Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнічы

Олдрыдж Джэймс

Шрифт:

Ён трымаўся за лёд і разважаў, як яму вылезці з вады з мехам на плячах і з лыжамі на нагах. Ахвяраваўшы ружжом, ён не хацеў ахвяраваць і пушнінай. Марудзіць было небяспечна, але ён уважліва даследаваў моц лёду. Затым павярнуўся да яго краю спіной, каб мех аказаўся на лёдзе, і вызваліў рукі. Адштурхнуўшы мех далей ад палонкі, ён сам выкаціўся на лёд, быццам мокры цюлень на лыжах. Ляжаў на лёдзе і асцярожна падштурхоўваў перад сабой мех, так ён дабраўся да моцнага лёду. Тады ён дастаў сякеру і, пакінуўшы мех на беразе, кінуўся да бліжэйшых дрэваў. Яму было так холадна, што, здавалася, ногі вось-вось хруснуць і адломяцца. Усё цела білі дрыжыкі.

Васьмі

такіх хвілін было дастаткова, каб забіць чалавека, і Рой ведаў, што бегчы далёка няма калі. Ён адразу прыкмеціў сярод дрэў лепшае паліва — стары дупляны корч, сухі і трухлявы. Ён захапіў на распалку сухі піхтавы сук, знямелымі рукамі падцягнуў яго да карча, раскалоў і расшчапіў корч і запаліў піхтавы сук васковай запалкай са сваёй воданепранікальнай запалачніцы. Піхта загарэлася, смала ўспыхнула, пырснула ва ўсе бакі, і корч адразу ахапіла полымя. Рой стаяў блізка да агню, зрываў сваё адзенне і адчуваў, як полымя ліжа яго твар. Калі абгарэў сук, полымя апала, але пачаў разгарацца корч, і Рой стаяў выцягнуўшы да яго рукі. Адна рука пацяплела, ён яшчэ пашчапаў ахоплены агнём корч і, калі агонь успыхнуў мацней, убачыў, што на руках гараць валасы. Цяпла ён амаль не адчуваў, але адчуў пах гарэлага мяса і тады зірнуў на ногі, якія былі амаль што ў агні. Тлушч выступіў на скуры і сцякаў па лытках, станавіўся пухірамі і шыпеў, як сала на ражне. Ён хуценька адступіўся і павярнуўся да агню спіной.

Ён ведаў, што скалечыў сабе ногі. Было недаравальным глупствам стаяць так блізка ад агню, але вернутае цяпло было варта таго. Ён нагнуўся і пакачаў адзенне па снезе, каб выціснуць з яго хоць крыху вільгаці, а затым устаў і, стоячы голым на снезе, засмяяўся:

— Вось каб зірнуў на мяне зараз інспектар!

І дадаў, назіраючы за тым, як ад агню падымаецца струмень дыму:

— Эх, інспектар, інспектар!

Інспектар і яго патрульныя, верагодна, заўважаць гэты дым, і Рой ведаў, што зноў страчана яго перавага. Ён не мог спяшацца, бо яму патрэбен быў час, каб пацяплела цела і адзенне. Ён разлічыў, што на гэта спатрэбіцца рэштка дня і ўся ноч, але выходзіць трэба вельмі рана.

Пакуль яшчэ было светла, ён галяком зрабіў некалькі кароткіх адлучак, каб набраць паліва і падцягнудь мех. Вада не трапіла ўнутр меха, і там знайшліся сухія шкарпэткі, сухі быў і спальнік. Ён залез у яго, уладкаваўся каля самага агню і спаў прыхваткамі, часта прачынаўся, каб падкінуць дроў у агонь.

Яшчэ да світання ён выбраўся ў дарогу. Па мяккім снезе ішоў настойліва, але павольна. Цяжкі шлях, хмурны, марудны і цяжкі. Снег перастаў, і патрулям было лёгка высачыць яго ад месца начлегу, але ён упарта і панура цягнуўся да бліжняй хаціны ў Муск-о-гі. Калі ён можа ісці, нягледзячы на абадраныя, пакрытыя пухірамі ногі, здубянелае цела, усё большы голад і знясіленне, тады ён усё ж выжыве. Зараз яго мала непакоіла, зловяць яго патрулі ці не. Яму былі патрэбны цяпло і сховішча. Яму патрэбна было чалавечае жытло, каб схавацца ад суровай раз'юшанай прыроды.

Раздзел шаснаццаты

Ён ужо амаль траціў прытомнасць ад слабасці, і ў яго з'явілася думка, што прыйшоў канец, як раптам ён убачыў на сцежцы Індзейца Боба. З'яўленне індзейца яго ўразіла, як уразіла б усё знаёмае, бо ўвесь свет нібыта адышоў ад яго пасля трох дзён напаўмеханічнага слізгання па снезе і прытоптвання снегу. Свядомасць была амаль што выцеснена пакутлівай аднастайнасцю гэтага вымушанага прасоўвання наперад крок за крокам,

дзень за днём. Але з'яўленне на сцежцы Індзейца Боба было такім рэальным, што прывяло да вяртання і іншых рэальнасцей, у тым ліку і ўласнага знясілення і адчаю. Калі ён паспрабаваў спыніць свае апухлыя вочы на высокай фігуры індзейца, дык ледзь не ўпаў.

