Сны iмператара
Шрифт:
– Кароль замяніў вогнішча на адсячэнне галавы, - сказаў ён цераз плячо.
Лышчынскі кпліва ўсміхнуўся:
– Калі ў вас будзе нагода, перадайце нашаму манарху, што я заўсёды лічыў яго надзвычай высакародным чалавекам.
V.
За ліловымі ўзорыстымі шыбамі згусае сутонне. Канец сакавіка. У Рыме і па ўсім Лацыо цвітуць сады, а тут яшчэ падае снег. Кроў на снезе... Калі гэта ён бачыў кроў на снезе?.. Перад Калядамі, на каралеўскім паляванні ў лясах пад Бярэсцем. Пад Бярэсцем, дзесьці там, адкуль гэты бязбожнік... На бялюткім снегавым палатне расплывалася з-пад забітага зубра
Нунцый сядзіць у сваім кабінеце за сталом з багатым атрамантавым прыборам. У крылах вычварнай пазлачонай птушкі тырчаць загостраныя лебядзіныя пёры, і полымя каміна кладзе на іх чырвоны водцень. Ці не таму ён марудзіць брацца за пяро? Якая недарэчная чуллівасць!
Ён устае і падыходзіць да акна. Сёння той чаканы дзень, калі ён нарэшце паведаміць папу, што правасуддзе здзейснілася. А на душы, як і раней, звыклы ўжо верад, ад якога не памагае малітва. Можа, ва ўсім вінаватая яго хвароба, з надзеяй думае нунцый. А калі і не, дык вось зараз ён павернецца, зараз загаворыць Джузепе, які маўкліва чакае ўжо цэлую хвіліну, і павінна прыйсці вызваленне ад гэтага цяжару. Ён проста выкрасліць бязбожніка з памяці.
– Ну?
– патрабавальна кажа нунцый, па-ранейшаму стоячы спінай да слугі.
– Ваша правялебнасць, прысуд выкананы.
– Гавары...
– На плошчы Старога рынку кат адсек яму галаву - крыху здзіўлена працягвае Джузепе.
– Цела вывезлі за горад і спалілі. Попелам стрэлілі з гарматы.
– Як ён сустрэў смерць?
– пытае нунцый, марна шукаючы ў душы нейкую палёгку.
– З годнасцю і паказаў сябе цалкам падрыхтаваным да яе, ваша правялебнасць.
– Ты можаш ісці.
Манах марудзіць.
– Што яшчэ, Джузепе?
– Да вас інстыгатар Вялікага Княства Літоўскага Куровіч.
– Скажы, што мяне няма дома, - з несхаваным раздражненнем гаворыць нунцый і, хутка справіўшыся з сабой, ужо разважна дадае: - Не, лепей скажы, што пішу тэрміновае пасланне ў Рым. Перадай інстыгатару, што я чакаю яго заўтра.
1984
Міласць князя Гераніма
Мы, урад Крычаўскай магдэбургіі, выслухаўшы абодва бакі, устанавілі, што вышэйпамянёныя верхаводы чатыры гады цэлыя воласці бунтавалі, арданансаў яснавяльможнага князя Радзівіла не прызнавалі, а губернатараў і пастаўленых імі па фальварках падстарастаў выганялі, білі і мардавалі, маетнасць іхнюю рабавалі і сабе на пажытак забіралі, і нарэшце на людзей пана свайго літасцівага яго мосці князя Гераніма Радзівіла, падчашага Вялікага Княства Літоўскага, двойчы, пад Крычавам і пад Царковішчамі, са зброяй у руках выступіць наважыліся.
Таму ў адпаведнасці з правам паспалітым раздзела I, артыкула 3 Статута року 1588 аб такіх самавольных купах строга апісанага, рупячыся, каб надалей падобнага не чынілася, прысуджаем і загадваем разбойнікаў Івана Карпача, Стэся Бочку, Васіля Ветра, Мікіту з Бароўкі, Івана Труса, Навума Буяна, Андрэя Костку, Васіля Пачаёнка і Васку Косціна жывых пасадзіць на палю; Івана Дакуку, Захарку Сямашку, Янку з Баранкова, Мікіту з Тупічына на шыбеніцу павесіць; Сымону Вароне, Ігнату Малунёнку, Івану Крывулі, Яну Галёнцы адсекчы галовы.
Справа гэтая перад бурмістрамі, а таксама райцамі, лаўнікамі і ўсім магістратам Крычаўскім вышэйпамянёным бунтаўшчыкам і разбойнікам абвешчана і да кніг магдэбургскіх запісана року ад увасаблення Сына
Дык ведайце, што за адзін дзень і дзве ночы да страты яго мосць князь Геранім Радзівіл сказаў мне: «Слухай, Карпач, а калі загадаю пяць тваіх сяброў-баламутаў памілаваць, тады мы з табой піва зварым?» Я адразу і не ўцяміў, які гандаль ён пачынае, а князь: «Ну добра, хочаш патаргавацца - бяры яшчэ трох». Сказаў, быццам кінуў мне гэтыя тры душы, як пэйсаты Лейба кідае на шалі тры селадцы ў сваёй краме пад ратушай. «Пяць і яшчэ тры. Роўна палова. Падумай, гарматнік».
Даў мне князь ноч на роздум, і тая ноч сталася для мяне страшнейшаю за бітву пад Царковішчамі. Палкоўнік Пястжэцкі разбіў пад Царковішчамі нашую раць, але, далібог, там мне было лягчэй, бо так княжыя жаўнеры забівалі нас, а мы - жаўнераў, там, на полі, усё было проста, а тут мог я ўратаваць палову маіх пабрацімцаў, але дзеля гэтага мусіў асудзіць на пагібель другую палову, а яны ж таксама падымалі людзей на рокаш*, а цяпер кармілі са мною астрожных вошай і чакалі смерці.
* Паўстанне.
А было так. Адвячоркам, акурат Сымон Варона показку расказваў, як цыган спавядаўся, адчыніліся ў нашай каморы дзверы, і той паручнік з крывым носам, што да нас прыстаўлены быў, з парога, быццам ерыхонская труба, раве: «Карпач, пся костка! Князь Геранім да сябе патрабуе!» Ну, я з пабрацімцамі на выпадак, калі ўжо на гэтым свеце не перабачымся, абняўся, і павялі мяне ў княжыя пакоі. На замку яшчэ нас нейкі шляхціц у даламане з лісінаю падбойкаю запыніў. Усё гразіўся, што хутка яны і самога Вашчылу зловяць і над валам за ... падвесяць, а потым у жаўнера паходню выхапіў і хацеў мне бараду падпаліць, але паручнік не даў - відаць, баяўся, што князь не пахваліць, калі ад мяне, нібыта ад смаленага вепрука, смярдзець будзе.
Гаманіць са мною князь Геранім пачаў лагодна і не папольску, а па-наску, па-беларусінску, і амаль не заікаўся, а значыцца, пад добраю чаркай быў - я ў гэтым, столькі гадоў сялянскія суплікі* да яго возячы, добра ўжо кеміў. Але ведаў я і тое, што клёку ў яго мосці віно ніколі не замуціць, хаця б і цэлую балею выжлукціў.
* Скаргі.
– Ну што, певень галагуцкі?
– пытаецца.
– Усё ты да мяне на гасціны ездзіў, а цяпер я да цябе заявіўся.
А сам у чугаі з паўлінавымі пёрамі на канапцы сядзіць, а праўдзівей, не на канапцы, а быццам кот на каленях у выляжанкі сваёй прымайстрыўся. Кучаравая такая ды ўкормленая, бельмачкамі асавелымі на яго бліскае і ручкай па плеху гладзіць. Гады два, як я яго мосці не бачыў. Яшчэ і трыццаці князю не стукнула, а ўжо болей на старога, чымся на маладога выдаваў. Плех на ўсю голаў, твар ці то ад віна, ці то ад хваробы якой, нібы сакавіцкі снег, раздруз, адно вочы тыя ж засталіся, гэткія гострыя, што, здаецца, парэзацца аб іх можна. Не, думаю, не проста так князь паручніка па мяне паслаў.
– Прыпазнілася твая мосць, - адказваю, - а то б ужо праз твае рэбры авечкі сена цягалі.
А ён не гневаецца, а рагоча і дзеўку сваю ад задавалення шчыкае.
– Складна кажаш, гарматнік! Люблю цябе за розум, далібог, люблю. А два разумныя чалавекі і старгавацца могуць, га? Да таго ж калі даўнія знаёмцы. А мы з табой, Карпач, ужо, пэўна, гадоў з дваццаць знаемся. З тае пары, як ты матачцы маёй незабыўнай першую супліку ад крычаўскіх мужыкоў прынёс. Ці памятаеш? Я, хоць і малы тады быў, добра цябе запомніў.
Я до сих пор царь. Книга XXXII
32. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
рейтинг книги
Гримуар темного лорда III
3. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Вагант
6. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Пески времени
Детективы:
триллеры
рейтинг книги
Поводырь
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Бастард рода Неллеров. Книга 1
1. Бастард рода Неллеров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Мистика
Детективы:
классические детективы
исторические детективы
рейтинг книги
Полигон
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги