Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

…«Сучок. Брак», — і ўсё. Хамства Золатава — знішчэнне плода яго руплівай працы, — безумоўна, абурыла, але Аляксей Іванавіч і брывом не павёў. Спытаў пра галоўнае, пра тое, што аб’ядноўвае заўсёды:

«А што на франтах?»

Ігара засмуціла, што радыст не сказаў і пяці слоў аб становішчы ў Сталінградзе. Новы радыст, ці што? Але камандзір ведаў, чым жывуць людзі — Сталінградам.

— Давайце пагуляем у стратэгію. Няхай кожны з нас на нейкі момант уявіць сябе Галоўнакамандуючым. Што ён зрабіў бы? Дзе нанёс бы ўдар? У самым Сталінградзе?

На Каўказе?

— Галоўнакамандуючы не гуляе, ён думае. Не кожнаму дадзена гэта — думаць так, як таварыш Сталін.

— Так думаць — безумоўна, не кожнаму. Але ў арміі ёсць паняцце: ваенная гульня. Мы яшчэ ў дваццатыя гады гулялі. Усе. Ад камбрыга да камандзіра ўзвода. На карце ствараліся сітуацыі, якія мелі месца на вайне. Брусілаўскі прарыў, абарона Царыцына, марш Тухачэўскага…

— Каго? — Золатаў зрабіў выгляд, што не пачуў.

— Паход на Варшаву ў дваццатым, — спакойна растлумачыў Ман. — Іншыя аперацыі. Мы ведалі іх вынік, але стратэгічнае, тактычнае рашэнне задачы — хто з нас, бязвусых камандуючых, ведаў? Аднак некаторыя, у тым ліку і я — верыце? — давалі такія нечаканыя рашэнні, — што камбрыг наш здзіўляўся. Мне гадзіннік падарыў. Во гэты! — дастаў з кішэні «цыбуліну» «Павел Бурэ», шчоўкнуў крышкай. — Во рэч! Дагэтуль ідзе.

— Стратэгі, — зняважліва хмыкнуў Золатаў. А Брагінскі ахвотна падхапіў гульню:

— Я ўдарыў бы тут, перад намі, на заходнім. Гітлер аслабіў тут сваю групу, кінуўшы сілы на поўдзень.

— Правільна, Навум! А мы ў дапамогу рэйкавы канцэрт арганізавалі б. I бог за нас, дорыць раннюю зіму, — задаволена, быццам наступленне пачалося ўжо, пацёр над печкай рукі Ігар.

— Ранняй зімы не будзе. Гэтая кругаверць ненадоўга.

— У бацькі атамана кажуха няма, — засмяяўся Ігар. — Улетку згарэла камандзірская зямлянка, і ў ёй пагарэла зімовае адзенне.

Золатаў узяў яшчэ адну міску, не новую, з якой елі ўжо.

Брагінскі сцяўся: калі ён зломіць і гэтую, што сказаць яму? На словы асуджэння — не хопіць адвагі. Але змаўчаць — здрадзіць другому чалавеку, камандзіру, якога паважаў больш.

Не, на гэты раз маёр узяў місачку па-ўзбекску, на пальцы, прымерыўся, як бы выпіў з яе.

— Налі, камандзір, — і, можа, упершыюо прызнаўся ў сваім настроі: — Засмягла ў душы.

— А ў мяне ў горле перасохла, — падтрымаў Ігар весела, бесклапотна.

— Налівайце, мне што… — не па-камандзірску дазволіў Ман.

Выпіўка ў атрадзе забаранялася, такім быу, бадай, першы пісьмовы загад камандзіра, якога ніхто не назначаў — выбралі самі партызаны, тады іх было ўсяго семнаццаць. Употай загад, канешне, парушалі, але адкрыта, на вачах у камандзіра, парушыў яго толькі Золатаў у першы ж дзень, адзначыў радасную падзею — сустрэчу з партызанамі.

Тады Ман папрасіў:

— Скажыце сваім байцам, каб не рабілі гэтага — у нас сухі закон.

Золатаў здзівіўся такому парадку ў партызан; на фронце п’юць, «наркомаўскія» сто грамаў выдаюць; настроіўся супраць

камандзіра: баптыст нейкі.

Ігар, Золатаў, не тоячы задаволенасці, пачалі збіраць на стол.

Камісар пабег на кўхню па вячэру. Золатаў дастаў з-пад тапчана бурдзюк і цадзіў з яго ў снарадную гільзу мутную вадкасць. Бурдзюк гэты быў прадметам здзіўлення і кпінаў. Дзядзюля прыязджаў, каб паглядзець на такое дзіва. Навошта ў экіпіроўку спецатрада ўключылі такі прадмет — у Беларусь, у асенні час! Хто будзе несці ваду з сабой? Тут не знаеш, як ратавацца ад яе, — ад балотаў і дажджоў. Але Дзядзюлю рэч падабалася, для якога прымянення — не сказаў. Адразу пачаў таргавацца: «Што возьмеш, маёр?»

Ман засмяяўся:

«Не прадавай, Якаў Міхайлавіч, гэты вялікі камерсант абавязкова ашукае. Хочаш, падковы прадамо? Не хочаш? Прыйдзе зіма — тады патанцуеш перад намі. Кланяцца будзеш».

З таго часу бурдзюком ганарыліся гэтак жа, як вайсковай кухняй. У каго яшчэ ёсць кухня? Нават у Дзядзюлі няма. Асабліва значэнне бурдзюка вырасла пасля таго, калі група байцоў, што хадзіла на нарыхтоўку харчу, вярнулася, напоўніўшы гэты скураны мяшок «гаручым», — пужнулі паліцаяў, якія гналі самагонку; бутлю не данеслі б, разбілі б, а бурдзюк — адменная рэч; партызаны жартавалі: смачна булькае і спіну ад кулі закрывае, любая куля ў такой вадкасці захлынецца.

Выпілі ўтрох. Камандзір, як кажуць, «на сухую» чэрпаў драўлянай лыжкай капусту, апетытна хрумстаў. Яму не падабалася, што ахвотна, бадай прагна, выпівае ранены капітан, тлумачыць, што яму робіцца лягчэй. Звычайна, калі Золатаў падбіваў на такую вячэру, Аляксей Іванавіч выходзіў з зямлянкі. Але куды пойдзеш у такую непагадзь? I ён сядзеў панура-нахмураны. А памочнікі весялелі і рабіліся залішне гаваркімі, без падагрэву часта маўчалі — усё перагаварылі, бавілі час тым, што расказвалі сюжэты прачытаных кніг, але займаліся гэтым маладыя — Ігар і Навум.

— Аляксей Іванавіч, ты і тады не піў, калі цябе ставілі дырэктарам спіртзавода?

— Ніколі не піў.

— Як жа цябе паставілі?

— Таму і паставілі, што не піў.

Золатаў незвычайна развесялеў.

— Во дзіва! Першы раз бачу цвярозага начальніка.

— А што, у вашай канторы ўсе п’юць?

Ігаравы пытанні бываюць па-дзіцячаму наіўныя і нечаканыя. Золатаў не любіў іх. Неаднойчы ўзрываўся. I тут уміг пазмрачнеў.

— Не падабаюцца мне, камісар, твае кіўкі ў наш бок.

— У чый бок?

— Ведаеш — у чый. Мы ахоўваем дзяржаву ад ворагаў. I незалежна ад таго, хто з нас колькі п’е, «кантора», як ты называеш, наша, — моцна націснуў на слова «наша», — заўсёды цвярозая.

— Аднак у вачах у вас часам дваіцца, — «лез у бутэльку» п’янаваты хлопец.

— Ігар! — па-бацькоўску ўшчувальна спыніў свайго камісара камандзір.

— Усё, Аляксей Іванавіч! Нямею. А пакуль я нем, то п’ю і ем, — маладосці ўсё-такі хацелася блазнаваць. — Налівайце, таварыш маёр.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

Скотт Вальтер
Проза:
классическая проза
8.09
рейтинг книги
Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Украсть у президента

Гриньков Владимир Васильевич
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Украсть у президента

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Дважды одаренный. Том II

Тарс Элиан
2. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том II

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Я не бог. Книга XXXIV

Дрейк Сириус
34. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не бог. Книга XXXIV

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Кодекс Императора IV

Сапфир Олег
4. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора IV

Личный аптекарь императора. Том 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 3

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4