Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Нене, не магу. Няма калі, — гэта было б тое самае, як паесці гэтай капусты з грыбамі, а потым напляваць у міску. — Давайце лепш у двары пасядзім, дзенебудзь на лаўцы, — прапанаваў Павал, нават яшчэ не ведаючы, ці ёсць тут увогуле лавачка, але азірнуўся і ўбачыў яе: у закутку каля плота, зацененая дрэвамі, маленькая, акурат двум прыляпіцца, і нізенькая — пад гаспадыню.

— Ды і куру я, — дадаў ён.

— Ну і што, курыце на здароўе! Мае абодва курылі, дык я любіла!

Аднак, хаця і з неахвотай, пайшла ўслед за ім. Перш чым сесці, абмахнула фартухом дошку. У высокага Паўла, калі ён апусціўся на лаўку, калені ледзь не дасталі падбародка.

— Абодва — гэта хто? — спытаў ён, забаўляўчыся з цэлым, цвёрдзенькім, нераспакаваным яшчэ пачкам цыгарэт.

— А чалавек мой, і сын.

Чалавек памёр, а сын у горадзе, на заводзе — вы ж ведаеце, мусіць? Дык і курыць няма каму…

— Вашага сына, — усё яшчэ мякка адказаў Павал, — я ведаю толькі завочна. Па публікацыях у газетах і часопісах. Дык ён, значыць, друкуецца, і ўказвае ваш адрас, так? І вы атрымліваеце за яго ганарар… ну, грошы панашаму, — пераклаў ён.

— Так! Па пошце мне прысылаюць. Я ўжо нарадавацца не магу, я ужо ж не думала, не гадала, што ён калі ў людзі выб’ецца… Піў жа ён у мяне, крэпка піў — вы ж мо ведаеце, і лячыўся, і… — не дагаварыла. — Усяго было! Аж во ўзяўся за розум, дзякаваць Богу…

— Ды няўжо гэта такія вялікія грошы? — сказаў ён са шчырым здзіўленнем. — Ну, я сам друкуюся — гэта ж капейкі.

— Канечне, вам, маладому! А мне ж гэта як з неба сыплецца! Я хоць і сабе што купляць стала, і хаваю — мо ўнукі калі будуць, ён жа нежанаты пакуль, але мо знойдзе, дасць Бог…

— Мо знойдзе, — пацвердзіў Павал. — Скажыце, а даўно ў яго талент прарэзаўся? Даўно яго творчы сверб ахапіў… ну, — як і ў выпадку з ганарарам вымушаны быў паправіцца ён, — як гэта ваш сын ні з таго ні з сяго друкавацца пачаў, пісьменнікам зрабіўся? Гэта ж не так проста. Многія гадамі вучацца, і начамі не спяць — чытаюць, пішуць, а ўсё не атрымліваецца. А ў яго неяк адразу, дужа лёгка ўсё гэта пайшло.

— Дык а ён у мяне заўсёды быў башкавіты! І ў школе хвалілі, і ў арміі, і…— зноў не дагаварыла. — Дзе б ён ні быў, хвалілі! Гэта каб не друзьзя, каб не тая кампанія, што яго ўцягнула, то ён залаты быў бы!..

— Дык ці даўно?

— Гады паўтара, мо два, — адказала старая, а Павал паправіў яе ў думках: не паўтара, і не два, а роўна год і сем месяцаў, калі ўжо быць дакладным. Яму добра запомніўся той цёплы травеньскі дзень, чацвер, здаецца, калі ён, пераглядаючы ў рэдакцыйным кабінеце прэсу, у адной з газет зусім выпадкова натыкнуўся на знаёмае апавяданне. Ну, так і ёсць. Твор рускага савецкага пісьменніка С. Маконіна. У Паўла дома — не ў гарадской кватэры, дзе ён перыядычна праводзіў «чысткі», пазбаўляючыся ад рознага літаратурнага хламу, а ў вясковай хаце — нават павінна валяцца недзе гэтая тоўстая кніга. Яму і ўбіўся ў памяць гэты Маконін, бо Павал акурат еў тады, адной рукой перагортваючы занудныя старонкі, а другой макаючы аладкай ў падсмажаную на сале яечню…

