Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Доўга я ў тую астрожную ноч пад бярэзінай стаяў, на якой Кацярынка на сваёй касе вісела. Пайшла з малым Тамашом у суніцы, а назад я сваю дачушку, пасінелую ўжо, на руках прынёс. Тамашок тады ад Гдалевых людзей у моху пад вываратнем уратаваўся, ды з таго дня яму, сыну майму адзінаму, мову заняло...

Усе мае сорак гадоў у памяці прайшлі, да тых дзён, як падняліся і вёскі, і буды, і гуты, і ардашні, як усё староства за косы, за цапы ды за рушніцы схапілася, бо не пасеялі людзі ўвосень азіміну - не мелі, чым сеяць - а ўвесну пракацілася пагудка, што зноў князь Геранім дзяржанне Іцкавічам дакляруе, а значыцца, аддае нас

на страшныя здзекі і пагібель. А што з тае пары прычынілася - у Кузьмы ў ягонай гісторыі было, якую князь Геранім на свой капыл перапісаць хоча.

Відаць, і яго мосці ў тую ноч мулка спалася, бо толькі саган з ранішняю поліўкаю нам у камору прыцягнулі, так следам і паручнік усунуўся.

Князь у тым самым чугаі з паўлінавымі пёрамі мяне сустрэў, адно на свой плех сызвалоснік нацубіў, як немцы носяць, і выляжанка пры ім новая - худая ды чарнявая. Як мяне ўбачыў, адпіхнуў яе і да пахолка: хутчэй ягонаму дарагому госцю віна найлепшага і дзічыны. Не паспеў я рот раскрыць, а пахолак ужо смажанага цецерука на тацы валачэ і гусак з віном. А я і ўчора не вячэраў, і сёння астрожнай поліўкі пасёрбаць не паспеў. Ну, думаю, княжа, няхай твая душа, а маё чэрава пацешацца. Прыбраў я гэтага цецерука за малінку, віном запіў і за сняданак дзякую. А яго мосць усміхаецца і да мяне паперу і каламар залаты з атрамантам падсоўвае.

– Ну, - кажа, - гарматнік, будзем з табой нашу гісторію дзеля нашчадкаў пісаць.

Некалі, значыцца, яе прачытаюць і ў Крычаве перад ратушай помнік яму з каменю ці з мосенжу паставяць, як у іншых краінах даўно робіцца. І твар у яго такі, нібы ён ужо на гэты помнік дзівіцца.

Тут я яму дулю пад нос і закруціў.

– Вось табе, - кажу, - твая мосць, гісторыя.

І з другога боку дулю:

– А вось табе помнік.

Князь спярша на мяне вырачыўся і маўчыць, быццам у яго язык завязаўся. А потым:

– Ты што, певень галагуцкі, блёкату наеўся?! Пішы, а то заўтра на палю палезеш!
– І пістолю сваю з-за пояса рве.

А я:

– Няхай твая мосць страляе. Сытаму ды хмельнаму паміраць - чыстая радасць.

Тады ён губу закусіў і пістолю назад заторкнуў.

– Пішы, - кажа.
– Усіх выпушчу. Усіх шаснаццаць, каб твая душа далікатная не мучылася. Толькі болей да маіх рук не трапляйцеся! Пішы: року ад нараджэння Сына Божага 1744... Усе на волю пойдзеце!

– Ды не, - адказваю, - не на таго твая мосць нарвалася. Калі я гэтую гісторыю перапішу, містр твой Саўка Маўчун супроць мяне анёлкам будзе. Ён жа толькі жыццё ў жывых адбірае, а ты хочаш, каб я ва ўсіх сваіх пабріцімаў - і ў жывых, і ў мёртвых - гонар адабраў! Ды мяне пасля гэтага сама зямля не прыме. У нас жа не засталося ўжо нічога, апрача гонару. Апрача таго, што памятаем яшчэ, што не бязродныя і ўбогія, што і пад Грунвальдам, і пад Воршаю ворагаў сваіх білі. Не, - кажу, - княжа, д'яблаву меціну ты на мяне не паставіш. Памру заўтра з пабрацімамі маімі, каб памяталі пра нас дзеці нашыя і дзецям сваіх дзяцей гэтую памяць перадалі. Дасць Бог, і Кузьмову гісторыю яны некалі знойдуць, і ўсю праўду пра рокаш і пра тыя здзекі, што ты, адлюдак, з беларусцаў чыніў, прачытаюць.

Ён Кузьмовы сшыткі са шкапіка выхапіў і - у камін.

– Вось там іх дзеці тваіх дзяцей знойдуць!

І сызвалоснік свой з плеху сарваў ды таксама - у агонь.

– Запомні, - крычыць, - праведнік! Пакуль наша на гэтай зямлі ўлада, па нашым загадзе

і гісторыю вам пісаць будуць. Захочам - чорную ноч ясным днём абвесцім, захочам - ворагаў вашых вашымі з дабрадзеямі зробім. І вы, робакі, ужо праз паўсотню гадоў адно тое помніць будзеце, што нам выгадна. Яшчэ катам сваім помнікі паставіце. Ты пісаць не хочаш - іншы знойдзецца. Ды ў мяне пад рукою тысяча такіх, што за адно маё слова ласкавае матку вядзьмаркай, а бацьку антыхрыстам назавуць.

– Во яны, - адказваю, - няхай табе тваю гісторыю і пішуць.

А ён:

– Э не, гарматнік, занадта ўсё проста будзе...

А потым як бы спахапіўся:

– Напішуць. І дзеля нашчадкаў, і дзеля тых, што цяпер жывуць, сёе-тое напісаць могуць. Такое, што і смерцю не адмыешся, усё адно з д'яблавым таўром памрэш.

– Крыві, - кажу, - людзі болей, чымся атраманту, вераць.

А ён:

– Э не, Карпач. Людзі пісанаму слову верыць прывыклі. Загадаю вось напісаць, што гэта ты за тысячу злотых маіх жаўнераў пад Царковішчы патайна прывёў... Ты прывёў, а я, паводле старога звычаю, здраду прыняў, а здрадніка - на палю... Вось тады і паглядзім, крыві ці атраманту павераць.

– Не баюся, - адказваю, - бо перад Богам і перад народам душа чыстая застанецца.

А князь:

– Бог, Карпач, высока, а народ... Народу нас... на цябе! Ты што, накарміў яго, народ гэты, ці гарэлкаю напаіў, каб усе ўпокат ляжалі? Адно што заўтра людзей пацешыш, як над местам закукарэкаеш. А каб даўжэй кукарэкаў, загадаю цябе не ў споднім на палю садзіць, а ў кажуху ды ў валёнках. Любуйся на народ, і народ няхай на цябе любуецца. А я прыйду ў рай цябе праводзіць. Глядзі толькі не ўзнясіся зарана.

На гэтым гамонка і скончылася.

Думаў, з лёгкім сэрцам у астрог вяртацца буду, ажно на душы - хоць грушы сушы.

І не паспелі жаўнеры мяне назад прывесці, а паручнік наш крываносы па Сымона Варону прыбег. Той нам показку распавядаў, як пана квасам частавалі. Выпіў, значыцца, пан глячок і пытаецца, ці многа яшчэ такой смакаты... Тут Сымона і забралі.

Прыйшоў ён назад вясёлы, сеў на сваё месца і, быццам нічога ніякага, адтуль, дзе спыніўся, далей показку вядзе: «А Міхаська да пана: авой, паночку, многа. Учора ў квас пацук уваліўся, дык, як мама даставаць лазіла, ёй яшчэ па пуп было».

Паручнік, у дзвярах стоячы, таксама даслухаў і Васіля Ветра да князя павёў, нібыта за тое, што Васіль гучней ад усіх рагатаў. Але я ўжо здагадаўся, што тут да чаго, і Варона, і Вецер некалі са мной разам у брацкай базыльянскай школе вучыліся. Выходзіць, цяпер і за іх Радзівіл узяўся. Я сам у Вароны пытацца нічога не стаў, а хто запытаўся, тым ён толькі рукою махнуў: снедаць, значыцца, князю сумна было, ну а ён, Сымон, з тузін показак яму распавёў, ды такіх, што яго мосць ажно падавілася.

Сказаў - і бліжэй да каганца ў косці гуляць сеў: болей, маўляў, і гаманіць няма пра што.

Ветра даўжэй не было, і не сам назад прыйшоў, а жаўнеры на руках прынеслі і, як мех, у кут кінулі. Збіты Васіль быў на горкі яблык, але сэрца маё ўзрадавалася, бо зразумеў я, што гэтым разам яго мосць адно аблізнулася.

Трэцяга, пад самую ноч, Андрэя Костку ўзялі. Паміж нас яшчэ трое пісьменныя былі, ды пасля Косткі нікога ўжо не чапалі. Затое пачостку нам ад князя Гераніма далі, каб ён сам гэтак кожны дзень частаваўся. Прынеслі два гайдукі рэшаты з булкамі і рагочуць:

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Осколки маски

Метельский Николай Александрович
7. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.71
рейтинг книги
Осколки маски

Древесный маг Орловского княжества 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 6

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Неучтенный элемент. Том 7

NikL
7. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 7

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Изгой Проклятого Клана. Том 3

Пламенев Владимир
3. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 3

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Уникум

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Уникум
Фантастика:
альтернативная история
4.60
рейтинг книги
Уникум

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5