— Я і думаў, што гэта ты, — сказаў яму Боб.

Рой ледзьве пачуў яго словы.

— Хэло, Боб! — сказаў ён і захістаўся на сваіх лыжах. Мех прыціскаў яго да зямлі і разломваў яму спіну.

Боб не быў упэўнены, што Рой не п'яны. У Роя быў выгляд сапраўды п'янага.

— Што з табой, Рой? — спытаў Боб. — Табе дрэнна?

— Так, Боб. Так, так, дрэнна. Праваліўся пад лёд. Некалькі дзён таму. А ці далёка да хаціны на Чатырох Азёрах?

— Некалькі міль, — сказаў Боб і падняў мех Роя. — Вызваляй рукі, — сказаў ён, — і ідзі за мной.

Рой паслухаўся, і, калі груз быў зняты з плячэй, яму стала яшчэ цяжэй трымацца на нагах. Зараз у гэтым амаль не было сэнсу.

— Пайшлі, Рой, — прапанаваў Боб. — Не адставай!

— Ідзі, — сказаў ён Бобу. — Ідзі, а то я ўпаду і памру.

Індзеец узваліў на свае плечы яго вялізны мех і пачаў пракладваць сцежку, спачатку павольна, але затым прыспешчваючы крок. Калі Рой падаў, Боб не падымаў яго, а толькі чакаў, каб ён сам устаў, ведаючы, што сама нязначная дапамога можа даканаць Роя. Рой і сам добра ведаў гэта, але ўсё адно сварыўся, што Боб не дапамагае яму, і даходзіў да шаленства, што той не звяртае ўвагі на яго сварку.

Боб вёў яго сама лёгкім шляхам, які быў і сама доўгім, але Рой валокся амаль механічна, нібыта яго прыцягваў магніт. Ён зноў страціў усялякае адчуванне рэальнасці, яго абуджалі толькі пакутлівыя спускі на лыжах. Ён бачыў перад сабой дзве доўгія нагі ў руху, і яны вялі яго ўжо за межамі ўсялякай вынослівасці. Калі ногі, нарэшце, спыніліся, перад імі ўзніклі абрысы ягонай хаціны на Чатырох Азёрах. У яго яшчэ хапіла сілы скінуць з ног лыжы і перакуліцца цераз парог, але калі ён бразнуўся на бярозавы ложак, апошні атам яго энергіі быў зрасходаваны і ён адразу праваліўся ў глыбокі сон.

Рой заўсёды жыў у свеце рэальнага, і пячатка падсвядомага не пакінула на ім свайго кляйма. Але гэтай ноччу падсвядомасць, нібыта наганяючы страчаны час, адразу паквіталася з выразнасцю яго думак. Рэальныя падзеі апошніх дзён і нерэальны свет кашмараў спляліся ў адзін балючы клубок. Цудоўная рэальнасць свету, гуку і дотыку пакінула яго і саступіла месца чорным, пакутлівым вобразам зямлі, якая расколвалася, курчылася, вырывалася з-пад яго ног. Яшчэ больш дзіўнымі былі вобразы людзей, якія вырасталі ў дрэвы, у звяроў, у горы. Роя яны мучылі і прыгняталі, а затым адна вялізная гара, якая вырасла пад самае неба і выцягнула наперад скалістую руку, аглушыла яго ледзяной дубінай. Наносячы ўдар, гара раптам ператварылася ў Эндзі, і з адчуваннем цяжкай рукі Эндзі ён прачнуўся.

— Так, значыць, паляўнічы вярнуўся дамоў, — пачуў ён.

— Скоці! — Рой яшчэ ніколі так не радаваўся чалавечаму голасу.

— Ага, ён!

Рой адчуваў, як яго рот распаўзаецца ва ўсмешцы.

— Калі ты ўстанеш, — сказаў Скоці, — я маю, чым цябе пачаставаць. Здаецца, ты згаладаў.

Рой сеў і ўбачыў, што на яго пазіраюць Скоці, Самсон і Індзеец Боб. Засмяяцца ён не мог, бо распухлі губы і язык. І ён толькі ўсіхнуўся, адчуваючы цяпло хаціны ля Чатырох Азёр. Зараз ён усё разумеў. Міжволі ён азірнуўся: дзе ж Эндзі? Але Эндзі тут не было.

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Князь Андер Арес 2

Грехов Тимофей
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2

Очерки времен и событий из истории российских евреев. 1945 – 1970 гг. Книга 6

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Очерки времен и событий из истории российских евреев. 1945 – 1970 гг. Книга 6

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Твен Марк
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11