Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Снежны вецер падхоплівае іхнія думкі-мары і кідае ў месячныя зялёна-белыя невады.

Вырастаюць прысады маёнтка.

Тройка кідаецца туды, як у казачную браму. Гучныя бразгулкі плаваюць, лунаюць у паветры і даносяць у маёнтак вестку, што пан вярнуўся.

З драцяных галін роўна абстрыжаных прысад падаюць уніз — на коней і людзей — лёгкія, кволыя сняжынкі. Яны на ляту сінеюць пад месячным ззяннем: якраз вішнёвы цвет у маёвым садзе… Бо зараз і пах ад іх пачуецца…

Вось-вось пад'едзе тройка да панскіх палацаў…

Вось-вось сустрэнуць яе на ганку аснежаныя каменныя львы.

Частка II

1. Вайна

між рэжысёрам і драматургам

Аднаго разу пан Вашамірскі звярнуўся да рэжысёра і драматурга:

— Хачу пабачыць вынікі вашай працы. Надыходзіць час мастацкага жніва, шаноўныя панове.

— Мы стараемся, вяльможны пане, — сказаў на гэта ксёндз Марцэвіч. — Езу-Марыя нам сведкамі, як мы стараемся. І студыйцы гэта адчуваюць. Мой метад самы правільны, як Бог свят. За кожны недахоп, за самы малы пропуск у ігры — бізуны…

На гэта рэжысёр:

— Большасць студыйцаў выяўляе здольнасць. Многія захапляюцца ігрою без прынукі.

Вочы ксяндза Марцэвіча загарэліся:

— Як гэта без прынукі? З такой жывёлай, як нашы студыйцы, без бізуна не абыдзешся. Калі што зроблена, калі ёсць пэўныя поспехі, дык дзякуючы бізуну і пану богу. Вось што, ласкавыя панове!

Рэжысёр усміхнуўся, выцер хустачкай нос і пачаў расцяглым голасам:

— Шмат ёсць здольных сярод тутэйшых простых людзей. У гэтых дзяцей прыроды адчуваецца свежасць успрымання ўсяго прыгожага — усіх галін мастацтва. У Парыжы з іх быў бы толк. Выйшлі б з некаторых вялікія кампазітары, акторы, маляры і нават паэты. Некаторыя з іх дэкламуюць у часы добрага гумару імі самімі прыдуманыя вершыкі.

— Я аб вершыках не ведаю, — устрывожыўся пан Вашамірскі. — Ці варта ім дазваляць самастойна думаць? Немаведама да чаго дадумацца могуць…

— Як, Бог свят, гэта чыстая праўда! — узрадаваўся ксёндз Марцэвіч. — Я ім забараню прыдумваць вершыкі на хамскай мове, сапсуюць польскую мову.

Ксёндз Марцэвіч у часы рэпетыцыі галоўным чынам зварочваў увагу па чыстату акцэнтацыі польскай мовы, на тое, каб «хамская» мова ў некаторых герояў яго п'есы выгаварвалася смехатліва, праз меру груба, і на акуратнасць перадачы яго п'есы наогул.

Ксяндзу прыходзілася шмат спрачацца з французскімі педагогамі: ён уяўляў персанажаў сваёй п'есы не так, як бачыў іх у выасабленні студыйцаў пад кіраўніцтвам рэжысёра; часта з ім спрачаўся, гаварыў, што рэжысёр не ведае тутэйшага жыцця, тутэйшага быту.

Рэжысёр самаўпэўнена ўсміхаўся, глядзеў на ксяндза так, як глядзяць на блазна, і тлумачыў на ломанай польскай мове:

— Вялікі мастак (рэжысёр лічыў сябе вялікім мастаком) павінен толькі раз зірнуць у новы куток жыцця — і ён ужо ведае ўсе яго асаблівасці, усе яго спецыфічнасці. Вялікаму мастаку трэба давесці працу да канца, не перабіваць, а тады толькі крытыкаваць яго твор, і то не седзячы на ксяндзоўскай званіцы…

Рэжысёр гаварыў доўга, горача, перабіваў сам сябе, пераходзіў з польскай на французскую мову і канчаў заўсёды словамі «касцюмы, грым, дэкарацыі». Калі ўсё гэта будзе нарыхтавана, тады драматург пабачыць сапраўднае выяўленне ў вобразах сваёй п'есы.

Таксама доўга гаварылася аб

заданнях, правах і адносінах між рэжысёрам і драматургам. Тут кожны заставаўся пры сваіх поглядах.

