Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Вяргейчык моцна паціснуў руку земляка і ўздыхнуў.

— Фізіка ў вас?

Жменька таксама ўздыхнуў і кіўнуў галавой. (Адна крытык пазней напіша: «Героі Федарэнкі увесь час ківаюць і з галавой нешта робяць».) Прыжмурыўшы вочы, ён паглядзеў перш на таполі, а потым прыслухаўся да гулу на шашы.

— Грыбоў зараз поўны лес, га? — ажывіўся ён раптам. — Я іх так спрытна бяру — каб хто толькі ведаў…

Вяргейчык не паспеў адказаць, бо Празвінеў званок, трэба было спяшацца. У тэхнікуме вялі своеасаблівую барацьбу супраць спазненняў: за

першае — выклікалі да класнай, за другое — да завуча, а за трэцяе — пасылалі дамоў адзін са спецыяльных бланкаў, якія друкаваліся ў бухгалтэрыі пра запас і былі такога зместу: «Ставім Вас в известность, что Ваш(а) сын — дочь (падкрэслівалася) систематически опаздывают на занятия…» і г. д. Мелася на ўвазе, каб бацькі кідалі ўсе справы і, схапіўшыся за галаву, ляцелі за блізкі свет прымаць меры.

Канечне, гэтыя выклікі і пісьмы не зменшылі лік спазненняў, наадварот: тыя, што спазняліся на хвіліну, не ішлі на цэлы ўрок — усё адно давядзецца адказзаць, дык лепш за ўсё разам.

…Калі задыханы Вяргейчык прыбег у аўдыторыю, яго чакала прыемная навіна: другі ўрок матэматыкі адмяняецца, будзе літаратура! Ужо прыходзіла Клара Іванаўна і сказала, што раз ніхто не браў ні канспектаў, ні падручнікаў, будуць разбіраць сачыненне, якое пісалі на па-за тым уроку.

— Здорава як! — ляпнуў узрадаваны Вяргейчык па плячы свайго суседа па парце., Смолера.

— Будзе яшчэ больш здорава, калі Клара двойку мне ўпякла, — як заўсёды, марудна адказаў той.

— Ты ж спісваў, здаецца?

— А хіба за спісаныя сачыненні пяцёркі ставяць? Яна хітрая…

— Нічога не хітрая, — запярэчыў Вяргейчык.

Смолер прамаўчаў і праз момант загаварыў пра другое:

— Ты, я гляджу, не баішся, — заўважыў ён.

— Яшчэ чаго, — абыякава махнуў рукой Вяргейчык. — Я ў школе ведаеш як сачыненні гэтыя пісаў? Ніколі тройкі нават не было.

— Дык то ў школе.

— А тут што? Мяне нават наш дырэктар, ну, з нашай школы, адгаворваў, каб не паступаў сюды, каб перш дзесяць класаў скончыў. Ты ж літаратар, кажа, — пахваліўся Вяргейчык.

— Ого, — здзівіўся Смоляр. — Чаго ж ты паступаў?

— Папытай ў мяне, — кісла ўсміхнуўся Вяргейчык. — Дзядзька мой, нават не дзядзька, а я і сам толкам не ведаю, хто ён нам, дык вось гэты родзіч паспрыяў, у двукоссі. Ідзі, кажа, паступай. Кватэра потым, кажа, у першую чаргу, грошы добрыя…

(Пры ўсім наіве, нецікавасці, слабасці — які дакумент часу. Хаця б тыя ж самыя бланкі. Калі б я іх яшчэ згадаў?..)

— А свая галава нашто?

— Каб на тую галаву ды цяперашні розум, — разважліва адказаў Вяргейчык, чым вельмі развесяліў свайго таварыша.

— Як жа ты вучыцца будзеш, галава? — смеючыся, запытаў Смоляр. — Я ж заўважаю, ты дуб у матэматыцы.

— А я і не буду. Я ўжо вырашыў…

Ён не дагаварыў, бо ў аўдыторыю хуткім энергічным крокам увайшла выкладчыца літаратуры Клара Іванаўна.

Гэта была высокая, дзябёлая жанчына, якая вельмі глядзела за сабой: падмалёўвала губы, павекі, пудрылася.

Апраналася яна вельмі па-сучаснаму, што зусім ёй не йшло, бо Клара Іванаўна была ў гадах.

(А ўсё ж партрэты і апісанні прыроды цярпімыя, як для самага першага ў жыцці апавядання.)

Яна спынілася пасярод аўдыторыі, цярпліва чакаючы, пакуль сціхне шум і ўсе падымуцца.

— Добры дзень, сядайце, — павіталася ціхім, стомленым голасам. Прайшла да стала, але не села, толькі абаперлася аб яго рукой, другой асцярожна паправіла валасы і, застыўшы, пачала доўга, задуменна глядзець у акно. Яна стаяла так кожны раз — нібы настройваючыся перад урокам, і заўсёды гэтая задумёная постаць так падабалася Вяргейчыку.

«Як правільна! — усхвалявана думаў ён. — Толькі так павінен пачынаць урок сапраўдны выкладчык…»

Пастаяўшы крыху, Клара Іванаўна села за стол.

— Дзяжурны, раздайце, калі ласка.

Яна падсунула на край стала стос сшыткаў, разгарнула журнал і схілілася над ім.

Дзяжурны быў якраз Смолер. Калі ён разнёс сачыненні па партах і разгарнуў сваё, твар яго спахмурнеў. Ён штурхнуў Вяргейчыка локцем у бок — глядзі! Сапраўды, як Смолер і баяўся, стаяла двойка і ўнізе — «Спісана!»

— Усё, праляцела стыпендыя, — шэптам падвёў ён вынік. — А-а, хай старыя прысылаюць — я што, грошы зарабляць сюды прыехаў?.. Давай лепш тваё паглядзім, — прашаптаў ён ужо зусім спакойна.

Але Вяргейчык не спяшаўся і толькі пагладжваў пальцамі па вокладцы сшытка, адчуваючы незразумела чаму хваляванне.

— Давай, не бойся, літаратар, — падбадзёрыў Смолер.

— Была не была…

Вяргейчык хутка разгарнуў сшытак і спачатку нават не вельмі здзівіўся, калі ўбачыў пад роўнымі радкамі свайго сачынення якраз такі, як у Смолера, подпіс і адзнаку — адзінку.

Смолер шчоўкнуў языком, хацеў нешта сказаць, але стрымаўся.

— Але чаму не двойка? — прашаптаў Вяргейчык. — Дай…

Ён схапіў сшытак Смолера і пачаў параўноўваць са сваім.

— Тут «спісана» і ў мяне «спісана», але чаму не двойка? — зноў разгублена паўтарыў ён.

— Якая розніца? — заўважыў Смоляр.

Тут Вяргейчык і сам зразумеў, што вярзе глупства. Хіба галоўнае, якая адзнака?

У галаве яго за адзін момант пранеслася: твар хлопца-земляка, «літаратар», «грошы добрыя…», «стыпендыя праляцела…» Вяргейчык адчуў, як стала горача вушам ад сораму, і чамусьці пацёр іх далонямі. Смолер са спачуваннем глядзеў на яго.

— А ты не маўчы, — нахіліўшыся бліжэй, параіў ён Вяргейчыку. — Падыдзі, скажы — так і так. Я спісаў — дык сяджу не рыпаюся, а табе што…

Вяргейчык хутка павярнуўся да сябра, і ў вачах яго засвяцілася ўдзячнасць.

— Ты мне верыш?

— Канечне. Хочаш, я зараз сам скажу? Хочаш?

У Смолера была нейкая пастаянная гатоўнасць рабіць для другіх тое, на што яны самі не адважваюцца. Адпіхнуўшы руку Вяргейчыка, які цягнуў яго за крысо пінжака, ён хутка падняўся і на гэты раз не марудна, а залпам выпаліў:

Поделиться:
Популярные книги

Уникум

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Уникум
Фантастика:
альтернативная история
4.60
рейтинг книги
Уникум

Травница Его Драконейшества

Рель Кейлет
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Травница Его Драконейшества

Убивая маску

Метельский Николай Александрович
13. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
5.75
рейтинг книги
Убивая маску

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда

Родословная. Том 5

Ткачев Андрей Юрьевич
5. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 5

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Наномашины, звереныш! Том 5

Новиков Николай Васильевич
5. Первый среди карапузов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наномашины, звереныш! Том 5

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Главбухша

Романов Владислав Иванович
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Главбухша

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11

Древесный маг Орловского княжества 9

Павлов Игорь Васильевич
9. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 9

Наследник для дона мафии

Тоцка Тала
2. Наследники мафии
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наследник для дона мафии

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4