Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

– Гэта, - пытаюся, - калі твая княская мосць ката пад сталом душыла?

– Вось-вось!
– узрадаваўся.
– А ты, жаласная душа, у мяне таго ката адабраў.

Тут мяне ад ягонае весялосці зло пачало разбіраць.

– Гэта, - кажу, - відаць, тады твая мосць на катах вучылася, каб потым людзей гэтак хапаць.

А князь:

– Ай, малойча, ай, люблю! І за розум люблю, і за смеласць!

Я тады праз тое, што ніяк змікіціць не мог, куды ён гаворку верне, зусім зазлаваў.

– А ведаеш, - пытаюся, - што таго разу, калі ты з ката дух выпусціў,

я тваёй княскай мосці матку ў лапці абуў?

Ну і распавёў, як насіў тую супліку на дзяржаўцаў* Валкавіцкіх. Тыя, скуралупы, за два гады з Крычаўскага староства сто тысяч злотых звыш інвентароў выбілі і сабе ў кішэню паклалі. Княгіня тады пры мне ўніверсал да дзяржаўцаў пісала і дужа на іх гразілася. Не ведала дабрадзейка наша, што вучыў я некалі ў брацкай школе трывій з квадрывіем**, хоць і не давучыўся. Каб ведала, не тыцкала б у той універсал пальцам з пярсцёнкам, бо не гразьбу слала Валкавіцкім, а загадвала прыслаць ёй медавухі і журавінавага сочыва. Хацела мяне вакол пальца абкруціць, ды сама дулю з макам з'ела, таму што вазіў я потым ейны ўніверсал па вёсках і чытаў не пра сочыва, а пра тое, што загадвае нам княгіня на бунт супроць дзяржаўцаў падымацца і пра тое ёй хутчэй адпісваць.

* Арандатараў.

** Цыклы навучальных дысцыплін у сярэднявечных беларускіх школах: трывій - граматыка, рыторыка, дыялектыка; квадрывій - арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка.

Князь выслухаў і ажно нагамі затупаў:

– Ай, малойча! Ай, матуля незабыўная!

А тады раптам паважны зрабіўся і з каленяў у сваёй выляжанкі злез.

– Досыць, - кажа, - гарматнік, а то за смешачкамі справу не зладзім. Што там пра цябе ў выроку напісана? На палю?

– На палю, - адказваю.

– А не хочацца, мусіць, га?

І яму, маўляў, таксама мяне на смерць пасылаць не хочацца. І нядорага ён у мяне за маю галаву папросіць. Сказаў і нешта са шкапіка цягне. Глянуў я, а гэта нібыта той сшытак, у які кушняроў сын Кузьма паводле Вашчылавага загаду ўсё пра наш рокаш запісваў.

І праўда, разгарнуў князь сшытак і чытае: «Пісаў Кузьма, Стэсяў сын».

– Ой, - крычыць, - ратуйце мяне! Як жа гэтыя крамзолі звацца будуць? Можа, евангелле ад Кузьмы? Га-га-га! А хто тады за Хрыста быў? Васька Вашчыла? Чаму ж ён за вас на крыж не пайшоў? Добранькі Хрыстосік! Сам пяты падмазаў, а сваё дабро на Ўкраіну яшчэ загадзя перавёз. Усё наадварот. Той за людзей смерць прыняў, а за гэтага вы прымеце.

– Не за яго прымем, - кажу, - а за тое, што волі хацелі. Не было б Вашчылы, іншы знайшоўся б. І няхай твая мосць не блюзнерыць і Хрыста з Вашчылам не раўнуе. Чалавек гэты не святы і ў Бога не болей за нас з табой веруе, але што помніць яго даўжэй за тваю мосць будуць, тут я табе галаву на калодку пакласці магу. Дзеля гэтага Кузьма свой дыяруш і пісаў, а праўдзівей, не дыяруш, а гісторыю, бо пісана яна на памятку ўнукам нашым.

А князь зноў ад рогату заходзіцца:

– Герадот новы знайшоўся! Га-га-га!

Хто гэты Герадот быў, я не ведаў, хоць імя

такое як быццам некалі і чуў. Таму пра Герадота я пярэчыць не стаў, але кажу:

– Няхай твая мосць дужа не цешыцца, таму што Кузьма ў табары пад Царковішчамі сваю гісторыю яшчэ ў адзін сшытак спісаў, і ён цяпер разам з Кузьмою далёка.

Радзівіл жа выскаляецца: не далей Кузьма за пекла, а што перапісаў - таксама яму, князю, на захаванне пакінуў. І са шкапіка яшчэ адзін сшытак цягне. Зірнуў я: той самы, у рудых корках. Такая тады лютасць за сэрца ўзяла, што князь, як вочы на мяне падняў, так пістолю з-за пояса і выцягнуў.

– Ой, - кажу, - прычакае твая мосць, калі Вашчыла вернецца.

А ён пістолю ў руцэ круціць і:

– Я, Карпач, хачу, каб і ты ягонага другога прышэсця дачакаўся. І цана мая танная. Гэтыя вось крамзолі, - на Кузьмовыя сшыткі ківае, - мы на посмех нашым нашчадкам схаваем, а ты новую гісторыю напішаш. Напішаш, як добра вам пад маёй уладаю жылося. А потым, маўляў, прыйшлі з-за кардона бунтаўшчыкі, а я вас, сірот, у міласэрнасці сваёй бараніў, і вы самі гэтых бунтаўшчыкоў закардонных маім жаўнерам лавіць і страляць памагалі. А року ад нараджэння Сына Божага 1744, напішаш, было ў месце Крычаўскім вялікае свята, бо пакараў князь Радзівіл разбойнікаў з памагатымі, а тых, хто за праўду стаяў, - усіх узнагародзіў. І ніколі вы ў такім шчасці не жылі, бо не бачыў яшчэ свет валадара мудрэйшага і справядлівейшага, ніж Геранім Радзівіл.

А пасля, значыцца, я, Іван Карпач, імя сваё падпісаць мушу, каб і мяне побач з яго княскай мосцю гадоў праз трыста ці праз паўтысячы ўзгадвалі як чалавека да ягонай вяльможнасці набліжанага.

Паслухаў я і кажу:

– Няхай твая мосць выбачае, я ж з табой і сёння, на адным полі с... не сяду, а ты хочаш, каб праз трыста гадоў у цябе ў сябруках хадзіў.

Ён жа як быццам слоў маіх і не чуе. Поўную, значыцца, ён мне волю, як перапішу, дае. Захачу - з усім скарбам у Масковію ад'ехаць магу, адпускае.

А што я там, - пытаюся, - не бачыў? Як той казаў, на Падоллю пірагі па коллю, а мы прыйшлі ды скулля знайшлі. Тут хоць лусту хлебную чым прысаліць маем, а там у людзей і солі няма. Якога ліха мне туды падавацца, калі стуль да нас уцякаюць. Ды там, - кажу, - калі пра Пятрову дачку, што на троне сядзіць, ці пра немчыка, якога яна сабе на замену выпісала, калі пра іх слова не тое вымавіш, язык вырвуць і - у Сібір. А калі молішся не так, як патрыярх Нікан загадаў, дык цябе нават з магілы дастануць і сабакам на пажыву кінуць. Лепей ужо я ў сваю зямлю лягу, хоць і шмат на ёй поскудзі поўзае.

Ды толькі князю мае словы, што сценцы гарох. Няволіць не будзе, адно каб Кузьмовы сшыткі перапісаў, а там, калі ў Масковію не хачу, магу пры яго мосці як у бога за пазухай жыць.

– Хочаш, - пытаецца, - кажную ноч новую дзеўку пасылаць буду?
– У яго, маўляў, гарэм не горай, як у турэцкага падзішаха. А калі ахвота, і са шляхцянкамі пазабаўляцца можна.

– Хочаш, яе хоць сёння бяры?
– І на выляжанку сваю паказвае, а тая зубы прадае, бо, відаць, анічога па-наску не цяміць.

Поделиться:
Популярные книги

Жизнь, которой не было

Денис Палимов
1. Жизнь, которой не было
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жизнь, которой не было

Двойник короля 17

Скабер Артемий
17. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 17

Конец детства (сборник)

Кларк Артур Чарльз
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Конец детства (сборник)

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Том 3. Рассказы 1896-1899

Горький Максим
3. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 3. Рассказы 1896-1899

Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Гаусс Максим
8. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Хозяин теней 2

Демина Карина
2. Громов
Фантастика:
аниме
попаданцы
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Хозяин теней 2

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Тарасов Ник
4. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV