Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

– Плач, залівайся слязьмі, мая няшчасная Айчына!
– Куровіч узняў рукі ўгору.
– Куколь, кінуты на нявінную зямлю д'яблам, даў багатыя ўсходы! Плач, мая Айчына, ты нарадзіла пачварнага вылюдка і таму вартая гэтых слёз!

Інстыгатар узвысіў голас, але нязвычны пачатак прамовы і без таго ўсталяваў у зале і, здавалася, ва ўсім палацы звінючую вусціш. Недзе ў далёкім пакоі біў гадзіннік, і ў яго прыцішаных ударах чулася нешта жудліва-няўмольнае.

– Сваім ілжывым пяром, - цяжка, як камяні, падалі ў цішыню словы інстыгатара, - ён спісаў цэлыя тамы, у якіх даводзіў, што няма Бога ні на небе, ні на зямлі. Як і ўласціва найміту д'ябла, ён

пісаў іх пакрыёма, тоячыся ад людзей у начным мораку. Але ён забыў, якія ахвярныя слугі ёсць у нашага Збавіцеля. Рупнасцю аднаго з іх следства мае пятнаццаць сшыткаў трактата пад назваю, якую адмаўляецца вымавіць язык хрысціяніна. Гэтая кніга, дзе сабраныя злачынныя выказванні розных аўтараў і заморскіх філосафаў, называецца...
– Куровіч умела вытрымаў паўзу.
– Яна называецца «Аб неіснаванні Бога».

Па зале праляцеў шолах. Нунцый знайшоў віславусага шляхціца ў зялёным каптане. Той сядзеў, унурыўшы голаў у плечы. Кантэльмі малітоўна склаў рукі на каленях і ўзняў вочы да плафона.

– Апроч трактата, які можна параўнаць толькі з вялізным кублом аспідаў, мы маем вось гэтую, узятую з бібліятэкі бязбожніка, кнігу.
– Інстыгатар з грымасаю гідлівасці паказаў на том, які ляжаў на стальцы поруч з ім.
– На палях кнігі рукою Лышчынскага накрэслены словы, што з абурэннем адрынае кожнае богабаязнае сэрца.
– Куровіч так, быццам страшыўся апячыся, узяў кнігу і, трымаючы яе ў адстаўленай руцэ, прачытаў: «Значыць, Бога няма...»

А ён актор, падумаў нунцый і пашкадаваў, што ў лісце ў Рым нельга будзе перадаць усіх адценняў прамовы. Ён перавёў позірк на падсуднага і прыкмеціў, што твар у Лышчынскага з адлучанага стаў засяроджаным. Цяпер ён адбіваў напружаную работу думкі, і ад гэтага адкрыцця павеяла лёгкаю трывогай.

– Хіба можам мы, - грымеў далей Куровіч, - назваць хрысціянінам і грамадзянінам чалавека, што лічыць Святое Пісанне зборам казак і паданняў, а шаноўных багасловаў называе рамеснікамі пустазвонства, паўзучымі змеямі і слепакамі, якія ашукваюць, гаворачы, што бачаць у цемры?..

Сёй-той са шляхціцаў, асабліва паміж беларусінаў і жмудзінаў, хаваючы ў рукаў усмешку, штурхаў пад бок суседа. Лавы з духоўнымі пасламі незадаволена загудзелі: ці не занадта далёка сягае красамоўства пана інстыгатара? А мой мядзведзь не такі просты, больш з ухвалаю, чым з раздражненнем зазначыў Кантэльмі. Але яго ўсё мацней займаў падсудны, які ўважліва слухаў прамоўцу і разам з тым вачыма як быццам шукаў кагосьці ў зале. Нунцый дорага даў бы, каб даведацца, аб чым думае зараз гэты чалавек. Адкуль такі спакой? Пакора лёсу? А мо ён падрыхтаваўся бараніць сваё жыццё, бо не можа не разумець, што тут пахне самай жорсткаю карай? Ён, Кантэльмі, гатовы прысягнуць, што бязбожнік нешта наважыў.

Нунцый злавіў сябе на тым, што ад хвалявання пачаў пастукваць пальцамі па поручню. Маленькія вярэдлівыя іголкі ўваткнуліся глыбей.

– ...Заміж парадку, самім Панам Богам устаноўленага ў выглядзе столькіх саслоўяў, улад і каралеўстваў, ён жадаў мець свет без правіцеля, народы без валадароў, а капітоліі без суддзі...

Лёгкім рухам пляча Куровіч скінуў долу бабровую мантыю і карцінна падняў магутную, як паліца, руку.

– Я абвінавачваю яго ў тым, што на 265 старонках свайго трактата ён насмеліўся паказаць Бога як няіснае стварэнне фантазіі і зрынуў яго з недасяжнай вышыні, прыпісаўшы кіраванне зямлёй і небам натуральнай прыродзе. Самога ж Пана Бога ён назваў выдумкай і хімерай, якая не мае рэальнага быцця. Страшнае злачынства вымагае страшнага пакарання. Dіхі*.

*

Я сказаў (лац.).

І зноў у запанавалай цішы недзе далёка ўпалі глухія ўдары гадзінніка.

– Шляхціц Лышчынскі!
– прагучаў голас маршалка.
– Зараз вам будуць паказаны паперы, якія высокі сейм мае падставы лічыць вашымі.

Зноў сотні позіркаў спыніліся на чалавеку з ганебнай лавы, але цяпер спагада і шкадаванне адных былі прытоеныя, а нянавісць другіх вырасла настолькі, што нібыта пачала разлівацца ў паветры.

Падсудны неяк беражліва паклаў далоні на стос сшыткаў у скураных вокладках і з хвіліну заставаўся нерухомы. Затым ён асцярожна перагарнуў некалькі старонак.

– Шляхціц Лышчынскі! Ці прызнаяце вы гэтыя паперы сваімі?

Падсудны, скрыжаваўшы рукі на грудзях, з годнасцю выпрастаўся.

– Прызнаю, - сказаў ён у застылую ў чаканні залу.

Падобны на пошум дрэў пад ветрам гоман не паспеў аціхнуць, як Лышчынскі загаварыў зноў:

– Але хачу паведаміць высокаму сейму, - нунцый увесь падаўся наперад, - што сабраныя тут думкі я збіраўся абвергнуць у другой частцы трактата, якую маю намер напісаць, каб даць у ёй новыя доказы існасці Хрыста...

Знячэўлены гэткім паваротам справы маршалак ударыў у гонг.

З лаваў з ліцьвінскай шляхтай пачуліся выгукі:

– Няхай кажа! Права шляхціца!

– Паслы высокага сейма, - абвясціў маршалак, - жадаюць чуць вашы доказы.

III.

– Ты можаш ісці, брат Джузепе.

Кантэльмі адкінуў нагалоўнік простай манаскай сутаны. Тонкія малакроўныя вусны нунцыя ўсміхаліся зычліва і крыху па-змоўніцку.

Ён упершыню бачыў гэтага чалавека так блізка. Цёмныя правалы вачніц, злямчаныя валасы. Невялікі шнар над левым ражком вуснаў. «Вызначыўся ў турэцкую кампанію, - узбег на памяць запіс у блакітнай кнізе.
– Браў удзел у кампаніях маскоўскай і шведскай...» Зашмальцаваныя рукавы некалі багатага кунтуша. Пяцьдзесят пяць гадоў, а выдае цяпер на ўсе семдзесят. І зноў гэты спакой на твары. На што ён спадзяецца?

– Паверце, - мякка прамовіў Кантэльмі, - мой візіт выкліканы шчырым імкненнем дапамагчы вам. Ваша права сумнявацца ў маіх словах, але, застаўшыся з вамі сам-насам, я нават рызыкую.

– Чым?
– у вачах у Лышчынскага загарэліся жарынкі кплівае цікавасці.

– На духоўную асобу, якая без сведкаў гутарыць са слугой д'ябла, незалежна ад яе сану падае цень падазрэння...

– Як вы сказалі? Са слугой д'ябла?
– Лышчынскі голасна засмяяўся, і нунцыя непрыемна ўразіла, што смех не быў удаваны.
– Ваша правялебнасць, я магу пайсці ў заклад на мой маёнтак пад Бярэсцем, што вы самі не вельмі верыце ва ўсіх гэтых слуг д'ябла і ў самога анёла-адступніка, калі не сказаць больш... Няўжо вы меркавалі пачуць у гэтых мурах серны смурод?

Нунцый на імгненне сумеўся.

– Я разумею, доўгія месяцы зняволення...

– Незаконнага зняволення, ваша правялебнасць...

...
– не могуць не накласці адбітку на паводзіны і словы чалавека, - непарушна працягваў нунцый.
– Але ваш розум варты таго, каб дараваць вам гэты... як у вас кажуць?.. выбрык.

Зыркія язычкі свечак затрымцелі, сцены вязніцы дыхнулі зімовай стыласцю. У куце, там, дзе стаяў тапчан, засланы тонкай шэраю посцілкай, размерана крапала з невысокіх, чорных ад куродыму скляпенняў. Кантэльмі прыслухаўся да хворай ныркі і шчытней захінуў сутану. Ад шчыліны ў сцяне поўз па падлозе белы пасак снегу.

Поделиться:
Популярные книги

Я до сих пор царь. Книга XXXII

Дрейк Сириус
32. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор царь. Книга XXXII

Гримуар темного лорда III

Грехов Тимофей
3. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда III

Вагант

Листратов Валерий
6. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вагант

Пески времени

Шелдон Сидни
Детективы:
триллеры
9.02
рейтинг книги
Пески времени

Поводырь

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Поводырь

На границе империй. Том 10. Часть 7

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7

Бастард рода Неллеров. Книга 1

Усов Серг
1. Бастард рода Неллеров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард рода Неллеров. Книга 1

Мистика

Гейман Нил
Детективы:
классические детективы
исторические детективы
7.29
рейтинг книги
Мистика

Полигон

Гостева Ирина
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
7.78
рейтинг книги
Полигон

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Тень маски

Метельский Николай Александрович
8. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
8.00
рейтинг книги
Тень маски

Сталин

Радзинский Эдвард Станиславович
3. Загадки жизни и смерти
Проза:
историческая проза
7.36
рейтинг книги
Сталин

Легат

Прокофьев Роман Юрьевич
6. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.73
рейтинг книги
Легат

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25