Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнічы

Олдрыдж Джэймс

Шрифт:

Ранкам Скоці і Самсон знайшлі яго там: ягоны твар быў шэры, вочы чырвоныя. Ён сядзеў ля дзвярэй на кукішках, падставіўшы галаву пад промні яркага сакавіцкага сонца.

— Вось дзе ён, наш знакаміты звералоў! — сказаў Самсон.

— Мы шукалі цябе, — сказаў Скоці. — Калі ты прыйшоў у горад?

Рой хацеў узяць сваю шапку, каб засланіць вочы, якія ён падняў на Скоці. Шапкі не было.

— Я вярнуўся нядаўна, — сказаў ён.

— Ну што ж, якраз своечасова, — сказаў Скоці, стройны і чысценькі, у гарадскім пінжаку і свежаадпрасаваных габардзінавых штанах. — Нас усіх склікае інспектар.

— Каго склікае? — спытаў Рой і, нарэшце, устаў.

— Усю кампанію, — патлумачыў Самсон. Ён таксама прыбраўся, барада і валасы былі падпраўлены, і ён стаяў выпрастаны

на ўвесь свой вялізны рост, і яго чырванашчокі здаровы твар ажно свяціўся. — Гэты інспектар рыхтуе нам нейкую брыдоту.

— Прыяцель-інспектар! — сказаў Рой і насупіўся. — Не хачу бачыць інспектара! Прыяцеля-інспектара! — крычаў ён. — Прыяцель-інспектар!

— Пайшлі, Рой. Калі ты не прыйдзеш, ён можа нешта западозрыць.

— Што ён хоча? — спытаў Рой.

— Не ведаю, — сказаў Скоці, — ён выклікаў сёння ўсіх трапераў Муск-о-гі. Нешта рыхтуецца. Так што табе лепш прыйсці самому і паглядзець. Які сэнс хавацца?

Рой узрадаваўся хоць нейкай пэўнасці, нейкаму завяршэнню.

— Дзе мая шапка? — сказаў ён. — Дзе яна, Самсон?

Самсон знайшоў яе ў бары і нацягнуў Рою на галаву. Ішлі моўчкі. Рою не было што гаварыць, Скоці быў надта засмучаны выглядам Роя і яго бедамі. Час ад часу Самсон пазіраў на Скоці, круціў галавой і некалькі разоў падтрымліваў Роя, калі той спатыкаўся. Не даходзячы да канторы інспектара, Рой спыніўся ля снежнай гурбы і пацёр мокрым снегам твар і рэдкія валасы, вочы, шыю. Ён выцер твар шапкаю, высмаркаўся проста ў снег, ачысціў з каленяў гразь, але, калі яны па высыпанай пяском сцежцы падыходзілі да канторы, выгляд у яго быў дрэнны.

У маленькай канторы інспектара ўжо сабраліся іншыя дзесяць трапераў Муск-о-гі. Са з'яўленнем Роя, Скоці і Самсона ў зборы былі ўсе трынаццаць. Тут былі людзі, якіх Рой не бачыў па пяць-шэсць гадоў, хоць яны лавілі ў Муск-о-гі амаль побач. Усе даўнія сябры, якія віталі адзін аднаго грубаватымі жартамі сапраўдных лесавікоў.

— Хэло, Рой, — казалі яны. — Вось ён, граза каліфарнійскіх баброў, наш Рой Мак-Нэйр!

Ніхто не высмейваў ягонага пакамечанага выгляду, і некаторыя не глядзелі на яго: яны ўжо ведалі пра Сэма. Яны ведалі пра яго больш, чым сам Рой. Рой яшчэ ні з кім не гаварыў пра дэзерцірства брата, і ніхто з іх не пачынаў гэтай гаворкі; ніхто не хацеў быць надакучлівым. «Ну як, яшчэ не злавіў ён цябе, Рой?», — звыкла гаварылі яны, ведаючы, што Рой любіць, калі яму нагадваюць пра паядынак з інспектарам.

Рой адказваў усім, але ў яго жартах не было запалу, і ён быў задаволены, калі яго пакінулі ў спакоі ў кутку побач з Індзейцам Бобам.

— У цябе ўсё нармальна, Рой? — спытаў індзеец.

Рой кіўнуў.

— Нармальна, Боб, — сказаў ён. — Як у бабра на плаціне!

Больш яны не размаўлялі, чакаючы з'яўлення інспектара.

Разам з грузнай фігурай інспектара ў пакоі з'явіўся яшчэ адзін камлюкаваты мужчына. Гэта быў Бэрк — той заолаг, які быў у Роя на пачатку зімы. Рой устрывожыўся, гэта была не проста ўлада. Прысутнасць Бэрка азначала ўварванне высокай навукі, абяцала рашучыя меры.

— Пакуль пачаць пра справу, — сказаў інспектар, уважліва, амаль з асуджэннем пазіраючы ў іхнія твары, — я хачу сказаць вам вось пра што. Перад самымі Калядамі нехта з вас распачаў паляванне ў заказніку Срэбных Даляраў. Я гэта ведаю таму, бо быў там, і я ведаю, што гэта нехта з вас, бо ледзь не злавіў вінаватага. — Ён памаўчаў, даючы магчымасць задумацца над яго словамі, гатовы з неверагодным пры яго паўнаце спрытам схапіць вінаватага. — Аднаго з браканьераў мы злавілі, таго, за кім сачылі. Гэта Джэк Сэнбі з Шасці Рэк. Ён паляваў у заказніку, як у сябе дома. Але ў пагоні за ім мы напароліся яшчэ на цэлую кампанію. Іх было два ці тры чалавекі, і мне здаецца, што сярод іх Мэрэй і Сен-Клэр. Хто быў трэці — я яшчэ не ведаю. Толькі ведаю, што ён уцёк у Муск-о-гі з вялікай ношай незаконнай пушніны. Дык вось, калі я знайду гэтую пушніну ў некага з прысутных, абяцаю, што даб'юся для яго суровага турэмнага зняволення. Мне вельмі не хочацца, каб хто-небудзь з вас, сябры, трапіў у бяду, асабліва зараз. Але калі я злаўлю яго, не

будзе ніякага патурання і ніякага апраўдання. Узяць скурку-другую звыш нормы — гэта адно, але рабаваць заказнік — гэта ўжо недаравальна. Таму, хто б гэта ні быў, няхай асцерагаецца. Закон не дрэмле!

Рой не зводзіў вачэй з інспектара. У мёртвай цішыні, якая наступіла пасля гэтай заявы, ён чакаў погляду-асуджэння. Чакаў і гатовы быў сустрэць не міргаючы, хоць вочы і былі чырвоныя, балелі. Але для інспектара Рой нібыта і не існаваў, ён ні разу нават не зірнуў у яго бок. Аднак Рой ведаў, што ўвесь гэты маналог быў адкрытым папярэджаннем яму. Інспектар ведаў, каго ён даганяў. Без слоў ён казаў Рою: «Я ведаю, што гэта ты, і я ледзь не злавіў цябе. Выкрываць цябе я не хачу, але не рабі нічога, што прымусіць мяне зрабіць гэта. Калі пушніна дзе-небудзь у цябе схавана, хай там і застаецца. Зараз я мог бы накласці на цябе руку, Рой, але я не хачу. Таму сцеражыся. Я цябе адпускаю!» Са шкадаваннем ці спачуваннем, але інспектар, нарэшце, адолеў яго, паклаў на абедзве лапаткі, а пасля сам падняў. Горшага і прыдумаць нельга: гэта была не дапамога, гэта было поўнае паражэнне.

— І яшчэ, — працягваў інспектар, — я так упэўнены, што Мэрэй і Сен-Клэр прымалі ў гэтым удзел, што атрымаў у паліцэйскім упраўленні акругі ордэр на іхні арышт. Кожны, хто дасць ім прытулак, будзе вінаваты ў патуранні ім, і лічыце гэта за афіцыйнае папярэджанне. Гэтым валацугам дарогі сюды няма, і ў тутэйшым лесе ім ніколі не паляваць. Пра гэта я паклапачуся.

