Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Тая, дзе я зноў сустрэнуся з табою...

1999

Місія папскага нунцыя

I.

Трэці дзень нехта невідочны і агромністы раз'ятрана ляпаў аканіцамі і шпурляў ва ўзорыстыя шыбы прыгаршчы каляных круп. Трэці дзень знадворку вокны былі завешаныя непрагляднаю белай апонай, і папскі нунцый Кантэльмі ніяк не мог пазбыцца адчування, што яго пакоі не на галоўнай вуліцы сталічнай Варшавы, а дзесьці ў самым глухім кутку гэтай велізарнай краіны.

Кантэльмі зябка паправіў накінутае на вузкія плечы куніцавае футра і пасунуў

цяжкое крэсла з грыфонамі на падлокніцах бліжэй да каміна. Смуглявы і вузкі арыстакратычны твар нунцыя заставаўся, як заўсёды, непранікальным, і ўсё ж можна было змеціць, як недзе ў самай глыбіні разумных агатавых вачэй раз-пораз успыхваюць іскрынкі зласлівасці.

У якой іншай краіне могуць дазволіць сабе пазніцца да папскага прадстаўніка? Дзе яшчэ дваране насмельваюцца звяртацца да караля, каб вызваліць з-пад варты бязбожніка, вуснамі якога гаворыць сам д'ябал? О, як няпроста выконваць тут даручэнні яго святасці! Мінулася больш года, як у Рыме даведаліся пра злачынныя пісанні берасцейскага падсудка Лышчынскага, а ён, хай сабе і скрозь краты, але яшчэ бачыць сонца. А цяпер шляхта Вялікага Княства Літоўскага нахабна патрабуе, каб гэты чалавек свабодна абараняўся перад судом усіх саслоўяў. Аднак для яго, Кантэльмі, не бывае невыканальных даручэнняў. Ён пераможа, не зважаючы ні на што, у тым ліку і на маленькія іголкі болю, якія ад Калядаў завяліся ў левай нырцы і пра якія ён забывае толькі ў сне.

Нунцый адпіў са срэбнай, падобнай да паціра чары тры глыткі падагрэтых зёлак. Кажуць, ад ягонай хваробы можа памагчы русінская лазня, але ён усё не наважыцца паспрабаваць гэтыя дзікунскія лекі, што, па чутках, вельмі нагадваюць пакуты, якія чакаюць грэшнікаў у пекле. Мо рызыкне, калі сейм закончыць працэс і справа царквы пераможа. Прынамсі, будзе прыемна ўсведамляць, што яго пекла - не вечнае.

Ён прайшоўся па пакоі і, адчуваючы, як боль пакрысе адпускае, узяў са стала фаліянт у блакітным пераплёце.

Кніга, з якою нунцый зноў уладкаваўся ў крэсле, была не зусім звычайнаю кнігай. Ён задумліва гартаў жаўтлявыя, спісаныя рознымі почыркамі старонкі. «Жыццё чалавека - гэта сума яго ўчынкаў», - усплыло ў памяці старажытнае выслоўе. Так, зараз перад ім усё жыццё гэтага бязбожніка, дзіўнае і непаслядоўнае да абурэння. Выдатная адукацыя, у трыццаць год - прарэктар Берасцейскага калегіума. Наперадзе бліскучая будучыня, якой будзе спрыяць ордэн... І замест навуковых заняткаў - школка ў родавым маёнтку, дзе ён вучыў сялянскіх дзяцей чытанню, ліку і пісьму. Замест кар'еры - выхад з ордэна, які ніколі не даруе адступнікам. У той час трактат яшчэ не быў пачаты, але паводзіны ўжо выдаюць яго. Нунцый прабег вачыма старонку. «Пагарджаючы таемствам хрысціянскага шлюбу, выдаў дачку замуж за сваяка... На богаўгодныя справы выдаткоўвае не больш як тры фларыны на год... Склаў тастамант, дзе загадаў цела сваё пасля смерці спаліць, а попел пахаваць ля дарогі, зрабіўшы на магіле богазневажальны надпіс...»*

* У матэрыялах судовага працэсу над Казімірам Лышчынскім захаваўся тэкст гэтага надпісу: «Падарожнік! Не абміні гэтых камянёў. Ты не спатыкнешся на іх, калі не спатыкнешся на ісціне. Спасцігнеш ісціну ля камянёў, бо нават тыя людзі, якія ведаюць, што гэта праўда, вучаць, што гэта хлусня. Вучэнне мудрацоў - свядомы падман».

«Пасля смерці спаліць...
– паўтарыў сам сабе нунцый.
– Пасля смерці...» Сума ўчынкаў Лышчынскага павінна даць у выніку нуль, нішто, і яго, нунцыя, дбаннем так і будзе.

