Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Разгружаем аднойчы на станцыі шчэбень з спецыяльнай ваганеткі, у якой ніжнія бункеры трэба адчыняць здаравенным малатком на двухметровым дзержаку. Некалькі ўдараў гэтага молата, адкінуліся дзверцы, свіснулі вузкай засаўкай прама па шыі нейкаму чурку, не з нашай часці, які здуру ці з цікавасці стаяў, нагнуўшыся, блізка і не паспеў адскочыць, — толькі адсечаная галава, як у Берліоза, пакацілася з насыпу… Каб на «волі», звар’яцеў бы, мабыць, а тут — ты асобна, цела тваё асобна… «Воз костей и море крови», — толькі і сказаў нехта. Загарнулі ў шынель тулава, побач паклалі галаву, так і ляжала ўсё, пакуль камандзіры

некуды бегалі, некуды званілі, а мы памаленьку разгружалі ваганетку.

А тут яшчэ пачалі паміраць генсекі: Чарненка, Андропаў… І кожны раз сярэдначы — трывога, пад’ём, і тырчым, пастроеныя, на плацы да пасінення, чакаючы чорт ведае чаго. Камандзіры казалі: «Вось памрэ (чарговы) генсек — адразу будзе вайна альбо Афганістан».

9. Хахлы

Працэнтаў 70 ва ўзводзе займалі ўкраінцы, астатнія — рускія, беларусы і 4 венгры (закарпацкія).

Чучмекаў не было ніводнага. Замянялі іх, як ні сорамна прызнацца, беларусы. З сямі чалавек два былі поўныя «тормазы», і адзін, Васіль Аксёнаў з Віцебшчыны, непісьменны. Канечне, нейкія крыжыкі пад дакументамі ён ставіў, але чытаць і пісаць не ўмеў. Каравульны статут яму начытвалі ўголас (не за бясплатна), ён запамінаў.

Не скажу, бо не ведаю, як ён патрапіў у МВА. Ведаю толькі, што то быў час Афганістана, у армію пачалі брыць усіх падрад ад 18 да 25 гадоў, з ВНУ, з турмаў, з фізічнымі недахопамі, упершыню пасля вайны — у акулярах… Дарэчы, тады ж, у Маскве, я блізка ўбачыў сапраўднага замежнага шпіёна. Ехалі з хлопцам з нашай роты ў электрычцы, і тут адзін, з фотаапаратам цераз плячо, зырыцца на майго хлопца.

«Они уже что, в очках начали брать?! — са страшэнным акцэнтам і не менш страшэнным зларадствам. — Скоро до женщин доберутся?!»

Украінцы амаль усе патрапілі сюды з універсітэцкіх і інстытуцкіх аўдыторый. Служылі яны не два гады, як мы, смяротныя, а паўтара. Разумныя, спакойныя, упэўненыя ў сваёй «абранасці» хлопцы з вялікіх гарадоў — Кіева, Львова, Харкава, Данецка… Трымаліся ўсе разам. Гэта была каста, эліта, ніякія «дзяды» не падыходзілі да іх блізка. Уладкоўваліся хто пры штабе, хто на кухні, хто на складзе — капцёрам, хто пісарам, хлебарэзам, паштальёнам, хто рэдактарам «Баявога лістка». У нарады і ў каравулы амаль не хадзілі — хапала хадзіць за іх такім, як Аксёнаў.

Пасябраваць з імі было няпроста. Гэта давала вялікія прывілеі: цябе ніхто не чапаў, пасылкі твае не трыбушылі, пісьмы ты атрымліваў цэлымі, непрачытанымі (а не як звычайна — ускрытымі і заклеенымі па новаму), на кухні табе даставаўся не кавалак сала з сінім штемпелем, а мяса, раніцай, калі не паспяваў, тры чалавекі за пару секунд памагалі заслаць табе ложак…

Аднойчы ў курылцы цытую нешта з Чэхава (памятаеце першую частку, кнігу «Чехов о литературе и искусстве»?) — ды не нешта, а:

— Хлусіць можна ў каханні і ў медыцыне, але не ў літаратуры, — вось што я ляпнуў у армейскай курылцы.

Гэтага аказалася дастаткова, каб адзін з хахлоў, Міхалюк, імгненна, як выжал на дзічыну, адрэагаваў:

— Нічога сабе! Адкуль ты ведаеш Чэхава?

— А адкуль ты ведаеш, што гэта Чэхаў?

— Ды мая дзяўчына на ім памешана! І што вы ў ім знаходзіце?

Ну, Чэхаў, падумаеш… Ну, цар, ну, Іаан… На самой справе якога я там ведаў Чэхава? «Хамелеон», «Смерць чыноўніка», вечнага

студэнта Трафімава з «Вішнёвага саду» ды прымаўку «х…та по Чехову», якая абазначала штось звышнуднае, нецікавае і незразумелае.

Вось так — праз тое, што цяпер, калі Міхалюк бачыў мяне, я кожны раз звязваўся ў ім з ягонай дзяўчынаю, я быў прыняты ў іхнюю блат-каманду. Тусуючыся між іх, у давесак да Мішавай навукі я даведаўся, што ёсць такая рэч, як культура паводзінаў (іншая справа, як я гэтай навукаю карыстаўся і карыстаюся), што ў размове і ўвогуле ў жыцці можна спакойна абыходзіцца без мацюкоў — ад гэтага нічога не мяняецца, наадварот, ветлівы, ціхі, спакойны і выхаваны чалавек больш сімпатычны за насмешлівага цыніка і хама; што ва ўсе часы найвышэйшай каштоўнасцю ў чалавеку будзе культура, начытанасць, мастацкі густ, а не зухаватае кулянне ў рот чаркі, цыгарэта ў зубах і дэбільныя хіханькі-хаханькі. Усё гэта было для мяне адкрыццём жыццёвай Амерыкі.

Самае ж галоўнае, дзякуючы ўкраінцам, я раз і назаўсёды зняў пытанне аб мовах — на якой гаварыць, на якой думаць… Гэта ўзнікла само сабой, ніякай логікі ў тым не было, проста як чалавек устае адной раніцаю і са здзіўленнем заўважае, што яму не хочацца больш курыць, і лёгка кідае сваю кепскую звычку, не разумеючы, чаму не здагадаўся зрабіць гэтага раней, — так і я ў адно імгненне, без усялякай «сілы волі» пачаў думаць па-беларуску. Крыху пазней (але яшчэ да перабудовы) гэтак жа натуральна я прыйду да Бога, і яшчэ пазней (пасля перабудовы) — да творчасці. Так складзецца няхітры трохкутнік: уверсе Бог, па краях — мова і творчасць. Усё астатняе альбо ўсярэдзіне гэтага трохкутніка — маё лепшае, або па-за яго межамі — горшае.

Напачатку ўкраінцы памаленьку спрабавалі падцягваць мяне да свайго берага. «З такім прозвішчам… Шаўчэнку цытуеш… з такой памяццю… ну, што ў вас, у беларусаў, за мова? Жнівень — гэта ж дзіка, штучна!» — «А як трэба?» — «Серпень, нават август».

О-о, ребята, гэ, хлопцы, не ў каня корм. Жнівень то прыгажэй! — і калі вы гэтага не адчуваеце…

10. Капсула

Аднойчы глядзім абавязковую праграму «Час». Дзіўнаватае, калі не сказаць дзікаватае, відовішча. Усе ў споднім, палавіна голых да пояса — падшываюцца каўнерыкі. А ў тэлевізары тым часам рэпартаж-сюжэт: старшакласнікі-выпускнікі (не намнога маладзейшыя за нас) закладваюць у падмурак нейкай стэлы капсулу з пажаданнямі самім сабе, што б яны хацелі выканаць праз 30, здаецца, гадоў. Тады яны збяруцца тут, капсулу адкапаюць і даведаюцца, хто сябе спраўдзіў. Журналісты, канечне, лезуць са сваімі мікрафонамі, гэткі exit-poll — «што вы там панапісвалі?»

І вось адна дзяўчынка, самая лепшая, самая модная, самая разумная, самая… — адказвае: «Напісала — мару прачытаць за гэты час усяго Льва Талстога».

Цікава, што жадаюць сабе цяперашнія выпускнікі? Ды і ці засталася цяпер гэтая традыцыя з капсуламі?

…Які ж я ўдзячны Богу і лёсу, што не да канца мяне скалечыла ў той арміі, і жыццё маё не пайшло па іншай каляіне, і не стаў я ні трактарыстам, ні будаўніком, ні палітыкам, ні алігархам, а знайшоўся ў мяне і час, і жаданне, і магчымасць прачытаць і ўсяго Талстога, і нават (запознена апраўдваючыся перад Міхалюком) — усяго Чэхава, з прадмовамі і дробным шрыфтам набранымі каментарамі.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Белый Волк

Мазин Александр Владимирович
2. Викинг
Приключения:
исторические приключения
9.12
рейтинг книги
Белый Волк

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Курс 1. Октябрь

Фокс Гарри
2. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Октябрь

Старый, но крепкий 5

Крынов Макс
5. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
аниме
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 5

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Его звали Тони. Книга 5

Кронос Александр
5. Щенки косуль
Фантастика:
городское фэнтези
технофэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Его звали Тони. Книга 5

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Мажор. Дилогия.

Соколов Вячеслав Иванович
Фантастика:
боевая фантастика
8.05
рейтинг книги
Мажор. Дилогия.

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 6