Зноў панурае маўчанне. Інспектар усміхнуўся: ён, відаць, пашкадаваў, што стварыў такую напружаную атмасферу, але што-небудзь змяніць ужо не мог.

— Я не хачу вас крыўдзіць, звераловы, — сказаў ён, — таму што горшае яшчэ наперадзе, але я хачу, каб вы зразумелі, што ўсё мяняецца. Калі вы хочаце калі-небудзь паляваць у Муск-о-гі, шмат што трэба змяніць, таму не думайце, што я круты таму, што я інспектар. Я вымушаны прымаць крутыя меры таму, што ўся гэтая тэрыторыя, можна сказаць, вычарпана для звералова, і я проста спрабую ўратаваць рэшткі. — Ён кіўнуў на Бэрка, які стаяў побач. — Вось містэр Бэрк з Аховы пушных і рыбных рэсурсаў. Ён раскажа вам, што засталося ад нашага Муск-о-гі, а засталося няшмат. Ён скажа вам і пра пастанову, і думаю, што многім з вас яна будзе не даспадобы.

Бэрк не глядзеў на іх, здавалася, ён звяртаўся да жменькі дробязі, якую падкідваў на далоні.

— Вы ўсе за апошні год у розны час бачылі Ласона і мяне ў Муск-о-гі, і вы ведаеце, што праведзена надзвычай сур'ёзнае абследаванне дзічыны гэтага ўчастка. — Ён падняў вочы. — Вы, звераловы, ведаеце пра дзічыну больш за мяне, і вы ведаеце, як яе становіцца мала. Вы ведаеце, што пушніны ў Муск-о-гі не можа больш хапаць на жыццё трынаццаці трапераў на трынаццаці ўчастках. — Бэрк на імгненне затрымаў вочы на Роі, але быў падкрэслена абыякавы, трымаўся холадна. — Многія з вас, відаць, памятаюць, чым было звералоўства да тысяча дзевяцьсот трыццаць пятага года, калі былі створаны заказнікі. Да тысяча дзевяцьсот трыццаць пятага года гэта была шалёная гонка па азёрах, рэках і сцежках, і кожны трапер ставіў свае пасткі там, дзе хацеў, пакуль не сустракаў пасткі іншых. Тады ён збочваў, калі баяўся, альбо вычышчаў чужыя пасткі, калі быў дастаткова нахабны. Падзел усёй тэрыторыі Муск-о-гі на ўчасткі спыніў такое становішча. Ён даў вам трынаццаць пэўных участкаў, па, адным на кожнага. Гэта спыніла сваркі і драпежніцтва адзін супраць аднаго, але не знішчыла пагрозы залішняга аблову Муск-о-гі. Магчыма, калі б вы больш ашчадна абыходзіліся з вашымі ўчасткамі, дык там і зараз было б больш дзічыны, але не ўсе былі дбайнымі гаспадарамі. Некаторыя з вас ганяліся за кожным цэнтам, які можна было выціснуць з пастак, і вы спусташалі ўчасткі дарэшты. Я нікога не абвінавачваю, бо ведаю, што трапер сам сабе не вораг, я ведаю, што спусташалі ўчасткі вы не без падстаў. Але факт ёсць факт. Пушніны засталося хіба што на палову вас, і калі зараз не прыняць неадкладных мер, дык хутка яе не застанецца зусім. Мы меркавалі, што заказнік на Сярэбранай рацэ калі-небудзь уратуе Муск-о-гі, мы на гэта спадзяваліся.

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Князь Андер Арес 2

Грехов Тимофей
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2

Очерки времен и событий из истории российских евреев. 1945 – 1970 гг. Книга 6

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Очерки времен и событий из истории российских евреев. 1945 – 1970 гг. Книга 6

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Твен Марк
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11