Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Як знаеш…

— Не, ты кажы! — аж замалілася яна.

У Снарскага патухла цыгарэта, і пакуль ён ляпаў сябе па кішэнях, Галя хутка схапіла з падаконніка запалкі і падала.

— Хелена… дзякую… нашто гэтыя комплексы? Ты харошая, добрая дзяўчына, нічым ні за кога не горшая, і дарэмна думаеш, што калі б мы пажаніліся, табе дастаўся б нейкі падарунак, нейкая вялікая цаца… Я ведаю пра сябе, што я не такі, як усе, але не такі ў горшым значэнні, Хелена. Вось мне дваццаць пяць гадоў, а часамі такое адчуванне, што сем альбо семдзесят; я ж быццам і жыў, і служыў у арміі, і скончыў вось інстытут, а ў жыцці арыентуюся як дзіця ці стары дзед… Я інфантыльны, гультаяваты, грошы зарабляць не ўмею, нічым не цікаўлюся — ты ж сама ведаеш, што за ўсю вучобу я нікуды не вылазіў, не цягаўся ніколі па гэтых чортавых мітынгах, адзін з усёй групы не выйшаў з камсамола — і не таму, што трэба быў мне нейкі камсамол, а проста лянота была некуды ісці і пісаць некія заявы; усе бегаюць,

чытаюць газеты, а мне начхаць, што ў нас тут заўтра будзе: капіталізм, камунізм, немцы, амерыканцы — хоць чорт рагаты; для мяне большая трагедыя спазніцца на тралейбус ці атрымаць тройку на экзамене, чым усе іхнія будучыя грамадзянскія войны і дзяржаўныя перавароты, якія не вылазяць з газет… Можа, таму, што мне ўсё ў жыцці ўдавалася? I парушыўся нейкі жыццёвы імунітэт? Я ж гадаваўся адзін, у сям’і вясковых настаўнікаў — песцілі, вядома, голасу ніколі не павысілі, у школе хвалілі ўсе гады, ніхто са мною не біўся ніколі — сын двух настаўнікаў! — але і гуляць чамусьці не хацелі, сяброў не было… Так і ў войску: я маляваў добра, спадабаўся ротнаму, астаўся пасля вучэбкі ў часці, пры штабе — паштальёнам, потым афарміцелем, у каравулах не мёрз, у нарады не ставілі, два гады праляцелі — і ўспомніць няма чаго, і сяброў блізкіх няма… Зараз скончу інстытут, паеду некуды — і тое ж будзе, не знацьму, каму напісаць, хто мне напіша… Я нейкі нелюбімы, Хелена, і сама бачыш — узяць з мяне можна мала што, а прашу я многа… Хочацца простага спакою, утульнасці, крэсла мяккага перад тэлевізарам, лямпы пад сінім абажурам, добрай, ласкавай жонкі — вось як ты…

Раптам, перш чым Снарскі паспеў нешта зразумець і адхіснуцца, яго шыю абвілі худыя, слабыя рукі, а да шчакі дакрануліся няўмелыя сухія вусны — і раз, і другі… Гэта яго так цалавалі!..

— Дурань ты мой… Ты ж сам не ведаеш, які ты… Стой, стой тут!.. — і яна знікла ў пакоі, потым ляснулі дзверы на калідор.

Снарскі, выцершы шчаку, дакурваў, чуў, як у пакоі, побач, варочаецца пад прасцінаю раздзетая флегматычная гультайка Зоя, слухаў смех унізе на лаўках, глядзеў на ярка-зялёную, падсвечаную знізу ліхтаром лістоту грушы, на інстытут, дзе дасюль яшчэ свяціліся вокны, — і нібы па накаце, не могучы спыніцца, расказваў у думках далей: «…хочацца крэсла, чыжа ў клетцы… хочацца ўсяго эгаістычна-мяшчанскага, супраць якога заўсёды так распіналіся, рабілі рэвалюцыі, вялі войны, — а ўрэшце выяснілася, што толькі ў свеце і ёсць разумнага, што гэтае бяскрыўднае мяшчанства…»

У пакоі запалілася вялікае святло, і Галін голас крыкнуў: «Зоя, пад’ём!»; сама яна, задыханая, выскачыла на балкон і сунула ў рукі Снарскаму цяжкую пляшку.

— Адкаркоўвай шампанскае! — ізноў сухія дотыкі на шчацэ. — Толькі шумна — я хачу, каб усе чулі! Усе! — крыкнула яна ўніз.

I заціснула вушы, калі Снарскі, паклаўшы на падаконнік недакурак, пачаў абдзіраць фольгу і адкручваць дроцік.

* * *

На вяселлі, якое згулялі не лепшае і не горшае, чым у людзей — нанятыя таксоўкі, роспісь, фатаграфаванне каля Вечнага агню, заказаная вечарынка ў рэстаране — асабліва ўсім спадабаўся брат маладой (той самы, які дарыў кватэру). Малады, дужы, ён многа і з ахвотаю выпіваў, крычаў «горка!», гаварыў смешныя тосты, шчодра плаціў музыкам за песні — адну «Галю маладую» сыгралі разоў пяць — словам, паказваў усяляк, што весяліцца, гуляе, як і трэба гуляць на вяселлях. Калі надышоў час адорваць маладых, сказаў проста, ціха: «Галінка, я рады твайму шчасцю, і пакуль жыць буду…» — не дагаварыў, згроб маладых у ахапак, расцалаваў і заплакаў. I ўсе ўбачылі, як ён любіць сястру, і неяк цяплей пасля яго слоў і руху зрабілася ўсім за сталом (а спачатку нацягнутасць паміж Ігаравымі і Галінымі сваякамі была, не ўсе ж маглі падараваць цэлую кватэру).

З рэстарана паехалі ў братавую трохпакаёўку — ужо размененую, але з якой пакуль не выбіраліся, афармлялі ордэры. Госці селі ў залі дагульваць, а маладым паслалі ў дальнім пакоі.

I толькі цяпер, калі яны асталіся адныя, да Снарскага, які ўвесь гэты тлумны, душны дзень толькі і чакаў, калі ж усё скончыцца, пачало даходзіць, што ўсё яшчэ толькі пачынаецца. Ён проста выпусціў неяк з-пад увагі, забыўся на самае важнае — што з гэтага дня ён ужо сам сабе не належыць, што цяпер ім з Галяю давядзецца быць разам не толькі ўдзень, але і ўночы. Галя ляжала на ложку, раздзетая, больш чым калі падобная на дзіця альбо на вераб’я, папраўляла на галаве ўзлахмачаныя пасмачкі, глядзела на яго шчасліва і аддана, а Снарскі стаяў, глядзеў у люстэрка на дзвярах шафы і адчуваў сябе злодзеем, што залез у чужы пакой і якога раптам засталі. Хацелася павярнуцца і ўцякаць. Але ён перамог сябе, пазяхнуў і прысеў на край ложка, каля жонкі.

— Як я хачу спаць… — і прылёг ніцма, у адзенні, тварам у падушку.

Раптам ён уздрыгнуў і ледзь не махнуў рукою, як адмахваюцца ад камара, — чужыя, сухія вусны пачалі дакранацца да яго вуха, шыі, патыліцы…

— Я хачу спаць! — глуха, у падушку, прастагнаў ён, адчуваючы проста фізічныя пакуты. Але сухія дотыкі не скончыліся — жонка цалавала яго…

Снарскі рэзка

прыпадняўся і ўперыўся позіркам у вільготныя ад шчаслівых слёз Галіныя вочы. «Зараз я яе ўдару!» — падумаў ён, і да болю прыкусіў губу, адвярнуўся да шафы, да люстэрка. Міжволі глянуў на свой адбітак, і раптам з усёй яснасцю яму ўспомніліся іншыя пакусаныя губы, іншы твар і поўныя, у чорным капроне, паднятыя ногі з белай паскай скуры на левай, дзе падраты капрон… У яго сэрца забарабаніла і пахаладзела спіна; ён усхапіўся, выключыў святло, хутка распрануўся, наступаючы нагамі на калашыны, сцягваючы абы-як кашулю, — і, заплюшчыўшы вочы, сціснуўшы сківіцы, уявіў, што лягае не да жонкі, а да зусім іншай жанчыны — да ТОЙ…

* * *

Снарскі чуў ад сяброў, чытаў у кнігах, газетах, што звычайна пасля жаніцьбы жонкі змяняюцца, выплываюць нейкія такія іхнія капрызы, пра якія і здагадацца было цяжка, — але не верыў, што такое можа быць і з яго жонкаю.

Ён і да вяселля амаль нічога пра Галю не ведаў: ну, непрыгожая, вучылася так сабе, духоўна наўрад ці моцна развітая, але добрая, пакорлівая — што яшчэ?.. Калі ж перабраліся ўрэшце на сваю кватэру і пачалі жыць адныя, асабліва пасля абароны дыпломаў, калі Снарскі пайшоў на працу (Галін брат устроіў яго па блату ў канструктарскае бюро), аказалася, не такая ўжо яна і пакорлівая. Не, так яна заўсёды была радасная — проста ад таго, што ў яе ёсць муж, кватэра і ўсё, як у людзей; яна прыбірала, варыла, абмывала мужа, хадзіла па магазінах, сустракала яго з работы і, увогуле, кідалася рабіць усё, што яму хацелася, але Снарскаму непрыемна было, што яна раптам пачала патрабаваць да сябе ўвагі і, галоўнае, падзякі за ўсё гэта — за тое, што, на яго думку, любая жонка любому мужу павінна была рабіць за проста так.

Пасля вячэры трэба было сказаць «дзякуй», але ён забываўся.

— Ну, вось… Ты нічога не забыў?

— Прабач — дзякую. Галіна (Снарскі даўно, адразу ж пасля вяселля забыўся на рамантычную Хелену і зваў жонку па-простаму), — я магу задумацца? Я дзякую табе, сто разоў — і напярод, але ў душы дзякую, што лепш, чым па сто разоў паўтараць бяздумна…

Ён браў талерку і станавіўся да ракавіны — прыбіраць за сабою яго таксама прывучыла жонка.

— А пацалаваць? — уздыхнуўшы, як малое дзіця, прасіла Галя. I ён уздыхаў, паказваючы, што гэта хоць і невялікая, але не патрэбная ні яму, ні ёй ахвяра, кідаў недамытую талерку, выціраў рукі, падыходзіў і прыкладаўся на секунду вуснамі да жончынай шчакі. I Галя расплывалася ў шчаслівай усмешцы, сама абдымала яго і пачынала цалаваць сухімі, як заўсёды, вуснамі… Пасля вячэры ён ішоў у залю, уключаў тэлевізар і глядзеў, што б ні йшло, думаючы пра сваё. Але хутка заходзіла жонка і несла гарачыя яшчэ семкі, ці кубачак кавы, ці шклянку халоднага піва… I Снарскі, не адрываючыся ад тэлевізара, сапраўды з удзячнасцю машынальна казаў:

— Дзякую.

— А пацалаваць?

I ён цалаваў — уставаў, адставіўшы каву, ці піва, ці высыпаўшы з далоні семкі, адсоўваў крэсла, выбіраўся з-за століка, каб ямчэй стаць — рабіў дзесяткі непатрэбных рухаў, якія адрывалі яго ад тэлевізара, ад думак — рабіў толькі для бяздумнага, машынальнага прыкладання да жончынай шчакі.

— Што табе яшчэ прынесці? — шчаслівая, пыталася Галя.

— Нічога.

— А што табе прыгатаваць на раніцу?

— Нам, татарам, хоць што, — адказваў Снарскі прымаўкаю, якую пачуў у войску ад сапраўднага татарына, — хоць пойла звары…

— Які ты ўсё ж…

— Проста я тысячу разоў казаў: я ведаю, што ўсё, што ты ні зварыш, будзе смачна і добра.

— А можа, я ў тысяча першы хачу пачуць? Мне ж таксама адзінока цэлы дзень, хочацца пагаварыць…

— Ну, давай, — адрываўся ён ад тэлевізара. — Давай гаварыць. Ну, давай, пытайся — я буду адказваць.

— Такім тонам — не хачу… — яна крыўдзілася, сыходзіла на кухню, але праз міг вярталася, прысядала каля яго на падлогу, абдымала за нагу і, гледзячы знізу ўверх, нібы была ў нечым вінаватая і хацела загладзіць віну, ціха пыталася:

— Праўда ж, мы муж з жонкаю?

— Праўда.

— I ў нас будзе свая сям’я, і сваё дзіцятка? Ведаеш, мне трэба шукаць работу, каб потым пайсці ў дэкрэт…

— Праўда, трэба, — казаў Снарскі, стараючыся патроху вызваліць нагу.

Жонка, радая, кідала яго і бегла на кухню, а яму ўдавалася выгадаць пару гадзін адзіноты перад сном. У тэлевізары стралялі і бегалі адзін за адным, а Снарскі заплюшчваў вочы і бачыў сябе ў нямецкай афіцэрскай форме, у вузкіх хромавых ботах — падцягнуты, гнуткі, з ім два аўтаматчыкі, ідуць у канцлагеры, паўз баракі, а каля баракаў доўгімі шарэнгамі, худыя, у паласатых робах, з «хваравітым бляскам у вачах» стаяць яго знаёмыя, сябры, выкладчыкі; усе, калі ён параўноўваецца, цягнуць да яго рукі і крычаць: «Мяне, мяне!» — а ён павінен выбраць, вызваліць адсюль толькі кагосьці аднога… Шурын крычыць: «Я табе кватэру даў, работу знайшоў, дастаў халадзільнік, тэлевізар!», сябры: «Мы табе грошы пазычалі, спісваць давалі!», белабрысы рэдактар сценгазеты: «Я цябе жыць вучыў!», і толькі ЯНА, схуднелая, «але ад таго не менш прыгожая», маўчыць, апусціўшы вочы, ведаючы, што ЁЙ няма чаго і прасіцца… Тады ён спыняецца, падае руку…

Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Майами

Фишер Марк
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Майами

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Алекс и Алекс

Афанасьев Семен
1. Алекс и Алекс
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Алекс и Алекс

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Главный рубильник. Расцвет и гибель информационных империй от радио до интернета

Ву Тим
Деловая литература:
о бизнесе популярно
5.00
рейтинг книги
Главный рубильник. Расцвет и гибель информационных империй от радио до интернета

Неофит

Листратов Валерий
3. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неофит

История московских кладбищ. Под кровом вечной тишины

Рябинин Юрий Валерьевич
Научно-образовательная:
история
культурология
5.75
рейтинг книги
История московских кладбищ. Под кровом вечной тишины

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII

Кодекс Охотника. Книга II

Винокуров Юрий
2. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга II

Личный аптекарь императора. Том 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 2