Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

— Нацадзі.

Ігар падняў ужо зморшчаны ў верхняй частцы бурдзюк, пабоўтаў.

— Ёсць газа! — і зноў да маёра: — Якаў Міхайлавіч! Прадайце бурдзюк. Не мне. Атраду. Не пойдзеце ж вы з ім у Мінск.

Напамінак пра Мінск быў для Золатава асабліва непрыемны, бо задачу начальства не адмяняла, пацвердзіла і ў сённяшняй радыёграме.

Камандзір спецгрупы не адну ноч ламаў галаву — каго яшчэ паслаць, трэцяга. I самае страшнае было, што ён не верыў сваім, усім, пецярым. А вось гэтаму бязвусаму балбатуну, які на падпіцці бывае зусім несур’ёзным, верыў і апошнім часам выношваў думку паслаць да рэзідэнта Кіпеня. Самога Ігара ўгаварыць лёгка, ахвотна пойдзе. Але ці адпусціць

Ман? Дрыжыць, як за сына. Памацаць?

— Слухай, Ігар, ты казаў — у цябе нявеста ў Мінску.

— Была.

— Пашукаць не хочаш?

— Ветру ў полі? — адразу адбіў Ман. — Яна ж не мінчанка. Што яе магло затрымаць? Хто добра абжыўся, і тыя разбягаюцца па вёсках — бліжэй да зямлі, там хоць бульбіна вырасце.

Не, гэты корч не вывернеш — як ні пацей. Але які калун трзба, каб раскалоць яго? Быў такі «калун» у Золатава — ашаламіць чалавека нечаканым пытаннем.

— Аляксей Іванавіч, адкуль у цябе прозвішча такое — нямецкае?

— А ў мяне дзед — латышскі барон, — не міргнуўшы вокам, на поўным сур’ёзе адказаў Ман.

У Золатава п’яна ашклянелі вочы. Брагінскі насцярожана сцяўся, быццам на яго замахнуліся. Не разумеў капітан, навошта спатрэбілася камандзіру такая хлусня, небяскрыўдная гэта гульня на вайне ды яшчэ перад чалавекам, які прыляцеў са спецзаданнем і якому сам ён, камандзір, вызначыў абавязкі — начальнік асобага аддзела. Асобага! Вельмі добра кадравы камандзір ведаў, што такое асобы аддзел. Некалі ён таксама спытаў пра паходжанне камандзіравага прозвішча, палахліва, бадай, сарамліва. I Аляксей Іванавіч не без смяшкоў, аднак сур’ёзна расказаў. Прозвішча яго Манюк. Але калі служыў у пачатку дваццатых гадоў у Чырвонай Арміі і неяк, у адказ на чыёсьці пытанне, растлумачыў сэнс слова «манюк», камісар, латыш, інтэрнацыяналіст, аматар нямецкай літаратуры, у арыгінале чытаў, параіў скараціць немілагучнае беларускае слова, зрабіць з яго мілагучнае нямецкае, са значным сэнсам. Так і запісалі, у той час армія з’яўлялася заканадаўцам, партбілет выпісалі на Мана.

«У іх паўвёскі Манюкоў», — пацвердзіў Ігар.

Той праўдзівы расказ развесяліў Брагінскага: якіх дзівос не бывае! А гэтая вясёлая мана спалохала. Навошта такія дзіцячыя забаўкі? Навошта дражніць гусей?

А п’яны Ігар рагатаў з нечаканага жарту камандзіра.

— Дык ты, значыцца, з баронаў? Аляксей Іванавіч! Таварыш барон! А што! Гучыць! Напішам немцам ультыматум і падпішам: «Барон Ман». Няхай ламаюць галаву, адкуль у бальшавікоў барон.

Жарт камандзіра (расказалі і яму гісторыю гэтага прозвішча), Ігараў смех абразілі Золатава.

«За дурня лічыце? Пажывём — пабачым, хто з нас дурань».

2

«Замялі» іх у доме паліцэйскага Чурсіка. Яны гулялі ў карты, пакуль гаспадыня, надзіва маўклівая жанчына, смажыла на кухні сала. Гулялі весела, кідалі прымаўкі, пацягваючы прастуджанымі насамі — трое вугнявілі — апетытную духмянасць блізкай закускі. Найспраўнейшым майстрам на анекдоты і прымаўкі быў швагер Чурсіка — Мікола Хацяновіч. Уласна з-за гэтага электрыка ён, Стась Шабовіч, нямала прайграў тут марак, часам столькі, што пасля галадаў. Ад самога паліцэйскага павароту не чакаў, ведаў яго яшчэ да вайны — гад, з такім кашы не зварыш. Не, Мар’ян Чурсік таксама патрэбны кадр — з-за свайго доўгага языка; карысць можна атрымаць і з пены, калі з розумам сабраць яе. З-за гэтага Шабовіч яшчэ з мінулай зімы наведваўся ў яго дом, спачатку рэдка, а потым часцей і часцей. Спадабалася яму Хрысціна, жонка Чурсіка. Не, не як жанчына. Спадабалася маўклівасцю і тым, што разоў колькі ў яе вырывалася аеуджэнне Мар’яну, што той пайшоў

у паліцыю. А ў разумнай сястры і брат не павінен быць дурнем. На брата, як кажуць, «загарэўся зуб», калі Хацяновіч прызнаўся, што электрычнасць ён наладжвае не толькі ў гарадской управе, але і ў іншых установах, у тым ліку і ў нямецкіх.

«Знаходка! — адразу ўхваліў Піліп Станулін, камандзір групы. — Падбівай клінні».

Але не так гэта проста было нават раскусіць гаваркога электрыка. Сыпаў прымаўкі, але ўсе яны — сухія, без «навару», не тое што пахвальба паліцэйскага: той, каб сцвердзіць, што ён шышка, выдае такія звестачкі, за якія падпольшчыкі дзякуюць. Напрыклад, вераснёўская татальная аблава. Шкада, што позна паліцай выбалбатаў, не ўсіх людзей удалося папярэдзіць. Але яго, Шабовіча, справа не толькі самародкі адкопваць, але збіраць і драбнюткія пясчынкі інфармацыі, і ён гэта ўмеў, яго Станулін нават перастаў браць на дыверсіі — каб захаваць для разведкі.

Нарэшце Хацяновіч, здаецца, скрануўся, як цяжкая крыга. Тыдні два назад, вяртаючыся ад Чурсіка, Стась пагаварыў з ім адкрытым тэкстам: у пошуках аднадумцаў ва ўмовах падполля заўсёды ёсць рызыка, без яе нікога не знойдзеш. Хацяновіч сказаў:

«Не цямні. Я даўно здагадаўся, што зяцю нашаму ты кампаньён толькі ў карты і што цікаўлю цябе я. Дзякую за добрую думку пра мяне. Калі выжывем, то нам жа доўга яшчэ жыць у сваёй краіне. А там падрахуюць, што ты зрабіў для перамогі».

Стась верыў людзям, якія думаюць пра будучае жыццё, а не толькі пра тое, каб сёння набіць чэрава. А сур’ёзныя думкі пра будучыню выводзяць чалавека на правільную дарогу.

Камандзір групы, здавалася Шыбовічу, нярэдка спяшаўся, ва ўсялякім разе цярплівасці яму не хапала. А тут ён не паспяшаўся. Вырашыў звязаць Хацяновіча з правераным членам групы байцом батальёна самааховы, які і ўправу ахоўваў, — Іванам Ткачуком.

Логіка разважанняў Стануліна была, як кажуць, жалезная. Па-першае, лічыў ён, гэтыя два чалавекі не могуць не знаць адзін аднаго — электрык, які па дваццаць разоў на дні ўваходзіць і выходзіць з памяшкання, і стралок аховы, які нярэдка стаіць ля дзвярэй на варце. Па-другое, Ткачуку, як нікому, проста будзе звязвацца з Хацяновічам: гавары колькі хочаш, не хаваючыся, не азіраючыся. Нарэшце, сяброўства яго, Шабовіча, з такім жа нямецкім служкам, як і сам Чурсік, здыме ў паліцая ўсялякую падазронасць, і ён можа зусім развязаць язык.

Так яны апынуліся з Іванам у доме паліцая. Праўда, Ткачук меў сур’ёзны недахоп — быў нікуды не вартым карцёжнікам. Сваякі са спрытам шулераў ачышчалі іх кішэні ад марак. На Шабовіча ажно сверб напаў, ён сур’ёзна перажываў. Лаяў напарніка: недарэка, а яшчэ напрасіўся пайграць, навучыся спачатку. Ды табе што, цябе кормяць, а мне, бальнічнаму брату, хоць зубы на паліцу кладзі, хоць У хворых прасі, жабруй.

Задаволены Чурсік рагатаў на ўвесь дом. Можа, з-за яго шумнай радасці і не пачулі, як пад’ехала машына. Пачулі, як яны пастукалі. Таксама ціха, нязвыкла, без нахабнасці акупантаў — далікатна, як добрыя суседзі.

Хрысціна адчыніла ім і, прытуліўшыся да касяка, збялелая, моўчкі прастаяла на адным месцы.

Іх было чацвёра, трое ў форме СД, чацвёрты паліцэйскі — перакладчык. Ён, бадай, ветліва закамандаваў:

«Рукі, панове».

«Штурмфюрэры» абмацалі іх кішэні. Ні гарачыя тлумачэнні, хто яны ёсць, ні дакументы, якія кожны з іх спешліва прад’явіў, — пасведчанне паліцэйскага, рабочага ўправы, малодшага камандзіра самааховы, вячэрні аўсвайс фельчара, — ніяк не ўздзейнічалі. Афіцэр уважліва вывучыў іх і сунуў у сваю кішэню. Вобыск зрабілі кароткі, беглы, у бялізне не корпаліся, у грубку не заглядвалі.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

Скотт Вальтер
Проза:
классическая проза
8.09
рейтинг книги
Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Украсть у президента

Гриньков Владимир Васильевич
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Украсть у президента

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Дважды одаренный. Том II

Тарс Элиан
2. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том II

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Я не бог. Книга XXXIV

Дрейк Сириус
34. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не бог. Книга XXXIV

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Кодекс Императора IV

Сапфир Олег
4. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора IV

Личный аптекарь императора. Том 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 3

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4