Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

— Мама, есці хачу!

— Ціха ты! — крыкнула на яго шаптуха. — Маці памірае, а ты: «есці». Ой-ой-ой, як цяжка жыць.

Хлопчык яшчэ галасней заплакаў.

— Маўчы! — зазлавалася шаптуха. — А то прыйдзе енаральная парапіца і ў торбу цябе забярэ… Ой-ой-ой…

Хлопчык спалохаўся, змоўк і схаваўся пад матчыным ложкам.

А ў гэты самы час Каспар, бацька хлопчыка, пайшоў да пана Вашамірскага літасці прасіць:

— Яснавяльможны пане! Я з самага рання чакаю цябе. Ледзь дапусцілі.

Пан Вашамірскі злаваўся. Яго адарвалі ад генеральнай рэпетыцыі.

Перад ім стаяў у пярэдні чалавек з ускалмачанай чорнай галавою. У вачах чалавека блішчэлі слёзы.

— Гавары хутчэй!

— Адпусці, паночку-лябедзіку, маю Марыльку на дзянёк. Маці пры смерці. Хоча дачку паглядзець.

— Не магу. Генеральная рэпетыцыя.

— Злітуйся, даражэнькі пане…

— Не магу!

Каспар кінуўся вобземлю да панскіх ног. Заплакаў.

— Маці памірае… дачку пабачыць хоча перад смерцю.

— Разумееш, галган, — крыкнуў пан, — ге-не-раль-на-я рэ-пе-ты-цы-я!

— Злітуйся…

— Ідзі, ідзі! Ты мне сапсуеш генеральную рэпетыцыю, Свенту Матку, якую грае Марылька. Маці няхай памірае без Марылькі. Разумееш, ёлап, мастацтва вышэй за жыццё і смерць…

Пан Вашамірскі яшчэ хацеў разгортваць сваю філасофію аб вялікім значэнні мастацтва, але ўгледзеў ля сваіх ног распластанага крыжам бруднага «хама»… «Перад кім гэта я перлы сыплю?» — падумаў ён і крыкнуў не сваім голасам:

— Во-о-о-о-н!

Каспар хутка ўскочыў з падлогі. Яго вочы высахлі. Сціснуліся кулакі. Нізенькі і шчупленькі Каспар падскочыў і зароў дзікім голасам:

— Згарыць няхай енаральная парапіца! Згарыць няхай твая Свента Матка! Згары сам разам з імі!

Да хаты Каспар ужо не вярнуўся. Каспарыха не дачакалася і пад гутарку шаптухі аб «енаральнай парапіцы» ціха сканала.

Пан перадаў Каспара ў рукі лютага войта.

Яго трэба было караць за тры злоўчынкі:

непашана да панскага тэатру,

знявага да Свентай Маткі

і бунт супроць самога пана Вашамірскага.

Генеральных рэпетыцый у грыме і вопратках пры дэкарацыях адбылося ажно тры ў вялізнай панскай залі, дзе была зроблена сцэна і ўсё было прыстасавана пад таэтр. Тры дні ішлі генеральныя рэпетыцыі.

На гэты раз студыйцаў не каралі фізічна: рэжысёр і балетмайстар не дазвалялі. Але карэктаванні ігры, розныя папраўкі, пераробкі, незвычайная нервознасць, заклапочанасць французскіх педагогаў перадаваліся кожнаму са студыйцаў. Ім на гэты раз мо лягчэй было б перанесці катаванні, чымся збянтэжаны выгляд і літасцівыя словы педагогаў, сталёвыя вочы пана і ламанне рук з шапатлівым «Езу-Марыя» ксяндза Марцэвіча.

Апрача таго, пан строга загадаў усёй чэлядзі ў палацы, каб ніхто са студыйцаў не ведаў, што сюды прыходзіў Каспар прасіць сваю дачку на развітанне з маткай перад смерцю. А то як Марыля даведаецца, дык не зможа граць і сапсуе ўсё тэатральнае прадстаўленне.

У часе такой суматохі на Салаўя ніхто ніякай увагі не зварочваў.

Была тады месячная ноч.

Сіняватыя водсветы месяца гралі па снежнай паляне змруднымі іскрамі.

Панскі парк цягнуўся аж да гэтай паляны. Высокія, аснежаныя стаялі

дрэвы. У марознай цішыні дрэвы застылі і вершалінамі паказвалі на буйныя яскравыя зоркі, якія віселі ў цёмна-сінім бяздонні.

Мароз трашчэў.

Непрытульнасцю аддавала ад снежнай паляны. Яна слалася сіне-белым палатном да самага хвойніка.

Яшчэ ўдзень таўставусы войт пана Вашамірскага агледзеў гэтае месца.

— Тут і трэба пакараць Каспара, — сказаў ён гайдукам.

— А можа, што-небудзь лягчэйшае прыдумаеш? Каспар не вытрымае, — папрасіў адзін з гайдукоў.

— Вытрымае чорная костка! — сказаў аканом. — Пан Вашамірскі ледзь не панамі хоча зрабіць іхніх дзяцей у сваім тэатры, а яны яшчэ бунтуюцца! Мы ім пакажам!

Войт задаволена гладзіў вусы. Мышыныя вочкі яго жвава бегалі ва ўсе бакі.

— Уначы, як мароз павялічыцца, прывяжаце Каспара да гэтага дрэва. Да пояса каб ён быў голы!

Войтавы вочы па-воўчаму засвяціліся.

Так было зроблена.

Шчуплы і тонкі быў Каспар.

Пад голай жоўтай скурай рэбры хадыром хадзілі. На спіне, нібы рад гузікаў, тырчэлі хрыбетныя косткі.

Ціха брыла па панскіх абшарах у снежнай спадніцы марозная сіняя ноч. Не чуваць было яе крокаў у бязветранай шліфаванай пустэчы. Было так ціха, ажно вогнішча на крокаў дваццаць ад дрэва, да якога быў прывязаны да пояса голы Каспар, гарэла, як у печы. Жоўтае полымя ад сухіх бярозавых пален не калыхалася туды і сюды разнастайнымі залатымі язычкамі, а гарэла роўнай агнёвай шапкай. Трашчэлі драўлянымі галасамі сухія палены, шыпелі тым бокам, які ляжаў на снезе. Снег пад вогнішчам таяў і пачарнеў ад вуголляў. Агонь злізаў яго да голай зямлі.

Над агнём грэў рукі пан войт і гайдук Макар. Абодва былі апрануты ў цёплыя кажухі.

— Злітуйцеся, людзі… — лямантаваў Каспар.

Рагаталі каля вогнішча пан войт і гайдук Макар. Звярынай радасцю блішчэлі іхнія вочы, цёмныя пры вогнішчы.

— Што, вушы адмарозіў? — пытаўся войт.

— Злітуйцеся…

— Як табе падабаецца генеральная рэпетыцыя? — крыкнуў Макар Каспару.

— Зліт…

Якраз супроць Каспара блішчэў халодны жоўты месяц. Ён здаваўся Каспару рыжым чалавечым тварам без носа, з цёмнымі ямінамі замест вачэй. Месяц глядзіць на Каспара і дзьмухае на яго нястрыманым марозам, страшнай, ціхай, як смерць, сцюжай. Каспар адчувае, што ў яго кроў у жылках стыне, слёзы на твары цвярдзеюць ад марозу. Спачатку ён ляскатаў зубамі, але хутка супакоіўся. Толькі вушы і нос як бы нехта адрэзаў. Каб рукі ў яго не былі прывязаны да дрэва, ён памацаў бы нос і вушы.

Смяецца рыжы твар месяца. Чуе Каспар яго смех, дзікі рогат, але не бачыць яго. Перад вачыма сіне-снежны туман. Голкі вострыя, шчокатныя, колюць голыя грудзі. Дрыжыць Каспар і гудзе працягла і тоненька, нібы камар:

— Гу-у-у… з-з-з-з…

І забывае Каспар пра жонку, якая канае ў курнай хаце, пра дачку, якая грае «свенту матку», і пра генеральную рэпетыцыю. Іх ніколі не было. Не было і самога Каспара. Ёсць толькі ціхі страшны мароз, які закаваў у сталёвыя панцыры сінія начныя абшары.

Поделиться:
Популярные книги

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Адептка второго плана

Мамаева Надежда Николаевна
Попасть в историю
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Адептка второго плана

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Эйзенштейн

Шкловский Виктор Борисович
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Эйзенштейн

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Древесный маг Орловского княжества 2

Павлов Игорь Васильевич
2. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 2

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар