Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дрыгва

Колас Якуб

Шрифт:

Саўка тупа паглядзеў рыжаму ў вочы.

— Скажаш праўду? Дзе паўстанцы?

— Не ведаю, — адказаў Саўка.

Ён думаў, што цяпер яму павераць, але рыжы зноў назваў страшнае імя:

— Адольф!

Саўка адчуў, што сілы болей не хопіць, не вытрымае, і ён здаўся.

Тры фурманкі на добрых конях, запрэжаных у шырокія прасторныя сані, шпарка шыбуюць ляснымі дарогамі і гацямі паміж балот. У санях сядзяць незнаёмыя людзі, відаць, здалёк. На трох фурманках іх трынаццаць чалавек. I народ усё крэпкі, малады, здаровы, як на падбор.

Па віду яны фальваркоўцы, сярэдняй рукі абываталі. I трымаюць сябе шляхетна, паважна. Куды яны едуць? Ці не ў госці ў які-небудзь хутар?

Цікава толькі, што едуць

адны мужчыны. Але ноч закрывае іх сваёю цемраю ад погляду цікаўных. Хіба толькі рэдкі падарожны, запазніўшыся ў дарозе, правядзе іх дапытлівымі вачыма, сышоўшы набок, ды сам сябе запытае: "Што гэта за людзі?" I ніяк не дагадаецца, што гэтыя людзі — пераапранутыя агенты польскай контрразведкі, што на пярэдняй фурманцы сядзіць Саўка Мільгун і паказвае дарогу ў той лес, дзе знайшоў сабе схоў і прыпынак выгнаны з дому Талаш, як не дагадваецца і Саўка, што там у лесе яго ўжо чакаюць разам з "гасцямі".

Не дужа добра пачувае сябе Саўка, і не таму, што яго моцна набілі войтавы прыяцелі і аддалі ў рукі гэтых катаў, не таму, што яго катавалі, расцягвалі яму жылы і косці, а таму, што волю яго, упартасць, зацятасць зламалі і прымусілі рабіць так, як ім было трэба. Саўка хацеў паквітацца з войтам і яго прыяцелямі, парваць з імі кантракт і адступіцца ад той бруднай ролі, на якую падбілі яго. Але сталася не гэтак. Гадка, паршыва павярнулася справа, і страшна Саўку таго лесу, салаша таго, дзе ён гутарыў з дзедам. I сам дзед Талаш у вачах стаіць, а ў вушах гучаць яго словы: "Трымай язык за зубамі". I Саўка хацеў трымаць за зубамі язык — не таму, што так казаў дзед Талаш, не — ён проста сам жахнуўся агіднасці той справы, за якую ўзяўся так легкадумна. А можа, там нікога не будзе? Вось было б добра, каб там быў пусты салаш! Рыжы нічога не зробіць з ім, калі салаш знойдуць пусты: не прывязаць жа было Саўку дзеда Талаша. А сляды яго нойдуць. Саўка не думае, што будзе далей, калі вернуцца з лесу. Не думае нават і аб тым, што ён — нявольнік, што з яго рук не зняты наручнікі: іх знімуць тады, калі Саўка пакажа салаш, дзе прытуліліся небяспечныя канаводы паўстанцаў, — так яму абяцалі. Ды Саўка і не верыць ім.

Але цяпер за кожным яго рухам пільна сочаць дзве пары вачэй. Дзве рукі трымаюць напагатове рэвальверы. Варта Саўку толькі паварушыцца чутачку мацней, як гэта трэба, або падаць голас людзям, што ён — нявольнік, каб яго тут жа застрэлілі, як сабаку. А можа, усё ж папрабаваць у лесе даць драла? Ноч, лес, глухмень. Авось вырвецца, уцячэ?..

Пагана адчувае сябе Саўка, а ўсё таму, што не дадумвае сваіх думак, робіць на авось, пакладаючыся на шчаслівы выпадак. Страшна Саўку таго лесу. Не, не лесу; страшней за ўсё суд людскі. А лес гэты ўжо блізка. Зараз дарога скончыцца — трэба ісці пехатой.

Пярэдняя фурманка спыняецца. Дзве другія пад'язджаюць усутыч і таксама спыняюцца. Тры кіламетры адлегласці да таго месца, дзе стаіць салаш, схоў і прыпынак старога атамана, яго сына і памочніка яго, Мартына Рыля. Рэй вядзе рыжы.

— Да зброі! — ціха камандуе ён.

Шпікі і агенты скідаюць маскарад, бяруць карабіны, рэвальверы, закладаюць патроны і вылазяць з саней. Зрушваюцца з месца, ідуць расцягнутым ланцугом адзін за адным вузкаю лясною дарожкаю. Паперадзе Саўка і два яго канваіры. Яго не спускаюць з вока, не выпускаюць з рук. Ідуць як мага ціха, ступаюць асцярожна, каб не рабіць шуму. А лес, апавіты цемраю, чутка ловіць кожны неасцярожны гук, кожны шолах. Лес маўчыць глуха, зацята, знямела. Здаецца — пуста ў ім, бязлюдна і мёртва. Але гэта толькі відомасць цішыні і амярцвення. У гэтай глухой зацятасці начной цемры лесу шнуруюць, як цені, невідомыя людзі, прабіваючы яе вачыма. Яны ўжо ведаюць — вораг у лесе, смяртэльны іх вораг, ад якога няма ім літасці. Яны падлічваюць яго сілу, шэптам перадаюць па густому кругу людзей аб здабытых пра ворага вестках і звужаюць сваё кола.

А вораг набліжаецца. Саўкавы вочы трывожна, неспакойна ўглядаюцца ў цемру лесу, у той бок, дзе стаіць салаш. Крадуцца ўжо з гадзіну. Салаш павінен быць блізка. I раптам — блісь у лесе агеньчык. Агеньчык мігае, як воўчае вока, у начной цемры, пад навіссю лесу. Эх, стары, стары! Сам дапамагаеш ворагу, палягчаеш задачу яму. Саўка дрыжыць, як у ліхаманцы, рукі яго трасуцца.

— Тут! —

шэпча канвойнікам і паказвае на маленькую баязлівую чырвоную плямку.

Запыняюцца.

Саўка і два яго канвойнікі застаюцца ззаду. Саўкава місія, паганая, здрадніцкая місія, скончана. А дзесяць чалавек пад камандаго рыжага ідуць далей, разыходзяцца кругам, здалёку абхватваюць гэтым кругам салаш і лагодны мірны агеньчык каля яго. Марудна, да болю напружана праходзяць хвіліны, доўгія, тамлівыя. У меру таго як звужваецца каля салаша кола, насоўваюцца канвойнікі, падштурхваюць Саўку — ногі не хочуць служыць яму, дранцвеюць. Салаш ужо блізка, аточан шчыльна, безнадзейна для тых, хто знайшоў сабе ў ім схоў і адпачынак.

Праходзіць момант, адзін і другі, праходзяць хвіліны нясцерпнай цішыні. Бліснуў белы бляск, шпікі ліхтарыкамі асвяцілі салаш. У салашы пуста: засталося толькі жорсткае сена і пара старых дзяружак. Рыжы і яго каманда сходзяцца ў кучу, мітусяцца каля агеньчыка, даносяцца іх галасы. Яны расчараваны, абескуражаны: пракляты паўстанец знік, як злы дух! А ён тут быў, быў нядаўна!

Рыжы мяркуе, абдумвае план бліжэйшага дзеяння. Ён гатоў ужо аддаць новы загад, і раптам, як порах, успыхнуў агонь з боку ад салаша, і полымя зараз жа ўзнялося да палавіны лесу, абвіло яго сукі і галіны. I другі агонь, такі ж раптоўны і імклівы, асвяціў лес з другога боку.

Салаш і лес вакол салаша асвяціўся, як летнім паўднёвым сонцам. Гэта Цімох Будзік, спец па часці падпалаў, устроіў такую ілюмінацыю.

— Складай аружжа! — як гром, пачуўся чыйсьці страшны голас.

— Складай аружжа! — як рэха падхапіў паток людскіх галасоў. З усіх бакоў, з берагоў цемры, адсунутай і згушчанай агнямі, рынулі партызаны, трымаючывінтоўкі, як для штыхавога бою, і абкружылі густою сцяною рыжага і яго каманду. Моўчкі і пакорна пакідалі яны сваю зброю.

— А мы вас даўно тут чакаем! — сказаў стары атаман, і нядобрая ўсмешка рассунула яго губы і асвяціла суровы твар.

З натоўпу партызан праціснуўся Панас. Ён здрыгануўся, зірнуўшы на рыжага.

— А гэта той самы, што мяне заарыштаваў!

Саўка ўпаў у снег. Перапалоханыя канвойнікі таксама пападалі. Ззаду падбеглі партызаны, наставіўшы на іх цэлыя пукі вострых штыкоў, Абяззброілі і ўсіх трох па- вялі да салаша.

Тут жа адбыўся і кароткі суд. Судзілі агулам.

Некалькі залпаў з'явіліся адказам на прыгавор суда.

А Саўку судзілі асобна, судзілі ўважна і доўга. У лесе было вядома, што Саўка ўсадзіў нож у бок войта, што Саўку аддалі ў рукі польскай улады. У Саўкі на руках былі наручнікі, на твары сінякі, а на шыі сляды катавання. Але не было згоды ў поглядах суддзяў. Адны стаялі за тое, каб Саўку дараваць, другія — за Саўкаву смерць. Нарэшце пастанавілі: аддаць на вырашэнне справу дзеду Талашу і Мартыну Рылю, паколькі Саўкава злачынства ў першую чаргу было накіравана супраць іх.

Дзед Талаш паглядзеў на Саўку, паглядзеў доўга, дакорліва, а потым сказаў:

– Ідзі, ідзі прэч, каб цябе не бачылі мае вочы!.. Жыві! — Запытаў Мартына: — Ты згодзен?

Мартын моўчкі кіўнуў галавою.

XXIX

Неспадзяваны мароз, раптоўна наваліўшыся на Палессе пасля некалькіх ціхіх і мяккіх дзён на сходзе зімы, пратрымаўся нядоўга. Надвор'е змянілася адразу. Паветра стала цёплым і лагодным, а над далечамі балот і палёў звісла сінеча-смуга — адзнака цяпла і адлігі. Асеў глыбокі снег па лясах і балотах. Зычліва калыхнуў паўднёвы вецер настыўшыя галіны, атрос засеўшыя на іх белыя снежныя покрывы, з песняю на веснавы лад прайшоўся над акачанелымі хмызнякамі і весцю аб вясне шаргануўся па саламяных стрэхах сялянскіх хат. Весялей зірнулі на свет вызваленыя ад холаду дрэвы, радасна адгукнуліся густым шумам на павевы цёплага ветру. Заплакала зіма пад капяжамі мільёнамі слёз. Размяклы, працяты вадою снег гурбінамі папоўз з саламяных стрэх, трывожным шэптам парушаючы цішыню, а на вуліцах і дарогах пачалі выступаць жаўтавата-мутныя лужыны, і рушылі ў свае дарогі першыя веснавыя ручайкі-перавальчыкі. Гімнамі вясне зазвінелі звонкія песні жаваранкаў… У тысячах з'яў заўважалася набліжэнне вясны, вясны ранняй і дружнай.

Поделиться:
Популярные книги

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Юнлинг

Метельский Николай Александрович
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
8.35
рейтинг книги
Юнлинг

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Тыл-фронт

Головин Андрей
Проза:
военная проза
проза прочее
5.00
рейтинг книги
Тыл-фронт

Лед тронулся, тренер! Но что делать со стояком? Том 2

Некрасов Игорь
2. Ледовая Корона
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Лед тронулся, тренер! Но что делать со стояком? Том 2

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Граф Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
10. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Граф Книга третья

Телохранитель Генсека. Том 4

Алмазный Петр
4. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 4

Контртеррор

Валериев Игорь
6. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контртеррор

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Первый удар (сборник)

Уланов Андрей Андреевич
Фантастика:
научная фантастика
5.71
рейтинг книги
Первый удар (сборник)