Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Пан Богусь умеў добра тлумачыць сны. За колькі месяцаў наперад ён ужо ведаў пра смерць вялікага князя i караля Жыгімонта Аўгуста.

Гаспадар Жыгімонт памёр праз год па вяртанні Богуся з Італіі.

Стары пан Корсак апавядаў, што адразу пасля Люблінскага сойма, калі Вялікае Княства Літоўскае злучылася з Польскай Каронаю, яго каралеўская мосць выправіў з палаца жонку Кацярыну i папрасіў у папы рымскага разводу. Адны казалі, нібыта прычынаю было тое, што каралева не нарадзіла спадкаемца. Другія лічылі, быццам гаспадар напісаў у Рым, каб вальней амурыцца з тою, якую тады кахаў, бо яго мосць заўсёды шанаваў жаночыя павабу i ласку. Аднак калі атрымаў

вестку пра жончыну смерць i клопат пра развод вырашыўся сам сабою, кароль заліўся слязьмі i хутка апынуўся ў кіпцюрах у хваробы, якая ўжо не адпусціла.

Хто асуджаў нашага гаспадара за амурныя справы, хто згадваў нешчаслівыя жанімствы яго мосці i найперш ягоную незабыўную Барбару, праз чыю смерць кароль, каб вярнуць каханую Басю хоць на дзень, быццам бы зблытаўся з самім д'яблам. Але i зычліўцы i зласліўцы сыходзіліся ў тым, што, займаючы велікакняскі пасад сорак гадоў, гаспадар Жыгімонт прынёс краіне дабра непараўнана болей, чымся шкоды. Ды найперш усіх займала, хто станецца пераемнікам яго мосці.

Загаварылі, што вялікім князем i каралём будзе малады ваявода Генрык Балезы, родны брат французскага караля Карла IX. Дзеля гэтага, праўда, Генрык мусіў пабрацца шлюбам з падстаркаватай Жыгімонтавай сястрою Ганнай Ягелонкай. А потым усё ледзьве не пайшло тунна, бо перад днём святога Барталамея католікі выразалі ў Парыжы начной парою болей за тры тысячы гугенотаў.

У нашай дзяржаве ўсхадзіўся тады вялікі неспакой — не таму, што баяліся сваіх закалотаў i разні паміж католікамі ды кальвінамі, а таму, што з Францыі даляцелі чуткі, быццам у тую вялікую кроў быў утручаны i сам Генрык. Па ўсёй Рэчы Паспалітай супроць яго падняліся шляхта i магнаты, якія адышлі да кальвінскае веры.

Але хітрамудры французскі пасланец біскуп дэ Манлюк, якога пасля перахрысцілі ў Манюку, пераканаў сенатараў i шляхту, што на Генрыку ніякай крыві няма i што ён ажэніцца з Ганнаю, як толькі прыедзе ў дзяржаву. Апрача таго, француза змусілі падпісаць артыкулы, што будзе берагчы ў краіне мір паміж рознымі верамі, a кіраваць стане пад апекаю шаснаццаці сенатараў. Чаго не дакляруе прагны да трона!

Усё гэта ў мяне ў памяці, бо мы з панам Багуславам былі ў Варшаве падчас элекцыйнага сойма, дзе гнезненскі арцыбіскуп абвясціў Генрыка вялікім князем літоўскім i каралём польскім з умоваю, што, калі новы гаспадар забудзе пра свой подпіс пад артыкулам, усе жыхары Рэчы Паспалітай зробяцца ад вернасці яму вольнымі.

Мой Богусь вяртаўся з Варшавы не ў гуморы. Не знайшлі, казаў, гаспадара сярод сваіх, не будзе краіне выгоды i ад француза. Так яно i сталася. Жаніцца з Ягелонкаю Валезы занатурыўся, бо ніколі i не збіраўся, прагнучы за любы кошт пабрацца з іншаю паняй, якую завуць уладаю. Яе адну i любіў, а дзяржава наша была яму як заезны дом падарожнаму. Калі ў Францыі сканаў ягоны брат-кароль — відаць, не дараваў яму Госпад рэкаў крыві, пралітай у Барталамееўскую ноч, — Генрык не захацеў затрымацца ў дзяржаве нават на дзень.

Сенат выдаў пастанову, што дазвол на ад'езд можа даць каралю адно вальны сойм. Валезы з пастановы пасмяяўся i ўначы падмазаў пяты. Шляхта наладзіла пагоню, падкаморы каронны Ян Тэнчынскі здагнаў уцекача, ды не дамогся нічога, апроч слова вярнуцца ў Рэч Паспалітую, як уладкуе свае французскія клопаты. Абяцанкі-цацанкі! У Парыжы Валезага абралі каралём, i наша краіна яго ўжо не абыходзіла. Так на ўцеху ворагам Княства i Кароны пачалося другое бескаралеўе.

Віленскі сойм пастанавіў абраць гаспадаром Эрнэста Габсбурга, ды тое засталося на паперы. Тады сенат абвясціў каралём i

вялікім князем яшчэ аднаго немца, імператара Максіміліяна, але шляхта не пагадзілася i аддала галасы трансільванскаму князю Стэфану Баторыю, ці, як у нас яго завуць, Сцяпану Батуру. Дзеля трона мусіў ён воленс-ноленс пабрацца з той самай Ганнай Ягелонкаю, якой ішоў пяцьдзесят пяты год i якая была старэйшая за свайго нарачонага на цэлыя дванаццаць гадоў.

