Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Нічога кепскага, брыдкага, непрыгожага я не проста не заўважаў — не мог адшукаць пры ўсім жаданні, у кожнай апошняй б…і ўмудраўся бачыць толькі тое, што хацеў бачыць: самае лепшае, узвышанае, боскае, а калі яго не хапала ў рэальнасці — умеў дадумваць, дамалёўваць; урэшце, усе ж яны былі некалі маленькімі дзяўчынкамі, з каснікамі на галоўках, у белых школьных фартушках — як сімвал чысціні і цноты, усе выводзілі ў сшытку «мама мыла раму» і марылі пра штось, ды і цяпер марыць, усе ж яны ўрэшце — жывыя! (Думаў некалі.)

6. Юля

Праз дваццаць гадоў давялося зноў пабываць у Мікашэвічах. І то праездам.

Падсядае да мяне ў аўтобусе на вольнае месца дзяўчынка гадоў 16.

Не быў бы я паддаты — прадрамаў бы спакойна да Мінска, тым больш, меў ужо вопыт у падобных сітуацыях. Аднойчы ў цягніку выйшаў пакурыць у тамбур, пазнаёміўся з дзяўчынаю, і цікава нам стала разам, і стаялі, гаварылі мы, пакуль яна не спытала: «А кім ты працуеш?» — «Рэдактарам на „Беларусьфільме“». І тут мая знаёмка нечакана спахмурнела, павярнулася і пайшла, я, мала што разумеючы — паплёўся следам. Праходзячы каля купэ, пачуў, як яна расказвае сяброўцы: «…Сказал бы честно, в каком-нибудь трамвайном депо, или где он там работает, так нет — редактор, киностудия! Трепло…»

Але цяпер, п’янаваты, я на той выпадак забываюся. Рызыкуючы двойчы наступіць на адны граблі, пачынаю трындзець: успаміны, Мікашэвічы, мая маладосць і часопіс «Маладосць»… Як я некалі працаваў тут, потым напісаў аповесць і сцэнарый фільма па ёй («Не глядзела?»), і там многае, асабліва прырода, узята з гэтых мясцін… Ёй цікава. Я спахапіўся:

— Андрэй. Пісьменнік.

— Юля. Наркаманка, — працягнула яна ручку, прыязна ўсміхнуўшыся, гэтае амаль дзіця, з ямачкамі на шчочках, з мяккім бляскам вачэй. І было відаць, што яна не ламаецца, не какетнічае, з такою ж інтанацыяй яна магла б сказаць: «Юля, студэнтка». Нават падалося, можа, яна і не ведае, што гэта кепска, і не лічыць сваю прывычку нечым заганным — як і далёкая яе зямлячка, полька Люда, не лічыла заганаю свае вольныя паводзіны.

7. Міша

Другі пасля Люды мой мікашэвіцкі сябар Міша меў увогуле 37 гадоў — неверагодная лічба для мяне тадышняга, менавіта з той оперы, дзе «столькі не жывуць».

Пачаць з таго, што ён быў з вышэйшай адукацыяй — скончыў Мінскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У Мікашэвічах пакуль не было яму дзе працаваць па спецыяльнасці, і ён цягаў разам з намі бетон, закладваючы такім чынам падмурак свайго будучага інжынерскага кабінета.

Сышліся мы на Мінску. Любая яго згадка пра сталіцу выклікала ва мне захапленне. Тэатр оперы і балета? — хадзіў, і неаднойчы, у «ёперны»… Мінскае мора? — купаўся сто разоў… Мінскія дзеўкі? — была нават адна школьніца, «заколебала меня своим мороженым, да кино, да цветами…»

Усё савецкае ён шчыра ненавідзеў, усе было дрэнь, «калхознае» і «крестовое». Усё заходняе было «супер». Усе вакол былі мудакі, хамы і быдла, і толькі той меў права ўзвысіцца над імі, хто разумеў гэта.

Як проста, ясна і здорава! Гэтыя словы падалі на ўдзячную васемнаццацігадовую глебу.

З хамамі трэба быць хамам, — вучыў Міша, — але памятаць, што сярод быдла выжывае не мацнейшы, а разумнейшы, таму пажадана ўмець прыкідвацца дурнем і ціхай сапай гнуць сваё. «Цёлку» ў першы ж вечар трэба весці ў ложак і толькі там разбірацца, кахаеш яе ці не, не забываючы пры тым, што ўсе яны — тупыя і жорсткія, і розняцца толькі тым, што бываюць худыя, а бываюць тоўстыя. Піць трэба культурна, і толькі гарэлку. Кнігі чытаць падпольныя, забароненыя. Слухаць толькі радыё «Свабода», класічную музыку і рок. Сачыць за сабою, берагчы здароўе як вышнюю каштоўнасць (яшчэ б, у 37 гадоў). Ахайна і пажадана модна апранацца, не шкадуючы на гэта ні грошай, ні часу…

Нават Мінск ён недалюбліваў — відаць, за тое, што не знайшлося там яму месца.

Цяпер я разумею, што мой Міша быў звычайны савецкі мешчанін, псеўда— ці паўдысідэнт, у вялікай ступені ламака, які проста напароўся на ўдзячнага слухача. Да таго ж ён быў нетрадыцыйнай сексуальнай

арыентацыі, карацей, педзік, а можа, бісексуал, некаторы час ён карміў мяне літаратуркай, дзе даказвалася, што аднаполае каханне — вышэйшая, «не азмрочаная нічым» сфера. Помню цытату адной з кніг, пра тое, як на Захадзе жонка збірае ўвечары мужу бутэрброды, і ён, «расцеловав на прощание её и детишек, отправляется на всю ночь в притон гомосексуалистов».

Слухаць то я Мішу слухаў, але высновы рабіў свае.

Ён мне пра гомікаў, пра «чыстую мужчынскую дружбу» — а мне ўсё больш хочацца да Люды В…скай!

Ён пра Мінск — «лепш быць першым у правінцыі, чым другім у Рыме», — а мне да салодкай мукі хочацца ў той Мінск, і ў «ёперны», і школьніцы з марожаным!

Ён, ведаючы, што я люблю літаратуру, — «нават думаць забудзь! На што ты ў гэтай краіне разлічваеш, ніколі яны не пасунуцца і не прымуць цябе, і не трэба табе гэта — пісаць пра калгасы і будоўлі!» А ў мяне аж дрыжыкі па скуры: а раптам пасунуцца, і нават возьмуць ды надрукуюць якую-небудзь аповесць пра старшыню калгаса ці брыгадзіра брыгады бетоншчыкаў, я б напісаў такую!..

Ён мне пра армію — «вырваныя гады», «каб там было добра, там бы адны яўрэі служылі», — а мяне і туды, як вяроўкаю, цягнула!

8. Армія

І вось — павестка. Ці, як мяне правяць, позва.

У прынцыпе, увесь той — даармейскі — перыяд жыцця быў чаканнем гэтай павесткі-позвы, арміі: гэта павінна было стаць нейкім пераломам, пробным каменем, можа, самым галоўным у жыцці іспытам. Усё, што да арміі, было як бы несапраўдным. І, як ні дзіўна, адчуванне гэтай часовасці надавала сэнс жыццю. Туды, у войска, ідзеш адзін — адтуль вяртаешся іншы, усе іншымі вяртаюцца, нават гаварыць інакш пачынаюць.

Пра тое, што адтуль можна зусім не вярнуцца, што «армія добрая школа, але лепш скончыць яе завочна», — не думалася, ды і не верылася.

Някепска было б патрапіць у будбат. Там, расказвалі, можна за два гады падзарабіць сякія-такія грошы. На поўным сур’ёзе, з алоўкам у руцэ я вылічваў (калі пашэнціць патрапіць у будбат), колькі ў канцы службы я атрымаю «чыстымі» на рукі, каб потым, калі паступлю ў ВНУ і не дадуць стыпендыі, мець нейкі матэрыяльны запас.

Армія да таго ж давала магчымасць бясплатна пабачыць свет. Яго я нямнога пабачыў: вячэрні цягнік з Брэста, начны Мінск, ранішняя Масква, упершыню ў жыцці — метро, ізноў цягнік — Іванава, Яраслаўль, Мурам… Цэнтральная Расія, у выніку МВА — Маскоўская ваенныя акруга, сувязь («кто е…ся в дождь и в грязь? — наша доблестная связь»)… А запомніўся з усяго гэтага «вялікага свету» толькі Мінск, якога і выгледзеў — начныя агні, кавалачак вакзала ды запляваную, у акурках, платформу.

Самае брыдкае ў арміі — хранічнае невысыпанне. Малады арганізм хацеў расці, і гэтае насілле над ім, ранішнія пад’ёмы даводзілі да нейкага трансу, да фізічнага адчування, што табе вялізнымі нажніцамі адразаюць макаўку галавы разам з валасамі, скураю і кавалачкам чэрапа — роўна столькі, наколькі за ноч падрос. Другое — голад (хоць да яго хутка прывыкаеш) і адсутнасць спіртнога (да чаго прывыкнуць немагчыма). Трэцяе — падаўленне волі. Я раней думаў, што гэта так, выдумкі, перабольшванне. Калі чалавек дастаткова моцны духоўна, паспрабуйце ў яго ўлезці. Нічога падобнага — абсалютна свядома, паступова, няўхільна цябе пазбаўляюць індывідуальнасці, «замбіруюць», і недзе праз паўгода дабіваюцца свайго: твайго атупення, ператварэння з індывідуума ў амаль бяздумную часцінку цэлага. Ідыёцкі, неверагодны «на волі» пастулат: «Приказы не обсуждают, их исполняют» набывае ў войску цалкам рэальнае ўвасабленне. «Приказываю закрыть своим телом амбразуру!» — папаўзеш і закрыеш. Ты са сваімі думкамі, сэрцам, душою — асобна, цела тваё — асобна, яно табе ўжо не належыць.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Белый Волк

Мазин Александр Владимирович
2. Викинг
Приключения:
исторические приключения
9.12
рейтинг книги
Белый Волк

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Курс 1. Октябрь

Фокс Гарри
2. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Октябрь

Старый, но крепкий 5

Крынов Макс
5. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
аниме
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 5

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Его звали Тони. Книга 5

Кронос Александр
5. Щенки косуль
Фантастика:
городское фэнтези
технофэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Его звали Тони. Книга 5

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Мажор. Дилогия.

Соколов Вячеслав Иванович
Фантастика:
боевая фантастика
8.05
рейтинг книги
Мажор. Дилогия.

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 6