Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Ну і такія там былі, што без дай прычыны не надта мяне ганаравалі, і я іхнюю нялюбасць чуў і сам не дужа да іх гарнуўся. Аднак каб за гэта смерцю караць... Не было б мне тады даравання ні перад Богам, ні перад самім сабою.

Не мог я іх на скон асудзіць, а набралася гэтых пабрацімцаў маіх акурат восем. Дык што ж тады выходзіць: іх ратаваць, а тых, што да сэрца бліжэй, - на шыбеніцу? Васіль Вецер самога ад смерці збавіў, калі пад замкавым валам мяне гусары абкружылі і вязаць пачалі. Сымон Варона - во ўжо вясёлая душа, пэўна, і на шыбеніцы показку раскажа - сусед, у рокашы ад першага дня. З Андрэем Косткам на адной вуліцы раслі. Ігнат Малунёнак тры месяцы ў асеці хаваў, калі дзяржаўцы Іцкавічы

хоць з-пад зямлі мяне дастаць загадалі і душу выняць.

Каго ратаваць, Божа? А схіляўся я ўжо да таго, каб княжую цану прыняць. Няхай, думаў, хоць палова нас ацалее, хоць жменька зярнят будзе на новую вясну сеяць. Паснулі пабрацімцы даўно, а я ўсё лічыў і пералічваў і так, і гэтак. Забыўся і на холад, і на вошай са скочкамі, ні храпу не чую, ні духу цяжкога ад цэбра - быццам не на прэлай саломе пад кажушком кручуся, а на высокай гары стаю і вакол адно морак непрасвяцімы.

І раптам нібы зорка ў гэтым мораку запалілася. Скажу ўсё пабрацімцам! Хачу, маўляў, каб палова з нас дзеля нашай крэўнай справы з астрога выйшла. А каму жыць, каму паміраць - няхай Бог рассудзіць! Хто кароткую саломіну выцягне - бывай, братка, а хто даўгую - на волю пойдзе. І сам разам з усімі канавацца буду. Ну а тыя, каму жыць выпадзе, зноў людзей падымуць і за ўсё паквітаюцца. І з Радзівілам, і са сваімі здрайцамі.

Не паспеў і думку гэтую дадумаць, як перад вачыма Саўка Маўчун мільгануўся. Вось па кім па першым вяроўка плача! Праўду кажуць: хто ціха ходзіць, той густа месіць. Замясіў Маўчун на нашай крыві сабе пірог, ды хутка падавіцца. Але вось жа дзіва якое: цешыцца мая душа мусіла, што хутка знойдзем мы свайму пабрацімцу былому асінавы сук, аж не - успомніў пра Саўку, і адразу нейкі кіпцюр па сэрцы шкрабануў, а па радасці расколінка прабегла. Аднак не зважаў я на гэта, а ўсё думаў, як мы зноў мяшчан і валашчан на князя падымем, і пэўны чамусьці быў, што сам даўгую саломіну выцягну.

Так няўзнак і заснуў, і сасніўся мне сон, нібыта косім мы з Маўчуном у нас на Лашнеўскім поплаве, а якой парою - не зразумець: ці то вечар позні, але нешта ноч не надыходзіць, ці то світанак, ды ніяк сонца не падымецца. Косім мы ў гэтым дзіўным сутонні, Саўка паперадзе касой махае, а я з сілы выбіваюся і ўсё адно дастаць яго не магу. А ён яшчэ касу мянціць спыніцца і смяецца. Праўда, не здзекліва, а быццам лагодна, як свайму. Дайшоў Саўка ўжо да краю поплава і новы пракос мне насустрач пачаў. Параўняліся мы, вынялі з-за халяваў мянташкі, пачалі косы гастрыць. І тады ён да мяне: «Давай, - кажа, - косамі мяняцца». «Давай», - адказваю, а сам радуюся: ну, цяпер ад яго не адстану. Памяняліся, і сапраўды стаў я сажань за сажнем даганяць. Прыстоіў касу падмянташыць, ацёр яе травою і бачу: каса Саўкіна ў крыві. Ну, думаю, качанё падлезла ці іншы які птах трапіўся. Яшчэ раз выцер - усё адно кроў на касе. Я зноў выціраць, а кроў з самога жалеза кроплямі выступае. Такі мяне страх апанаваў, што рукі здранцвелі і няма змогі гэтую страшную касу ў кустоўе закінуць. Зірнуў я на Саўку, а ён ужо не ў кашулі косіць, а ў чырвоным кунтушы і з шабляю на баку. І тады толькі ўспомніў я там, у сне, хто такі гэты Саўка. Хачу ягоную касу крывавую ад рук адарваць, а яна - быццам прырасла.

Тут пад сваім кажушком і прахапіўся. Сон зляцеў, і такая туга навалілася, што радасці ды палёгкі, з якімі засынаў, ні каліва нават на самым донцы не засталося. Думаў я пра гэты дзівосны сон - і чым болей думаў, тым болей разумеў, што нездарма да мяне Саўка Маўчун прыходзіў, нездарма.

Быў гэты Саўка халоп шляхціца Галынскага і, як рокаш пачаўся, падняў свайго пана на сахор проста пасярод двара, а потым да нас падаўся. Ваяваў смела ды яшчэ з дубу гарматы рабіў: хоць яны адно раз стрэліць маглі, але службу нам саслужылі добрую. Каб гэткіх гарматаў

паболей, можа, і ўзялі б мы Крычаўскі замак. А так палкоўнік Пястжэцкі пад замкам паўтысячы нашых людзей паклаў, а блізу сотні ў палон забраў і на смерць засудзіў: палову павесіць, а другую - на палю. А сталася, што акурат тымі днямі крычаўскі містр* вепрука біў ды руку пашкодзіў. Палкоўнік і абвясціў, што, калі хто з бунтаўшчыкоў містра заменіць, таму ён жыццё пакіне. Як абвясціў, так Саўка і вызваўся. Без малага сотню палонных з душой разлучыў, і так палкоўніку Пястжэцкаму спадабаўся, што загадаў той старому містру сорак бізуноў даць і з пасады далоў, а містрам Саўку паставіў.

* Кат.

А распавёў гэта клікун* магістрацкі, што прыбег з Крычава да нас пад Царковішчы. Прынёс клікун з сабою ратушную кнігу з усімі мескімі выдаткамі, і прачыталі мы ў той кнізе, што купіў магістрат новаму містру сукна чырвонага сем локцяў і чвэрць на кунтуш і палатна на жупан і на порты дзесяць локцяў, а яшчэ шапку каралеўскую з баранком, боты і пас вішнёвы, і за ўсё разам з шабляю заплочана 50 залатых і 20 асьмакоў. Кузьма па Вашчылавым наказе ўсё гэта таксама ў свой сшытак спісаў.

* Вартаўнік.

Думаў я неадчэпна пра Саўку і разгадаць спрабаваў, чаму ён у сне смяяўся гэтак лагодна і касу мне аддаў. І раптам пачуліся мне зноў князевы абяцанкі, і не проста пачуліся, а адмыслова неяк - быццам скрозь смех Саўкаў. І тады нібыта ўпала з маіх вачэй заслона, і скалануўся я, бо адкрылася мне сапраўдная княжая цана, і зразумеў, што, калі прыму яе, - не Саўку, а мяне першага на асінавым суку вешаць трэба.

Не мог я ўжо болей у тую ноч заснуць - ляжаў, і ўсё жыццё маё перад вачыма праходзіла.

Вось першую супліку ў Нясвіж нясу. Тады не разумеў яшчэ, што Радзівілаў з дзяржаўцамі адзін чорт маляваў, думаў: заступяцца, абароняць. Хутка тую праўду раскусіў, ды ўсё адно вазіў ад староства суплікі, каб князь хоць трохі дзяржаўцам хвост прышчаміў, бо яны ягоную авечку ўжо не толькі стрыглі так, што скуры кавалак адхапіць маглі, але жыўцом рэзаць пачыналі. А пры братах Іцкавічах зусім няўсцерп зрабілася.

Усплыло на памяць, як першы раз да іх у рукі трапіў. Ляжу на козлах у катоўні, а абапал яны, Гдаль са Шмуйлам, у лапсердаках стаяць і вірламі бліскаюць. «Гэта табе, робак, за супліку, што ў Мір вазіў! А гэта - што да князя ў Гародню чэрці цябе насілі! А гэта - што з Крычава з'ехаў і сярод быдла мужыцкага атайбаваўся, каб бунты супроць нас заводзіць! А гэта табе, Карпач, за атаманства тваё!»

Гдаль:

– Выбілі мы з вас мільён злотых і яшчэ столькі выб'ем.

А Шмуйла:

– А з цябе, гой, душу выб'ем.

Гдаль:

– Супакойся, Карпач, а то жонка ў цябе маладая ды прыгожая, дзеткі ў цябе малыя...

А Шмуйла:

– Супакойся, гой, а то, бывае, з'ядуць дзеткі не тое ці ў рэчку купацца пабягуць і з каменя ў вір аступяцца...

Я, зубы сцяўшы, каб не стагнаць, бізуны лічу: дзевяноста, сто, сто дваццаць...

А Гдаль:

– Камісараў княскіх табе захацелася! Ды мы за тысячу талераў любога камісара разам з вантробамі купім!

І куплялі. А то, бывала, заміж княскіх, сваіх, падстаўных камісараў пасылалі, як таго Шыманскага, што дзвесце тысяч квіткоў за сплочаны чынш сабраў і - як у ваду, а Іцкавічы давай зноў гэты чынш спаганяць. Ну, а трапіцца сярод княскіх камісараў чалавек, у якога сумленне яшчэ не выпетрала, дык такую варту дзяржаўцы паставяць: не тое чалавек - кот не праточыцца. Аднак я любую варту прайсці мог. Добра-такі з Іцкавічаў пасмяяўся, калі разбілі яны дзеля аднаго такога камісара піўную бочку, а стуль не піва ў кухлі палілося, а я з суплікаю вылез. Але адпомсцілі яны мне так, што самаму лютаму ворагу не пажадаеш.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Осколки маски

Метельский Николай Александрович
7. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.71
рейтинг книги
Осколки маски

Древесный маг Орловского княжества 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 6

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Неучтенный элемент. Том 7

NikL
7. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 7

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Изгой Проклятого Клана. Том 3

Пламенев Владимир
3. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 3

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Уникум

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Уникум
Фантастика:
альтернативная история
4.60
рейтинг книги
Уникум

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5