Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Я не забыў, але, Галіна, — сказаў ён, паклаўшы жонцы рукі на плечы, — ну, ніяк! Чортавая работа, і заўтра апошні дзень, кроў з носа…

— Якая работа?! У выхадны?!

— I ў выхадны, а як жа.

Яна адвярнулася і ўсхліпнула.

— Ну, нічога страшнага, другі раз сходзім… Я, калі прыду раней, буду чакаць цябе… І ты там доўга не сядзі! — сказаў ён строга, са значэннем. — Не забывай, што табе трэба шанавацца, думаць пра таго ці пра тую, хто ў нас скора будзе…

I Галя растала, паверыла, удзячная і за Хелену, і за гэтую няшчырую, няўмелую

клапатлівасць — як мала ёй усё ж трэба!..

На другі дзень, у суботу, былі імяніны. Збіраліся проста пасядзець сем’ямі, пайсці ў блізкі лясок, пасмажыць шашлыкоў… Але Галя прыйшла адна, таму нікуды і не выбраліся, сядзелі ў кватэры, а дзянёк цёплы быў, сонечны… Сумнавата было. Брат піў адзін. Толькі Аленка весялілася, бегала, лазіла пад сталом у нагах, чаплялася да цёткі Галі, потым пацягнула яе ў свой пакой — паказваць кніжкі і кубікі.

Брат, пазіраючы на дзверы, ціха гаварыў з жонкаю.

— I чаго той барсук не прыйшоў? Як можна дома сядзець?

Жонка, якая ў душы, вядома, раўнавала мужа да Снарскіх — столькі ім папарабіць дабра! — на словах заўсёды абараняла Ігара:

— Табе ж сказалі, у чалавека работа.

— Ды брэша ён усё! Няма ў іх ніякай работы сёння, я пытаўся ў хлопцаў. I што за чалавек, чорт яго разбярэ! Ды прыйдзі ты, пасядзі з людзьмі, пагавары, выпі… Думае нешта, думае… Што ты думаеш? Хай конь думае, у яго галава здаровая! Жыві, пакуль жывецца! У вочы баіцца глянуць… Каго ты баішся? Чаго? Малады, здаровы, інстытут скончыў — гэта ж чорту рогі можна звярнуць, абы захацець!..

— Абразованы чалавек, — сказала жонка і выпіла чарку лікёру.

— Гультай ён неабразованы! Я ж пытаўся ў хлопцаў, як ён — ходзіць, як муха па кісялі, робіць толькі тое, што трэба, і пальцам больш не варушыць… Хай я невучоны, неабразованы — чорт са мною; я за гэтыя месяцы, пасля размену, на новую кватэру сабраў — вось гэтымі самымі рукамі… А ў іх, думаеш, ёсць рубель лішні?

— Не кожнаму дадзена.

— Ды ён і не варушыцца! Цяпер прыйдзі на Камароўку, купі на адным канцы, занясі на другі, перапрадай — толькі на гэтым за дзень больш чым за месяц заробіш!

— А для яго не ў грашах шчасце.

— А ў чым?

— У духоўным, — пасміхаючыся, сказала жонка, закусіўшы зефірам і зноў пазіраючы на лікёр. — Каб хадзіць і думаць, а нехта каб рабіў на яго і ўсё даставаў.

— Гэтая Галя бедная ўпадзе скора — міскі мые, а ў яе такі ж самы інстытут, як і ў цябе!.. — брат гаварыў быццам Снарскаму. — Ты хоць раз прыбраў? Есці зварыў? Памыў — хоць сваё?..

— Ціха ты… Пры Галі не скажы. Знаеш, як яна яго аберагае? А ў самой ужо — во… — і жонка сагнула рукі перад жыватом.

— Праўда?

Радасны, Галін брат падышоў, абняў ззаду сваю гладкую, падобную на колішніх купчых, жонку, і выпіў з ёю лікёру.

