Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнічы

Олдрыдж Джэймс

Шрифт:

Другая пара была так далёка, што Рой ледзь мог іх адрозніць, аднак у адным з іх ён угадаў воблік, надта падобны на пушнога інспектара з Сент-Элена. Рой не быў цалкам перакананы, але і ад таго, што ён убачыў, кроў молатам застукала ў ягоных вісках. Ён усё яшчэ не мог скрануцца з месца, бо першая, бліжняя пара не сыходзіла з грэбеня, але калі яна, нарэшце, стала спускацца, заходзячы яму за спіну, ён ціхенька пералез цераз грэбень і пачаў хуткі спуск, скарыстоўваючы і сваю вагу і вагу свайго грузу, з адчаем і злосцю топчучы снег і ведаючы, што патруль вось-вось перасячэ яго сляды — вось тады і пачнецца сапраўдная пагоня.

Раздзел чатырнаццаты

Нізка нагнуўшы галаву і выпрастаўшы

спіну, ён набіраў хуткасць, быццам паволі сталеючы шторм, дабіваючыся максімуму, нязменнага і на схілах, і ў нізінах, і праз лес, і ўздоўж хрыбтоў. Ён ведаў, што ніхто не здолее спаборнічаць з ім адзін на адзін, але яму даводзілася спаборнічаць з тэхнічнай перавагай праследвальнікаў: яны былі больш экіпіраваныя для праследавання, чым ён для ўцёкаў. Перш за ўсё, чацвёра на аднаго, а гэта былі амаль вырашальныя абставіны, калі трэба было прабіваць сцежку. Рою даводзілася, не збаўляючы тэмпу, самому таптаць сабе сцежку, часцей лыжамі. А чацвёра праследвальнікаў маглі рабіць гэта па чарзе, даючы адпачынак тром іншым. Ужо гэтая перавага пазбаўляла Роя надзеі пратрымацца больш за два-тры дні: пасля гэтага, калі не пачне ісці снег, яны дакладна дагоняць яго.

— Ну што ж ты, снег! — сказаў ён, на імгненне падымаючы ў неба натруджаную лямкамі галаву.

Але ў небе не было ні хмурынкі, і Рой уключыў і надвор'е ў пералік сваіх ворагаў, пагарджаючы і ясным небам і застылай марознай бесклапотнасцю.

Рой ні разу не прыпыніўся, не азірнуўся. Ён узяў на ўлік паток свайго часу. Каб не паддацца ні на крок сваім праследвальнікам, яму трэба было выціснуць з кожнай хвіліны ўсю прастору, што ўкладвалася ў яе, кожны крок, цвёрды снег, строга разлічаны ашаламляльны спуск па крутым схіле. Ніхто не дагнаў бы яго адзін, і ён хацеў скарыстаць гэтую адзіную сваю перавагу як адзіны шанц на выратаванне. Да высокага водападзельнага хрыбта паміж возерам Фей і Сярэбранай рэчкай ён яшчэ цешыў сябе спадзяваннем, што абодва патрулі не заўважылі яго слядоў і, магчыма, зусім за ім не гоняцца. Але тыя некалькі хвілін, якія ён прабыў на грэбені, каб аддыхацца і агледзецца, паказалі, што ягоны след выяўлены і пагоня пачалася.

Ён ведаў і яшчэ адну іхнюю перавагу. У іх былі палявыя біноклі, а яму даводзілася напружваць зрок на неадольныя для вока дыстанцыі, і не толькі каб знайсці іх, але і каб яшчэ раз праверыць, ці гоніцца за ім яго прыяцель і непрыяцель-інспектар, ці гэта толькі выпадковае падабенства. І зноў ён не мог вырашыць дакладна, і зноў ішоў наперад, прыгнечаны гэтай нявысветленасцю становішча. Калі сярод іх не было інспектара — гэта была проста адчайная гонка з прадстаўнікамі закону. Але калі гэта быў сапраўдны інспектар з Сент-Элена — тады Рой супернічаў не толькі з законам. Гэта была адкрытая сутычка з адзінай сілай, якая магла адабраць у яго ўсё — не толькі па закону, але і як стаўку дваццацігадовай барацьбы, з якой Рой да гэтага часу выходзіў пераможцам. «Калі гэта скончыцца?» — пытаўся Рой сам у сябе. Ён толькі што пазбавіўся такой жа небяспекі ў заказніку, а зараз аказалася, што ён мусіў весці новую барацьбу ўсё ў той жа вайне. Калі гэта скончыцца? Тады, калі ён вернецца? Калі схаваецца ў сваёй паляўнічай хаціне альбо дома ў Сент-Элене? Ці там усё пачнецца спачатку? Няўжо Эндзі, у рэшце рэшт, пераможа яго? Яго розум працаваў гэтак жа хутка, як і яго кароткія дужыя ногі, якія рабілі адзін цяжкі крок за другім і перасоўваліся наперад, але без нейкай пэўнай канчатковай мэты.

— Дзе ж ты, снег, дзе ты, палярная завіруха? — шаптаў ён.

Але надвор'е было па-ранейшаму яснае, і адвячоркам ён ужо ведаў, што яны ідуць па яго следзе. Але ён быў занадта знясілены, каб хавацца, і лёг у сваім спальніку на першым жа свабодным ад снегу месцы сярод скал. Ён прагна з'еў халоднага гарошку проста з бляшанкі і запіў яго зялёнай гарохавай вадкасцю. Усю правізію ён упакаваў у мех зверху, але частка яе

правалілася на дно, і зараз ён паспрабаваў прыкінуць, як доўга хопіць яму ежы.

Пры велізарнай эканоміі — дні на тры, вырашыў ён. Тры дні велізарнай эканоміі, і пастаянны голад.

Яшчэ не світала, а ён ужо быў у дарозе і да поўдня пераправіўся цераз Сярэбраную рэчку. Двойчы ён бачыў за сабой людзей, але яны былі далёка і адставалі ўсё больш. За ноч іхняя перавага знікла, бо з надыходам цемры ім, як і яму, давялося спыніцца. Акрамя таго, яны не маглі ісці нацянькі, бо не ведалі, куды скіруе Рой, а таму не маглі ні разлічыць, ні прадбачыць яго маршрут. Ім проста даводзілася ісці па яго слядах і, магчыма, чакаць самалёта.

Неба магло прынесці Рою і вялікую небяспеку і вялікую палёгку, і ён няспынна сачыў за ім. Па-першае, у прадбачанні самалёта, які мог выявіць яго і адразу загубіць. Па-другое, у спадзяванні на снег, які прыкрыў бы яго сляды і даў бы яму магчымасць звярнуць на поўдзень і дабрацца дадому. Пакуль не пачаўся снегапад, ён не мог паварочваць на поўдзень і тым самым адкрыць ім сваю канчатковую мэту. Яму даводзілася арыентавацца на захад, на захад ад Сярэбранай рэчкі, нават на паўночны захад ад яе; даючы такога кругаля, ён спадзяваўся пераканаць праследвальнікаў, што хоча дабрацца да стаянак лесарубаў, якія былі раскіданы ў раёне лесараспрацовак на паўночным захадзе адсюль, у суседняй акрузе.

Пераправіўшыся цераз Сярэбраную рэчку, ён пакінуў межы заказніка, але гэта не ратавала яго ад небяспекі. Нават болей — гэта стварала дадатковую небяспеку: зараз ён знаходзіўся ў зусім невядомай яму краіне сярод хрыбтоў і гор, нізін і лясных масіваў, дзе ніколі не быў. Трымаць правільны накірунак зараз яму дапамагаў толькі маленькі компас у пятліцы, а арыентавацца — толькі ўласнае адчуванне мясцовасці. Уся надзея была на тое, што калі яны ведалі гэты край і звыклыя маршруты, дык Рой разумеў мясцовасць. Ён разумеў яе, як чалавек, які ўсё жыццё назапашваў выпадковыя назіранні над няроўнасцю зямной кары. Мімаходзь азіраючыся па баках, ён мог уявіць сабе, якія пад'ёмы і спускі чакаюць яго наперадзе, на яшчэ невядомых яму ўчастках. Ён мог здагадацца пра характар схілаў і хрыбтоў і нечаканых глыбокіх нізін, і на гэта накладваўся дзіўны малюнак зямлі пад зямлёй, уяўленне пра дзікую сілу, схаваную пад гэтымі гранітнымі схіламі, пра пакуты і сутаргі, у якіх нараджалася гэтая краіна і якія, наколькі ўяўляў сабе Рой, яшчэ могуць паўтарыцца і перарадзіць яе. Дзіўная гэта была часам краіна, снегавы ложак заснулых веліканаў, краіна, якой Рой гатовы быў захапляцца, пакуль яна не выступіць супраць яго.

Ён адхіліўся далёка, надта далёка на захад і вырашыў рызыкнуць і папаляваць. Яму патрэбна была ежа, бо прыпасаў засталося толькі на два дні. Праследвальнікі ўсё адно ведалі, дзе яго шукаць. Гук стрэлу ім не дапаможа і не прыспешыць іх. Рой застрэліў двух зайцаў і курапатку і вечарам, пад прыкрыццём вялікай сасны, распаліў касцёр. Ён падсмажыў усю здабычу, з'еў колькі здолеў, а рэшткі схаваў на заўтра. Затым растапіў крыху снегу ў кацялку і заварыў гарбату. Падмацаваўшыся, ён быў гатовы да выпрабаванняў наступнага дня.

А снегу ўсё не было.

Рою здавалася, што ўся прырода супраць яго. Ён ведаў, што далей на захад ісці нельга, адтуль яму ўжо не прабіцца да сваёй хаціны, бо праследвальнікі будуць і спераду і ззаду. Ён вышукваў на хрыбце аголеныя схілы, дзе б згубіліся яго сляды, дзе ён мог бы павярнуць на поўдзень; але ветру не было, каб сагнаць снег з хрыбтоў, і сама большае, што ён мог зрабіць, — гэта цягнуць за сабой піхтавую галінку, каб хоць крыху загладзіць сляды.

Ён спрабаваў і іншыя хітрыкі, хоць яны і забіралі ягоны час: напрыклад, ісці ўлукаткі, а затым старанна загладжваць сляды метраў на пяцьдзесят. Ён ахвяраваў на гэтыя хітрыкі каштоўны час, але ў сваім адчайным імкненні адарвацца ад пагоні хапаўся за любыя сродкі.

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Князь Андер Арес 2

Грехов Тимофей
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2

Очерки времен и событий из истории российских евреев. 1945 – 1970 гг. Книга 6

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Очерки времен и событий из истории российских евреев. 1945 – 1970 гг. Книга 6

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Твен Марк
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11