Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дрыгва

Колас Якуб

Шрифт:

— Баліць нага?

— Глупства, — азваўся Панас, — вось зараз падымуся і пайду.

Ён папрабаваў усміхнуцца і паварушыў хвораю нагою. Але на яго твары адбіўся боль. Нага яго распухла, і ісці ён не мог.

— Ах, сынку, сынку! — гаварыў узрушаны Талаш, — і паваяваць ты нам не даў за цябе. А мы ўжо рыхтаваліся. Ну, ды дзякуй Богу, што ўсё так абярнулася, і ты жывы, хоць трохі і пакульгаеш.

— Нічога: покі жаніцца — загаіцца, — жартаваў Нупрэй.

Панасаву нагу прамылі, агледзелі рану, завязалі як маглі і чым маглі. Нупрэй прывёў у парадак заскарузлыя ад крыві Панасавы нагавіцы, вычысціў іх у снезе і прасушыў каля агню. Словам, Нупрэй праявіў усе дакторскія і санітарскія здольнасці.

Рабіў ён з усведамленнем важнасці свае работы: ад гэтага і самому яму было прыемна. Дзед Талаш сілкаваў Панаса хлебам і салам, спецыяльна спечаным тут жа на ражончыку над агнём. Пасілкаваўшыся, Панас пачуўся шмат ямчэй. Але ісці яму яшчэ было трудна і няможна: ад хады зноў крывавілася б рана.

Нупрэй і дзед Талаш прынялі гэта пад увагу.

— Мы яго панясём, — сказаў Нупрэй.

— Хіба што на пераменку.

— Насілкі зробім.

Нупрэй быў салдатам і ведаў, як носяць раненых.

Ён узяў у дзеда сякерку, высек дзве сухія лёгкія жардзіны, падгладзіў іх. Да жардзін прывязаў воўчую скуру. Выйшлі добрыя насілкі, зручныя для таго, каб несці ў іх Панаса.

Дзеда Талаша і Нупрэя здзівіў Панасаў расказ аб яго вызваленні з астрога. Панасу памог выбрацца з няволі польскі салдат, што стаяў там на варце. Хто ён такі, гэты добры чалавек, Панас не ведае. Салдат разгаварыўся з Панасам, распытаў, хто ён такі, за што яго забралі. Відаць было па ўсім, што ён спачуваў Панасу. I вось, калі ён стаяў на варце ўжо трэці раз і Панас папрасіў яго вывесці на двор, салдат шапнуў яму:

— Пачакай трошкі: я выпушчу цябе потым. — А сам аглядаецца. Праз колькі хвілін ён выпусціў Панаса.

– Ідзі, хлопча, і назад не варочайся. Ды глядзі, каб не злавілі, а калі зловяць, то кажы, што ты сам збег. Я потым падыму трывогу, а ты за гэты час пастарайся знікнуць так, каб цябе не знайшлі.

Салдат хваляваўся, а па твары яго было відаць, што ён не жартуе. Было гэта раненька, надосвіці. Праз гадзіну, калі Панас выбраўся, туляючыся, з мястэчка і падыходзіў к лесу, яго аклікнуў польскі дазорца. Ведаючы, што будзе значыць для яго спыненне, Панас задаў такога драпака, што снег курэў пад яго нагамі. Салдат выстраліў некалькі разоў, покі Панас дабег да лесу. Боль у назе Панас пачуў потым, калі ён далёка ўжо быў у лесе.

Панасава апавяданне зрабіла добрае ўражанне на дзеда Талаша і Нупрэя і змусіла зірнуць на польскага салдата іншымі вачыма. Выходзіла, што не ўсе палякі такія жорсткія людзі, як гэта злажылася ў дзедавай галаве, што сярод іх ёсць і добрыя. Але ж адной дабраты яшчэ малавата, каб дакладна вытлумачыць паводзіны польскага салдата ў дачыненні да Панаса.

— Розныя людзі ёсць і між польскіх салдат, — устанавіў Нупрэй факт.

— Так, — згадзіўся дзед Талаш, — сярод іх ёсць напэўна і такія, што не спачуваюць панам і ваююць супраць свае волі. Пан ёсць пан, а наш брат просты чалавек, гарапашнік — ён сваю мае думку і свой інтарэс, паляк ён ці немец.

Успомніўся дзеду Талашу і Нявідны. Тое, што тады не ўсё было ясна дзеду з гутаркі Нявіднага, цяпер пачынала даходзіць да свядомасці і розуаду.

Дзед Талаш і Нупрэй мелі ўсе падставы адмовіцца на сённяшні дзень ад разведкі мястэчка. Яны змушаны былі задаволіцца тымі весткамі аб паляках, што перадала ім маладзіца, Балукова жонка, і варочацца назад на Глухі востраў. Другога выйсця не было: не пакідаць жа хлопца ў лесе або ў чужых людзей, дзе яго лёгка маглі б выявіць. Вызваленне Панаса з няволі і выпадковае шчаслівае спатканне з ім вырашылі тую задачу, што паставіў сабе дзед Талаш. Калі здарэнне ў Віркуцці парушала маршрут, то вызваленне Панаса парушала ўвесь план паходу. Цяпер усё будзе залежаць ад Букрэя. Калі дзед перадумаў усе гэтыя думкі, то ён прыйшоў да заключэння, што і ў яго, і ў Букрэя рукі развязаны і што ў

іх болей прастору, бо яны цяпер не звязаны пэўным месцам і пэўным планам.

Мерна і плыўка пагойдваюцца саматужныя насілкі, зладжаныя Нупрэем. Дзве пары крэпкіх рук нясуць Панаса ляснымі нетрамі, цёмнымі сцежкамі. Панасу добра і выгодна калыхацца ў жолабе воўчай скуры. Ён прыжмурвае вочы, дрэмле і марыць. Для яго гэта незвычайнае становішча, і той факт, што яго нясуць двое мужчын, нясуць як раненага на вайне, стварае асаблівы настрой і асаблівае адчуванне. Нага яго ные тупым болем, але ён не наракае на гэта, бо гэты боль апраўдвае Панаса ў яго ўласных вачах і дае права яму на тое, каб яго неслі ў насілках. Ён думае аб тым, куды яго нясуць і што ён там убачыць. У яго вачах рысуюцца фігуры грозных ваяк, чырвонаармейцаў і партызан, рысуюцца ў такім выглядзе, у такіх спалучэннях, якія ніколі не супадаюць з тым, што дае нам рэчаіснасць. Ён думае і аб сваёй хаце, аб старой матцы, аб Максіму, аб сваіх сябрах. Якіх толькі цікавых гісторый не раскажа ён ім, калі сустрэнецца з імі.

Скрозь галіны лесу свеціцца шэрае, агорнутае воблакамі неба. Сон і яў зліваюцца ў адным тлумным шматгранным малюнку маладога жыцця з яго радасцямі і трывогамі і мнагалучнымі праявамі.

Абуджаецца ён ужо на Глухім востраве. Збоку каля яго шугае агонь. Чыясь руплівая рука ўкрыла яго цёплым футрам. Навокала агню стаяць і сядзяць людзі ў вайсковай адзежы. Сярод іх чарнеюць постаці сялян, узброеных ваеннымі стрэльбамі. На кароткім тоўстым абрубку сядзіць грамозны шырокі чалавек з светлымі грознымі жорсткімі вусамі, з буйным рэзкім тварам. Спакойныя шэрыя вочы яго пазіраюць у запісную кніжку, павольна паўзуць па радках запісанага тэксту. Каля яго стаяць двое партызан са стрэльбамі і чалавек без стрэльбы з сякераю за поясам. Шырокі чалавек адрываецца ад кніжкі, падымае спакойныя вочы на чалавека з сякераю за поясам, штось распытвае.

Чалавек адказвае, гаворыць доўга. Шырокі чалавек уважна слухае, потым штось запісвае ў сваю кніжку.

— Ну, як ты пачуваеш сябе? — да Панаса падыходзіць Нупрэй, пазірае на яго з лагоднаю ўсмешкаю, паказваючы цэлы рад белых роўных зубоў.

— Добра, — гаворыць Панас і варушыць раненаю нагою, — я памаленьку ўжо і сам пайшоў бы.

— Ну, вот бачыш.

Нупрэева ўсмешка яшчэ шырэй рассоўвае чорныя вусы.

— Гэта табе воўчая скура здароўя дала, — смяецца ён.

Іх абкружаюць чырвонаармейцы і партызаны. Цікава паглядзець на хлопца, што быў заарыштаваны палякамі. Панаса закідваюць пытаннямі. Ён не ўпраўляецца адказваць на іх. Ды пытанні і заўвагі часам такія, што на іх не канечне і адказы даваць.

Уся гэта абстаноўка для Панаса нязвычна, і ён адчувае сябе крыху не па сабе сярод тлумнага зборышча дарослых людзей. Ён шукае вачыма бацьку, але дзеда Талаша тут не відаць. Нарэшце да Панаса падыходзіць шырокі чалавек з жорсткімі вусамі. Ён скончыў гутарку з чалавекам з сякераю і палажыў у кішэню запісную кніжку.

— Ну, маладзец, як пажываеш? — пытае Панаса.

— Нічога, добра.

Панас стараецца быць чалавека смелым.

— Малайчына, — хваліць яго Букрэй, — ты павінен цяпер быць хвацкім салдатам… Хочаш ваяваць?

— Хачу, — храбра заяўляе Панас.

— Казак-хлопец!

Букрэй разгаварыўся з Панасам, распытваў яго, як паводзілася ў палякаў, што ён чуў там і бачыў. Панасу лёгка было адказваць на запытанні грознага на выгляд дзядзькі з жорсткімі вусамі: гэты дзядзька ўмеў стаць на роўную нагу з Панасам, умеў сказаць традны жарт і развесяліць хлопца.

— Ну, адпачывай, дружа, ды папраўляйся: моцныя людзі доўга не хварэюць, — сказаў ён, пагутарыўшы з Панасам.

Панаса накармілі і далі яму спакой. За ім даглядаў Нупрэй, за якім пачынала замацоўвацца слава доктара і санітара.

Поделиться:
Популярные книги

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Amazerak
1. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.75
рейтинг книги
Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Хозяин Стужи 2

Петров Максим Николаевич
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2

Убей героя

Кудрявцев Леонид Викторович
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Убей героя

Ворон

LizaMoloko
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
гаремник
5.00
рейтинг книги
Ворон

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Имперец. Том 5

Романов Михаил Яковлевич
4. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Имперец. Том 5

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

Заботы Элли Рэйт

Ром Полина
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Заботы Элли Рэйт

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Юнлинг

Метельский Николай Александрович
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
8.35
рейтинг книги
Юнлинг