Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

«Таня… Таня…» — думае Міхаіл Іванавіч і ніяк не можа дадумаць, пакуль не разумее — гэта ж ён гукае, кліча яе!..

Холадна на прыпынку, імжа, пуста — няма пасажыраў. Настаўнік ставіць сакваяж на мокрую лаўку і глыбока хавае рукі ў кішэні.

Якая тут Таня, куды ўжо табе, Міхаіл Іванавіч, зваць Таню!..

15. Здзірай з «Вожыка»

І якое ж было маё разачараванне, калі, ужо студэнтам, мы сустрэліся аднойчы з былым настаўнікам, і я памкнуўся пахваліцца (усё ж плён яго навукі, прамая сувязь з прадметам):

— Вось, Міхаіл Іванавіч, дзве кніжкі напісаў…

— І годзе, — быў

абыякавы адказ. — Вунь які худы. Цяпер пара і пра сябе падумаць. А калі ўжо так захочацца друкавацца, бяры старыя часопісы, памяняй трошкі прозвішчы, абстаноўку… Прыроду адзін к аднаму пакінь, яе ўсё адно ніхто не чытае. А то са старых «Вожыкаў» здзірай, я спрабаваў, друкуюць, ніхто не заўважае…

Якое разачараванне! Хоць у гэтым пляне я і перарос свайго настаўніка.

Мы не развітваемся з ім, з гэтым, несумненна, арыгіналам, які адыграў у маім жыцці каласальную ролю, калі не ўсяму, што ёсць у ва мне добрага, дык вельмі многаму я гэтаму чалавеку абавязаны.

Ён яшчэ паявіцца, і неаднойчы, толькі ў розных іпастасях, у нашым дзіўнаватым рамане-выбраным, рамане-бяграфіі, рамане-эсэ.

16. Палітэх

Спатрэбілася «пройти чуть не полмира», каб зразумець, якое ў цябе дома ўсё унікальнае, багатае, рэдкае, непаўторнае…

Мой падлеткавы перыяд быў шчаслівы, адназначна. Маці… Сябры… Гумар, назіральнасць… Арэхі, ягады, грыбы, рыбалка — прырода… Усяго хапала, усё пад бокам. Мне шэнціла. Я не проста хадзіў па жыццёвым лязе — я па ім бегаў, без страхоўкі, не балансуючы, і не звальваўся.

І навошта ж, навошта трэба быў дабраахвотны зыход з таго рая?!

Чаму не адцягваў, як мог, дакуль можна, хаця б 9-м, 10-м класамі? На халеры ён мне здаўся, той політэхнікум?

Медкамісія. «Як ты вучышся?» — «На пяць». Доктарка ўсплясквае ў ладкі: «Куды ж ты лезеш? Ты ж сабе лёс ламаеш!» Не лёс яна, канечне, сказала, судьбу, але сэнс ад гэтага не мяняецца.

Блат быў? Так, блат. Не хацелася ўпускаць выпадку. Экзамены… Паперка аб залічэнні, больш падобная на міліцэйскую павестку. «…Вам необходимо явиться для отработки 2-х недель по упорядочению общежития. При себе иметь…»

Да, б…, приехал и попал, Как Чацкий — с корабля на бал.

Помню, стаю каля інтэрнацкага ганка, размаўляю з прыбіральшчыцай. Ба-бах!!! — з пятага паверха аб асфальт трохлітровы слоік з фарбаю! «Свінні! — лаецца прыбіральшчыца. — Гэта ж каб крыху бліжэй, усё адзенне аблілі б». — «Каб бліжэй, — кажу, — дало б па галаве і адзенне не спатрэбілася б». — «Ну правільна — каб бліжэй, так бы абпырскала, што пасля не адмыць».

Адарванасць ад прыроды, вырванасць з яе, як дрэва з коранем, выбачайце за банальнае параўнанне. Не інтэрнат — менавіта абшчага, абшчак, брыдкая, з доўгімі калідорамі, за дзвярыма клеткі з чатырма койкамі. Усё. Абавязкова мець пры сабе тапкі і дыванок на сцяну (кот у капелюшы ідзе з вудамі і з вядром, з якога тырчаць рыбіныя хвасты). Скразнякі, смурод, агульныя туалеты, адсутнасць — поўная — гарачай вады. Раз на тыдзень кіно. Голад, холад, па выхадных прыезды-наезды ў вёску. Праўда, канікулы, але і яны атручаныя тым, што неўзабаве скончацца і зноў трэба будзе вяртацца ў ненавіснае пекла…

Пераглядаючы сваё напісанае, я са здзіўленнем бачу, што нічога — ніц — (за выключэннем ніжэй прыведзенага ўрывачка) няма ў мяне пра перыяд ад 15 да 18 гадоў. А гэта ж, здавалася б, такія залатыя гады! Няўжо нічога?

Чаму час і памяць не падфарбоўваюць тыя гады ў ружовае?

Не. Не хочуць. І ўжо бачу, і ведаю, што ніколі, ніколі —

не покорюсь, не примирюсь со всею мерзостью, жестокостью и скукой тех лет… Увольте — я ещё поэт!

17. «Сачыненне»

Учарашні васьмікласнік, а цяпер навучэнец палітэхнікума Валодзя Вяргейчык сядзеў за партай і, для выгляду наморшчыўшы лоб, глядзеў на доўгія рады лічбаў, іксоў, ігрэкаў, якія, старанна стукаючы крэйдай, выпісваў на дошцы выкладчык матэматыкі. (Оп, вось яны, пайшлі — анты-Міхал-Іванычы.)

«I як гэта людзі могуць так разумець — ды што там разумець — захапляцца сухімі бяздушнымі лічбамі? — здзіўляўся Вяргейчык. — Я разумею тры яблыкі ці, скажам, дваццаць пяць кароў, — яму на міг стала весела, — бо гэта можна ўявіць. Але квадратны корань з трох? Лагарыфм з дваццаці пяці? Канечне, лічбы патрэбны, але ж, зноў-такі, толькі тым, каму падабаецца з імі важдацца…»

Увесь амаль урок у Вяргейчыка было адчуванне, што выкладчык проста знарок, жартам стараецца даказаць ім, быццам умець абыходзіцца з лічбамі так і гэтак — найвялікшая асалода. Ён нават неяк падспудна чакаў, калі таму надакучыць вадзіць іх за нос і што хутка, засмяяўшыся, выкладчык скажа: «А што, паверылі, што цікава? Вось паверылі ж?» — пасля чаго вытра дошку і пачне на ёй нешта маляваць ці хоць бы пісаць словы, якія так лёгка ўяўляюцца. Вось хоць слова «сіні», напрыклад…

Вяргейчык крадком пачаў паглядваць у акно, і ўсмешка раз-пораз прабягала па яго твары. «Сіняе неба, сінія вочы — такое лагоднае, такое… пяшчотнае слова, — з замілаваннем думаў ён. — Але нуль цэлых тры дзесятых? Хоць забі, галава мая пустая, і ні пяшчоты, ні лагоды гэтыя нулі не выклікаюць, бо нуль — ён і ёсць нуль…»

Так Вяргейчык прасядзеў да канца ўрока, разам са званком сарваўся з месца і першы выскачыў на калідор. Ён спусціўся ўніз (іх група займалася на трэцім паверсе) і выйшаў на двор, жмурачыся ад ранішняга вераснёўскага сонца.

Ад тэхнікума да шашы, дзе быў аўтобусны прыпынак, цягнулася доўгая, яшчэ па-летняму густая алея таполяў. Мокрае пасля начной расы лісце пад яркімі промнямі сонца ззяла цёмна-чырвоным золатам. Нібы сагрэтыя цяплом, старыя, з маршчыністай, патрэсканай карой дрэвы ледзь чутна шумелі — здавалася, гэта яны, таполі, і наганяюць лёгкі ветрык. Сярод круглай бетоннай клумбы перад самым уваходам, над дробнымі сінімі кветкамі ўзвышаліся два маленькія, познія сланечнікі, у якіх ніколі не бывае зярнят. Яны ўсё ж важна паварочвалі свае мала жоўтыя галовы да сонца, нібы сапраўдныя вясковыя таўстуны-сланечнікі, якіх абвязваюць марлямі, каб не падзяўблі вераб’і…

Цёплая залатая восень! Вяргейчык засмяяўся і заплюшчыў вочы — на міг здалося, што ён не ў тэхнікуме, а зноў у сваёй старой драўлянай школе, выйшаў на ганак і дыхае, не можа надыхацца роднымі, блізкімі з дзяцінства пахамі восені… Поўнасцю забыцца перашкаджаў хіба што роўны гул машын з шашы…

— Здароў! — нехта крануў Вяргейчыка за рукаво.

Гэта быў невысокі белабрысы юнак, які вучыўся ў другой групе, а родам быў з суседняй Вяргейчыку вёскі. Прозвішча яго было Жменька. (Яшчэ ў школе хлопец вельмі не любіў, калі з ягонага прозвішча смяяліся, і даказваў, што такое ж меў адзін з герояў аповесці Шамякіна.)

Поделиться:
Популярные книги

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Последний Паладин. Том 14

Саваровский Роман
14. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 14

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Туполев

Бодрихин Николай Георгиевич
1327. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Туполев

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Третий Генерал: Том V

Зот Бакалавр
4. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том V

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Бастард Императора. Том 15

Орлов Андрей Юрьевич
15. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 15