Аднак у газеце нідзе не было сказана, што гэта пераклад з рускай. Над апавяданнем — вельмі пасрэдненькім, дарэчы, — красаваліся іншыя імя і прозвішча. Спачатку ён не надаў гэтаму значэння. Адно на якую хвільку пацешыла, што вось нехта з калег даў маху, а ён, «пільны», «начытаны» Павал, угледзеў. На двары, пад самым акном, падстрыгалі з газонаў раннюю веснавую траўку. Трашчалі, бы мапеды без глушыцеляў, пыхкалі сваім бензінавым дымам сенакосныя машыны — гэтая пародыя на такі ўрачысты, ціхі, такі любімы працэс касьбы, гэты няўклюдны плагіят з вострай, звонка адкляпанай, аб росныя спелыя травы сточанай літоўкі, якая не косіць, не рэжа, не брые і не свішча, а менавіта спявае ва ўмелых руках… І не падзяліўся ні з кім Павал сваёй знаходкай таму, што адразу ж забыў на яе, як толькі падышоў і шчыльна зачыніў акно. І пазней ніколі, магчыма, не згадаў бы, каб не звычка сачыць за літаратурнымі навінамі і каб не дапамога самога плагіятара, які да катэгорыі гультаёў яўна не адносіўся.

Перакладзеныя з рускай творы яго пачалі з’яўляцца большменш рэгулярна. То тут, то там, на старонках таго ці іншага выдання Павал міжволі натрапляў на знаёмыя, несумненна, некалі ім чытаныя навэлкі, кароткія апавяданні, феналагічныя замалёўкі, экалагічныя нарысы (адзін быў пра возера Нарач, дзе пад шум кедраў і лістоўніц чужыя сказы байкальскімі хвалямі білі у панурыя прыбярэжныя стромы).

Плагіятар працаваў пад рознымі псеўдамнімамі, але пакрысе Павал навучыўся безпамылкова распазнаваць гэтую

руку. Спачатку ён нават хадзіў у бібліятэку (з адчуваннем грыбніка, што выпраўляецца з пустым кошыкам у восеньскі, густабелым туманам захутаны лес), і там, корпаючыся ў падшыўках старых савецкіх і новых расейскіх часопісаў і газет, некалькі разоў перажыў ціхую прыемнасць ад удачы. Потым гэты занятак кінуў. І без таго было зразумела, што чалавек здзірае ўсё ад першага да апошняга слова, ад кропкі да коскі. Павалу часта ўяўляўся сам працэс: позні вечар, круг святла на стале, галава набок, кончык языка злёгку прыкушаны, зпад пяра шпарка выскакваюць літаркі, а побач, заўжды пад рукою — «Русскобелорусский словарь» пад рэдакцыяй АтраховічаКрапівы. Не заўсёды і ў бібліятэцы перападалі знаходкі. А галоўнае, Павал з уласнага вопыту ведаў, нельга дапускаць, каб хобі ператваралася ў мэту, у працу. Тут трэба было злавіць гэты момант ператварэння, спыніць яго, застопарыць і балансаваць на ім, як на вузкай кладцы: вось у чым асалода, шаноўныя…

Канечне! На добры лад, калі б палюдску, не ў бібліятэку трэба было ісці, а да першага, які «прамаргаў», рэдактара. Распіць з ім ціхенька бутэльку, пасмяяцца з недарэчнасці, папляткарыць крыху пра сяброўлітаратараў і выйсці з кабінета нармальным чалавекам, хоць і з захмеленай, праўда, галавой, затое з чыстым сумленнем. Але тут пачаў ужо спрацоўваць нейкі дурны азарт. Ды чаму адзін ён, Павал, павінен быць такім пільным? Такім начытаным? Тут ужо сам плагіятар адыходзіў на другі план, робячыся яму ледзь не саюзнікам, а на пярэдні выступала праверка сябе суадносна іншых. Проба, хто на што варты — калі не ў жыцці, дык прынамсі ў літаратуры. І каб зараз хтосьці знайшоўся і выкрыў плагіятара без яго, Павал толькі парадаваўся б, як радуюцца аднадумцу, толькі ўздыхнуў бы з палёгкаю, як лёгка бывае, калі тваю доўгую і блытаную думку субяседнік пераказвае адным кароткім, разумным сказам.

Але ўсе маўчалі. Час бег. Плагіятар, акрылены поспехам, смела працаваў.

Пачаўшы з месцаў аддаленых: часопіс «Уладзівастоцкія зоры», альманах «Амур», тыднёвік «Россыпы Алтая», — ён памаленьку прасоўваўся бліжэй да цэнтральнай і еўрапейскай частак: курскія «Славяне», вяцкі «Набат„…Цікава было назіраць у гэтым руху пэўную заканамернасць, нейкую адваротную прагрэсію: чым хутчэй набліжаўся ён да Еўропы, тым больш аддаляўся храналагічна — у часе. Мільгануў пераклад на беларускую фрагмента „Вясковых нарысаў“ Авечкіна… А вось ужо ранні Паустоўскі, бесталкова падпраўлены і няўмела перакладзены, дзе кожнае „непаустоўскае“ слова біла па вачах і па нервах, крыкам крычала: „я не на сваім месцы, забярыце мяне адсюль, замяніце мяне!..“ Калі ў адным з часопісаў Павал убачыў пераклад школьнапраграмнага Прышвіна, цярпенне яго лопнула. Тады ён і зразумеў, што больш цягнуць нельга.

План будучага артыкула быў абдуманы ім яшчэ раней. На першы погляд бязвінны гэты фельетончык меў двайное дно. У з’едлівых параўнаннях, у дасціпных метафарах, у слоўных выкрунтасах, якія так падабалася смакаваць пра сябе Паўлу, яшчэ больш іх завастраючы, прыхавана была каверза. Гэты артыкул дубінай павінен быў апусціцца на бедныя галовы ні аб чым не падазраючых яго калег, катком для ўкладкі асфальту па іх праехацца, і хоць вельмі хутка, Павал ведаў, яны абтрусяцца, распрамяць плечы, аб’яднаюцца і будзе яму тады „атрымоўвай, вёска, трактар“, пачнецца тады ўкладка „пад асфальт“ яго самога — хоць ён выдатна ведаў ўсё гэта, але ані не баяўся. Ён адчуваў у сабе сілы і быў гатовы да змагання, нават і супраць усіх. Яшчэ весялей было — адна думка пра той выклік, які яму неўзабаве кінуць, бударажыла кроў, надавала агрэсіўную энергію душы і целу.

Не хапала апошняй кропкі, апошняга мазка пэндзлем — гэтай паездкі. Дабыць каардынаты аказалася лягчэй лёгкага. Ён проста пазваніў у рэдакцыю, дзе апошні раз быў надрукаваны плагіятар, і яму прадыктавалі адрас.

І вось ён тут. І цяпер ведае ўсё. Несумненна, з гэтымі новымі фактамі, з гэтымі папраўкамі артыкул яшчэ больш ажывае. Плагіятару, хутчэй за ўсё, знойдзецца апраўданне. Не дзеля таннай славы, не дзеля апахмелкі за небагатыя ганарарныя грошы ідзе чалавек на непрыгожыя свае ўчынкі — пра родную маці дбае. Тым больш выпукліцца на гэтым фоне… — думаў Павал, напаўвуха слухаючы жанчынку.

Поделиться:
Популярные книги

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Володин Григорий Григорьевич
34. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Травник

Назимов Константин Геннадьевич
1. Травник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Травник

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Бастард Бога (Дилогия)

Матвеев Владимир
Фантастика:
альтернативная история
5.11
рейтинг книги
Бастард Бога (Дилогия)

Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Гаусс Максим
3. Второй шанс
Фантастика:
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая

Валериев Игорь
11. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Лабиринт Сумерек

Клименко Анна Борисовна
2. Квадрат мироздания
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Лабиринт Сумерек