасныя дзеці. Мы выпалі з прыроды і завіслі ў пустаце. Але вось што я ўспомніў: у тым трактаце пра Стэпавага ваўка, пра які я табе казаў, напісана нешта наконт таго, што гэта толькі ілюзія Гары, калі ён думае, што ў яго адна альбо дзве душы, што ён складзены з адной альбо дзвюх асобаў. Кожны чалавек складаецца з дзесятка, з сотні, з тысячы душаў.

– Гэта ўжо мне падабаецца, - усклікнула Герміна.
– У цябе, напрыклад, моцна развіты духоўны пачатак, але затое ты вельмі адстаў у розных маленькіх умельствах жыць. Мысляру Гары сто гадоў, а танцору Гары не мінула яшчэ і дня. Цяпер мы прасветлім яго далей і ўсіх ягоных маленькіх брацікаў, такіх сама маленькіх, неразумных і недарослых, як ён сам.

Поделиться:
Популярные книги

Господин из завтра. Тетралогия.

Махров Алексей
Фантастика:
альтернативная история
8.32
рейтинг книги
Господин из завтра. Тетралогия.

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Гром над Академией. Часть 1

Машуков Тимур
2. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 1

Законы Рода. Том 9

Андрей Мельник
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Телохранитель Цесаревны

Зот Бакалавр
5. Герой Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Телохранитель Цесаревны

Ярар. Начало

Грехов Тимофей
1. Ярар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ярар. Начало

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II