Вось яны, аркушы, якія адначасна з задаволенасцю чамусьці заўсёды выклікаюць у яго і пачуццё гідлівасці. Браслаўскі стольнік Ян Бжоска

аказаўся для ордэна сапраўдным дарункам лёсу. Сусед і сябра, які выкрадае злачынны трактат і яшчэ сёе-тое неабходнае следству... А якім высакародным гневам, якой нянавісцю дыхаюць радкі ягонага даносу, гучна названага маніфестам! Ці не занадта лёгкае тлумачэнне - сто тысяч талераў, якія Бжоска вінен атэісту? Чалавечая натура не такая простая рэч. Браслаўскі стольнік цудоўна ведае, што Лышчынскі не з тых людзей, якія садзяць сяброў у пазыковую яму. Да таго ж і грошы гэтыя ў бязбожніка не апошнія, чалавек ён багаты. Не, кожнае слова ў даносе шчырае, кожнае ідзе з душы. З душы добранадзейнай нікчэмнасці, якая будзе заўжды пякуча зайздросціць таленту.

О так, гэты Лышчынскі - чалавек незвычайны сваім розумам. Дні, праведзеныя за чытаннем яго трактата, ён, Кантэльмі, ніколі не назаве патрачанымі тунна. Калі б берасцейскі падсудак знайшоў лепшае дастасаванне сваім здольнасцям, яны ўдвух маглі б цікава гутарыць вечарамі за келіхам добрага віна. Аднак сёння шляхціц Лышчынскі - самы небяспечны з ерэтыкоў Рэчы Паспалітай, а магчыма, і ўсёй Эўропы, а ён - нунцый яго святасці папы рымскага, яго воля і розум належаць Богу і ордэну самых адданых слуг Хрыста. Ордэн патрабуе з коранем выполваць нават самыя кволыя парасткі вальнадумства, а тут, на гэтым кепска ўробленым палетку, паднялося сапраўднае дрэва з панаднымі, налітымі атрутаю пладамі. Але ён любіць мець справу з небяспечнымі ворагамі. Тады саладзейшы дзень перамогі. А гэты дзень для яго - не той, калі ў злачынцы адбіраюць свабоду ці жыццё, а той, калі ў яго, нунцыя, пад нагамі ляжыць зламаная воля ворага. Бо менавіта гэта і ёсць сапраўдная перамога.

Нунцый адпіў глыток лекавага адвару. Трэба будзе ўзяць у Рым запас гэтых зёлак з дзікунскаю назвай «мядзведжыя вушкі». Ён выбраў са срэбнага спода з валоскімі арэхамі самы буйны і з хвіліну, як быццам нешта загадваючы, пазіраў на адмысловыя арэхавыя клешчыкі ў выглядзе пашчы дзіка. І раптам зрабіў імі няўлоўны рух, і звярыныя іклы зашчоўкнуліся.

Арэх трапіўся поўны і прыемны на смак. Павольна жуючы, Кантэльмі падкінуў у камін бярозавых круглякоў і скасіў вока на гадзіннік. Яшчэ толькі палова на пятую. Не, ён проста становіцца занадта падазроным. Відавочна, што ў яго сённяшняга госця і ў думках няма знарок пазніцца. Віною ўсяму жудасная гіпербарэйская завея.

Ён ведае, што чалавек, коні якога зараз прабіваюцца праз сталічныя сумёты, у душы мае сябе за тутэйшага Цыцэрона. І - небеспадстаўна, іначай іхняй сустрэчы проста не было б. Трэба прыняць пад увагу і яго судовую практыку. Сорак пяць гадоў, болей, чым ён, Кантэльмі, пражыў на свеце. І потым, інстыгатар - асоба свецкая, а для шляхецкіх паслоў, што берагуць свае прывілеі, як зрэнку вока, гэта вельмі важліва. О, з яго дапамогаю Кантэльмі падрыхтуе сейму выдатнага траянскага каня.

Да чуйнага вуха нунцыя скрозь завыйныя ўздыхі ветру данёсся ледзь чутны перазвон шамкоў. Кантэльмі склаў далоні і, апусціўшы павекі, зашаптаў словы малітвы.

У пакой бязгучным ценем слізгануў і застыў каля парога манах-служка. Адчуўшы яго прысутнасць, нунцый запытальна расплюшчыў вочы.

– Інстыгатар* Вялікага Княства Літоўскага, бакалаўр філасофіі і вольных мастацтваў Сымон Куровіч.

* Абвінаваўца.

Кантэльмі няраз бачыў інстыгатара на сейме, але ягоная постаць, нейкім дзівам уціснутая ў ласіны жупан з залатымі гафткамі, зноў уразіла нунцыя сваімі памерамі і дрымотнаю дужасцю. Гэты беларусін, якому ідзе сёмы дзесятак, сапраўдны мядзведзь. Гавораць, яшчэ летась ён адужаў на ловах свайго ляснога суродзіча.

Поделиться:
Популярные книги

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Гладиаторы

Трофимов Ерофей
Фантастика:
постапокалипсис
7.86
рейтинг книги
Гладиаторы

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

Князь Целитель 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 4

Газлайтер. Том 25

Володин Григорий Григорьевич
25. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 25

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Последний Паладин. Том 13

Саваровский Роман
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 13

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Газлайтер. Том 26

Володин Григорий Григорьевич
26. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 26

Бродяга. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Бродяга
Фантастика:
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бродяга. Книга вторая

Неудержимый. Книга XXX

Боярский Андрей
30. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXX