Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Вочы пані Вашамірскай свежым сокам моладасці наліваюцца. Кволым салодкім голасам яна крычыць:

— Янэк!

Малады, прыгожы, выфранчаны Янэк, лёкай пані, нячутнымі крокамі з'яўляецца перад ёю. Нібы з-пад зямлі вырастае.

— Што, яснавяльможная пані?

— Пойдзем да маёй усыпальні. Пяткі мне пацярэбіш.

Пані аднаго разу зацікавілася Салаўём свайго сына, маладога Адася. Надта ўжо яго хваляць. Ці ж нейкі Салавей сапраўды цікавейшы за яе катоў?

Адась абяцаў прывезці Салаўя.

Сягоння яна іх

чакае: Адася, Салаўя і ксяндза Марцэвіча, які кожны месяц прыязджае сюды спавядаць паню.

За месяц у старой пані Вашамірскай набіраецца цэлы жмут грахоў. Кожны месяц пані аддае грахі свае ксяндзу. Яна не задумваецца над тым, куды ён іх дзяе. На тое ён духоўнік. Мо ён Папе Рымскаму ў канверце адсылае, мо самому Пану Богу ў рукі аддае — не яе справа. Яна ведае толькі адно — ксёндз дае ёй кожны раз вызваленне ад грахоў, і душа пані застаецца чыстай, як у младзенца. Пасля споведзі яна адчувае лёгкасць бязгрэшнай душы. Каб у яе былі крыллі, дык, як анёл, у неба залунала б…

У працягу месяца набіраюцца новыя грахі. Ходзячы каля замілаваных котак, не хочучы грэшыш: то аднаму кату на хвост наступіш, то скінеш з кален другога, то крыкнеш на трэцяга, то мала няньку пакараеш за тое, што малога коціка перакарміла. Ды ці мала грахоў бывае ў чалавека пры такіх цяжкіх абавязках? Чалавек жа толькі чалавек, хоць і вышэйшай панскай пароды…

Пані прыслухоўваецца да самага ледзь прыкметнага шолаху на дварэ — ці не едуць?

Яна ўздрыгвае ад кожнага скрыпу дзвярэй, ад кожнага тупату на дзядзінцы. Нарэшце пачула суматоху. Прыбегла пакаёўка і паведаміла, што малады паніч прыехаў з ксяндзом ды яшчэ з некім.

Выскачыўшы з панінага пакоя, пакаёўка стукнулася лоб у лоб з лёкаем, які таксама спяшыў паведаміць паню аб прыездзе гасцей.

Абодва захіхікалі і зараз жа змоўклі, пабаяліся, каб пані не пачула. Лёкай ушчыпнуў моцна пакаёўку за руку вышэй локця, ад чаго яна вельмі смешна зморшчыла твар і хацела крыкнуць. Ён строга кінуў вокам у бок паніных дзвярэй і паказаў сабе пальцам на лоб. Гэта значыла: «ціха, бо пані пачуе».

Ва ўсёй чэлядзі быў умоўны знак — пакруціць пальцам над сваім лобам абаранак у паветры, калі хто хацеў казаць пра паню.

Гасцей, сына і ксяндза, пані прыняла ў кашачым — самым ганаровым пакоі. Салавей астаўся ў пярэдняй.

Паветра ў пакоі для катоў было затхлае, змяшанае з дарагой пахучай парфумай. Пан Вашамірскі і ксёндз Марцэвіч ледзь прыкметна моршчыліся і чмыхалі насамі, стараючыся пры гэтым не глядзець адзін на аднаго.

Тут адчувалася поўнае панства катоў. На мяккіх дыванах, на шоўкавых і аксамітных рознакаляровых падушках каты рознага росту і масці спацыравалі нячутнымі крокамі, сядзелі і ляжалі ў разнастайных позах. Некаторыя з іх былі падобны да тыгрыцаў, некаторыя выглядалі какетліва, як паненкі. Поўзалі па падлозе і маленькія, як мышкі, кацяняты. Тут было некалькі пакаленняў катоў розных парод, рознага заводу.

Ад

вечнай панінай няволі каты былі млявыя, гультаяватыя, з заплюшчанымі вачыма. Аднак выраз вачэй у кожнага з іх быў асаблівы і як бы асмышлены.

— Няма разумнейшых і далікатнейшых стварэнняў на свеце! — тлумачыла пані гасцям.

І ксёндз і сын хвалілі катоў, ад чаго пані ўзрадавалася, і вочы яе блішчэлі ласкаю і гордасцю. Яна апавядала радаслоўе кожнага ката паасобку. Яна ведала ўсё хітра спляцёнае дрэва іхняй радні, іхняга сваяцтва між сабою. Гэта ўсё было запісана панінай рукой у скураных фаліянтах на добрай французскай паперы…

Яна вадзіла гасцей ад сцяны да сцяны, на якіх былі развешаны малюнкі катоў у натуральнай велічыні: работа найлепшых маляроў, якіх яна дзеля гэтага выпісвала з Варшавы, плаціла ім вялікія грошы…

Ксёндз Марцэвіч хітра паглядаў на пана Вашамірскага, той адварочваўся.

Раптам пачулася дзікае і жаласлівае мяўканне з суседняга пакоя — «з кашачага шпіталя». Пані ўздрыгнула і пабялела як палатно.

— Пэўна Атлантыда каценіцца! — сказала яна не сваім голасам і пусцілася, заклапочаная, у другі пакой.

Пан і ксёндз асталіся адны. Яны адвярнуліся адзін ад аднаго, і кожны з іх душыўся ад нахлынуўшага знутры смеху.

Да ксяндза падышоў вялізны, белы як снег, кот і давай яму глыбока пазіраць у вочы.

Ксяндзу нялоўка зрабілася. У яго зараз жа адпала ахвота смяяцца.

Залаціста-зялёныя вочы ката з вузкімі цёмнымі рыскамі глядзелі на яго задумёна і як бы пранікаючы наскрозь. Ксяндзу здавалася, што паміж ім і катом ёсць сакрэт, таямніца, вядомая толькі ім адным. Тая вера ў д'ябла, якая страцілася з сэрца ксяндза, вярнулася назад.

«Хто яго ведае, — падумаў ён, — звычайны кот так разумна не глядзіць. А гэты — нібы ўсе думкі мае знае…»

Кот пачаў выгінацца ў дугу, пазяхаць, церціся галавой, хвастом каля ног ксяндза, пакідаючы на чорнай сутане белую поўсць.

Ксёндз перамог сваё непрыемнае пачуццё, надаў сабе празмерную харобрасць, нагнуўся і пстрыкнуў ката пальцам у слізкавата-ружовы мяккі нос.

Кот бліснуў вачыма ад неспадзявання, ад дзіва, і ледзі не чалавечы выраз адлюстраваўся ў яго вачах. Ён грозна натапырыў рэдкія вусы, замурлыкаў і распусціў свае вострыя кіпці…

Ксёндз крыкнуў. З яго падрапанай правай рукі капала кроў…

Спалохаўся спачатку і пан, але потым засмяяўся, кажучы, што ксёндз гэта шчыра зарабіў.

Ксёндз выцер руку хустачкай і хутка забыў аб ране, бо катам неслі полудзень, неслі на тацах у дарагіх пасудзінах.

Яго зацікавіла адна з нянек. Ад гэтай кашачай нянькі ён вачэй адарваць не мог.

Квапным позіркам утаропіўся ў тое месца, дзе пад лёгкай сукенкай вызначаліся акругленасці бёдраў…

За сцяною чуваць быў лямант «парадзіхі» Атлантыды і пяшчотнае супакойванне яе спрытнай бабкі — старой пані.

Поделиться:
Популярные книги

Хранилище

Старухин Евгений
5. Лесовик
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.43
рейтинг книги
Хранилище

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Анти-Ксенонская Инициатива

Вайс Александр
7. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Анти-Ксенонская Инициатива

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Мастер решений

Земляной Андрей Борисович
3. Специалист по выживанию
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.20
рейтинг книги
Мастер решений

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Последний реанорец. Том IX

Павлов Вел
8. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Последний реанорец. Том IX

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Источник

Билик Дмитрий Александрович
11. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.00
рейтинг книги
Источник

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Последний Паладин. Том 13

Саваровский Роман
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 13

Дитя прибоя

Трофимов Ерофей
Дитя прибоя
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дитя прибоя