Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

«Уступі мне, Цімох, Брагінскага. У цябе паўатрада камандзіраў, а ў мяне ніводнага. У мяне ён будзе начальнікам штаба, а ў цябе патроны набівае».

Навум Барысавіч загадваў у Дзядзюлі аружэйнай майстэрняй.

Але не за так аддаў Дзядзюля камандзіра. Гандаль быў ганебны. Нельга сказаць, што запрасіў камандзір ужо праслаўленага атрада, камуніст за чалавека — абразліва было б для Брагінскага, ганебна і для яго, Мана, хоць за лыжкі-міскі свае патрончыкі ён браў без пакут сумлення. Але ж гэта — праца рук яго. А Дзядзюля за чалавека запрасіў… сала тры пуды. Ганьба! I таргаваўся, можа, гадзіну. Сышліся на двух пудах. Сала, канешне, не было. Дзе яго ўзяць! Аддаў чортаў гандляр, як кажуць, напавер. Але пра даўжок не забывае, каторы месяц

напамінае, пры сустрэчах і нават у баявых пасланнях робіць вучоную прыпіску PS: «А даўжок калі аддасі?» Ці яшчэ горш: «Сумленныя людзі з даўгамі разлічваюцца».

Аляксей Іванавіч успомніў гэтую анекдатычную гісторыю, пра якую ён раскажа пасля вайны, і адказаў сябру ў думцы:

«Во ты ў мяне, Цімашок, палучыш», — і, паклаўшы на стол разец, паказаў «лятучай мышы» дулю. Прысутнасць капітана яго не бянтэжыла.

Брагінскі, як заўсёды, з цікавасцю сачыў за блуканнем думак у вачах камандзіра, здавалася, што яны прасвечваюцца і на лысіне яго, дзе блішчэлі кроплі поту, і нават варушацца ў зарасніку барады. Гэта была яго любімая забаўка з школьных гадоў: па твары адгадваць, пра што чалавек думае; у батарэі сваёй неаднойчы ашаламляў байцоў такімі адгадкамі, нампаліт дывізіёна так і называў яго: фізіянаміст.

Аляксея Іванавіча ні разу не ашаламіў. Той спакойна адказваў: «Правільна, адгадаў. Пра што яшчэ думаць у такой сітуацыі?» А часцей пасміхаўся: «Пацэліў ты, Навуме, у белы свет як у капеечку».

У той вечар Брагінскі асабліва сачыў за камандзіравым тварам. Такая ўвага адцягвала думкі ад болю ў грудзях і сцішала кашаль.

— Аляксей Іванавіч, мне здалося, вы паказалі камусь фігу. Не мне?

Ман засмяяўся.

— Не, мой дарагі начальнік штаба. Не табе. Злосную — Гітлеру. Ласкавую — Дзядзюлю.

— Вясёлая ў вас дружба.

— Вясёлая. Не здзіўляйся. У мяне прывычка. Я ім, раённым работнікам, часта паказваў фігу, калі яны прыязджалі па спірт. Толькі энкавэдэшніку не адмаўляў. Каністры наліваў…

— Баяліся?

— Дрэнна ты думаеш пра свайго камандзіра. Але адкажу табе шчыра. Баяўся. Дзеянні гэтых саўработнікаў немагчыма было ў той час ні прадказаць, ні прадбачыць.

— У які час?

— Калі мяне з наркамата, палячыўшы ў санаторыі, паслалі на спіртзавод. Некаторыя зайздросцілі: пусцілі шчупака ў раку. Але які я шчупак! Нават не акунёк. Плотачка.

Брагінскі ведаў, што больш года, другая палавіна трыццаць сёмага і першая трыццаць восьмага, як бы выпадала з біяграфіі Аляксея Іванавіча. Маўчаў ён пра гэты год. I малады ідэаліст не адразу нават сцяміў, што здарылася. Дзіўна. Чытаў жа пра суды над маршаламі, камандзірамі, ведаў пра арышт камандзіра іх палка, пра самагубства камдзіва. Верыў, што яны завербаваныя фашысцкай разведкай. Верыў да самай вайны. А калі ляжаў ранены ў бальніцы і яму адкрыта, адзін доктар — са злараднасцю, перадаваў пра трыумфальнае наступленне немцаў на Маскву, вера яго ў вышэйшую справядлівасць, у мудрасць правадыра пахіснулася. I тады яму не хацелася жыць. Добра, што Ванда хутка забрала яго ў сваю хату на Старажоўцы. Яе незвычайны аптымізм, а яшчэ больш перакананасць яе маці, работніцы хлебазавода, што нашы ўсё роўна перамогуць, вярнулі яму жаданне жыць і змагацца. А ў атрадах прага жыцця вырасла да таго, што думка пра смерць — не ў баі — ад старой раны аблівала потам. Не кашляў, сціхаў боль — і гэта ўжо было шчасцем. Больш за ўсё баяўся быць абузай для таварышаў.

Брагінскі з замілаваннем любаваўся ўмелымі рукамі разьбяра, з’яўленнем на місачцы адмысловага ўзору — як бы галінкі з гронкамі вінаграду.

— Для каго такая прыгажосць?

— О, брат! — камандзір падняў на растапыраных пальцах бялюткую місачку над галавой, да ліхтара, нібы яна прасвечвалася, як шкляная. — Не пытай. Ёсць у мяне любоў. Сябровачка. Лідачка з Загайкі. Чатыры гадочкі. Ёй місачка. Толькі не выдавай маю любоў. Я — прымхлівы.

Начштаба засмяяўся — ад шчасця, праява пяшчоты да дзіцяці асабліва кранула, свае двое недзе чакаюць

яго. Дзе? Але зноў печка пыхнула дымам. I зноў ён закашляўся, праўда, на гэты раз не так пакутліва і працягла.

— Ведаю адну бабулю. Травамі лечыць. Сціхне завіруха — паеду прывязу табе поўны набор траў. Да таго часу хлопцы лазню збудуюць. Выганім тваю хваробу, не бядуй. Пабачыш, якую я бочку зраблю для лазні. Жалеза на абручы дасталі. Каваль свой…

— Молат не падніму.

— Была б накавальня. А малатабойца мы табе дамо. Асілка.

— Каваль з мяне… хіба ў тэорыі. Бацька так і казаў: галава ў цябе варыць, а рукі не для молата. Каваля хацеў з мяне зрабіць, але на сучасным узроўні — інжынера-металурга. А я адзін год павучыўся ў Днепрапятроўску і ў ваеннае падаўся. Прызнацца вам? Пасля шкадаваў. Вучыўся я выдатна і камандаваў, здаецца, нішто, але душа, як кажуць, не прынімала. Парадкі ваенныя. Можаце паверыць? За паўгода да вайны мяне камандзірам палка хацелі зрабіць…Дык як я спалохаўся! Нічога так не палохаўся. Начальнік штаба дывізіі зняважліва заключыў, калі я замахаў рукамі і нагамі: слізняк. Вы так не думаеце?

— Ды не, што ты! Проста мы з табой цывільныя людзі.

— Былі. Цяпер я стаў ваенным. Цяпер я рвуся ў бой. Калі абстралялі грузавікі на шашы і скасілі фрыцаў дзесятак, мяне ажно калаціла ад нейкай проста шалёнай радасці. Нядобра гэта? Загубіць людзей — і радавацца…

— Добра. Гэта наша нянавісць. Без яе такога ворага не адужаць.

— Так, нянавісць, — Брагінскі задумліва памаўчаў. — I любоў… Каб была нянавісць, павінна быць любоў. Як думаеце, Аляксей Іванавіч, эвакуіраваліся мае?..

— З Оўруча? Адтуль нельга было не выехаць. Калі Гітлер сунуўся на Палессе? Там у ліпені рэкі разліліся больш, чым у вясновы паводак…

— Залішне мы спадзяваліся на водныя рубяжы.

Пэўна, і гэта іх збліжала — лёс сем’яў. Праўда, у камандзіра ўпэўненасці, што яго сям’я на Урале ці яшчэ далей, было больш: ён сваіх паспеў адвезці ў Барысаў і пасадзіць на поезд. Жонку і дзвюх дачок, немаленькіх ужо, малодшай дванаццаць. Больш балела сэрца па сыне, той служыў у арміі, на Поўначы. Які яго лёс напаткаў у карэльскіх лясах? Аднак дзіўна: пра дачок ён ахвотна расказваў таварышам, Брагінскаму, можа, больш, чым каму, — разумеў, што ў бяссонныя ночы думаюць яны аб адным і тым жа. Пра сына амаль не гаварыў, як бы прымхліва баяўся, што бацькоўскі боль і смутак дойдуць да хлопца ў хвіліну смяртэльнай небяспекі і адцягнуць яго ўвагу ў баі. Верыў у тэлепатыю, у прыкметы, такім выхавалі ў маленстве. Да вайны смяяўся з гэтых бабскіх прымхаў, са сноў, хоць яны нярэдка спраўджваліся. А цяпер ставіўся да ўсіх гэтых «дзівосаў» з сур’ёзнасцю, якой, аднак, саромеўся; даведаюцца — смяяцца будуць: член партыі, а верыць у чартаўшчыну ўсялякую. Здзіўляўся супярэчлівасці сваёй натуры і баяўся яе. Раней быў больш цэльны, да трыццаць сёмага. А пасля раздвоіўся і растроіўся. Праўда, пасля арганізацыі атрада пачалі зрастацца гэтыя палавінкі. А потым зноў трэскалі. Пасля з’яўлення Золатава. Вось і цяпер. Працуе разцом, нажамі, размаўляе з Брагінскім, а сам пазірае на дзверы і ўпотай думае: няхай бы Золатаў затрымаўся каля рацыі надаўжэй. Не можа ён пры ім лыжкі скабліць. I размаўляць так не можа — пра сям’ю, пра дзяцей, пра міскі, стравы, пра перажыванні свае, не камандзірскія — чалавечыя.

I вось, калі ласка, яшчэ адна чартаўшчына з таго рада: толькі паспеў падумаць, а ён тут як тут — Золатаў.

У адчыненыя дзверы шугануў вецер, абдаў лысую галаву халодным шротам, сняжынкі ажно зашыпелі на шкле ліхтара.

Золатаў уваліўся ў вузкі праём дзвярэй галавой уперад, апрануты ў белы кажух і ў цывільную шапку са шкуры беляка. «Першы перайшоў на зімовую форму», — падумаў Ман.

Ігар Кіпень, камісар атрада, малы, вяртлявы, усунуўся нагамі ўперад, што хлапчук на коўзанцы, затармазіў, схапіўшыся за верхні касяк дзвярэй, а то мог бы штурхнуць маёра каленямі ў зад, на стол наляцелі б, як было такое тры дні назад, калі ўсходцы абледзянелі.

Поделиться:
Популярные книги

Обнять космос

Данильченко Олег Викторович
2. МиГера
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Обнять космос

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Володин Григорий Григорьевич
13. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

Катриона

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.62
рейтинг книги
Катриона

Хранилище

Старухин Евгений
5. Лесовик
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.43
рейтинг книги
Хранилище

Лекарь Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 3

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Убивая маску

Метельский Николай Александрович
13. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
5.75
рейтинг книги
Убивая маску

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Гаусс Максим
7. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Русская драматургия XVIII – XIX вв. (Сборник)

Пушкин Александр Сергеевич
Поэзия:
драматургия
6.25
рейтинг книги
Русская драматургия XVIII – XIX вв. (Сборник)

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Поводырь

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Поводырь