Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнічы

Олдрыдж Джэймс

Шрифт:

Тры іншыя надпісаныя лісцікі былі хутчэй трагедыяй, чым спрыяннем лёсу, і апошні выцягнуў п'яніца ірландзец, якога лес паступова губіў і зараз мог загубіць канчаткова.

— Так, з гэтым вырашылі, — сказаў інспектар, і ў яго быў выгляд чалавека, які таксама нешта страціў. — Застаецца дадаць няшмат. Новыя ўчасткі на поўначы па-ранейшаму адкрытыя і будуць адкрытыя да мая. Калі хто-небудзь з вас хоча паляваць там, я прыму заяву і абяцаю, што вы атрымаеце ўчасткі. Я ведаю, што гэта далёка і што амаль немагчыма жыць тут, у Сент-Элене, а паляваць там. Гэта, вядома, ужо не мой раён. Але я паспрабую дабіцца, каб быў вызначаны

зручны шлях па рацэ Ўіп-о-Ўіл, каб за кошт урада былі ачышчаны волакі і нешта накшталт сцежак, каб кожны хоць раз за сезон мог дабрацца сюды пешкі і на лодцы. Я не ўпэўнены, што мне гэта ўдасца, але вось містэр Бэрк згодзен паклапаціцца пра гэта ў дэпартаменце. Дык вось, калі нехта хоча атрымаць участак на поўначы, запішыцеся ў мяне. Здаецца, усё.

Яны разыходзіліся няспешна, бо такі сход наўрад ці паўторыцца, і кожны меў што сказаць іншаму. Выключэннем быў Рой, і Рой пайшоў першы. Ідучы міма інспектара і Бэрка, ён спыніўся, каб узяць сваю шапку. Бэрк падаў яе Рою.

— За паляўнічае шчасце! — з усмешкай прамовіў ён, відаць, чакаючы, што Рой на гэта неяк адгукнецца.

Рой узяў шапку і ў прыязным позірку Бэрка ўбачыў магчымасць уласнага адраджэння. Ён мог вярнуцца да сваіх азёр, і лясоў, і звярыных сцежак. Мог вярнуцца да змены паляўнічых сезонаў і аднавіць свой паядынак са стыхіямі і з пушным інспектарам.

У адказ на заахвочвальную ўсмешку Бэрка ў ім расло жаданне мець усё гэта, і ўсё адно ён ведаў, што не вернецца. Калі няма для яго Сент-Элена, няма і Муск-о-гі, і вобраз Муск-о-гі стаў цьмяным. Рой адзеў шапку на галаву.

— Як палявалі, Рой? — спытаў інспектар.

— Добра.

— Пушніна, вядома, першагатунковая?

— Розная.

— А каму прадалі? — спытаў інспектар.

— Яшчэ пакуль нікому, — сказаў Рой і раптам прыняў рашэнне. — Ведаеце што, інспектар, — прамовіў ён. — Калі не будзе пярэчанняў, аддайце мой участак Індзейцу Бобу. Вы не будзеце супраць?

Інспектар не адразу зразумеў Роя.

— Навошта? — сказаў ён. — Вы атрымалі яго, а Боб возьме сабе ўчастак на поўначы.

Рой страціў цярпенне.

— Я адмаўляюся ад свайго ўчастка. Перадайце яго Бобу, калі, вядома, ён захоча.

Рой ведаў зараз, што жаданне адмовіцца ў яго ўзнікла яшчэ ў той момант, калі ён убачыў у руках індзейца чысты белы лісток. У гэты момант уласная перамога Роя стала для яго крахам, і зараз ён без шкадавання аддаваў участак Бобу. Яго не клапаціла, што ён парушыў закон ці паляваў у заказніку. Ён аддаваў участак Бобу таму, што не мог вярнуцца ў Муск-о-гі, аддаваў як усвядомлены ім доўг перад індзейцам і перад любым чалавекам, перад усімі людзьмі, якія ў сваю чаргу былі ў даўгу перад ім і выручылі б яго ў выпадку патрэбы.

— Хай бярэ яго, — сказаў Рой, — каб толькі іншыя не шумелі.

Інспектар паціснуў плячыма.

— Як хочаце, Рой. — Ён нічога не разумеў.

— Тады бывайце, — сказаў Рой.

— А чаму вы не хочаце, каб я запісаў на вас адзін з паўночных участкаў? — спытаў інспектар, які пачынаў нервавацца ад выбрыкаў Роя.

— Не трэба пра гэта, інспектар, — адказаў Рой.

— Дык вы не хочаце новага ўчастка?

— Не, — адказаў Рой. — Не хачу.

— Але чаму? — умяшаўся Бэрк.

Рой зірнуў на гэтага вучонага лесавіка і засумняваўся: ці ведае ён на самай справе, што такое лес? Як яму давесці, гэтаму Бэрку, што ён страціў Сент-Элен,

а значыць, страціў і Муск-о-гі, страціў і поўнач. Як яму давесці, што куды б ён ні пайшоў, яго ўсюды чакае доля ляснога сыча, як расказаць гэтаму Бэрку пра ўсё?

— Чаму б вам не пайсці на поўнач? — не здаваўся Бэрк.

— Надта далёка.

— Вы ненармальны, — прамармытаў інспектар.

— Магчыма, — сказаў Рой і пайшоў.

Рой не еў ужо цэлыя суткі і ведаў, што, калі вып'е хоць кроплю, яму стане блага. Ён нацягнуў шапку так, каб засцерагчы вочы ад сонца, і ляжаў на лаўцы каля бара Клема. Ён не хацеў больш нічога вырашаць, ні пра што думаць. Яму было прыемна, тут на сонцы, і хацелася заснуць, але заснуць ён не паспеў. Нейкі бяздомны сабака абнюхаў яго і лізнуў твар, калі ён апусціў руку, каб пагладзіць яго. Пасля прыйшоў Самсон.

Самсон ссунуў ногі Роя з лаўкі.

— Куды гэта ты спяшаешся? — спытаў ён і сеў. — Мы шукалі цябе, а цябе няма.

— Я спаць хачу, — адказаў Рой.

— Інспектар кажа, што ты адмовіўся ад свайго ўчастка і не захацеў браць на поўначы. Гэта праўда? Ты на самай справе зрабіў гэта?

Рой перавёў погляд на бляклую пляму возера Гурон.

— Праўда, Самсон, — сказаў ён абыякава.

— Я яшчэ разумею, чаму ты аддаў свой участак, — сказаў Самсон. — Але чаму не ісці на поўнач? Гэтыя мясціны чакаюць такіх, як ты. Ты гадамі гаварыў пра тое, каб пайсці на поўнач. Дык што ж сталася, чаму ты перадумаў, калі ёсць такая мажлівасць?

Рою міжволі давялося разыгрываць Самсона.

— Старэю я, Самсон, для такіх прыгод, — сказаў ён. — Гэта для такіх дужых хлопцаў, як ты. — Рой успомніў, колькі разоў ён спрабаваў разлучыць Скоці з Самсонам і нічога не выходзіла. А як лёгка разлучылі іх абставіны.

— Што ты будзеш рабіць без Скоці? — спытаў ён здзекліва.

Вялікія далоні Самсона былі такія цяжкія, што сабака глуха забурчаў.

— Скоці адмовіўся ад свайго ўчастка і вырашыў ісці на поўнач разам са мной. Давай і ты з намі. Чаму ты не хочаш? Што з табой?

Рой не адказаў, але засмяяўся са Скоці, як смяяўся з Самсона. Смяяўся ён і з сябе, са сваіх спроб разлучыць іх.

— Дык што, Рой? — спытаў Самсон.

— Я вырашыў адпачыць, — адказаў Рой.

Самсон не адставаў ад яго, не пераставала яго рука церабіць сабаку. Але ад абодвух ён нічога толкам не дабіўся, ды тут з'явіліся Скоці і Джэк Бэртан.

— Так! — сказаў Рой. — Значыцца, з'явіліся яго экселенцыя айцец Малькольм і дарожны ўпаўнаважаны.

— Я прывёў Джэка, — дзёрзка пачаў Скоці, — каб хоць ён навучыў цябе. Паслухай, Рой. Ты аддаў свой участак Індзейцу Бобу, гэта твая справа, мяне гэта не турбуе, — эмацыянальнасць гэтага ідэаліста была надта яўнай і падкрэсленай. — Але навошта адмаўляцца ад новага ўчастка на поўначы? Што ты думаеш рабіць далей? Сядзець тут і паміраць?

— Пайшоў ты, Скоці, — панура прамовіў Рой.

Скоці адмовіўся ад уяўна гнеўнага тону.

— І чаму табе не пайсці на поўнач са мной і Самсонам? — пытаўся ён. — Чаму ты не папросіш інспектара запісаць цябе на адзін з тых участкаў?

Рой паглядзеў на толькі што наваксаваныя боты Скоці.

— А навошта табе ісці на поўнач? — спытаў ён у Скоці. — Ты ж выцягнуў свой стары ўчастак, навошта табе валачыся на поўнач?

— Не будзь упартым, Рой, — папрасіў Самсон. — Чаму ты не хочаш пайсці з намі?

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Князь Андер Арес 2

Грехов Тимофей
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2

Очерки времен и событий из истории российских евреев. 1945 – 1970 гг. Книга 6

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Очерки времен и событий из истории российских евреев. 1945 – 1970 гг. Книга 6

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Твен Марк
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11