Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Успомніла Антоля, чула неяк, што жыве ў горадзе бабка не бабка, а маладзіца, якая галаву лечыць і памаракі здымае. Але зноў — у сваіх жа не будзеш распытваць, дзе тую маладзіцу знайсці. Пачні цікавіцца, уміг раскусяць, разнясуць, што «памарачная» яна, раз да знахаркі хоча…

Думала Антоля дзень, і ноч, і вось што надумала. Цішком, сама сабе паедзе ў горад, ніхто яе там не ведае. Пакруціцца на вакзале, на базары, падгадае часіну ды і папытае: так і так, скажа, сястра захварэла, ці дзеверка, мо вы, людцы добрыя, тут жывяце, дык ведаеце адрас…

Як

надумалася, так і павесялела. Нагрэла вады, вымылася ў балеі, прычасалася, новую хустку дастала, сабрала ў сумку грыбоў белых сухіх нізку, мо з паўкіло, цыбулі вязанку, кус сала, узяла пенсію нерасходаваную за тры месяцы.

Ужо як выходзіла, крыху развідняла; убачыла — плот упаў, заваліўся ў двор, згніло-такі шула. Усё адно да аднаго, але хай, не да пло та, калі самой ратавацца трэба.

Добра было думаць, а прыехала ў горад, вылезла з аўтобуса на вакзале — у каго папытаць, як да каго падступіцца? Гэта ж не падыдзеш, не бухнеш у лоб: «Дайце мне адрас знахаркі», — трэба ж здалёку пачаць, абзнаёміцца, абгаварыцца, а ўжо тады як бы неўзнарок, як бы і патрэбы вялікай няма, а так сабе, успомнілася да месца: «А мо вы ведаеце, ці знаеце, хто б падказаў…»

Ніхто на Антолю пазіраць не хоча. Нікому няма справы да яе. Сунулася туды, сюды, да прыпынку падышла. Стаіць збоку мужчына, у паліто, у шапцы, з перавітай шпагатам зялёнай навагодняй ялінкай каля ног.

— Скажыце, як мне праехаць… — і засаромелася Антоля, ніяк не можа гутарку завязаць.

— Куды праехаць?

— У… паліклініку! — надумалася раптам само сабою.

— А тут ехаць не трэба, — ахвотна стаў тлумачыць мужчына. — Ідзіце гэтай вулічкай уніз, уніз…

Хіба ж Антоля сваёй раённай паліклінікі не ведае? Але абазвалася, дык мусіць ісці. Як пайшла Антоля, азірнецца — стаіць мужчына, глядзіць ёй услед. Так, азіраючыся, і дайшла да паліклінікі, маленькай, драўлянай. Увайшла ў сярэдзіну. На калідоры мала людзей, перад рэгістратурай зусім нікога няма. Антоля прытулілася да батарэі.

— А вы да каго? — аклікнула яе раптам дзяўчына з акенца рэгістратуры.

— Я так сабе зайшла, — разгубілася Антоля.

— Запісвайцеся, цётка, пакуль людзей мала, — параіла дзяўчына. — Што ў вас сама больш баліць?

— Ох, мая доня, усё баліць, і галава, і спаць не магу…

— Вось бачыце. Я вас да тэрапеўта запішу, у яго зараз няма нікога. Толькі распраніцеся.

Запісала, талончык, картачку падала. I так расчуліла Антолю гэтая ўвага, што аж даўкі камяк падняўся ў грудзях і слёзы да вачэй падступілі:

— Дай жа табе Бог, донечка… — і не дагаварыла, пабаялася, што заплача зараз.

Здала паліто ў гардэроб, сумку з сабою ўзяла. Знайшла кабінет. Пастукала, прасунулася ў дзверы.

Сядзіць за сталом малады мужчына, у белым халаце, у акулярах. Піша. Падняў галаву:

— Сядайце, — паказаў на табурэтку. — Ну што з намі такое?

— Галава мне вельмі моцна баліць, мо якое даўленне, ці што. Не сплю, не ем, — пачала Антоля, а даўкі камяк не праходзіць, цісне і цісне пад грудзі. Слязьмі

просіцца прарвацца…

— Закасайце рукаво.

Абкруціў руку траскучай матэрыяй, «пажмакаў» грушаю:

— Даўленне ў вас нармальнае. Я вам, цётка, выпішу снатворнага, а ад галавы — цытрамону.

— Ох, мой галубок, хоць чаго-небудзь выпішыце, хоць труцізны, каб ужо выпіць, ды мо хто абмые ды закапае, каб гэтая галава дурная не балела! — і не стрымалася, усхліпнула. I яшчэ раз, і яшчэ — і вось ужо плача, аж плечы трасуцца.

Доктар адклаў ручку, паглядзеў на яе ўважліва.

— У вас ёсць хто з радні? — ціха, яшчэ больш мяккім голасам спытаў.

А Антоля раве, слова сказаць не можа, — раўчуком плыве! Доктар падхапіўся, наліў з графіна вады ў шклянку, падаў:

— Ану, перастаньце, што гэта яшчэ за навіны!

— Няма… галубок… нікога! — усхліпваючы, каўтаючы ваду і слёзы, хутчэй пачала расказваць Антоля — каб толькі доктар не сердаваў, даў ёй выгаварыцца. — Адна, як палец! Была падруга, ды замуж пайшла другі раз, бо чалавек яе памёр, а ў таго Кузьмы, за каго яна пайшла, жонка памерла, Наста, якраз год на Пакровы было…

I кажа, і кажа ўсё падрад:

— Не сплю, не ем, чалавеча, я ўжо думала, мо які памарак накінулі на мяне…

А доктар слухае, не перабівае. Выслухаў усе і сказаў:

— Цяпер зразумела. Вашая хвароба ад таго, што вы сябе дужа моцна шкадуеце, падаграваеце ўвесь час гэтае шкадаванне і яшчэ больш самі сябе растраўляеце.

— Ох, шкадую, бо хто ж мяне яшчэ пашкадуе?.. Вы вунь вады падалі — і то мне як лягчэй!

Доктар узяў чысты рэцэптурны бланк:

— Выпішу я вам не снатворнага, а вельмі харошых таблетак, мезапам называюцца, супакойваюць нервы. Спачатку трохі санлівасць будзе, а потым усе пройдзе, павесялееце, а што спаць пачняце, дык гэта я вам гарантую.

Вось жа залатыя людзі бываюць на свеце!.. Мала, што так хутка і лёгка памарак зняў, дык яшчэ і таблеткі харошыя выпісаць хоча… Антоля раптам схамянулася — сумка ж каля ног стаіць, вось варона, так чаго добрага і забыцца магла б, і панесла б усё назад. Схапіла сумку, бухнула прама на стол перад доктарам.

— Што гэта? — адхіснуўся той.

— Грыбкоў трохі, цыбуля, сала — вазьміце, прашу вас! Вы мне такую работу зрабілі, — Антоля, як вылечылася, пасмялела, ужо настойваць не баіцца. — Грыбы хоць вазьміце, пабачце толькі якія, адзін у адзін!

— Схавайце зараз жа, яшчэ зойдзе хто… — а ўбачыў грыбы, прыцішэў. Узважыў нізку ў руцэ, азірнуўся на дзверы: — Ну, раз вы настроіліся, дык пакладзіце самі, вунь туды, у шафу, на сярэднюю паліцу…

— Усё класці?

— Ну, і цыбулю яшчэ… А вось сала забярыце, катэгарычна!

Шчаслівая — угаварыла-такі, пераканала чалавека, не пагрэбаваў, — Антоля хутчэй да шафы, апаражніла сумку, хацела цішком і сала пакласці, ды пабаялася. Трэба меру знаць.

Зусім другім чалавекам, чым калі заходзіла, выйшла з кабінета, і з паліклінікі. Хоць на свет белы глянуць можна, а то ж было не дай Бог…

Поделиться:
Популярные книги

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Пустоши

Сай Ярослав
1. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пустоши

Законы Рода. Том 4

Мельник Андрей
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Мастер Трав III

Мордорский Ваня
3. Мастер Трав
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Мастер Трав III

Афганский рубеж 3

Дорин Михаил
3. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 3

И.Бабель. Воспоминания современников

Паустовский Константин Георгиевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
И.Бабель. Воспоминания современников

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Наномашины, внучок! Том 2

Новиков Николай Васильевич
2. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, внучок! Том 2

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Адепт

Листратов Валерий
4. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Адепт

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3