Ксёндз Марцэвіч быў пераконаны ў тым, што драматург (гэта значыць ён) з'яўляецца першатворцам, першакрыніцай таго фантана дзеяў і вобразаў, якія выяўляюцца на сцэне ў жывым увасабленні, і мае права кіраваць усім пры рэпетыцыях.

Рэжысёр даводзіў адваротнае, тлумачачы, што сцэнічны твор — гэта тое ўгнаенне, на якім вялікі мастак-рэжысёр (гэта значыць ён) выгадоўвае пяшчотныя геніяльныя кветкі мастацтва ў яскравых фарбах ігры.

У спрэчках яны наскоквалі адзін на аднаго, як два пеўні, і разыходзіліся, астаючыся кожны пры сваіх перакананнях і поглядах.

Галоўная бяда гэтых спрэчак была ў тым, што яны заўсёды адбываліся ў часе рэпетыцыі і перашкаджалі суцэльнаму, сістэматычнаму ходу працы.

Кожны раз студыйцы, дзякуючы заядлай вайне між драматургам і рэжысёрам, адрываліся ад ігры і прыслухоўваліся да гутаркі, ловячы з яе пятае праз дзесятае: вопратка і грым вельмі імпанавалі. Яны хацелі б ужо скарэй пабачыць сябе ў гэтым, пабачыць сябе ў такіх выглядах, каб ні адзін аднаго, ні саміх сябе не пазнаць. Гэта было б для іх нагародай за ўсе пакуты і катаванні, што ім прыходзілася выцерпець у часе мастацкай адукацыі.

Кожны раз у самай гарачцы слоўнага турніра між рэжысёрам і драматургам, калі, здаецца, во-во вайна дойдзе да самага свайго найвышэйшага пункта і ад слоўнага яна прыме кулачны выгляд, пан Вашамірскі стрымліваў іх імпэт. Ён меў над імі вялікі ўплыў, як мецэнат і гаспадар.

Абодва — і рэжысёр і драматург — вельмі слухаліся пана і згаджаліся кожны раз з яго поглядамі на мастацтва. Праўда, яны згаджаліся толькі на словах, але пан меў бясспрэчны аргумент — тыя вялікія грошы, якія шчодра сыпаў на гэту справу, і на факце ён кіраваў.

Пан Вашамірскі ў час рэпетыцый зварочваў увагу галоўным чынам на тое, каб студыйцы, граючы «мужыка-хама», давалі яго ў смешным, дурным выглядзе, каб гледачы смяяліся, смяяліся ды смяяліся, каб балерыны, якія ўвасабляюць сабою багінь старой Грэцыі, былі зграбныя і рабілі такія рухі, як паненкі панскае крыві. Вяльможныя паненкі з'яўляліся ў пана ідэаламі зграбнасці і грацыі.

Хоць і рэжысёр і балетмайстар мелі на гэту справу свой смак і свае мастацкія погляды, аднак стараліся ўгадзіць пану.

Задача рэжысёра была вельмі цяжкая. Моцная рука пана над яго мастацтвам была і салодкая і горкая. Салодкая тым, што кідала жмені залатых дукатаў налева і направа. Горкая, бо пятлёю душыла тыя мастацкія ідэі рэжысёра, якія ён хацеў самастойна праводзіць у працы студыі.

Рэжысёр добра разумеў, што прымушаць гэтых дзяцей сялян, або па-польску «хлопаў», высмейваць саміх сябе — сваіх бацькоў вельмі цяжка. Так шаржаваць, як хоча пан, немагчыма. Рэжысёр адчуваў, што ў гэтым выпадку студыйцы інстынктам сваім самі адчуваюць меру. А знішчыць у мастакоў-хлопаў самародкавае адчуванне меры ён лічыў праступкам перад мастацтвам. Аднак яшчэ большым праступкам ён лічыў страціць сваю добрую службу ў пана — і ён пайшоў на кампраміс з сваім сумленнем: бізунамі выбівалі з студыйцаў іхняе ўласнае пачуццё мастацкай меры. Урэшце іх вышкалілі так, як гэта хацелася пану.

Поделиться:
Популярные книги

Личный аптекарь императора. Том 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 6

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Ярар. Начало

Грехов Тимофей
1. Ярар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ярар. Начало

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Интриганка

Шелдон Сидни
Приключения:
исторические приключения
9.24
рейтинг книги
Интриганка

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Врубель

Коган Дора Зиновьевна
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Врубель

Эволюционер из трущоб. Том 10

Панарин Антон
10. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 10

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3

Цикл "Идеальный мир для Лекаря". Компиляция. Книги 1-30

Сапфир Олег
Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Цикл Идеальный мир для Лекаря. Компиляция. Книги 1-30

Хозяин Теней 7

Петров Максим Николаевич
7. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 7

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя