Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Ён успомніў апавяданні, якія толькі што прачытаў у часопісах, і пачаў пісаць. Адразу з сярэдзіны, бо канцоўка была ўжо ім прыдумана, і адкуль бы ён ні пачаў, усё роўна скончыў бы так, як прыдумаў. Пісалася з непрывычкі марудна, але Хальчэня быў у настроі, курыў цыгарэтку і раз-пораз пасміхаўся са сваёй выдумкі. Ён пісаў пра вёску, а сам быў з горада, пісаў, як у вёску прыехалі дзяўчаткі сельгасатрадам, а сам ніколі не ездзіў ні сельгас-, ні якім іншым атрадам — практыка ў іхнім тэхнікуме была ў горадзе; пісаў, як герой пайшоў на поплаў касіць, а сам не трымаў за ўсё жыццё касы ў руках. На поплаве ён нібыта сустрэў дзяўчыну, якая

збірала там кветкі і якая папрасіла навучыць яе касіць; пасля прызначыла яму спатканне, а калі ён вечарам прыбег пад бярозу, сельгасатрад паехаў у горад. Дзеля мастацкасці і таму, што нешта падобнае было ў часопісах, якія ён чытаў, Хальчэня падпусціў у апавяданне хмары, якія збіраліся цэлы дзень і абрынуліся навальніцай у той самы час, калі герой плакаў пад бярозай. Хмары і навальніца павінны былі перадаваць псіхалагічны стан героя.

Цалкам твор быў скончаны ў дванаццаць гадзін ночы. У беднага аўтара балела галава, у роце было суха і горка ад курэння. Спаў ён зусім кепска. Некалькі разоў прачынаўся сярод ночы, быццам хто штурхаў яго, расплюшчваў вочы і глядзеў у цёмную столь, успамінаючы да драбніц, што было ўдзень.

Раніцай скрозь сон яму падалося, што зноўку нехта стукае ў дзверы і тузае ручку, але пакуль Хальчэня адышоў ад сну, пакуль падняўся, расчыніў акно, папрысядаў і ўрэшце адчыніў дзверы, нікога там ужо не было. Ён сеў за стол — пачытаць на свежую галаву апавяданне.

Ужо хвілін праз пяць яму стала зразумела, што перад ім — набор сказаў. Само сабой прыйшло ў галаву параўнанне з музыкам, які не можа чытаць ноты, а бярэцца за інструмент, каб зайграць нешта сур’ёзнае ці пяшчотнае. Галоўнае, здавалася, ён добра ведае і бачыць свае памылкі, але выправіць іх — не можа, не ўмее. Рабіць больш не было чаго, ісці ў гэтым мястэчку не было куды, наперадзе былі два дні… Сорак восем гадзін…

«Што, паваяваў з бацькам?» На душы было пуста і абыякава. Ён выцягнуў з шафы сумку і абы-як пачаў складвацца: на дно — брудныя чаравікі, на іх — тры чыстыя кашулі, куртку, штаны… Апусціў рукі і сеў на ложак. У гэты момант адчыніліся дзверы — ужо без стуку, і ў пакой увайшла вахцёрка з тэлеграмай у руцэ.

— Чаму не адчыняў? — сярдзіта сказала яна. — Тэлеграма прыйшла, а ён не адчыняе.

Хальчэня схапіў тэлеграму і прачытаў: «Толик отцом плохо».

— Бяжы на вакзал, пакуль не позна, — спагадна сказала жанчына, і ён чамусьці зразумеў яе «пакуль не позна» як «пакуль не памёр».

У Гомель ён дабраўся толькі ўвечары, стомлены, напаўсонны, знерваваны таўхатнёй каля касаў і дарогаю. Ехаў з вакзала на тралейбусе, пасля — пехам, па бруднай вуліцы з калюгамі ў выбоінах асфальту, — і ўсё стараўся забыцца прыкрага здарэння на местачковым вакзале. Прамыя аўтобусы адтуль на Гомель не хадзілі, на прахадныя было толькі па два-тры месцы. Прапусціўшы два аўтобусы, Хальчэня, калі падышоў трэці, махаючы тэлеграмай, праштурхаўся да касы і закрычаў: «Мой бацька памірае!» Тады толькі прачыталі тэлеграму і далі білет без чаргі. Цяпер было сорамна свайго крыку і адначасна яшчэ больш сорамна, што ён думае пра такую драбязу, калі, можа, бацька і сапраўды памірае.

Ён узбег па сходках, адамкнуў сваім ключом дзверы і стаў здымаць брудныя спартоўкі і мокрую куртку. Здзівіўся, што ў зале ішоў тэлевізар, чуліся адтуль глухія стрэлы і каманды на нямецкай і рускай мовах. З залы выбегла маці, абняла яго.

— Што з бацькам? — ён адвёў шчаку ад пацалунку.

— Быў

прыступ, — прашаптала яна, — я так спалохалася…

— У бальніцы?

— Не захацеў… Спіць. Ты чым ехаў?

Хальчэня адвёў яе руку, увайшоў у спальню, стараючыся, каб як цішэй. Бацька ляжаў каля акна на канапе, перанесенай з Хальчэневага пакоя. Ён не спаў і нават усміхаўся.

— Ведаеш, не мог убіцца ў аўтобус… Каб не тэлеграма…

Хальчэня, сам не ведаючы чаму, казаў зусім не тое, што думаў, яму хацелася сказаць, што ён зробіць усё, як хоча бацька: кіне працу, будзе паступаць у ваеннае ці ў любое іншае вучылішча, што ён не ўмее, зусім не ўмее жыць сам… Ён паглядзеў бацьку ў вочы.

«Мне страшна, я сам нічога не ведаю», — прачытаў ён у бацькавых вачах.

Маці падаткнула бацьку пад ногі коўдру, і, зірнуўшы на гадзіннік, узяла са стала шклянку з нечым жоўтым.

У зале ўсё стралялі і ўсё крычалі па-руску і па-нямецку.

4. Люда

Два чалавекі ў Мікашэвічах найбольш паўплывалі на мяне: маладая незамужняя полька Люда В…ская і Міша, бетоншчык з нашай брыгады.

Люда. Мне 18, ёй 25, а выглядае таксама на 18. Рослая, бялявая, красуня… У яе невядома ад каго маленькае дзіця. Заляцанні да яе ўсёй мужчынскай палавіны Мікашэвічаў. І раптам — я. Хто я і хто яна? Яна ў бухгалтэрыі, здаецца, нават галоўным бухгалтарам, я — цягаю бетон, у бруднай робе, у казённых чаравіках…

Тым не менш у нас сяброўства. Я ўжо ўмею чытаць па вачах. Яны ў яе так мякка, па-добраму свецяцца, калі яна на мяне глядзіць, яна ведае, што я закаханы, і ёй падабаецца, яна ўхваляе гэта.

Мясцовыя хлопцы нічога не разумеюць. Толькі я разумею: я — не вы, я асаблівы, яна адчувае гэта, бо таксама не такая, як усе. Вось і выбрала свая свайго.

Нічога паміж намі няма: ні кветак, ні пацалункаў, ні провадаў. Сустракаемся толькі ў абедзенны перапынак. Гаворым пра музыку, прыроду-пагоду, трохі пра літаратуру. Ніколі не згадваем пра яе дзіця: адкуль яно, хто бацька, дзе ён? Яна так сябе паводзіць, і такія падбірае словы, і такую ўкладвае ў іх інтанацыю, што я забываю розніцу ва ўзросце. Наадварот, усё часцей адчуваю сябе старэйшым за яе. І, можа, усё склалася б інакш, калі б мяне ў хуткім часе не падстрыглі ў войска.

«Ну вось, так заўсёды: толькі добры чалавек сустрэнецца ў жыцці, так расстанне…» І далей: «Хочаш, я буду пісаць табе і чакаць з арміі?»

У Шукшына ёсць апавяданне, як маладога салдата, што вяртаўся з вайны, заманіла да сябе жанчына, падаравала яму начное каханне, а калі салдацік заснуў, абрабавала і знікла. Але салдату напляваць аказалася на шмоткі і нават на такі жорсткі падман, ён бы і сам ёй усё аддаў, для яго гэта было першае каханне і ён запомніў яе на ўсё жыццё, як штосьці яркае, светлае і чыстае.

І калі добразычліўцы нашэптвалі мне яшчэ ў Мікашэвічах, а потым і пісалі ў войска, што мая прыгожая, мілая, не ад гэтага свету Люда — звычайная мясцовая давалка, мне, як таму шукшынскаму салдаціку, глыбока пляваць было…

5. Пяцьдзесят грамаў для паху

П’яніца з анекдота казаў: «Дайце мне пяцьдзесят грамаў для паху, а дурасці і сваёй хопіць», — так і мне тады: любая асоба жаночага полу, што звяртала на мяне ўвагу, рабілася 50 грамамі, а «дурасці» — уяўленняў, фантазіі, летуценняў хапала сваіх — цераз край ліліся!

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Гаусс Максим
8. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Точка Бифуркации IV

Смит Дейлор
4. ТБ
Фантастика:
героическая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации IV

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Шайтан Иван 4

Тен Эдуард
4. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 4

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Изгои

Владимиров Денис
5. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изгои

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Полет аистов

Гранже Жан-Кристоф
Детективы:
триллеры
8.88
рейтинг книги
Полет аистов

Эпоха Опустошителя. Том VIII

Павлов Вел
8. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VIII