Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

— Дай, Божанька! — пачуўся старэчы, дрыжачы голас.

— Дай, Божанька, волю для нашых братоў! — Гэта сказаў стагодні дзед Марцін, які таксама прывалокся на пажар.

А жудаснае вока пажару наскрозь прасвідравала ноч. Свяціла на вялікую адлегласць вакол яркай зарніцаю.

Пэўна, дзесьці па далёкіх вёсках, угледзеўшы зарніцу, думалі, што сонца ўзыходзіць.

Пэўна,

знекуль здалёк ведалі, што гэта зарніца пажару.

Пэўна, з іншых маёнткаў панскія падлізы беглі сюды ратаваць маёнтак пана Вашамірскага.

У той жа час на пагорку, за выганам вёскі Вашаміршчыны, стаяла шалёная дачка Каспара.

Пажар быў перад ёю як на далоні. Галавешкі ляцелі птушкамі аж да яе.

Марылька была ў адной кашулі.

— Сціхні, пажар, сціхні! Я, матка боская, табе кажу…

Раптам яна пачала церці вочы кулакамі, нібы толькі што ад сну прабудзілася.

— Гэта ж гарыць маёнтак пана Вашамірскага! — прашаптала яна.

Шчаслівая ўсмешка мільганула па яе твары. Прытомнымі вачыма яна зірнула вакол. Стаяла на гэтым месцы і любавалася на пажар аж да самай раніцы, калі на ўсходзе неба пачало бляднець.

Пачаў накрапліваць дожджык.

— Ой, чаго я тут стаю ў адной кашулі? — усхапілася Марылька. — Людзі ўгледзяць. Сорамна…

Яна пабегла дахаты.

13. Салаўіны курган

Вось такую гісторыю чуў я ў саўгасе, у былым маёнтку пана Вашамірскага, ад старога дзеда, былога панскага лёкая.

Мы сядзелі з ім на мяжы некалькі гадзін. Я ўвесь час моўчкі слухаў, а дзед апавядаў. Пры гэтым ён час ад часу рабіў спынкі і дыміў «казіныя ножкі» з махоркі. Ён задумёна пазіраў у бок лесу. Вочы яго сядзелі глыбока пад сівымі кустамі брывей.

— Ага, дзе я там спыніўся? — запытаўся ў мяне дзед.

— Пажар у маёнтку пана Вашамірскага, — падказаў я.

— Але… але..

— Чым гэта скончылася? — нецярпліва запытаўся я.

— Як усе мужыцкія мяцяжы, — сказаў дзед. — Праз некалькі дзён з'явіўся цэлы полк лютага войска.

— Ну…

— Страшна было. Нават малыя дзеці не засталіся. (Дзед

махнуў рукою.) Усіх, усіх знішчылі. Прыехаў пасля гэтага дзядзька пана Вашамірскага, па прозвішчу таксама Вашамірскі. Перасяліў сюды з сваіх вёсак новых людзей. У памяць загінуўшага пляменніка ён адбудаваў маёнтак і надаў яму ранейшы выгляд.

Дзед пацёр белай рукою лоб і зірнуў на мяне.

— Што я хацеў сказаць? — запытаўся ён.

Дзед доўга думаў.

— Успомніў, — абрадаваўся ён. — Не ўсе людзі з прыгонных пана загінулі. Яны ўцяклі ў лясы. І зноў свісты Салаўя чуваць былі. Ён і чорнабароды Язэп часта нападалі на панскія маёнткі гэтай ваколіцы. Не раз у маёвую ноч паны дрыжэлі ад страху, пачуўшы песню нават звычайнага салаўя. Яны тады чакалі непажаданых гасцей.

— Зірні туды! — звярнуўся да мяне дзед і паказаў рукою, куды я павінен глядзець: — Вунь там, за гэтым лесам, ёсць вялізныя пасекі. Туды бабы ходзяць увосень апенькі збіраць. Там стаіць курган. Даўней там усюды была непраходная пушча. Такая была гушчэча, што і днём было страшна. Вось там і жыў Салавей з сваёй кумпаніяй. Той курган яшчэ і цяпер завецца «Салаўіным курганом». Невясёлы гэты курган, — кажа далей дзед, — хоць і салаўіны. Пры паляках там легіёны панскія тутэйшых вясковых дзецюкоў стралялі. У гэтым маёнтку войска панскае стаяла. Праўда, партызаны пасля задалі такога перцу панам, ажно горача і моташна ім стала. Вось і некалькі вёсак знішчылі паны пры ўцёках ад бальшавікоў. Цяперашнія паны не лепшыя за даўнейшых, трэба сказаць. Вось анегды прыбег сюды з таго боку адзін дзяцюк. Ён гаварыў такія штукі, ад якіх валасы дыба становяцца.

І дзед расказаў мне адзін з тысячаў жудасных фактаў катавання ў панскіх турмах невінаватых людзей.

Ад густога парку цягнуўся па полі доўгі цень. Адпала гарачыня летняга дня.

Нібы косці шкілета, тырчэлі з пяску на дарожцы вакол вялізнага запушчанага кветніка абломкі каменных ільвіных лап.

Калісьці львы нема і горда паглядалі ўдаль з высокага ганка панскіх палацаў.

Поделиться:
Популярные книги

Криптозой

Головачев Василий Васильевич
Фантастика:
научная фантастика
6.25
рейтинг книги
Криптозой

Его звали Тони. Книга 5

Кронос Александр
5. Щенки косуль
Фантастика:
городское фэнтези
технофэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Его звали Тони. Книга 5

Телохранитель Генсека. Том 3

Алмазный Петр
3. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 3

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Хозяин Стужи 5

Петров Максим Николаевич
5. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
6.60
рейтинг книги
Хозяин Стужи 5

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Справочник логопеда

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
медицина
6.25
рейтинг книги
Справочник логопеда

Катриона

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.62
рейтинг книги
Катриона

Юнлинг

Метельский Николай Александрович
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
8.35
рейтинг книги
Юнлинг

Дворянин

Злотников Роман Валерьевич
2. Император и трубочист
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Дворянин

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Дитя прибоя

Трофимов Ерофей
Дитя прибоя
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дитя прибоя