Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнічы

Олдрыдж Джэймс

Шрифт:

Ён вобмацкам знайшоў лямпу там, дзе ёй і належала быць, і ўздыхнуў з палёгкай. Затым запаліў запалку, паднёс яе да кнота і, падняўшы лямпу, агледзеўся.

На імгненне святло асляпіла яго, але затым тое, што ён убачыў, аглушыла яго як абухом па галаве. На яго ложку спалі дзеці, акрамя таго, у пакоі былі яшчэ два ложкі і на іх іншыя дзеці, амаль падлеткі. Нейкі хлопчык спалохана выскачыў з-пад коўдры, і Рой, які спадзяваўся ўбачыць знаёмы твар, быў расчараваны.

— Не крычы, — сказаў Рой хлопчыку. — Я не ведаў, што вы тут. Я не ведаў, што Сэм з'ехаў. Толькі не крычы.

Хлопчык не закрычаў,

але нехта з дзяцей ускрыкнуў, і Рой не ведаў, што яму рабіць. Калі той ускрыкнуў яшчэ раз, Рой паставіў лямпу на месца, патушыў і выйшаў. Поцемкам ён кулём скаціўся ўніз па лесвіцы і ледзь не згубіў свой мех, які зачапіўся ў кухонных дзвярах, а за яго спіной у хаце пачуліся крыкі і пачалася мітусня. Ён ішоў, пакуль не апынуўся на сорак чацвёртай расчыстцы, блізка ад старой хаты Мак-Нэйраў, дзе жыла Джын Эндрус. Тут ён спыніўся. Яго вабілі толькі дзве мясціны, і ён не ведаў, якую выбраць, не ведаў, куды яму пайсці, і яшчэ да канца не ўсведамляў бяды, якая яго спасцігла.

Пасля ў яго свядомасці застаўся толькі Джэк Бэртан.

Ідучы па полі і па калені правальваючыся ў снежную кашу, ён спрабаваў вызначыць сілу нанесенага яму Сэмам удару. Ён спрабаваў распаліць у сабе злосць і як мага больш рэзка ацаніць дэзерцірства брата, яму патрабаваліся гнеў і злосць, каб усвядоміць гэта як рэальнасць. Але як ні стараўся, не было ні гневу, ні болю. Была толькі слабасць у каленях і млоснасць. Сэм не пакінуў яму нічога, нават адчування спагады да самога сябе.

Ля хаты Джэка ён не адразу адважыўся крыкнуць, але пасля начная адзінота пераважыла яго хістанні.

— Джэк! — закрычаў ён. — Ты тут, Джэк?

Яму давялося паклікаць Джэка некалькі разоў, перш чым нехта адказаў. Нарэшце ў акне з'явілася місіс Бэртан і спытала, хто крычыць.

— Гэта Рой Мак-Нэйр, місіс Бэртан. Джэк дома?

Місіс Бэртан зрабіла яму знак праз двайное шкло, каб ён заходзіў. Ён вобмацкам зайшоў у цёмную кухню і чакаў, што нехта спусціцца да яго; і зноў з'явілася місіс Бэртан. У старым паліто на плячах, яна трымала ў руках газавую лямпу. Яна спынілася на верхняй прыступцы лесвіцы, і Рой зразумеў, што яна баіцца спусціцца, відаць, думае, што ён п'яны.

— Дзе Джэк, місіс Бэртан? — спытаў Рой.

— Ён пайшоў з рамонтнай камандай, — сказала яна.

— Яго няма?

— Яны каля Марлоў, ачышчаюць канавы, каб не затапіла дарогу, — растлумачыла яна.

— Я толькі што вярнуўся ў горад, — сказаў Рой. — У нашай хаце нехта чужы. Ці можна мне пераначаваць у вас на кухні?

— Там няма на што легчы, Рой, — сказала яна. — Вы можаце ўладкавацца ў другім пакоі. Там ёсць канапа.

— Дзякуй вам, місіс Бэртан, — сказаў Рой і, пазіраючы ўгору на гэтую сціплую цяжарную жанчыну, востра адчуў, што нават і ў гэтай хаце для яго няма нічога: няма апірышча ў здаровай упартасці фермера Джэка. Джэк яму быў вельмі патрэбны зараз, і Рой засердаваў, што яго няма. — Вы ідзіце спаць, — сказаў ён місіс Бэртан. — Мне нічога не трэба.

Яна сказала, што на канапе ёсць ватная коўдра і падушкі, і спытала, ці не дастаць яму яшчэ адну коўдру.

— Не. Ідзіце спаць, — стомлена паўтарыў ён. — Мне нічога не трэба.

Ён адразу ж заснуў, і змарыла яго не проста стома, а гора. Раніцай ён склаў коўдру і пайшоў, калі

яшчэ ўсе спалі. Яму не хацелася сустракацца з місіс Бэртан альбо з кім-небудзь з яе пяці дзяцей, якія не стрымліваліся ў праяўленні сваіх пачуццяў. Акрамя таго, яму трэба было схаваць у надзейным месцы сваю пушніну; ён пайшоў у хлеў і ў цёмным кутку падцягнуў яе пад самую страху, скарыстаўшы вяроўку і блок, якімі Джэк падымаў туды летам свіныя скуры.

Было яшчэ рана, і Рой пайшоў па полі да дарогі, так і не ведаючы, куды яму зараз ісці. Сент-Элен быў для яго чужым горадам, пустым горадам, нават варожым горадам. Ён баяўся яго, зараз ён баяўся ўсяго; дэзерцірства Сэма пазбавіла яго ўсялякай мужнасці. Ён глядзеў на бліскучыя мокрыя валуны, што ўжо вылазілі з-пад снегу, назіраў за першымі чародкамі шпакоў, за вераб'ямі, якія мітусіліся па полі. Ён прайшоў міма пратэстанцкай царквы, голага ашаляванага зруба; Джэк назваў гэта сама нягеглым збудаваннем ва ўсім Сент-Элене. Зараз і ўвесь горад быў пануры. Ён стаяў мокры, панылы гэтым перадвясеннім часам, і вада, якая збіралася з лесу і пагоркаў, была такая актыўная, што гатова была змыць яго дарэшты.

— Хэло, Рой! — паклікаў яго нехта з грузавіка, што ехаў па дарозе.

Рой памахаў рукой.

— Вас падвезці?

Рой не помніў гэтага юнака. Мо малады Джонсан, альбо старэйшы сын Лэкстана, альбо нехта іншы з гарадской моладзі. Рой не пазнаваў яго.

— Не, — сказаў ён. — Мне недалёка.

Грузавік паехаў, а Рой усё ішоў па дарозе, не ведаючы куды. Калі выйшаў за межы горада, ён трапіў на чорную бясконцую стужку шашы. Гэтая бясконцасць дарогі цягнула яго за сабой. Ён адчуў спакусу — ісці, ісці ўсё наперад і наперад, пакідаючы тут усе цяжкасці. Ён ведаў, што гэта прыкладна тое ж, што дванаццаць гадоў таму зрабіў Эндзі Эндрус: стаў на дарогу і пайшоў куды вочы глядзелі. А чаму і не? Рой усё ішоў, але ведаў, што ідзе нікуды. Ён ішоў па дарозе, бо яму не было больш чаго рабіць, а калі сонца ўзышло і дарога стала дыміцца, ён павярнуўся і пайшоў назад у Сент-Элен.

Было толькі адно месца, дзе ён мог з'явіцца, і ён пайшоў туды. Апоўдні Рой быў ужо такі п'яны, што не мог вылезці з кутка бара. Ён разлёгся на ўвесь рост на паліцы з надпісам: «Мука і бабовыя», — часам стагнаў, як ад зубнога болю, але часцей смяяўся над карцінай на сцяне ў яго ў нагах, дзе быў намаляваны Сент-Элен. Карціна была адной з рэклам Дзюкэна, дакладней, плакатам, які заклікаў да вольнага жыцця на прыродзе, усхваляў лясную рамантыку іхняга канадскага горада. Рой не мог зразумець сапраўдны сэнс карціны, але агульнае ўражанне ў яго было, і галава паслужліва дапаўняла дэталі, якіх не хапала.

— Моцна трымаецца за сваё, — паўтарыў ён. — Моцна трымаецца стары гарадок.

— Чаму ты не ідзеш дамоў? — пытаў у яго амерыканец Клем ужо ў другой палове дня. — Ідзі, Рой. Ідзі дамоў.

— У мяне няма дома, — адказаў Рой. — Няма ў мяне хаты.

— Дык ідзі да Джэка Бэртана.

— Джэк пайшоў! — закрычаў ён. — Джэк пайшоў ратаваць горад ад паводкі.

Амерыканец адчапіўся, і Рой усю ноч праспаў на паліцы. Ён прачнуўся толькі раз, разбуджаны непераадольнай патрэбай зараз жа ўстаць і ісці да старой хаты Мак-Нэйраў, аднак нейкая інстынктыўная абачлівасць затрымала яго.

Поделиться:
Популярные книги

Я еще не бог. Книга XXXV

Дрейк Сириус
35. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не бог. Книга XXXV

Герой

Мазин Александр Владимирович
4. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.10
рейтинг книги
Герой

Династия. Феникс

Майерс Александр
5. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Династия. Феникс

Княжья Русь

Мазин Александр Владимирович
6. Варяг
Приключения:
исторические приключения
9.04
рейтинг книги
Княжья Русь

Элизиум. Аликс и монеты

Андерсон Александр
1. Элизиум
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
8.98
рейтинг книги
Элизиум. Аликс и монеты

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Бастард рода Неллеров. Книга 1

Усов Серг
1. Бастард рода Неллеров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард рода Неллеров. Книга 1

Жизнь, которой не было

Денис Палимов
1. Жизнь, которой не было
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жизнь, которой не было

Иной. Том 3. Родственные связи

Amazerak
3. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 3. Родственные связи

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Атаман царского Спецназа

Корчевский Юрий Григорьевич
Боевая фантастика Ю. Корчевского
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Атаман царского Спецназа

Я до сих пор не царь. Книга XXVII

Дрейк Сириус
27. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не царь. Книга XXVII

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2