Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Тут табе пасланне, — пасміхаючыся, сказаў сябар, падаючы Снарскаму канверт, — ад ЯЕ. А ведаеш, ЯНА ўжо не вучыцца, выгналі…

Снарскі надарваў канверт, прысеў на ложак, перачытаў пісьмо і раз, і другі, і нічога не мог зразумець… Аказваецца, Навіцкі (гэты самы белабрысы чорт) расказваў мне, як ты мучаешся, жывеш мною… не любіш жонку-ведзьму… але я «не спитываю ничего»… і не гэтае «спитываю» раптам стала яму саромным і брыдкім, а дух ліста — у прамым сэнсе ліст быў папырсканы духамі… Божа мілы!

Даўно было ўсё прачытана, а ён сядзеў і баяўся адарваць ад ліста вочы, баяўся пра нешта загаварыць…

Ды і пра што было гаварыць? Што ўсё — няпраўда? Што не жыў ён ЁЮ?..

Сябар, пакуль Снарскі чытаў, не спускаў з яго вачэй і ўсё пасміхаўся.

— Ну, што? — спытаў ён, і Снарскі раптам зразумеў, што ён чытаў гэтае пісьмо — вунь на канверце жоўтыя палосы ад клею — і калі чытаў, таксама, мабыць, смяяўся.

— Нічога, — адказаў ён, скамечыў ліст і запіхнуў у кішэню.

Потым зноў сядзелі, пілі піва, сябар зноў чытаў па паперцы, чаканячы кожнае слова: «…Ты проходишь, власть Советов, словно с белых яблонь дым!» Хутка Снарскі развітаўся і пайшоў.

Ён знарок пайшоў дамоў пехам — ад Акадэміі навук па праспекце. Быў ужо канец лістапада, і цяпер, увечары, стаяў марозік; гарэлі ліхтары, свяціліся вітрыны, і ўсё вакол — і тратуар, і сцены дамоў, і дрэвы, і машыны на стаянцы — было белае, іскрыстае ад інею, які не раставаў цэлы дзень; белыя, зацягнутыя хрусткім лядком лужыны патрэсквалі пад нагамі, і Снарскаму думалася, што гэта яго жыццё, як гэты лядок, лёгка ламаецца і патрэсквае… Жыццё… Ды ці ведаў ён жыццё? Вырваны зуб? Ноч з прастытуткаю? Нудная, нецікавая работа, хворая, чужая яму жонка, тэлевізар, піва, мары пра канцлагер — у 25 гадоў! — і так прайшло больш чым паўгода, і ўсё тое ж наперадзе!..

«„Ты проходишь, власть Советов…“ Ды гэта я праходжу, як з яблынь дым! Жыццё без толку праходзіць!..» — думаў ён.

«Пашкадуеш мяне, калі я памру?» — успомнілася раптам тое, пра што не хацелася помніць, — і пацягнула за сабою: «Помніш той вечар, хрушчоў каля грушы?..» — і пачало ўспамінацца адно за адным усё, што ён звычайна гнаў ад сябе: і тое фальшывае, самалюбівае прыніжэнне, з якім ён расказваў улетку на балконе пра сябе, калі пасаромеўся, не сказаў самага галоўнага — «ці пойдзеш ты за мяне?», палічыў гэта для Галі непатрэбным, і тое, што сімвалічна адразу пасля вяселля пачаў зваць яе толькі Галіна (маўляў, ён — магутны ствол, яна — усяго толькі кволае адгалінаванне яго)…

Успомнілася, што нават у марах сваіх для яе ніколі не знаходзілася месца, што ён ні разу проста па-чалавечы не пашкадаваў яе, не звадзіў ні разу ні ў кіно, ні ў тэатр, ні пагуляць — нікуды; успомнілася, як адмахваўся ад яе па начах, як ад надакучлівага камара, як адбрэхваўся, каб не пайсці на імяніны…

«Ды гэта ж я… сухая непатрэбная галіна пры ёй! Мне маліцца на яе трэба! Сілаю прымусіць сябе любіць яе, шкадаваць, памагаць, рабіць усё, што яна хоча, — хоць бы за адно тое, што ў яе ў жыцці не было нічога светлага, акрамя таго вечара, акрамя мяне… Толькі так — зламаць сябе!» — думаў Снарскі, ідучы па заінелым, прыгожым у вячэрніх агнях праспекце, — але ўспаміналіся ні з таго ні з сяго шурпатыя пацалункі, выцягнуты ўніз, непрыгожы жончын твар, на якім застыла нейкая вечная вінаватая пакора… «Што мне рабіць?» —і яму здавалася, што вось-вось нешта прыдумаецца, — трэба толькі яшчэ трохі прайсці, яшчэ

прыпынак, падумаць добра, і ўсё лёгка і проста прыдумаецца.

1993 г.

АДНАКЛАСНІК

Прыехаўшы у вёску, я пайшоў у госці да былога аднакласніка.

Мы селі на лавачцы ў двары. Быў вечар позняга лета, ціхі, стомлены… Калі б я быў мастаком і захацеў намаляваць гэты вечар, дык пакарыстаўся б толькі трыма фарбамі: сіняй, жоўтай і трохі шэрай. Сіні туман, жоўтая пожня і шэраватае сутонне… Такімі вечарамі чамусьці з асаблівым нецярпеннем чакаеш ночы, цемры, маладых галасоў ў канцы вуліцы, дзявочага смеху, лёгкіх крокаў; здаецца, што ты і не жыў яшчэ, што ўсё ў цябе наперадзе, што і цябе нехта ўсё яшчэ помніць і чакае…

— Ты б вось якую гісторыю напісаў, — пачынае аднакласнік, хітравата на мяне зірнуўшы.

«Дык вазьмі і напішы», — хочацца даказаць. Дзіўныя людзі, адкуль гэтая вера, што пісьменнік першнайперш павінен кідацца на чужыя сюжэты? Яму менш за ўсё гэта цікава. Пісьменніку трэба дэталь, іскрынка: якінебудзь кляновы сухі ліст пры дарозе, зламаная травінка, трэшчына ў асфальце, выпадкова пачутая мелодыя ці нават проста чырканне запалкі аб карабок, — і гэтага дастаткова, каб сюжэт сам сабою «ўспыхнуў», прыдумаўся, і сюжэт гэты можа атрымацца больш рэальным за любую жыццёвую гісторыю, бо сфакусіруе многа падобных гісторый…

Але ніколі я так не адкажу свайму аднакласніку. Я буду слухаць яго. Ён — калека. У руках ён пакручвае кавеньку. У яго ўжо дзесяць гадоў баліць нага. У школе ён быў звычайны, як усе, хлопец, потым паступіў у чыгуначны тэхнікум, давучыўся да апошняга курса і раптам нага забалела і пачала сохнуць. Ні дактары, ні санаторыі не памаглі. Яна і цяпер сохне, зусім кароткая, маленькая.

Аднакласнік разумны, як і звычайна разумныя людзі, на каго бяда навальваецца з маладога веку, — мусіш быць разумным, каб выжыць.

— Ты змог бы помніць чалавека, не бачыўшы яго гадоў, скажам, пяць, дзесяць? — пытае аднакласнік.

— Неа, — легкадумна адказваю я.

— А я вось помню…

І аднакласнік расказаў. Калі ён перайшоў на апошні курс тэхнікума, усё ў яго было цудоўна. Малады, здаровы, добра вучыўся, праз год — у армію. Але вось гэтае, — што хутка ў армію, яго найбольш і мучыла. У яго не было дзяўчыны. Проста неяк не шэнціла з гэтым. Можа, таму, што жыў не ў інтэрнаце, а ў сваякоў на кватэры, у чужым горадзе, ні па дыскатэках не лётаў, ні па танцах, нікуды дужа не высоўваўся, сядзеў дома, «зубрыў». А ў іхняй групе былі амаль усе хлопцы.

І вось на апошнім курсе яму страшэнна захацелася быць як усе, каб потым таксама, як і ўсе, хваліцца, што ведае, як такое робіцца.

— Не смейся, калі ласка, і не думай, што гэта было мне лёгка, — зноў зірнуўшы на мяне, сказаў аднакласнік. — Я быў сарамлівы і ганарысты. Мне здавалася, лягчэй праз зямлю праваліцца, чым дзесьці на вуліцы, ці ў аўтобусе, ці ў тэхнікуме падысці да незнаёмай дзяўчыны і пачаць, як іншыя, «клеіцца». А раптам яна не так зірне, не тое скажа або моўчкі пагардліва адвернецца?.. Ды такое да смерці не забудзецца! Калі б я піў, магчыма, лягчэй было б, але я не піў і не курыў тады.

Поделиться:
Популярные книги

Обнять космос

Данильченко Олег Викторович
2. МиГера
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Обнять космос

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Володин Григорий Григорьевич
13. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

Катриона

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.62
рейтинг книги
Катриона

Хранилище

Старухин Евгений
5. Лесовик
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.43
рейтинг книги
Хранилище

Лекарь Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 3

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Убивая маску

Метельский Николай Александрович
13. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
5.75
рейтинг книги
Убивая маску

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Гаусс Максим
7. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Русская драматургия XVIII – XIX вв. (Сборник)

Пушкин Александр Сергеевич
Поэзия:
драматургия
6.25
рейтинг книги
Русская драматургия XVIII – XIX вв. (Сборник)

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Поводырь

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Поводырь