А Снарскі добра выспаўся, паеў, схадзіў у магазін, купіў пару пляшак піва, пачытаў, потым глядзеў тэлевізар, але нешта абы-што круцілі, і ён сядзеў у крэсле і, папіваючы піва, думаў пра камеру-адзіночку, сябе — няголенага, схуднелага, збітага на

горкі яблык, які чакае смерці, і дзверы адчыняюцца і заходзіць разам з нямецкім афіцэрам ЯНА, глядзіць на яго, «а вочы мокрыя ад слёз…»

* * *

Ішоў час. Галя ўжо не працавала, сядзела на дэкрэтным, шмат хварэла, неяк яшчэ больш паменела, ссохлася, нібы жывот выцягваў з яе сокі, але старалася быць радаснай і рабіла ўсю работу. Ігар, наадварот, харашэў, паўнеў, сам адчуваў у сабе спакойную мужчынскую сілу, усё больш звыкаўся і ўжо не бачыў вялікага страху ў тым, што наперадзе — і пахі пялёнак, і дзеці, і ўсё тое, што й ва ўсіх… Ён, як па інерцыі, яшчэ круціў у галаве свае канцлагеры і афіцэрскую форму, спрабаваў уяўляць ЯЕ, ногі і пасачку скуры праз падраты капрон, але яснасці ўспаміну, хваляванняў ужо не было. Уяўленні гэтыя размываліся больш практычнымі, на гадзіну, на дзень наперад планамі: пагаліцца раніцаю, паспець на тралейбус на 8.30, на рабоце не забыць сказаць, ці абавязкова на 17-м вузле паказваць 10 міліметраў зазору на раствор паміж балкамі — і час забірае, і не трэба зусім, у інстытуце яны гэтага ўжо не рабілі; не забыць, што футбол сёння не ў сем, а ў шэсць, і трэба раней «зліняць» з работы…

Цяпер, седзячы ўвечары каля тэлевізара ці засынаючы, ён проста сілаю прымушаў сябе фантазіраваць на тэму будучых сустрэч з ЁЮ, бо інакш — што? З чым ён астанецца?..

Аднойчы ўночы жонка раптам разбудзіла яго і папрасіла:

— Абдымі мяне, калі ласка…

— Што такое?

— Ігар, ведаеш, роды будуць цяжкія… Дактары кажуць, можа быць сямімесячны…

— Ну і што?..

— Так, скора ўжо… А помніш, як каля грушы хрушчы ляталі? I мы шампанскае пілі?.. Дзякуй табе за ўсё…

Яму раптам зрабілася страшна.

— Скажы, ты будзеш успамінаць мяне, шкадаваць, калі памру?..

Ён маўчаў, а яна гладзіла яго па галаве і, ціха смеючыся, суцяшала:

— Не бойся, дурненькі, — грэх баяцца!.. Калі не баяцца, усё будзе добра!..

Хутка яна заснула — галавой на яго руцэ, а Снарскі доўга яшчэ ляжаў, не зварухнуўшыся, думаў — гэта ж пракляты лёс яму так падводзіць! I вельмі проста можа падвесці, што Галі не стане, ён астанецца адзін і ТАЯ як-небудзь астанецца адна… Калі моцна чаго-небудзь хочаш, рана-позна так і будзе. «Але я ўжо не хачу, я проста… здохну адзін!», — думаў Снарскі, а ў галаву лезла — хачу-не хачу, а ну, як так і будзе…

I ўвесь наступны дзень яму было трывожна, страшна і шкада, але не Галі, а сябе. Пад канец работы пазваніў сябар і папрасіў зайсці сёння. Апошнім часам з белабрысым рэдактарам яны сустракаліся рэдка, той, як і Снарскі год назад, рабіў дыплом, а калі зрэдку сустракаліся, Ігар больш маўчаў, слухаў, ды і слухаць сябравыя разважанні пра жыццё і літаратуру было ўжо нудна; Снарскаму цяпер хацелася, каб сябар не лічыў яго больш няўдачнікам, а зайздросціў яго жыццю, працы… Таму ён адмовіўся, сказаў: «У мяне жонка хворая», — але, паклаўшы ўжо трубку, раптам сабраўся і паехаў у інтэрнат.

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Практик

Листратов Валерий
5. Ушедший Род
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Практик

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Славка с улицы Герцена

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детская проза
детские приключения
7.00
рейтинг книги
Славка с улицы Герцена

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Инженер Петра Великого

Гросов Виктор
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого