Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

21. Пераблыталі?

Дзяўчаты папрасілі вынесці вядро са смеццем. Самі баяцца, слабенькі ліхтар гарыць толькі над ганкам інтэрната, а сметніца — у чорнай цемры.

Восень, вечар, вецер, цёмна… Як пахне гэтая восень! І вось з гэтай восені, з гэтай цемры — чалавек пяць, як толькі пераступіў са светлага ў цёмнае… Па крэктанні — дарослыя. Б’юць моўчкі, проста на ўбой — каб забіць, не даюць упасці, я пералятаю ад аднаго да другога, як мячык. І ўсё ж нарэшце хтосьці — у любой хеўры знойдзецца хоць адзін такі: «Хопіць!»

Сківіцы ў

мяне не проста зламаныя — раструшчаныя ў шкло.

«Хуткая». Прыёмная бальніцы. Кроў на ўсім, і лужына яе на падлозе, і квохканне санітаркі, якая лазіць з анучаю каля маіх ног, і раздражненне мента, які не можа разабраць, што я гавару. А калі б і мог, што я скажу? Быў бы толк ад яго запісак. Можна падумаць, знойдуць. А калі знойдуць? Скажуць, памылка. Пераблыталі — і маю хату з чужою, і маю морду з чужою…

22. Іна

Сшыты рот. Да зубоў верхніх і ніжніх прывязваюцца пласціны, сцягваюцца гумкамі… Да атупення балюча. І кроў, кроў… Ляжаць месяц, нават больш. Голад. З ежы — таматны сок, сырыя яйкі і распушчанае ў гарбаце масла.

Маці прыезды. Дзядзькі Сцяпана, які заплакаў; вось табе, дзядзька, і адзін летні дзень.

І аднойчы прыйшла самая прыгожая дзяўчына з нашай групы, Іна. Адна. Крыху брыдка і сорамна было, што я ў такім стане. «Папраўляйся, выходзь, ты мне трэба…»

Марыў пра Алёшкіну-Паганкіну, а тут — у 100 разоў лепшая! Дзівосы, як і боль і кроў, будуць суправаджаць мяне ўсё жыццё.

23. Навушнікі

Зноў вучуся. Усё добра. Выходжу неяк з аўдыторыі — рука на плячо. Чалавек у міліцэйскай форме. Маленькі ростам, з вусікамі. Твар добры, разумны, стомлены. Я ужо прывык да людзей у форме, ведаю, што ім трэба — яшчэ якія-небудзь дэталі па той справе, як мяне змясілі. Можа, знайшлі іх. Можа, штосьці так штосьці ўдакладніць. Але я нічагуткі не ведаю. Ноч, удары, боль і кроў. Нічога не магу дадаць новага.

— Заява на цябе. Загадчыца аддзялення бальніцы напісала. Навушнікі ад тэлевізара ў іх прапалі… Ты не браў?

Ну, што за глупства. Я не ведаў, што ў тым аддзяленні ўвогуле ёсць тэлевізар, як і першы раз чую, што да тэлевізараў ёсць нейкія навушнікі.

— «Рэкорд» стары, зламаны, у кабінеце загадчыцы стаіць.

Якая ахінея. Навошта мне ад зламанага тэлевізара навушнікі, ад мёртвага асла вушы…

— Андрэй, я табе нават падпісваць нічога не дам. Вучыся спакойна. Павар’яцелі яны там. Сука загадчыца: чалавек і так адмучыўся ні за што, дык яшчэ трэба жыццё яму ламаць… Упэўнены — капнуць: бяруць яны хабар, на хворых нажываюцца…

Які мілы, разумны чалавек! Вось такія і павінны працаваць у міліцыі.

Праз тыдзень павестка. «Явиться… В случае неявки…»

З’яўляюся. Кабінет. Мой следчы.

— Прысаджвайся. Што ж гэта ты, га? Паверыў табе…

І раптам ззаду па нырках удар складзенымі ў замок рукамі. Грымаюся з крэсла, ашарашаны, напалоханы, адурэлы не столькі ад нясправядлівасці, колькі ад незразумелай перамены, якая за тыдзень адбылася з такім мілым чалавекам, не сумняваючыся, што зараз будзе

гасіць мяне нагамі. Зноў усё паблыталі, і злодзеяў, і ныркі мае з чужымі…

— Ты падпішаш, маць-перамаць, валэндацца яшчэ тут з табой! Навушнікі купі ў любым магазіне электратэхнікі, рубель дваццаць!

Падпісваю. Еду. Купляю. Малюсенькія дзве такія фіцюлькі, ніколі ў жыцці да гэтага не бачыў і ў руках не трымаў. Вязу ў міліцыю.

— Ну вось. Справа закрытая. Можа, ты іх і не браў.

— Вы… нікому не скажаце ў тэхнікуме? Стыпендыя… выганяць…

— Навошта? Як ты са мной, так я з табой. Жалезна. Замётана.

Выходжу з кабінета. Пара ўжо зразумець, дзе, з кім, у якім свеце я жыву і збіраюся жыць далей. Кім мне стаць у гэтым свеце? Прарабам? Доктарам, загадчыкам аддзялення? Следчым? Ці далучыцца да кампаніі і «мачыць» каго-небудзь групаю?..

Без жартаў. Трэба ведаць, кім хочаш стаць, і тады толькі можна выжыць.

24. Рэктар

Актавая зала на 300 чалавек. Я сяджу побач з Інаю, яна трымае мяне за руку.

Даклад рэктара, нудны, узроўню правінцыйнага тэхнікума, але мне ён здаецца цікавей за цяперашняга Задорнава. Як я люблю гэтага рэктара, яго акуляры, голас, лічбы…

Але вось прагучала-мільганула ў дакладзе маё прозвішча. Раз, і другі…

— Находясь на излечении в больнице… уворовал (гэтак) дорогостоящие наушники…

Божа, што гэта, не трэба, адкруціце назад, гэта усяго толькі сон, зараз я зраблю намаганне і прачнуся…

Рука Іны патроху вызваляецца з маёй.

25. Камандзір морга

Люблю Таню. Ну як люблю? Усміхаюся, калі бачу яе, і кажу: «Добры дзень, Танечка». Усё. Мне гэтага дастаткова. Яна фыркае, пырхае, чмыхае, не адказвае… Харошая вучаніца Тупога.

Падыходзіць першакурснік, і яшчэ кампанія, не тэхнікумаўскіх, чалавек шэсць, з ухмылачкамі.

— Ты афігенны камандзір тут? (Чаму, над кім я камандзір?) Даўно з бальніцы выпісаўся? Зноў хочаш туды? Дык вось, калі не перастанеш чапаць (?) маю сястру, будзеш камандзірам морга.

26. Сіні канверт

Калі іду праз прахадную інтэрната, часта сядзіць там выхавацель Тупы. Ніколі не праміне прычапіцца:

— Не ндравішся ты мне, ох, не ндравішся… Не п’еш, па бабах не ходзіш… Г. но, а не хлопец.

Можна было ў поўным сэнсе з’ехаць з глуздоў, калі што небудзь тэрмінова не прыдумаць. Трэба была хоць павуцінка ў той рай, з якога самахоць апынуўся ў гэтым пекле.

Так узнікла пісанне.

Паслаў у «Чырвоную змену» абразок. Цяпер бы яго надрукавалі. Восень… Яблыня шкрабе галінаю ў шыбу… Успамін пра лета і нейкае каханне, якое адляцела разам з летам… Сум, туга, настальгія… Мапасан (якога тады не чытаў) — «прощай, молодость!»…

Чакаю адказу, лепш сказаць, нічога не чакаю. Апошні курс, робім дыпломныя, потым размеркаванне, у дзяўчат наперадзе замуства, у нас — армія. Армія ўсё спіша. Пасля яе можна перакрэсліць ранейшае жыццё і паспрабаваць жыць новым.

Поделиться:
Популярные книги

Уникум

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Уникум
Фантастика:
альтернативная история
4.60
рейтинг книги
Уникум

Травница Его Драконейшества

Рель Кейлет
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Травница Его Драконейшества

Убивая маску

Метельский Николай Александрович
13. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
5.75
рейтинг книги
Убивая маску

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда

Родословная. Том 5

Ткачев Андрей Юрьевич
5. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 5

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Наномашины, звереныш! Том 5

Новиков Николай Васильевич
5. Первый среди карапузов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наномашины, звереныш! Том 5

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Главбухша

Романов Владислав Иванович
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Главбухша

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11

Древесный маг Орловского княжества 9

Павлов Игорь Васильевич
9. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 9

Наследник для дона мафии

Тоцка Тала
2. Наследники мафии
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наследник для дона мафии

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4