Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнічы

Олдрыдж Джэймс

Шрифт:

Рою хацелася пратэставаць, апраўдвацца, але ён слухаў Бэрка, а яго траперскае сумленне мучыла яго.

— На няшчасце, — працягваў Бэрк, — заказнік не даў яшчэ жаданых вынікаў, часткова з-за браканьерства, але галоўным чынам таму, што ён яшчэ занадта малады. — Рой адзначыў гэта як частковае апраўданне яго віны, а Бэрк працягваў гаварыць: — Дык вось, паколькі няма надзеі захаваць увесь Муск-о-гі, я прыехаў сюды, каб паведаміць вам пастанову дэпартамента. Ці ёсць у вас пытанні, перш чым я абвяшчу яе?

Ніхто не скрануўся з месца, ніхто не прамовіў

ні слова.

— Яна надта простая, — рэзка прамовіў Бэрк, апусціў свае манеткі ў кішэню і агледзеў прысутных, — і яна надта суровая: з трынаццаці ўчасткаў Муск-о-гі сем будуць закрыты, а шэсць захаваны. — Тут ён прыпыніўся, даючы магчымасць пярэчыць і пытацца, але пэўны час усе маўчалі.

Затым пачаў Самсон:

— А якія ўчасткі будуць закрыты?

Інспектар падаў Бэрку карту.

— Нам давядзецца закрыць тыя ўчасткі, дзе менш за ўсё засталося дзічыны, — сказаў Бэрк. — Зараз я назаву іх. — Ён вадзіў тоўстым пальцам па зялёнай карце Муск-о-гі і абвяшчаў канец аднаго ўчастка за другім, а траперы сачылі за гэтым пальцам, які абвяшчаў лёс кожнага з іх. Ён закончыў, лёс стаў вядомы. Участак Роя ацалеў, адзін з двух участкаў Скоці і Самсона быў закрыты, закрыты былі і ўчастак Індзейца Боба.

Але гэта не магло быць канчатковым рашэннем.

— А як жа быць нам? — сказаў нехта.

Многія незадаволена зашумелі, але тут умяшаўся інспектар.

— Містэр Бэрк толькі назваў закрытыя ўчасткі. Ён не сказаў, хто будзе карыстацца тымі, што засталіся. Нам здаецца, што вы павінны вырашыць гэта самі, паміж сабой. Вас тут трынаццаць, адкрытых участкаў шэсць, і мне здаецца, што адзіная магчымасць паступіць справядліва — гэта кінуць жэрабя. Як вы лічыце?

Зноў пачаўся шум.

— А вы прагаласуйце, — прапанаваў Бэрк.

Прагаласавалі, і большасць была за жэрабя.

— Лепш за ўсё зрабіць так, — прапанаваў Бэрк. — Той, чый участак аб'яўлены адкрытым, калі выцягне жэрабя, захавае свой участак. Той, чый участак закрыты, калі выцягне жэрабя, атрымае бліжэйшы з адкрытых участкаў. Добра?

— Добра! — Ім хацелася скончыць як мага хутчэй.

— Перш чым вы будзеце цягнуць жэрабя, — працягваў Бэрк, — я мушу паведаміць вам новыя правілы, якія дзейнічаюць падчас новага становішча. Нам вядома, што пры існуючай норме адлову немагчыма пражыць, таму мы хочам даць вам палёгку. Больш не будзе жорсткай нормы альбо сезонных абмежаванняў для бабра і андатры.

Гэта ім спадабался, і яны зашумелі з адабрэннем.

— Але, — працягваў Бэрк, — за кожны сезон будзе дазволена браць не больш як двух баброў і дзвюх андатраў з кожнай нары вашага ўчастка. Вы павінны кожны год самі вызначаць, колькі ў вас хатак і нор, і колькасць здабытых скурак не павінна перавышаць гэтую колькасць больш як удвая. Калі будзеце лавіць залішне, колькасць хатак зменшыцца, а разам і ваша норма. Калі будзеце разумна гаспадарыць, вы станеце звераводамі, колькасць хатак будзе з кожным годам павялічвацца, а з імі і ваша здабыча. Ну як, справядліва?

— Справядліва, — адгукнуліся яны і запатрабавалі

цягнуць жэрабя.

— Павінен яшчэ дадаць, — дыпламатычна закончыў Бэрк, — што лоўля рыбы ў любы час забаронена на два гады.

Гэта была крутая мера, але іх больш цікавіла звералоўства, і яны зноў сталі падганяць з жараб'ёўкай.

Інспектар і Бэрк нарэзалі трынаццаць лісцікаў паперы, напісалі на шасці з іх адно слова «Участак» і склалі шэсць разоў.

— Пазычце нам сваю шапку, Рой, — папрасіў Бэрк, і цень усмешкі мільганула ў ягоных вачах.

На хвіліну ў іх прачнулася пачуццё гумару. Самсон сарваў з галавы ў Роя яго пашкуматаную шапку і кінуў Бэрку. Усе засмяяліся, а Рой з панурай ніякаватасцю прыгладзіў мокрыя валасы.

— Ну, давайце пачнем! — сказаў Бэрк і пачаў паволі абносіць шапку.

Першыя два выцягнулі пустыя паперкі і прамаўчалі. Трэцім цягнуў Льюіс Бэрк, старэйшы звералоў Муск-о-гі, дзіўнаваты маленькі ірландзец з сівой галавой і шэра-карычневым ад загару тварам. Ён лавіў звяроў у Муск-о-гі ўсё сваё жыццё і жыў лясным сычом, не пакідаючы свайго ўчастка. Пра яго паспелі ўжо забыцца і ўспомнілі толькі зараз, калі ён цягнуў жэрабя. Калі выцягнуў паперку, ён бездапаможна азірнуўся — ён не ўмеў чытаць.

— Табе пашанцавала, Лью! — закрычаў яму Скоці. — Участак твой!

Стары нічога не адказаў, толькі акуратна склаў лісток, нібыта гэта быў на самай справе законны дакумент на права валодання.

Затым падышоў Самсон, азірнуўся на Скоці і пацягнуў.

— Пуста, — сказаў ён. — Нічога няма.

Скоці міргнуў і асцярожна выцягнуў руку. Ён спачатку ўсміхнуўся, паказваючы падпісаны лісток, але затым зніякавеў.

— Я не вінаваты, — сказаў ён Самсону. — Праўда, не вінаваты!

— Рой, — хутка паклікаў Бэрк і падаў шапку.

Рой зірнуў на Бэрка і згадаў шалёную гонку па возеры Т, калі прыляцеў самалёт біёлагаў. У ягоных пальцах зараз было возера Т і яго хаціна, і ўвесь Муск-о-гі, і на імгненне ён убачыў, як вяртаецца туды і зноў шукае шчасце нават на ўсечанай тэрыторыі, у Муск-о-гі, які страціў палову свайго насельніцтва і большую частку дзічыны.

— Гэта ваша шапка, Рой, — сказаў Бэрк. — Смялей цягніце!

Рой пацягнуў — і Рой выйграў, і пачуліся вітанні ў гонар Роя, і ён зразумеў — перад ім толькі адно рашэнне: як і раней — лес. Не было ні Сент-Элена, ні Сэма, ні Эндзі, ні нават Джын. Пасля ён зразумеў, што выбраў сабе лясную адзіноту, і пачаў назіраць за Індзейцам Бобам.

Індзеец не прывык гуляць пры вырашэнні жыццёва важных пытанняў, азарт не быў характэрным для яго народа. Рабіць стаўкі яго прымушалі толькі вымушаныя адносіны з белымі людзьмі, але і тут закон адбіраў у яго аднолькавы шанц, як закон адбіраў, напрыклад, права ўжываць спіртное. Але зараз яму была навязана сама буйная гульня ў ягоным жыцці, і ён паглядзеў на Бэрка з пагардай індзейца не толькі да аднаго Бэрка, але і да ўсіх Бэркаў на свеце.

Боб прайграў, але, паміраючы, яго вочы і смяротна белыя губы нічога з ягоных пачуццяў не выявілі.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 17

Герда Александр
17. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 17

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Первый среди равных. Книга IV

Бор Жорж
4. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IV

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Двойник Короля 8

Скабер Артемий
8. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 8

За Горизонтом

Вайс Александр
8. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
За Горизонтом

Хозяин Стужи 2

Петров Максим Николаевич
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2

Я С СССР! Том 5

Вязовский Алексей
5. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
6.22
рейтинг книги
Я С СССР! Том 5

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Я – Легенда 2: геном хищника

Гарцевич Евгений Александрович
2. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда 2: геном хищника

Князь Медведев. Дилогия

Вяч Павел
Медведев
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Медведев. Дилогия

Каратила

Поповский Андрей Владимирович
Детективы:
боевики
6.50
рейтинг книги
Каратила