Тры гады таму Батура каранаваўся ў Кракаве, але наша шляхта прызнала яго вялікім князем толькі пасля таго, як выдаў грамату, што Карона i Княства — дзяржавы ва ўсім роўныя, што палякаў ваяводамі ў Княства прызначаць не будзе, а соймы будуць збірацца па чарзе то ў Польшчы, то ў нас, у Літве.

Як бы радаваўся пан Богусь, каб пачуў, што кароль Стэфан пацвердзіў Княству ўсе дзяржаўныя правы! Але яго, майго першага нявенчанага мужа i заступніка, ужо не было на свеце.

Падлі віна, Юста!

Трэцяе лета сыходзіць, як прывезлі пана Богуся зраненага i такога знябытага, што заносілі ў дом на руках. На Віленскім шляху ён запыніўся са сваімі людзьмі ў аўстэрыі i трапіў у маскоўскую засаду. Стральцоў з Тураўлянскага замка — спапялі яго сваім гневам, Госпадзе! — прыпадала на кожнага нашага па трое. Добра хоць, што здолелі адарвацца ад пагоні.

За колькі тыдняў мы ca старой пані Корсакавай ды зялейніцай Грыпінкаю, нгго гатавала ўзвары i прымочкі, раны нашаму маладому гаспадару загаілі, але сіла да яго не вярталася. Грыпінка вызначыла, што стралецкае зялеза перацяла пану Багуславу жыццёвую жылу.

Збіўшыся з ліку дзён, я сядзела пры маім Богусю, то чытаючы яму, то вартуючы ягоны цяжкі сон i прыслухоўваючыся да слабога дыхання. Ён заставаўся ў ясным розуме і, калі пачуваўся трошкі мацней, браў мяне за руку i апавядаў пра Італію ды іншыя краі. Я чула розныя дзівосы: пра горы ca снегавымі шапкамі, што не растаюць i ў самае спякотнае лета, пра горад, дзе заміж вуліцаў — рэкі i людзі ездзяць адзін да аднаго на лодках, а дамы вырастаюць проста з вады. Ён казаў пра звера малпу, што падобны да чалавека, але мае хвост i начуе на дрэвах, прывязаўшыся гэтым хвастом, як вяроўчынай, да галінаў. Побач з малпамі, далека за морам, жывуць людзі з чорнай, як сажа, скураіо. Ён расказваў i пра само мора, што мяняе колер, падымаецца i апускаецца, спакойна спіць i раз'ятрана разбівае караблі.

Мора здавалася мне найвялікшым дзівам, i пан Богусь абяцаў, што неадменна пакажа мне яго, але я ўжо не давала веры, што ён некалі ўстане. Дзень пры дні яго рука ставала ўсё слабейшаю, нібы жыцдё выцякала з яе невідочным тонкім струмком.

Аднойчы ўвечары ён папрасіў мяне распрануцца i легчы з ім. Мне раптам здалося, што здолею абудзіць яго плоць i вярнуць майго Богуся да жыцця. Я лашчыла яго, як толькі ўмела: надавала, пакусвала, як яму заўсёды падабалася, смочкі, прынікала вуснамі да таго, што калісьці гэтак хутка вырастала i запаўняла, здавалася, усю мяне...

Але яго плоць маўчала.

Некалі мае грудзі імгненна запальвалі яго, нават выснажанага шматдзённымі ловамі. Гэтым разам Богусева рука таксама, нібы ўзгадаўшы тыя дні, пацягнулася да грудзей, аднак яе дотык быў бязважкі — як быцдам сеў, склаўшы на момант крылцы, матылёк.

Мяне працяла горкае веданне, што ён ужо ніколі не падвядзе мяне да люстра i не запаліць свечнік, не абдыме, не зможа кахацца... Я зразумела, што ў яго ў вачах блішчэлі не водбліскі жадання, а слёзы.

Я не заплакала — абняла яго сама i чытала пацеры, пакуль не правалілася ў сон, a калі прачнулася, мой Богусь ужо схаладнеў.

Поделиться:
Популярные книги

Я до сих пор царь. Книга XXXII

Дрейк Сириус
32. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор царь. Книга XXXII

Гримуар темного лорда III

Грехов Тимофей
3. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда III

Вагант

Листратов Валерий
6. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вагант

Пески времени

Шелдон Сидни
Детективы:
триллеры
9.02
рейтинг книги
Пески времени

Поводырь

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Поводырь

На границе империй. Том 10. Часть 7

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7

Бастард рода Неллеров. Книга 1

Усов Серг
1. Бастард рода Неллеров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард рода Неллеров. Книга 1

Мистика

Гейман Нил
Детективы:
классические детективы
исторические детективы
7.29
рейтинг книги
Мистика

Полигон

Гостева Ирина
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
7.78
рейтинг книги
Полигон

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Тень маски

Метельский Николай Александрович
8. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
8.00
рейтинг книги
Тень маски

Сталин

Радзинский Эдвард Станиславович
3. Загадки жизни и смерти
Проза:
историческая проза
7.36
рейтинг книги
Сталин

Легат

Прокофьев Роман Юрьевич
6. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.73
рейтинг книги
Легат

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25