Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнічы

Олдрыдж Джэймс

Шрифт:

— Так, значыць, Зел пакрыху махлярыць, — усміхнуўся Рой. Зараз ён быў перакананы, што частку вылаўленых андатраў Зел апрацоўвае на месцы, каб не ўлічваць іхнюю пушніну падчас агульнай дзяльбы. Рой крыху пастаяў, каб канчаткова пераканацца ў махінацыях Зела, пасля паціснуў плячыма і пайшоў прэч. Гэта яго не пацешыла, як было б раней, і не раззлавала. Яму было абыякава, і дробны махляр Зел і яго пушны склад, — усё гэта ўяўлялася зараз дробным, страшна дробным.

Некалькі разоў за дзень Рой чуў стрэлы. Па гуку гэта нагадвала вінтоўку Мэрэя, але поўнай перакананасці ў яго не было. Вечарам Зел зноў

бушаваў наконт пагібельнай для іх стральбы Мэрэя, але сам Мэрэй гэтага не чуў. Яго ўсё яшчэ не было, і вярнуўся ён толькі праз суткі. Ён прыйшоў з першымі парывамі завірухі. Яго твар пунсавеў, калі ён нагой адчыніў дзверы і кінуў на падлогу бліскучую чорную шкуру вялізнага мядзведзя. Рой зачыніў дзверы, у якія рвалася замець, а Мэрэй нагнуўся і строс з галавы і шыі тоўсты пласт снегу.

— Так атрымалася: ці мне загінуць, ці яму, — сказаў Мэрэй пра мядзведзя. — Вось я яго і забіў. Ты б ад смеху памёр, Рой. Сяджу я ўчора ў схованцы пад скалой, стараюся неяк сагрэцца, а ён лезе туды ж. З першага разу я прамазаў, а ён пачаў паварочвацца, каб вылезці, і я другім уляпіў яму ў горла. А тлусты! Стаіць раскірэчыўшыся, нібыта скунс, а такі тлусты, што і з месца не можа скрануцца.

— А што яшчэ прынёс? — спытаў Зел.

— Ат, дробязь, — сказаў Мэрэй, дастаючы з мяха некалькі скурак. — Лісяня ды кацяня, вось і ўся здабыча.

— І гэта за тры дні палявання! — заенчыў Зел.

Роўны голас Мэрэя звычайна запаўняў усю хаціну, але зараз Мэрэй маўчаў, і гэта было папярэджанне Зелу і злавесная прыкмета для Роя. Сахаты ўжо не нагадваў болей быка, які ляніва адганяе хвастом мух; зараз ён быў больш падобны на свайго цёзку лася, які гатовы кінуцца на дакучлівую нікчэмнасць і паваліць яго, затаптаць магутнымі капытамі. Рой бачыў гэта, і яму было ўсё роўна. Ён безуважна назіраў, чыя ж возьме, як назіраў бы за сустрэчай вавёркі і шашка, калі б яны задумалі падужацца. Для Роя гэта былі новыя адносіны да людзей, якіх ён яшчэ не ўсведамляў. Ён толькі ведаў, што кожны з іх зараз самагодная адзінка і мяжа іхняй адчужанасці менавіта ў тым, што, жывучы так, як яны тут жылі, яны засталіся замкнутымі адзіночкамі: няма ў іх ні сяброўства, ні ўзаемнай дапамогі. Зараз страта гэтага пачуцця супольнасці яго не кранала, і яму было ўсё роўна, што станецца з кожным з іх.

Снег ішоў трое сутак, і часам напружанасць станавілася пагрозлівай. Чым больш спакойна і бесклапотна адмахваўся ад дакучлівай мухі Мэрэй, тым больш ядавітым і істэрычным станавіўся Зел. Паміж імі не ўзнікала сапраўднай спрэчкі, толькі дробныя сутычкі: каму галіцца першым альбо хто прынясе вады, ці хто хроп усю ноч. Справа дайшла да выбуху, калі Зел заявіў, што, як толькі скончыцца завіруха, ім трэба выбірацца з заказніка. Пушніны ў іх дастаткова, а стрэлы Мэрэя, напэўна, ужо прыцягнулі ўвагу, і іх шукаюць.

— Яшчэ не выплакаў свайго воцату! — сказаў Мэрэй.

— А ты наогул не хочаш мець ніякіх стасункаў ні з чым, — з'едліва азваўся Зел, і твар яго скрывіла ад злосці. — Ты страціў рэшткі чалавечага аблічча. Блукаеш па лесе, як звер. Сам становішся лясным зверам і Роя цягнеш туды…

Мэрэй засмяяўся, а Рой запхнуў у рот порцыю жвачкі.

— А ты таксама страціў сваё ранейшае аблічча, Зел, — сказаў Мэрэй. — Пара табе садзіцца на зямлю ў Сэнт-Элене і

заняцца фермерствам. Відаць, інспектар адбіў табе ўсе бэбахі. Зараз лес для цябе найбольш прыдатнае месца, Зел. Вельмі прыдатнае!

— Гэта табе ў зручны момант хто-небудзь усадзіць кулю ў патыліцу, а я пасля гэтага яшчэ доўга буду займацца паляваннем, — адказаў Зел. — І калі ты думаеш, што я спалохаўся інспектара, можаш ашчаджаць сліну, гэтаму інспектару засталося нядоўга гуляць. А калі хочаш каму-небудзь параіць заняцца зямлёю, то парай Рою. Гэта ён з тых, што здыхаюць у свінарніку.

Мэрэй даў магчымасць адказаць Рою, але Рой устаў, каб паварушыць вуголле.

Іхняе маўчанне яшчэ больш распаліла шаленства Зела.

— Ты спытай у Роя, што ён будзе рабіць, калі Эндзі зразумее, хто займаў яго месца апошнія дванаццаць гадоў.

У Роя ў руках было бярозавае палена, і яно адразу ж прасвістала ў паветры і стукнулася ў сцяну хаціны, але Мэрэй своечасова спусціў з ложка тоўстую нагу і сапхнуў Зела на падлогу. У напружанай позе, седзячы на кукішках, Рой быў падобны на «вадзянога быка», мускулы на шыі набрынялі і, здавалася, вось-вось лопнуць, цяжкія рукі віселі па баках, быццам гнеў яго знясіліў. Вось-вось нешта здарыцца, але Мэрэй устаў і ўздыхнуў.

— Ну, — сказаў ён і выцягнуў з-пад ложка вузел з адзеннем. — Я хаваў гэта на чорны дзень, але сёння ў нас тут зусім чорна. — Ён дастаў бутэльку спірту, пераступіў цераз скурчанага на падлозе Зела і стараўся дастаць нож, каб адкаркаваць бутэльку. — Не прадыхнуць ад воцату! — дадаў ён, наліваючы ў два кубкі. — Вось вам. За тое, каб згінулі, нарэшце, закон і парадак.

Не закон і парадак, а думкі пра Сент-Элен, вось што трэба было заліць Рою віном. Удар Зела здзівіў яго мацней, чым ён мог чакаць, і, здавалася, перарэзаў апошнюю нітачку, якая прывязвала яго да Сент-Элена. Ён ведаў, што для яго гэта зараз пустое месца, і ўзяўся за бутэльку, адкінуўшы ўсялякія цуглі, і горыч праглынула ў ім рэшткі цвярозага гумару.

Раздзел дванаццаты

Калі завіруха, заваліўшы ўсё снегам, нарэшце сціхла, Рой узяў ружжо і на лыжах выправіўся на паляванне на хрыбты. Хутка ён высачыў і застрэліў аленя. Хоць Рой разабраў тушу і павесіў на дрэва, ён ведаў, што сапраўднай патрэбы забіваць гэтага аленя (да таго ж самку) не было, бо ў іх яшчэ заставаўся вялікі запас ласінага мяса. Але, калі ён і ўсвядоміў на імгненне ўсю непатрэбнасць імкнення забіць, гэтая думка згінула ў радасным адчуванні, што ён зноў на паляванні, і ён не сыходзіў з хрыбтоў, працягваў падпільноўваць дзічыну, ён быў гатовы забіваць усё, што трапіць яму на мушку, забіваць, не адчуваючы падчас гэтага абсалютна нічога, акрамя паляўнічага азарту.

Пад снегам усё навокал было яшчэ больш дзіўным. Вялікая заснежаная краіна, краіна доўгіх закругленых ліній, якія недзе ўдалечыні пераходзілі ў снежны гарызонт. Пад нагамі то цвёрды граніт, то мяккія гурбы. А лясы і азёры нібы вялізныя сховы цішыні. Часцей за ўсё чуваць было рыпенне лыжаў па снезе, і кожны раз, як яно чулася, гэты гук вібраваў і праходзіў праз ногі Роя, праз усё ягонае цела. Гэта быў гук дарогі, частка таго, што і трымала яго ў дарозе, пакуль ён не заходзіў так далёка, што даводзілася вяртацца, каб паспець да цемры.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Древесный маг Орловского княжества 2

Павлов Игорь Васильевич
2. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 2

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Тень маски

Метельский Николай Александрович
8. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
8.00
рейтинг книги
Тень маски

Школа пластунов

Трофимов Ерофей
Одиночка
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Школа пластунов

Изгой Проклятого Клана. Том 3

Пламенев Владимир
3. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 3

Казань

Вязовский Алексей
2. Русский бунт
Фантастика:
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Казань

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Наследие Маозари 9

Панежин Евгений
9. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
сказочная фантастика
6.25
рейтинг книги
Наследие Маозари 9

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Личный аптекарь императора. Том 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 5