Сны iмператара
Шрифт:
IV.
– Расследаваўшы справу Казіміра Лышчынскага, абвінавачанага шляхціцам Бжоскам з шасцю сведкамі, роўнымі яму па паходжанні, мы пераканаліся, што абвінавачаны заслужыў больш суровае пакаранне, чым за крымінальныя злачынствы, і вынеслі наступны прысуд...
– Голас маршалка гучыць урачыста, амаль узнёсла.
– Напісаныя Лышчынскім бязбожныя лісты аддаць агню пры выканаўцы правасуддзя ў яго правай руцэ на эшафоце, самога ж абвінавачанага спаліць і ператварыць у попел. Маёмасць канфіскаваць, падзяліўшы напалам паміж даказчыкам і скарбам. Будынак, у якім асуджаны
Нунцый нібы зноў чуе, як на ўчарашняй сесіі сейма напышлівы маршалак Радзівіл чытае каралеўскі дэкрэт. Бязбожнік на лаве падсудных слухае прысуд не проста спакойна, а нават з нейкаю веліччу, і ён, Кантэльмі, зноў трапляе ў палон ужо знаёмай бяссілай зласлівасці...
Увесь сённяшні дзень ён змагаўся з хваравітым жаданнем яшчэ раз убачыць асуджанага, гутарыць з ім. Дзеля чаго? Каб хоць на хвілю зноў зглядзець у яго ў вачах страх? Кантэльмі не здолеў бы адказаць з пэўнасцю і недзе ў глыбіні душы баяўся сустрэчы, але вазок ужо калываецца на выбоінах, а ў памяці чамусьці ажывае цырымонія ў касцёле святога Яна.
Лышчынскі ўслед за гэтым ліфляндскім вепруком Паплаўскім паўтарае словы адрачэння... Абрад адпушчэння грахоў - лёгкія ўдары лазінаю па аголенай спіне ерэтыка... Задаволеныя твары біскупаў. Цікаўнасць і тое ж задавальненне ў позірках караля і каралевы. І адзін ён, Кантэльмі, не адчувае сябе пераможцам.
Ён дагэтуль б'ецца над загадкаю: чаму Лышчынскі згадзіўся на адрачэнне? Ненадоўга заснула яго воля? Ці мо спадзяваўся на выратаванне? Тады, тры тыдні таму, прыняты прысуд яшчэ трымалі ў таямніцы? Не, ён не мог не ўсведамляць, што ягоны лёс вырашаны. А можа, у той дзень, у касцёле святога Яна, яго пакора была ўдаванаю, можа, адракаючыся ад сваіх злачынных памылак, ён адно здзекаваўся з усіх і з яго, прадстаўніка папы? Гэты чалавек здатны і на такое. Нездарма кіеўскі біскуп Залускі кажа, што ў Лышчынскага адамантавае* сэрца. Той самы Залускі, які запатрабаваў у сваёй прамове пакарання смерцю...
* Алмазнае (старабел.).
Вось і змрачнаватыя муры кляштара, дзе бязбожнік правядзе апошнюю ноч. Выходзячы з вазка, нунцый падняў вочы ўгору. Вакол крыжоў, уваткнутых у каламутнае звечарэлае неба, кружлялі гракі, і чорныя птушкі знячэўку ўявіліся Кантэльмі вялікімі хлапякамі попелу.
І зноў цяжкія, акутыя жалезнымі пасамі дубовыя дзверы, і зноў стыласць вязніцы і прыгорбленая постаць чалавека на тапчане.
– А я чакаў вас, ваша правялебнасць. Я ведаў, што вы прыйдзеце, - першы падаў голас Лышчынскі.
– Спакусліва паназіраць, як паводзіць сябе асуджаны за дзень да страты, ці не так?
– У мяне іншыя мэты...
– О, даруйце, ваша правялебнасць. Я зусім забыў. Вы, вядома, зноў вырашылі шчыра дапамагчы мне.
– Але. Мне здаецца, чалавеку заўсёды лягчэй развітвацца з гэтым светам, маючы хоць іскрынку спадзявання на літасць нашага Збавіцеля.
– Нунцый перажагнаўся.
– Я гатовы прыняць вашу споведзь...
– Ці не ўважае ваша правялебнасць, што з самага пачатку наша размова становіцца пустой?
Які сарказм у гэтай усмешцы і пасаку шнара! Але ў яго, нунцыя, ёсць яшчэ адзін сродак прымусіць бязбожніка пахіснуцца.
–
Нунцый кінуў маланкавы позірк на асуджанага. У вачах у таго было балючае хваляванне.
– Ён у нашых руках, - унікліва казаў нунцый, цяпер пазіраючы Лышчынскаму проста ў вочы, - але вы не павінны трывожыцца за лёс вашага сябра. Ордэн нічым не дасць яму зразумець, што мы ведаем аб яго злачынствах перад Богам. Безумоўна, да канца дзён ён будзе пад таемным наглядам, аднак мы вырашылі пакінуць яго на волі. Мы вырашылі так пасля сеймавага збору галасоў. Мацей выказаўся за ваша спаленне...
– О, я бачу боль на вашым твары...
– Голас нунцыя гучаў роўна, у ім нельга было пачуць ні каліва радасці.
– Але ж ваш сябра будзе жыць, па сутнасці, дзякуючы вам. Нявызнаныя шляхі Божыя...
– Мне здаецца, я пачынаю разумець, чаму вы прыйшлі зноў, ваша правялебнасць... Аднак ці не замалая цана - перамога над чалавекам, жыццё якога, паводле вашых слоў, скончыцца марна, як жыццё матылька ў полымі свечкі?
– Вы яшчэ сумняваецеся ў гэтым?
– спытаў нунцый, уражаны праніклівасцю асуджанага.
– Сёння кат спаліў усе вашы творы. Што цяпер застанецца пасля вас?
– Я адкажу вам, - памаўчаўшы, прамовіў Лышчынскі.
– Нядаўна мне прысніўся незвычайны сон. Напэўна, такія сны і бываюць усяго раз у жыцці... Я лётаў. Уцёк ад хатняга настаўніка лаціны, бег па цёплай зялёнай сцежцы і раптам - паляцеў...
Вочы зняволенага глядзелі ўжо не на нунцыя, а скрозь яго.
– Унізе маёнтак, нашы ліпы, куст каліны на раздарожжы, а я лячу ўсё далей і...
– Вязень нечакана асекся і працягваў ужо зусім іначай.
– Дык вось, ваша правялебнасць, пасля смерці кожнага чалавека застаецца яго зямля і яго народ. І яны, а не ваш ордэн вырашаюць, як чалавек пражыў адмеранае яму і чаго вартае яго жыццё.
– Народ... Не будзьце наіўным, пан філосаф. Ваш народ ужо напалову забыўся, хто ён. Усе заклапочаны адно тым, каб было чым набіць чэрава. Пройдзе яшчэ год сто, і ваш народ знікне, растворыцца ў больш цывілізаваным. Гэтаму спрыяе палітыка ордэна...
– Маю зямлю шмат хто хацеў скарыць. Адны, бясспрэчна, з дазволу і ў імя вашага бога, мячамі адбіралі ў яе людзей жыцці. Другія, разумнейшыя, атручвалі золатам і прыгожымі ліслівымі словамі душу і розум яе лепшых сыноў. Але мая зямля заўсёды падымалася, і яна яшчэ выпрастаецца, каб скінуць са сваіх рамёнаў усю набрыдзь, у тым ліку і такіх шчырых сяброў, як вы, ваша правялебнасць. Вось чаму ў мяне, асуджанага бязбожніка, які заўтра памрэ, няма зайздрасці да вас.
Па-ранейшаму размерана крапала са столі, па-ранейшаму трымцелі агеньчыкі свечак, але нунцыю здалося, што ў вязніцы нешта зыначылася. У яго мільганула вар'яцкая думка, што гэта не Лышчынскі, а ён чакае пакарання смерцю, што гэта яму чыталі ўчора прысуд. Няўжо ён не памыляецца, бачачы ў запалых гарачкавых вачах насупраць шкадобу?
На нунцыя раптам навалілася тупая стома, якая заглушыла нават боль у хворай нырцы. Ён цяжка падняўся і моўчкі рушыў да дзвярэй, аднак шматгадовая звычка пакідаць апошняе слова за сабой спыніла яго.
Я до сих пор царь. Книга XXXII
32. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
рейтинг книги
Гримуар темного лорда III
3. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Вагант
6. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Пески времени
Детективы:
триллеры
рейтинг книги
Поводырь
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Бастард рода Неллеров. Книга 1
1. Бастард рода Неллеров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Мистика
Детективы:
классические детективы
исторические детективы
рейтинг книги
Полигон
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги