Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Ён абыходзіўся з ёю ўсё больш бесцырымонна, але ад гэтага жаданне ставала адно вастрэйшым, завалодваючы ёю ад карэньчыкаў валасоў да пазногцяў. Ён рабіў ёй балюча, ды боль не выклікаў пратэсту, a ўпырскваў у вены новую порцыю таго хмелю, які яна ставіла непараўнальна вышэй за любы іншы напой.

Яна, імператрыца, паслухмяна i ўдзячна выконвала ўсе ягоныя прамоўленыя i непрамоўленыя загады. Мужчына загадваў, i яна цалавала цвёрдыя гаркавыя смочкі яго налітых жалезнай сілаю грудзей. Мужчына загадваў, i яна кусала i грызла ix, чуючы, як ён распальваецца яшчэ болей. Мужчына загадваў, i яна паварочвалася тварам да начной

ракі i клала локці на падваконне...

Яна зноў i зноў стагнала ад асалоды, а потым... потым ён змусіў яе зрабіць тое, што ўжо шмат гадоў яна рабіла адно тады, калі хацела сама... Толькі тады яна, выснажаная, як загнаная аленіха, здолела вызваліцца i самнамбулічна дабрысці да ложка. Але ў ім, у полацкім паляўнічым, выкіпела не ўся жарсць, i ён здагнаў яе, імператрыцу, i яшчэ раз паслаў ёй хвалю, што аглушае i збівае з ног...

Нарэшце i ён выцягнуўся побач — як звер, што адарваўся ад пагоні i цяпер мае права перавесці дыхание i наталіць смагу з цёмнай лясной рачулкі.

Яны пілі бардоскае, якое ўвачавідкі вяртала сілы, i маўчалі...

Імператрыца адчыняе вакно і, упусціўшы ў пакой ручаіну вогкай ранішняй свежасці, глядзіць на раку. На тым баку ўжо вынырнулі з туману жоўтыя муры бернардзінскага кляштара. Вада ўзмацняе гукі, i зарэчных пеўняў чуваць так, быццам іхні хор уладкаваўся адразу за вартоўняй з гвардзейцамі.

Там, за Дзвіной, іншая дзяржава.

Дзяржава, якая належыць таму, хто калісьці ўмеў дарыць ёй амаль такія ж шалёныя, дзівосныя ночы. Таму, без каго яна — як i ён без яе — няздольная была вытрымаць да вечара. Таму, хто, не будучы мастаком, пакінуў нашчадкам яе найдасканалейшы партрэт. Ён увасобіў яе аблічча ў словах, i калі на гэтым свеце ёсць каханне, ягоным пяром кіравала менавіта яно.

Ужо колькі гадоў яна не разлучаецца з яго падарункам — мініяцюрнай, пераплеценай у зялёны кітайскі ядваб кніжкай-нататнікам. Каб уваскрасіць у памяці тыя натхнёныя радкі, ёй не трэба гартаць старонкі з залатым адлівам. Імператрыца ведае свой занатаваны былым каханкам партрэт як «Ойча наш». «Яна брунетка з неверагодна белаю скурай. Бровы ў яе чорныя i вельмі доўгія, нос грэцкі, рот як быццам кліча да пацалунка, рост можна назваць высокім, талія тонкая, лёгкая хада, мілагучны голас i вясёлы, як i характар, смех. Яна легка пераходзіць ад гарэзлівай гульні да сур'ёзнай табліцы лічбаў, якія яе зусім не палохаюць...»

Імператрыцы здаецца, што дзякуючы полацкаму ведзьмару сёння яна выглядае гэтаксама, як i ў дні, калі яе вобраз увекавечыў Станіслаў Аўгуст. Але яна гасіць імкненне падысці да люстра ў багатай асадзе, у якім магла б паўстаць на поўны рост, як на палотнах прыдворных жывапісцаў.

Там, на далёкім беразе прамінулых з таго часу дваццаці гадоў, яна была яшчэ вялікай князёўнаю, а ён — усяго толькі паслом Саксоніі i Рэчы Паспалітай, напачатку нават не паслом, а сакратаром пасольства.

Яго не было побач тады, у чэрвені 1762-га, калі яна наперадзе верных ёй палкоў ехала верхам у гвардзейскім мундзіры старога пятроўскага крою i ў капелюшы з зялёнай дубовай галінкаю ў Пецяргоф, куды ў той самы дзень мусіў прыехаць імператар, якому лес адлічваў апошнія дні. Яго, Станіслава Аўгуста, не было з ёю ў яе зорны час, калі яна кіравалася насустрач фартуне, каб ужо заўтра ўрачыста ўступіць у Пецярбург. Побач былі княгіня Дашкава, граф Мікіта Панін, браты Рыгор i Аляксей Арловы, гэтыя

куміры моладзі, непераўзыдзеныя майстры наладжваць на сталічных ускраінах кулачныя баі да смерці...

З тых, хто дзеля яе ўзыходжання на трон рызыкаваў кар'ераю i жыццём, яна не забыла нікога. Мікіта Панін атрымаў Калегію замежных спраў. Кацярыну Дашкаву яна паставіла на чале Акадэміі навук. Рыгор Арлоў ужо праз нейкі год стаў генерал-фельдцэх-мейстарам...

Яна ўзнагародзіла кожнага, але найдаражэйшы падарунак быў прызначаны яму. Найвышэй узляцеў ён, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Праз два гады яна ўмяшалася ў змаганне Чартарыйскіх з Патоцкімі i зрабіла яго каралём i вялікім князем літоўскім, уладаром Рэчы Паспалітай.

Імператрыца адчувае на твары ўсмешку. Хтосьці з замежных зласліўцаў падлічыў, што яна заявілася ў Расею, маючы ўсяго тры сукенкі, паўтузіна кашуляў i столькі ж насовак. Ну, дапусцім, сукенак было ў яе гардэробе на пару болей, але сутнасці гэта не мяняе. Цяпер яна — гаспадыня найвялікшай у свеце дзяржавы, i яе імперыя няўхільна прырастае новымі i новымі землямі. Восем гадоў таму яна адрэзала сабе ад краіны былога каханка Інфлянты i абшар да Дзвіны, Друці i Дняпра.

Ён, Станіслаў Аўгуст, дастаткова разумны, каб усведамляць, што былое каханне — не аргумент у мастацтве палітыкі. Але дыпламаты паведамляюць, нібыта надзеі ў яго наіўным сэрцы не пагаслі, a толькі прыцярушаныя попелам...

Яна не можа стрымаць смеху. Кожнаму цвярозаму палітыку відавочна, што гэтая мяжа — часовая. Зусім хутка галасістыя зарэчныя пеўні будуць i на тым баку Дзвіны будзіць яе падданых.

Ніколі дагэтуль імперыя не была такой магутнаю, а яна, яе ўладарка, такой шанаванаю ў свеце. Ёй пісаў Вальтэр. 3 ёю лічыць за гонар ліставацца Дэні Дзідро. Праўда, яе славуты французскі карэспандэнт паўсюль бачыць дэспатызм i марыць пра канстытуцыю, а пад старасць i наогул, кажуць, шыецца ў рэспубліканцы. Колькі гадоў назад, прыехаўшы ў Расею, ён угаворваў яе, імператрыцу, скасаваць прыгон. Ха-ха-ха...

Крыху пазабаўляўшыся ўспамінамі, яна пераходзіць да думак болып паважных.

Усё, што прапануюць такія разумнікі,— гэта лекі для Еўропы. А тут пачынаецца іншы кантынент, іншы свет. Петрарка ўжо складаў санеты, Батычэлі маляваў «Вясну», а тут па гарадах i вёсках скакалі, збіраючы даніну, ханскія баскакі.

Не, у Беларусі баскакаў не было, але тое ўжо не істотна, бо яна прырасціла гэтую зямлю да свайго кантынента.

Там, у Еўропе, яны з іхняй «Энцыклапедыяй» i рэспубліканскімі ідэямі, відаць, так ніколі i не здолеюць уцяміць, што яе падданым энцыклапедыі i канстытуцыі будуць не патрэбныя яшчэ не адно стагоддзе.

Нейкі прастадушны французік, хтосьці з вучняў Дзідро, прыслаў ёй, самай арыстакратычнай з еўрапейскіх імператрыц, ліст з просьбаю падараваць на знак спачування вальтэр'янскім ідэям свой партрэт.

Яна весела смяецца.

Месье Дзідро яна ўдзячная не за такіх вучняў, а за іншае. У адзін цудоўны дзень ён парэкамендаваў яе паслу ў Парыжы скульптара Фальканэ. Яшчэ год ці два, i першы расейскі імператар уздыбіць масянжовага каня над Нявой, назаўжды ўвекавечыўшы i яе, Кацярыну Другую.

Тут, недалёка ад палаца, што даў сёння прытулак яе шчаслівай ночы, ёй паказалі мураванку — два ляпныя геніі над уваходам,— дзе спыняўся Пётр. Трэба прызнаць, што ў Полацку ён мог бы паводзіцца i болып абачліва.

Поделиться:
Популярные книги

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Третий. Том 5

INDIGO
5. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 5

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Барон. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
6. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Барон. Книга вторая

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Лекарь Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 4

Изгой Проклятого Клана. Том 4

Пламенев Владимир
4. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 4

Локки 9. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
9. Локки
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Локки 9. Потомок бога

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Дважды одаренный

Тарс Элиан
1. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Я еще граф. Книга #8

Дрейк Сириус
8. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще граф. Книга #8