Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Тое самае было і з «багінепадобнымі» балерынамі. Дзеля іхняй адшліфоўкі ў сэнсе кабечай зграбнасці пан прыдумаў геніяльную штуку. Ён запрасіў да сябе з суседняга маёнтка знаёмую паненку, якая навучала балерын быць «музападобнымі».

Выкладанне балета вялося паводле прыдуманай панам Вашамірскім праграме.

Балерыны выстаўляліся ў рад перад яснавяльможнай паненкай. Паненка загадвала ім перарабляць усе тыя рухі, якія яна сама будзе рабіць.

Цікавая містэрыя малпавання адбывалася ў залі.

Усе тыя крыўленні, рухі і павароты рукамі, нагамі, галавой,

якія робіць паненка, перарабляюць і балерыны.

Розныя вывёртванні бёдрамі, цэлая калекцыя разнастайных усмешак, якія робіць паненка, капіруюць, як хто можа, і балерыны.

Пільна сачыў за гэтым сам пан Вашамірскі. Ледзь малейшая неакуратнасць капіравання з боку балерыны, пан адсылаў яе ў той пакой, дзе адбывалася над ёю катаванне пад духоўным наглядам ксяндза Марцэвіча…

Ідэал пана быў такі, каб усё тое, што робіць паненка, перараблялі да малейшага штрыха і балерыны. Трэба, каб кожная балерына выглядала ў гэтым выпадку як бы адбіткам паненкі ў люстэрку.

У паненкі быў невычарпальны запас рухаў, гэстаў, выгінанняў, хістанняў усяго цела, выгадаваных у арыстакратычных рыцарскіх фліртах з пакалення ў пакаленне. Потым міміка твару, розныя тоны і пералівы яе ўсмешкі — ад звычайнай ганаровай, пагардлівай, гарэзліва-гуллівай да набожнай, нявіннай усмешкі мадонны, — таксама рознага роду выяўленні мімікай кахання, замілавання і любошчы мелі сотні пераходаў і варыянтаў.

А вялікія разнастайнасці выразу твару, вачэй і губ, якія паненка выкладала балерынам, — канца не мелі.

У гэтым выпадку французскі рэжысёр меў таксама свой погляд. Ён думаў, што перадаваць мімікай і гэстамі ўсякія пералівы чалавечых пачуццяў, захаваных у глыбіні душы, кожны здольны мастак (а балерыны-халопкі былі здольныя) павінен умець па-свойму. Ды, наогул, кожны чалавек па-свойму перадае свае пачуцці. У гэтым і ўся каштоўнасць ігры. І балерынам трэба даць волю быць кожнай самой сабою, выяўляць па-свойму кожную рыску, а не малпаваць іншых.

Перад воляй пана Вашамірскага ўсякія педагагічныя тэорыі рэжысёра разбіваліся, нібы прыбой аб прыбярэжныя каменні.

2. Хамскі дух

З аркестрам таксама былі нелады. Капельмайстар быў з прыгонных. Хамскі дух адчуваўся і ў музыцы. Ён так вышкаліў музыку, што, іграючы творы французскіх, італьянскіх ці іншых эўрапейскіх кампазітараў, яны кожны раз зварочвалі на хамскі лад. У мажорных тонах пракрадваліся часамі гукі лявоніхі, дуды, юркі; мінорныя матывы аддавалі смуткам і задумленнем жніўных песень на панскім полі. Ды і сам тэмп ігры быў нейкі дзіўны, чымся ў арыгіналах.

Фра. нцузскія педагогі — знаўцы музыкі — гаварылі, што капельмайстар і музыкі на канве гатовых твораў вядомых кампазітараў твораць нешта сваё, новае… Нельга казаць, каб гэтае «іншае» было нецікавым, але ў даным выпадку патрабуецца чыстата выканання сусветных мастакоў, бо выходзіць, што эўрапейскае мастацтва абуваецца ў мужыцкі лапаць…

Аднак гэта гутаркамі і канчалася. Было позна выпісваць цяпер з Парыжа капельмайстра.

Біццё музыкаў на панскай стайні ні да чаго не прыводзіла.

— Гэта

ўжо ў іх крыві нешта такое ёсць, — тлумачыў рэжысёр, — бізунамі не выб'еш і агнём не выпаліш…

Капельмайстар Антон Мурашка быў добрым скрыпачом. Часам, калі звальняўся на кароткі час ад заняткаў, ён граў «для сябе». Граць «для сябе» было для яго вялікай асалодай. Забіўшыся ў куток дзе-колечы ў адным з аддаленых пакояў панскага палаца, ён браў у рукі сваю ўлюбёную скрыпку, браў з такім замілаваннем, як маці бярэ роднае дзіцё. У гэты час яму здавалася, што ён нешта крадзе ў пана… Такія ўчынкі не дазваляліся, але вельмі цягнула граць «для сябе».

Аглянецца па баках, пасля ў нейкай жудаснай прыемнасці зажмурыць вочы, правядзе па струнах раз-другі смычком, тоненька завядзе, ціха-ціха… Волас ледзь даткнецца да струны, нібы птушка кволым крыллем да сваіх птушанятак, што дрэмлюць у гняздзе.

А потым ужо Антон нічога не памятае… Скрыпка пачынае гаварыць. Яна волю дастае…

Жаўранкі носяцца ў паветры, звіняць… Ластаўкі шастаюць крыллем… Ветрык шапоча з чаротам…

Ці мо гэта здаецца Антону?

Не…

На полі жнейкі жнуць… Дзесьці на лузе косы звіняць. Галасы бліскучай сталі зліваюцца з шорханнем мядовай мурожнай травы, сплятаюцца ў адно з праменнем летняга сонца…

Можа, гэта Антон сніць дзівосны сон?

Не…

Багун галаву хмеліць… Ягады-дурніцы чорным вуголлем блішчаць, нібы зрэнкі дзяцей уночы, калі пры лучыне дзед ім байкі бае… Аддае пахам прэлых сыраежак… А па купінах сіўца, калючага, як дрот, сцелецца-гнецца вецер. Часам ён загудзіць, засвісне на ўсе лады, зашастае між крывых, шчуплых бярэзін, басаножкай пусціцца гуляць па рудаўках з цёмнага перламутра і схаваецца, як дуроннік, у кудзерцах прысадзістай вольхі…

Няйначай Антон не бачыць гэта перад вачыма?

Бачыць…

А то дзяўчаты ў карагод пускаюцца. Гукаюць вясну… Косы распушчаны. Карагодніцы песні пяюць…

Антона вушы абманваюць?

Не…

Аб усім гэтым гаворыць яму скрыпка, калі ён грае «для сябе»…

Смычок вядзе гутарку-бяседу са струнамі…

У Антона вочы зажмураны. Па высокім бледным лобе вандруюць змаршчынкі; рассыпаюцца туды-сюды і зноў сыходяцца ў адну кучку, кладуцца адна на адну, перакрыжоўваюцца, у жмуркі бавяцца…

А скрыпка гавора…

Антон нахіляе галаву над яе сэрцам. Прыслухоўваецца… Яму здаецца, што гэта яго ўласнае сэрца, нібы качка ў гняздо сваё, пераляцела ў скрыпку і сядзіць у ёй.

Мо гэта так сапраўды?..

А струны — яго ўласныя жылы. У іх яго кроў пераліваецца… Струны жывуць…

«Эх, ды каб пайсці з сваёй скрыпкай у родную вёску, а там граць, граць…, да ахмялення, да адурэння, да сёмага поту»…

Але шушукаюцца недалёка пакаёўкі, шапочуць:

— Пан ідзе…

— Пан ідзе…

— Пан ідзе…

Гукі скрыпкі паміраюць. Мары канчаюцца…

Усе дэкарацыі былі збракаваны.

Дэкаратар, ускалмачаны, высокі чалавек з русай бародкай, ліха нарабіў — дзе трэба і дзе не трэба насадзіў на палотнах многа елачак, узоры з сялянскіх дываноў, каласы з васількамі.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Сапер. Том II

Вязовский Алексей
2. Сапер
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Сапер. Том II

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Лекарь

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Лекарь

История московских кладбищ. Под кровом вечной тишины

Рябинин Юрий Валерьевич
Научно-образовательная:
история
культурология
5.75
рейтинг книги
История московских кладбищ. Под кровом вечной тишины

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Я не бог. Книга XXXIV

Дрейк Сириус
34. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не бог. Книга XXXIV

Последний Герой. Том 3

Дамиров Рафаэль
3. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 3

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Дважды одаренный. Том VII

Тарс Элиан
7. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VII

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12