Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Я пасміхнуўся. Я ўспомніў сябрава «загуляла» і не паверыў ёй, вядома, — ды і хто на маім месцы паверыў бы?

«Распранайся», — дзелавіта, рашча, суха сказала яна, заўважыўшы маю ўсмешку.

Яна не зманіла.

Гэта было падобнае на кашмарны сон: абое ўпершыню, абое нявопытныя… А самае брыдкае, самае гадкае, што я і ў тыя хвіліны стараўся запамінаць больш розных дэталяўпадрабязнасцяў, каб хваліцца потым сябрам: запамінаў дыханне яе, ускрыкі, абрыўкі слоў, запамінаў, што балконныя дзверы прачыненыя і вецер варушыць гардзіну… А потым мая бедная непрыгожая дзяўчынка, спалоханая, заплаканая, абдымала мяне і зацалоўвала, і ўсё дапытвалася:

«Ты ж рабіў гэта таму, што закахаўся, і цяпер кахаеш? Такое ж нельга

рабіць без кахання! Праўда ж?»

«Праўда», — адказваў я, жадаючы толькі аднаго: хутчэй вырвацца адтуль.

Я так нікому і не расказваў потым, не змог. Мне здавалася, у мяне гэта было зусім інакш, чым ва ўсіх, — нецікава, саромна, брыдка, непатрэбна… Лену ў тэхнікуме я пачаў пазбягаць. А пры рэдкіх выпадковых сустрэчах на калідоры ці ў сталоўцы лавіў на сабе яе спалоханыя позіркі.

Аднойчы, ужо зімою, калі ў мяне пачала балець нага і гэта мяне больш за ўсё турбавала, Лена сама заглянула ў нашу аўдыторыю, падышла да маёй парты:

«Што ж ты… нават не вітаешся… цяпер?»

Я не ведаў, што адказваць. Я думаў больш пра нагу. Думаў, так, застудзіў, можа, пахаджу на ўколы, падлечаць і ўсё пройдзе.

Больш з Ленаю мы не бачыліся.

І вось столькі гадоў пасля, і цяпер, я часта думаю: каб не гэтае ліха, не нага гэтая, хутчэй за ўсё я забыў бы на сваю першую і апошнюю дзяўчыну. Ды мільёны такіх выпадкаў, калі дзяўчат кідаюць і забываюць іх!.. Але цяпер я ведаю: кожнаму — сваё, і кожны толькі сам за сябе адказвае. Што дазволена многім, тое — вельмі можа быць — зусім не дазволена табе. Увогуле, каханне жанчыны, калі ўдумацца, гэта такая страшная загадка, такая тайна; ёсць у тым, што жанчына ахвяруе сабою, аддае ўсю сябе чужому чалавеку штосьці такое містычнае, незразумелае і нежартоўнае, што нельга гуляцца з гэтым. А я захацеў менавіта пагуляцца… І дагуляўся.

— Верыш, — ціха сказаў аднакласнік, — усё адно я пасвойму шчаслівы. Было ж у мяне хоць штосьці, і яна, Лена мая, была, і ёсць недзе, яна ж не прыдуманая мною! Няважна, помніць яна мяне, няважна, што ў яе даўно ўжо, відаць, муж, дзеці, — важна, што я яе помню… І больш мне нічога не трэба. Ведаць, што яна жыве цяпер на Зямлі, кожную раніцу глядзець на адно з ёю неба, кожны вечар — на адны зоры…

Аднакласнік замоўк.

І праўда, цёмна ўжо, зоркі над галавою. Мы развітваемся, і я пустой вуліцай іду дамоў, пакінуўшы яго аднаго сядзець на лаўцы, думаць.

1995 г.

СЫЧ

Вуліца яшчэ спіць, захутаная ў белы ранішні туман; спіць сваімі шэрымі, вільготнымі ад багатай расы платамі, мокрымі дрэвамі і травою ў агародах, спіць нязвыклай для вёскі цішынёю хлявоў і хат, нават пеўні яшчэ маўчаць, — а Сыч ужо тупае з веласіпедам; сам ідзе сцежкаю паўз плот, дзе цупчэй і не бярэцца да падэшваў мокры пясок, а веласіпед стараецца каціць па траве, каб памыліся расою шыны. Адна рука ляжыць на рулі, другая — прытрымлівае вялікі кашэль на багажніку, абвязаны чыстай марляю. Ад прахалоды каўнер пінжака ў Сыча падняты, клінковая кепка з гузікам зверху насунутая па самыя вочы; правая калашына, каб пры яздзе не ўкручвалася ў цэп, забраная ў шкарпэтку, як робяць дзеці, таму правы чаравік на тонкай каля костачкі назе здаецца большым за левы. З-пад кепкі зыркаюць то на дарогу наперадзе, то на кашэль пільныя строгія вочы, вочы чалавека пажыўшага, які ніколі ні ў чым не засумняваецца, які цвёрда ведае, што ўсё, што робіць ён, адзіна правільнае і ўсё навокал для яго аднаго: сцежка — каб па ёй ступаць, раса — каб памыць ёю колы веласіпеда, сонца, што неўзабаве выблісне з-за хат — каб абагрэць яго, Сыча, у дарозе.

Вось ужо гадоў дваццаць, з таго часу, як пахаваў жонку, кожны выхадны, у любую пару года, у любое надвор’е Сыч — з кашалём за плячыма, калі непагадзь і бездарожжа і да горада можна дабрацца толькі папуткамі,

ці, калі суха, як цяпер, на веласіпедзе — выпраўляецца адным і тым жа маршрутам у няблізкую дарогу.

Час нібы забыўся на гэтага чалавека (увогуле, няўмольны час чамусьці заўсёды бывае найбольш літасцівы да людзей педантычных, абмежаваных, якім хоць кол на галаве чашы, а не адступяцца ад свайго раз-назаўсёды выбранага рэжыму): за ўсе гэтыя дваццаць гадоў Сыч, здаецца, зусім не змяніўся знешне. Такі ж гладкі, высокі, прамы — нават не сагнецца, калі нясе паўнюткі кашэль за плячыма. Веласіпед яго ніколі не ламаецца, тупаносыя, грубай работы чаравікі не стоптваюцца, выхадны касцюм, цесны яму, бо куплены некалі з эканоміі на памер меншым, ніяк не зносіцца, не падзярэцца, не прашмуляюцца аб сядло веласіпеда штаны. Аднак яшчэ больш, чым сваё дабро, беражэ Сыч самога сябе. Увесь век — і да пенсіі, і ўжо гады два пасля пенсіі — на лёгкай рабоце, вартаўніком у леспрамгасе.

У самога дворык, хата, агарод — хоць на выстаўку, чыстыя, акуратныя, дагледжаныя; хата абшаляваная і перакрытая новым шыферам, у хляве свінчо, у загарадцы (каб двор не загаджвалі) куры, грады на сотках высокія, разоры роўненысія, у канцы сотак, дзе ён звычайна на перамену засявае латку зямлі канюшынай і грэчкаю, тры вулеі, пад хатаю — два клёны, з якіх увесну можна браць сок, і ў лес хадзіць не трэба… Калі не на службе, Сыч не прысядзе, з досвітку будзе корпацца то каля вулеяў, то на сотках, тупае па двары, стругае штось пад паветкаю, піліць, грукае, прыбівае, паднаўляе… Але папросіць памагчы хто чужы — пальцам не зварухне. Прычым выдумляе абы-што, абы-якую прычыну, і не саромеецца, не баіцца сурочыць:

«У мяне кіла!» — гучна, на ўсю вуліцу заяўляе, калі трэба рабіць што цяжэйшае; калі лягчэйшае:

«У мяне рак касьці доктар абнаружыў!..»

I ўсе ведаюць, што брэша ў вочы, што ён за ўсё жыццё не знаў, як зуб баліць, што ён кожны год праходзіць медкамісію і з такімі хваробамі, якія сам на сябе выдумляе, ніхто б яго, вядома, на службе не трымаў.

Здаецца, не толькі знешнасць, але й душа яго, успрыманне ім усяго вакольнага раз-назаўсёды некалі ў ім застылі. Чым чалавек жыве, пра што думае?.. Вечна насуплены, да ўсяго недаверлівы, скептычны; адзінае, на што рэагуе, дык гэта на новыя грошы і цэны, да якіх ніяк не прывыкне, усё пераводзіць на «брэжнеўскія». У краме бохан хлеба па тры тысячы, гумавыя боты — па трыццаць тысяч, Сыч паглядзіць, пакрэкча, перавядзе: «Хлеб тры рублі, боты — трыццаць… Балдзёж!» Мужчыны збяруцца, загавораць пра палітыку, радыяцыю, пра «калі было лепш, тады ці цяпер?», — яму нічога не цікава. Ссупіць бровы, слухае маўчком і толькі рэдка, калі ў гуморы ці калі папытаюць: «А ты, Іван, што думаеш?», адкажа ўпэўнена:

— А што тут думаць — балдзёж адзін!

Свой старэнькі, першага выпуску тэлевізар, які, аднак, ні разу не быў у рамонце, ён амаль ніколі не ўключае. «А што я там не бачыў, балдзяжу іхняга?» Увогуле, гэтым універсальным словам ён абазначае ўсё, што не разумее, што яму цяжка ўявіць, усё, што недзе далёка і не з ім, а з іншымі. Калі доўга мочыць дождж, ці стаіць суша, ці асабліва ўвосень і ўвесну, калі надвор’е пераменлівае і снег сыплецца разам з дажджом, задзярэ ўверх галаву:

— Нябесны балдзёж!

…Да горада кіламетраў пятнаццаць. Цяпер ясна, чаму Сыч так рана выпраўляецца: едзе ён не намнога хутчэй, чым іншы малады ішоў бы. Паднялося ранняе сонейка, трава на лузе паўз абодва бакі шашы ззяе-пераліваецца бліскучай расою, туман па нізінах і каля лазовых кустоў ружавее, радзее і проста на вачах знікае; роўны асфальт, усё яшчэ мокры, бы пасля дажджу, таксама пакрысе высыхае, шарэе плямамі. Праносяцца то насустрач, то ззаду, абганяючы маруднага веласіпедзіста, машыны, але Сыч і не зірне на іх, едзе сабе з краю шашы роўненька, як па шнурку, адно яшчэ ніжэй насунуўшы кепку, бо сонца слепіць вочы, адбіваецца ад нікеляванага руля.

Поделиться:
Популярные книги

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Сопротивление

Осадчук Алексей Витальевич
11. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.33
рейтинг книги
Сопротивление

Возмутитель спокойствия

Владимиров Денис
1. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возмутитель спокойствия

Тыл-фронт

Головин Андрей
Проза:
военная проза
проза прочее
5.00
рейтинг книги
Тыл-фронт

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Подросток

Достоевский Федор Михайлович
Проза:
русская классическая проза
9.09
рейтинг книги
Подросток

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Лекарь Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 3

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Второй кощей

Билик Дмитрий Александрович
8. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Второй кощей

Эпоха Опустошителя. Том VIII

Павлов Вел
8. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VIII